Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Аўтар адной з натхняльных, урачыстых псальмаў усхваленьня дае адказ на гэтае пытаньне: Бог даручае сьвятым Сваім праводзіць над народамі і плямёнамі, над царамі і вяльможамі «суд пісаны». I гэта Ягоны вялікі гонар для іх (Пс. 149:59).
Вестка аб «дзіўным» чалавеку, які на сушы будуе вялізарны карабель і пры гэтым прапаведуе аб судзе Божым, разьнеслася па ўсіх краях зямлі. Усе людзі чулі, што будзе патоп, але ня верылі. Так і сёньня многія ня вераць, што будзе суд Божы за грэшныя дзеі людзей. Сучасьнікі Ноя думалі, што жыцьцё будзе ісьці сваёю ступою, сьвет будзе квітнець і прагрэсаваць, а яны будуць працягваць чыніць
58 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
свае справы. Але як жахліва яны памыліліся! Некалькі пакаленьняў людзей назірала за будаўніцтвам каўчэга, а Ной у гэты час папярэджваў аб катастрофе, якая рыхтавалася, але ішлі гады, нічога не адбывалася, і яны працягвалі паводзіцца нядбала і распушчана. Але нягледзячы на нядбаласьць і легкадумнасьць сьвету, Ной рабіў сваю працу прарока з глыбокай верай. I таму ягоная вера, ягоная цьвёрдая перакананасьць, заснаваная на адкрыцьці Божым і актыўна выказаная праз пропаведзь, паслужыла сьвету як асуджэньне. За веру і за нявер’е сваё кожны адкажа перад Госпадам Богам!
Разам з тым Ной, прапаведуючы, стараўся і ўратаваць сьвет. Божы чалавек зычыць сьвету дабра, дабрабыту, але не дзеля распушчанасьці і беззаконьняў, а дзеля жыцьця ў праўдзе і ісьціне, пры выконваньні законаў Творцы і Гаспадара іх. Бог ніколі не асуджае ніводнага чалавека на загубу, папярэдне не паслаўшы яму вестку збавеньня, слова Сваёй любові і міласьці і не зьявіўшы пры гэтым вялікай доўгацярплівасьці. Багаслоў Я. Крэкер мае рацыю, калі піша, што мы ў сваім невуцтве часам скажаем паняцьце аб любові і правасудзьдзі Божым. Ён кажа:
«Мы ўносім нешта цалкам хлусьлівае ў сапраўдны вобраз Бога, калі ў судах Ягоных бачым пэўную думку аб узнагароджваньні Божым, падобную да той, якую здольны выношваць чалавек у сваёй плоцкай настроенасьці сэрца і ў сваіх помыслах аб узнагароджваньні. Суды Божыя, якія ўспрымаюцца сьветам, як узнагароджваньне і пакараньне, суправаджаюцца справядлівасьцю і праведнай любоўю Бога, якая не жадае сьмерці грэшніка, а толькі адзінага: — каб ён жыў, зьмяніўшы супраціўны Яму спосаб свайго жыцьця».
Так было заўсёды, ва ўсе вякі, сярод ўсіх народаў. Калі Бог пастанавіў пакараць Ніневію за ліхія дзеі яе жыхароў, Ён паслаў туды прарока Ёну. Слова Ёны, прамоўленае ў сіле Духа Сьвятога, прывяло ўсіх насельнікаў горада да пакаяньня ў лахманах і попеле. I суд Божы над Ніневіяй быў адтэрмінаваны на дзьвесьце гадоў.
Перад тым, як пакараць Садому і Гамору і навакольныя гарады, Гасподзь даў час іхнім жыхарам пакаяцца. 3 гэтай мэтай Ён пасяліў туды Лота, каб той сьведчыў ім аб ісьціне. Ён таксама натхніў Абрагама заступіцца за гэтыя гарады. Але там, апрача Лота, ужо не знайшлося аніводнага праведніка. Усе разбэсьціліся і былі асуджаны, ператвораны ў попел, стаўшыся прыкладам строгасьці Божай будучым бязбожнікам (Быць. 19:14; 2 Пётр. 2:48; Юд. 1:7).
Калі старажытны Вавілон сасьпеў для суду за свае злачынствы,
«ВЕРАЮ НОЙ...» 59
Бог паслаў туды Данііла і ягоных паплечнікаў (Дан. 15 разьдз.). Нядоўга пасьля іх праіснаваў гэты горад. Прысуд Божы выканаўся дакладна (Іс. 13:1722; Яр. 51:26, 37).
I калі Усеўладны пастанавіў пакараць першы сьвет, навесьці патоп на бязбожны род, дык Ён перш за ўсё паслаў адкрыцьцё Сваё праз Ноя, мужа праведнага і беззаганнага, які жыцьцём, словам і ўчынкамі абвяшчаў людзям праўду аб міласьці і судзе Божым. I калі б сьвет прыняў пад увагу казані Ноя, Бог мог бы адмяніць Свой суд. Але сьведчаньне Ноя было адхіліна, і тады вера ягоная і сьвятое, беззаганнае жыцьцё паслужыла сьвету асуджэньнем.
Ва ўсе вякі Бог пасылаў і працягвае пасылаць Сваіх вяшчальнікаў з заклікам да пакаяньня і навароту. Гэтыя вяшчальнікі зьяўляюцца сьвету або выратаваньнем, або асуджэньнем (Яз. 2:35; Іс. 30:814; Маць. 11:2024; 2 Кар. 2:1416). Для адных яны — «пах жыватворны на жыцьцё», для іншых — «смурод сьмяротны на сьмерць» (2 Пятр. 2:49).
Так яно было і ў дні Ноя: сьвет ня прыняў ягонага сьведчаньня і быў асуджаны на сьмерць, а сам Ной стаўся «спадкаемцам праведнасьці па веры», атрымаў жыцьцё сабе і свайму дому.
Растлумачым выраз «спадкаемец праведнасьці па веры».
Пісаньне прадстаўляе нам узор атрыманьня праведнасьці вераю ў асобе Абрагама, бацькі ўсіх веруючых, але аб ім гутарка наперадзе. Тут жа, у асобе патрыярха Ноя, веруючым дадзены яркі прыклад Taro, як можна дасягнуць праведнасьці вераю ў пэрыяд судоў і вялікага разбэшчаньня на зямлі. У доўгім шэрагу слаўных імёнаў Ной займае адно зь першых месцаў. У далёкі час, калі ня было яшчэ пісанага Слова Божага, ня чутно было аб Законе і аб Мілаце, ён вераю атрымаў праведнасьць Божую. Прынцып атрыманьня праведнасьці па веры або апраўданьня вераю (Рым. 4:25; 5:1) прынёс на зямлю Ісус (Ян. 1:17). Але ўжо тады, ў глыбіні вякоў, за 2,5 тысячы год, Ной вераю наперад спавяшчае гэты прынцып і выкладае ўсім пакаленьням людзей дзівосны прыклад таго, як можна вераю стацца сьвятым.
Сёньня чалавецтва стаіць перад абліччам новых судоў Божых, бо беззаконьні планеты перасягаюць тое, што было перад патопам. У сваёй гордасьці, фанабэрыстасьці і вар’яцтве людзі ня прымаюць пад увагу папярэджаньня, выказанага Хрыстом: «Але як было ў дні Ноя, так будзе і ў прышэсьце Сына Чалавечага; бо як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг» (Маць. 24:3739).
60 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
«Але як было ў дні Ноя...» У дні Ноя квітнеў культ дэманізму і разбэшчваў людзей да поўнага падзеньня. А Апакаліпсіс Яна нам адкрывае, што перад прышэсьцем Хрыста прыйдзе ня зямлю дух сатаны, дэманы ўвасобяцца ў плоць і будуць зьдзяйсьняць азнакі і цуды, глуміць усю планету. I Бог правядзе над ёю беспрэцэдэнтны суд. A людзям сёньня ўсё здаецца, што жыцьцё будзе ісьці раз і назаўсёды ўсталяваным парадкам; яны будуць есьці, піць і весяліцца, і ня думаюць, і не чакаюць, і ня вераць, што расплата ўжо не за горамі. Суд Божы нямінуча настане!
Ной са сваім сямействам унік суду і стаўся заснавальнікам пасьляпатопнага жыцьця, даўшы сьвету ў асобах трох сваіх сыноў (Сіма, Хама і Яфэта) тры генеалагічныя лініі чалавецтва, якія захаваліся да нашых дзён. Гэта семіты, хаміты і яфэтыты (Быць. 10).
Такім чынам, у асобе Ноя і ягонага сямейства Бог уратаваў будучае чалавецтва.
У чым была таямніца ягонай сілы, што перамагала і пераадольвала ўсё? У ягоным хаджэньні перад Богам і з Богам. Дух часу ня ўплываў на яго з тае прычыны, што ён ішоў шляхам аддзяленьня сапраўдных сыноў веры ад усякага зла, як гэта загадана і нам.
Адзначым яшчэ і тое, што Ной ня страціў сваёй беззаганнасьці і дару прарочага прадбачаньня і пасьля таго, як аднойчы, выпіўшы Bina, ап’янеў і апынуўся ў несамавітым становішчы (Быць. 9:2023). Багасловы адзначаюць, што «праведны Ной першы садзіць вінаград, і ён жа стаецца першай ахвярай ап’яненьня. Гэта гаворыць пра дваісты характар цывілізацыі, якая тоіць у сабе многія небясьпекі». A апрача таго, да патопу на зямлі быў зусім іншы клімат: дажджы ня выпадалі, браджэньня ня было, зямля арашалася параю (Быць. 2:56). Дапатопныя людзі ня ведалі алкагольнага віна і ягонай п’янючай сілы. Беззаконьне ішло па шляху разбэшчваньня пажадаю плоці, гордасьцю жыцьцёвай і дэманамі. А пасьля патопу для арашэньня зямлі пайшлі дажджы, зьявілася сіла браджэньня. (Вясёлка на небе — ня толькі азнака запавету Творцы са стварэньнем, але і вынік шчодрых дажджоў — Быць. 9:916). Сок, які Ной выціснуў зь вінаграду, у выніку браджэньня здабыў сілу алкагольнага віна, і патрыярх аднойчы адчуў на сабе ягонае ап’яняльнае ўзьдзеяньне.
Цераз гэтае перажываньне прайшлі праверку тры ягоныя сыны. Сім і Яфэт аказаліся гожымі прадаўжальнікамі роду. Суд над сьветам быў для іх вялікай навукай, і яны панесьлі далей праведнае семя. Хам жа, сярэдні сын Ноя, не здабыў плёну зь перажытага і пак
«ВЕРАЮ НОЙ...» 61
лаў пасьля патопу праклятае семя. Ён зрабіў тое, што наклікала на ягоных нашчадкаў праклён (Друг. 7:16; Пс. 105:3439).
Дык вось, тры лініі чалавецтва ў іхнім гістарычным разьвіцьці:
• нашчадкі Сіма далі сьвету старазапаветны народ Божы — Ізраіля і сталіся носьбітамі семя Збаўцы;
• нашчадкі Яфэта сталіся самымі распаўсюджанымі на зямлі і далі тыя народы, з большасьці якіх склалася Царква Хрыстовая.
Толькі нашчадкі Хама засталіся назаўсёды праклятымі — супраціўнікамі Бога і пашыральнікамі акультызму, хоць бязьмежная міласьць і любоў Творцы былі прапанаваны і ім. Бог пасылае і ім слова збавеньня.
Ной — вялікі муж веры і вялікі праведнік Старога Запавету. Паглядзеце, якую высокую ацэнку яму дае Сам Бог праз прарока Язекіля (14:1314): за сваю крыштальную праведнасьць Ной падняты на адзін узровень з такімі тытанамі веры, як Ёў і Данііл, і разам зь імі ён у ліку найвялікшых праведнікаў на зямлі. Ён і вялікі прарок. Дабраслаўляючы сваіх сыноў, Ной вымавіў адно з выдатных прароцтваў, якое прадвясьціла лёс ягоных нашчадкаў удалячыню (Быць. 9:2527). Гэта паказвае, што прароцтва было вымаўлена ў сіле Духа Сьвятога і дакладна выканалася, а Гасподзь дабраславіў вернага раба Свайго назаўсёды.
Разважаючы аб пасьляпатопным жыцьці Ноя, мы зноў пераканаемся, што ў гэтым сьвеце духоўнай супрацьлегласьці, дзе ідзе няспынная бітва між добром і злом, рабам Божым, носьбітам Ягонага сьвятла і праўды заўсёды было надта нялёгка. Яны стаялі на перадавых пазіцыях і прымалі на сябе ўвесь цяжар удару, усе распаленыя стрэлы ліхадзея, трапляючы на найхітрэйшыя спакусы. I раны іхнія пры гэтым сьведчаць не аб іхнім паражэньні, а наадварот, аб вялікім подзьвігу іхняй веры.
Ахінуты ў немач плоці, чалавек можа падаць і ўставаць, але Бог паблажлівы да тых, хто падае на шляху веры (Пс. 144:14) і прапануе ім (а значыцца, кожнаму з нас) шмат шанцаў, каб выправіць сваё жыцьцё (Маць. 18:2122). Няхай гэта паслужыць нам вялікай радасьцю і пацяшэньнем: ранг пераможцаў вызначаны ўсім, хто намагаецца над сабою, падаючы, устае і ідзе да Бога (Іс. 53:12; Адкр. 21:7).
Сьвятое Пісаньне паказвае, што толькі Сын Божы ў гэтым сьвеце быў бязгрэшны і няўразьлівы. Усе ж астатнія людзі, нават самыя вялікія зь сьвятых, мелі слабасьці і спатыкаліся. Але гэта зусім ня