• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Выходзячы з Харана, Абрагам бярэ з сабою і Лота. Гэты ўчынак — таксама адзін са штрыхоў ягонага характару і ўзаемаадносінаў са сваякамі. Па натуры сваёй Абрагам быў чалавек вялікадушнага, высокароднага, добрага сэрца, з высока разьвітымі сваяцкімі пачуцьцямі, якія падахвочвалі яго зь любоўю і турботаю адносіцца да сваіх найбліжэйшых сваякоў. Прыгадаем, як ён вялікадушна ўступае права выбару лепшай мясьціны для жыхарства Лоту, пляменьніку свайму, дзеля таго, каб не спрачацца зь ім зза статкаў (Быць. 13:9). Вера Божая ў зямных справах заўсёды ўступае ў імя высокіх, нябесных мэтаў. У гэтай дзеі Абрагама адлюстравана нявянучая прыгажосьць узвышанае веры чалавека Божага.
    Сапраўдная вера ёсьць давер. Яна дае Богу права выбару спадчыны для нас, даручаючы Яму і турботу ўвесьці ў гэта спадчыну. I хоць ёй не вядома, дзе пройдуць яе межы, яна не страшыцца таму, што выбар робіць яе клапатлівы Пастыр. Для веры яны заўсёды прыгожыя, бо Бог правёў іх там (Пс. 15:56).
    Скажам некалькі словаў і аб Лоце.
    Лот зьяўляецца вобразам чалавека плоцкага. Ад жыцьця правед
    «ВЕРАЮ АБРАГАМ...»
    77
    ніка ён паступова перайшоў да спосабу жыцьця ў духу сьвету гэтага зь ягонымі нізкімі зацікаўленьнямі і пажаданьнямі. У той час, як Абрагам, верны свайму закліку, працягваў заставацца качэўнікам і жыць асабняком у заходняй часцы Ханаанскай зямлі, Лот, наадварот, увайшоў у дружалюбныя сувязі з навакольным насельніцтвам і нават, спакусіўшыся выгадамі іхняга жыцьця, пастанавіў перамяніць жыцьцё качэўніка на спосаб спакойнага і прыемнага жыцьця гараджаніна. Так ён пасяліўся ў Садоме, які знаходзіўся ў пладаноснай даліне Ярдана, жыхары якога «былі злыя і надта грэшныя перад Госпадам» (Быць. 13:13). Аддзяліўшся ад Абрагама і самаахвотна выбраўшы сабе лёс паводле сьвецкіх разьлікаў, Лот тым самым выключыў сябе з удзелу ў жэрабі Абрагама з усімі вынікамі, якія адсюль выцякалі. Затое Гасподзь Бог, зьявіўшыся пасьля разьдзела яго з Лотам, у якім патрыярх праявіў столькі вялікадушнасьці, высакароднасьці, пакорлівасьці і бескарысьлівасьці, ва ўзнагароду за гэта і ў суцяшэньне паўтарае яму Сваё дзіўнае абяцаньне. Гасподзь абяцае, што ўся зямля, у якой ён цяпер бадзяецца, як вандроўнік і прыхадзень, ня маючы ў ёй «спадчыны ні на ступак нагі» (Дзеі 7:5), з часам будзе належыць ягоным нашчадкам. Гэта выканалася над габрэйскім народам празь Ісуса сына Нава, які мечам заваяваў гэтую зямлю і ўвёў туды калены Ізраілевыя.
    Дык вось, разлучыўшыся з Лотам, уцешаны і падбадзёраны патрыярх не перастае клапаціцца аб ім, абараняць яго, выручаць яго зь бедаў (Быць. 14:1116). Маральна зьвязаны зь ім адным лёсам і сваяцкімі кайданамі, Абрагам не перастае заступнічаць перад Судзьдзёй і выпрошвае жыцьцё Лота, калі тры падарожныя (у іх прадвешчана прасьвятая Тройца) паведамілі аб судзе над Садомам і Гаморай. Доля гэтых гарадоў была выдзелена асабліва цяжкімі маральнымі і рэлігійнымі скажэньнямі іхніх жыхароў (Быць. 18:1633; 19:45, 2429).
    Абрагам і Лот усё наступнае жыцьцё жылі адасоблена адзін ад аднаго. Гэтага патрабаваў заклік Божы, бо Бог сказаў Абрагаму: «Аддзяліся!», і ён аддзяліўся, аддзяліўся спакойна, з годнасьцю, тактам і дэлікатнасьцю. Ад самога пачатку і да канца ён быў чалавекам «аддзеленым» — ад бацькаўшчыны сваёй і свайго асяродзьдзя, затым ад Фары, Нахора і нарэшце ад Лота і жыхароў той зямлі, дзе качаваў са сваімі статкамі. Ён наогул жыў адасобленым жыцьцём ад людзей сьвету гэтага таму, што гэтага патрабавала служэньне прарока. Жыў адасоблена, але ў сьвеце, духам веры ўзносячыся над
    78 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ сьветам і лунаючы на крылах веры.
    Усё гэта сьведчыць аб тым, што самы верагодны і дзейсны спосаб служэньня сьвету ёсьць аддзяленьне ад яго — ад ягоных грэшных звычаяў, традыцыяў, апораў, сьветапоглядаў, ідэалогіяў і г. д. Аддзяленьне ад сьвету — гэта прынцып Божы (1 Ян. 2:1517; 2 Кар. 6:1718) таму, што гэтае аддзяленьне ад зла ва ўсіх ягоных шматзначных формах. Такое аддзяленьне служыць нейкай дыстанцыяй ад зла, нейкім п’едэсталам, з узвышанасьці якога прарок сьведчыць сьвету аб Праўдзе Божай. Таму і Абрагам, сапраўдны сын веры, аддзяліўся ад сьвету, ад ягонага язычніцтва і быў верны прынцыпам Божым. Аднак аддзеленасьць нашая павінна быць аддзеленасьцю веры.
    2.	Абрагам і язычніцкае навакольле (Быць. 12:1020; 14; 20; 23)
    Як правіла, вера паводле меркаваньня Божага выпрабоўваецца і праз гэта яна дасягае духоўнай сьпеласьці. Асаблівым спосабам вера Абрагама была выпрабавана праз жыхароў той зямлі, дзе ён вандраваў. Там панаваў закон моцы: сваркі, войны, забойствы, жорсткасьць, амаральнасьць. Абрагам ведаў, што Ханаан перададзены Богам яму і нашчадкам ягоным як вечнае ўладаньне і што народы, якія насяляюць яго (хэтэі, гергесеі, амарэі, хананеі, фэразеі, явеі і явусеі, сем народаў — Друг. 7:1), — вялікія грэшнікі, яны прадзначаныя зьнішчэньню. Бог адкрыў яму, што гэта адбудзецца не раней, чым праз чатырыста гадоў, калі мера беззаконьняў іхніх напоўніцца (Быць. 15:13:16). А пакуль яму трэба было вандраваць па зямлі абяцанай, як па чужой. Чатырыста гадоў — тэрмін немалы. Яго трэба было вычакаць, і Абрагам цярпліва чакаў, перадаўшы гэты дух чаканьня і доўгацярпеньня сваім нашчадкам. Толькі ў чацьвёртым пакаленьні нашчадкі ягоныя завалодалі Ханаанам.
    Сам жа Абрагам ніколі не квапіўся на ханаанскія плямёны, на самавольны захоп зямлі, каб зрабіць яе сваім валоданьнем. Ён чакаў часу Божага. Біблія прыводзіць адзіны выпадак, калі яму давялося ўзброіць сваіх людзей і выступіць з вайною супраць цароў, якія захапілі ў палон ягонага пляменьніка (Быць. 14). Але гэты выпадак — паказчык не ваяўнічасьці Абрагама, а прыклад ягонага высакароднай мужнасьці і храбрай, адважнай веры, што рухаецца руплівасьцю па Богу і клопатам пра свайго сваяка. У астатнім жыцьцё патрыярха бездакорнае: ён зьявіў ім, грубым, разбэшчаным язычнікам, якія ня зналі ні Бога, ні Ягоных маральных законаў, сапраўднае аблічча
    «ВЕРАЮ АБРАГАМ...»
    79
    Творцы.
    Мімаходам заўважым, што вяртаньне Абрагама з вайны з Кедарлаамерам было сапраўдным трыумфальным шэсьцем. Яго сустрэлі цары Ханаана, як нязвычайны герой, які адбіў у ворагаў (саюзьнікаў Кедарлаамера) ня толькі Лота і ягоную маёмасьць, але і нарабаваную імі здабычу. Гэтую здабычу ён разьдзяліў між сваімі сябрамісаюзьнікамі, якія хоць і не хадзілі зь ім у пагоню, але абаранялі ягоныя інтарэсы ў час ягонага прымушанае адсутнасьці. Ад сваёй жа долі ён адмовіўся наадрэз і з пачуцьцём высакароднае годнасьці, што высока падняло яго ў вачах хананэян.
    Тры рэчы ў жыцьці Абрагама зьдзіўлялі язычнікаў, калі ён пасяліўся сярод іх.
    Пёршае — гэта ахвярнік Богу, які ён збудаваў на кожным месцы, куды прыходзіў*. У старажытнасьці народы вызнавалі шматбожжа; храмаў або скініяў для пакланеньня БогуТворцу ня мелі. Яны будавалі сваім багам (ідалам) капішча, а яшчэ раней садзілі дубровы і сьвятыя гаі, у якіх яны ставілі ідалаў — абразы язычніцкіх бажаствоў — і выконвалі рэлігійныя абрады.
    Чым тлумачыцца прыхільнасьць язычнікаў да дуброваў і гаёў?
    Папершае, згодна зь іхнім вераваньнем душы памерлых часта луналі над гаямі, дзе язычнікі хавалі сваіх памерлых.Таму яны
    *Першае ўпамінаньне аб ахвярніку мы сустракаем у кнізе Быцьцё (8:20). Выйшаўшы з каўчэга, Ной са сваёй сям’ёй перш за усё будуе ахвярнік і прыносіць на ім усеспаленьне Госпаду. 3 глыбокай старажытнасьці людзі, якія жылі верай у адзінага сапраўднага Бога, пакланяліся Яму перад ахвярнікам. Само слова «ахвярнік» (пабеларуску «алтар», пагабрэйску «мізбеах») азначае ўзвышэньне. У старажытнасьці лічылі: чым вышэй ад зямлі, тым бліжэй да Бога, таму людзі і шукалі ўзвышаных месцаў, каб наблізіцца да Бажаства. Фактычна гэта месца, дзе адбываецца закол ахвярных жывёлін для ўмілажальваньня Госпада. Патрыярхі ставілі ахвярнікі ў знак успамінаньня вялікай літасьці Божай, таксама для сваіх богаслужэньняў. У далейшым Сам Бог загадаў Майсею збудаваць ахвярнік паводле ўзору, паказанага на гары. Пры гэтым Ён сказаў: «...на ўсякім месцы, дзе Я пакіну памяць імя Майго, Я прыйду да цябе і дабраслаўлю цябе» (Вых. 20:24). У нейкім сэньсе ахвярнік ёсьць правобраз Галгофскага узгорка, дзе было ўкрыжавана, прынесена ў ахвяру Богу нявіннае, праўдзівае Ягня Божае — Гасподзь наш Ісус Хрыстос (Ян 1:29). Новазапаветным хрысьціянскім ахвярнікам зьяўляецца Сам Ісус Хрыстос, бо празь Яго мы прыносім нашыя духоўныя ахвяры хвалы Богу (Яўр. 13:15; 1 Пятр. 2:5). Ён адначасова і ахвяра і ахвярнік.
    80 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ прысьвячалі гаі і дубровы сваім добрым і злым духам, г. зн. сваім бажаствам.
    Падругое, цемра і цень у гаях і дубровах найбольш спрыялі узбуджэньню ў людзях рэлігійнага страху і жаху, бо тут было выгадней, чым на адкрытых месцах, выконваць гнюсныя амаральныя абрады язычніцтва.
    Можна ўявіць сабе, якое духоўнае цемра панавала ў тыя часы сярод гэтых невуцкіх людзей, якія ня мелі нават аддаленага ўяўленьня аб жывым і праўдзівым Богу. Для іх бажаство было падобна да «золата альбо срэбра, або камяня, увасобленага ў твор мастацтва і выдумкі чалавечай» (Дзеі 17:29). Часта яны пакланяліся дрэвам, сонцу, месяцу, зорам і іншым сілам прыроды.
    Калі Абрагам пасяліўся ў Вірсавіі, блізка да філістымскага цара Авімелеха, ён таксама насадзіў гай, але ў ім ён паклікаў імя Госпада (Быць. 21:33). Магчыма, ён не хацеў выклікаць сільную варожасьць з боку язычнікаў, тым больш, што яны галіліся на жонку ягоную Сару. Але як правіла, куды б ён ні прыходзіў і дзе б ні раскідваў намёты свае, усюды будаваў ахвярнік з камянёў і там паклікаў імя Госпада. Гэтым ён асаблівым чынам адрозьніваўся ад жыхароў Ханаана. На ахвярніку ён прыносіў у ахвяру Богу ягня са статкаў, выказваў свае малітвы, уступаючы ў лучнасьць з Богам. Для хананэян было нябачным і нячутым, што Бог можа адкрываць Сябе, гаварыць з чалавекам, дазваляць спазнаваць Сябе. Іх не магло ня зьдзівіць тое, як горача Абрагам любіў свайго Бога, ставіўся з глыбокай пашанай да Бога, служыў Яму.
    Так паступова язычнікі знаёміліся з жывым сапраўдным Богам, Які прабывае на нябёсах і Якога вызнаваў Абрагам.
    Другое, што зьдзіўляла іх, — гэта ягонае асаблівае стаўленьне да сваёй жонкі і да ўсіх дамачадцаў.