• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Дух Сьвяты запрашае нас паглядзець на гэтую адзіную ў сваім ро
    96 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    дзе пару, якая праславіла Творцу і выканала ганаровую місію нараджэньня паабяцанага Ім патомства. 3 гэтай прыгожай пары Ён асобна выдзяляе яе, жанчыну, называючы яе па імені за асаблівы, асабісты ўклад у справу Божую і за яе подзьвіг, каб і мы маглі па годнасьці ацаніць яе і ўзяць зь яе прыклад для сябе: «Паглядзеце на Сару... якая нарадзіла вас»!
    У гэтым цудоўным запрашэньні адзначана ўся годнасьць і веліч яе веры — «якая нарадзіла нас»! У гэтым запрашэньні Госпада патанулі ўсе недахопы, якія былі ў яе жыцьці і яе характары, якія так любяць падмячаць людзі. Калі Ева была маці ўсяго чалавецтва, дык Сара сталася маці Ізраіля — выбранага народа з усіх народаў на зямлі.
    Слова Божае цэльнае, як маналіт. Яно нідзе, ні у чым ня можа быць парушана або зьменена. У ім няма нічога лішняга, незразумелага, упушчанага, забытага, як у творах людзей. Дух Сьвяты — ягоны Аўтар, і гэты нябесны Аўтар палічыў патрэбным у аглядным разьдзеле Пасланьня да яўрэяў, гэтай «песьні песьняў веры Божай», дзе пасьля ўступных словаў аб уласьцівасьці веры, разгортваецца доўгі ланцуг прыкладаў, якія паказваюць, што вера можа зрабіць. Ён, — Дух Сьвяты, — палічыў патрэбным зьмясьціць імя Сары. Бог вылучыў Сару як выдатную сваёй верай асобу, каб падкрэсьліць тое, што зрабіла яна асабіста па веры.
    Гэта адзінае месца, дзе Сара па годнасьці стаіць на пьедэстале нязвычайнай духоўнай вышыні. Гэтая сьціплая жонка веры толькі ў адным выпадку мела магчымасьць выступіць сама як асоба. У астатніх жа выпадках яна хаваецца ў сваім мужу, вялізарным Абрагаме.
    Паглядзем жа разам з прарокам, запрошаным угледзецца ў вобраз Сары, і ў сьвятле Пісаньня пастараемся ўбачыць, чым асаблівым валодала гэтая надзвычайная жанчына.
    Мы чыталі ўжо, што Абрагам, вераю трымаючыся поклічу Госпада, разьвітаўся з краінай, дзе нарадзіўся, з горадам, у якім жыў, са сваімі блізкімі, зь якімі быў цесна зьвязаны, і адправіўся ў шлях, указаны яму Богам. Ён ня спыніўся перад ніякімі перашкодамі ў дасягненьні гэтай мэты: згодна з загадам Божым разарваў повязі сваяцтва і бацькаўшчыны сваёй, пакінуў выгоды аселага жыцьця, сваю маёмасьць і маўкліва, бяз роспытаў «пайшоў, ня ведаючы, куды ідзе».
    Ці ягоным толькі быў такі шлях? Ці толькі ён адзін падпарадкаваўся ў пакліканьні Богу?
    He. Але і жонка ягоная, Сара, вераю падпарадкавалася Богу і ра
    «ВЕРАЮ... CAPA...»
    97
    зам з мужам падзяліла нялёгкі шлях ад Ура Халдэйскага да зямлі Ханаанскай. Сара таксама рассталася з усім, што было ёй дарагое, і пайшла сьледам за мужам у невядомасьць, каб падзяліць зь ім ягонае адзіноцтва, ягоную працу, ягоную веру і разам выканаць ускладзеную на іх місію.
    На працягу амаль усяго жыцьця Абрагама, поўнага выпрабаваньняў, але і дабраславеньняў, Сара была поплеч зь ім. Яму наўрад ці ўдалося б выканаць сваё прызначэньне ў сьвеце, калі б жонка ня была вернай спадарожніцай і сяброўкай у ягоных доўгіх вандраваньнях, калі б яна не прасякнулася духам веры Божай і не падзяліла зь ім ягонага лёсу і ягонага жыцьця. Яна ва ўсім адпавядае яму! Німб сьвятасьці, што зьзяў над галавой Абрагама, акружаў і чало Сары дыядэмай, якая таксама зьзяла.
    Так і йшлі яны ў жыцьці побач і абое несьлі ў сьвет праўду і сьвятло. Калі яны выходзілі з Харана, Біблія інфармуе: «I [Абрагам] узяў з сабою Сару... і ўсіх людзей, якіх яны мелі у Харане» (Быць. 12:5). Як пацьвярджае габрэйская традыцыя, у гэтых словах зьмяшчаецца ўказаньне на тое, што Абрагам навяртаў у веру ў адзінага Бога мужчын, a Capa — жанчын.
    Можам быць цалкам упэўненыя, што калі б Сара не адпавядала мужу або была нявартая яго, яна была б вялікай завадай у ягоным служэньні Богу і ў выконваньні ягонай задачы, да якой ён быў пакліканы. Але Сара і як жонка, і як веруючая ў Бога жанчына была ня толькі вартая такога мужа, але была незамененая супрацоўніца ў справах ягоных і бесьпярэчна падпарадкавалася Богу, пайшоўшы сьледам за Абрагамам ва ўсім.
    Пісаньне паказвае, што «жыцьцю Сарынаму было сто дваццаць сем год». Тэрмін жыцьця наогул немалы, калі глядзець з пазіцыяў нашага часу, але і невялікі, калі правесьці яго ў камфорце. Але жыцьцё яе поўнае гераізму і самаахвярнасьці: з 127 гадоў 70 — вандраваньні, жыцьцё ў намётах, хаджэньне крок за крокам за мужам у працах, у выпрабаваньнях, пакутлівых чаканьнях, цяжарах і ў мностве небясьпек унутры і звонку. У такім жыцьці няма ніякай рамантыкі, нічога прывабнага. На такое жыцьцё згодзіцца толькі той, хто ахоплены высокай ідэяй і духам веры ў імя Бога і таго народа, які павінен прыйсьці ў сьвет празь іхні подзьвіг і самаадданую працу.
    Апостал Пётр заклікае жонакхрысьціянак падпарадкоўвацца сваім мужам і ў прыклад ставіць Сару, якая ў сваім шанаваньні Абрагама называла яго гаспадаром (Быц. 13:12; 1 Пятр. 3:16). Гэта яе
    98 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ падпарадкаваньне мужу Пётр малюе, як тое, што выходзіць зь нятленай прыгажосьці яе ўнутранага чалавека. Сара была нязвычайная асоба, валявая, з самастойнай развагай, цьвёрдым характарам, спраўна кіравала вялікай колькасьцю слугаў і служанак. Яна насіла і адпаведна свайму стану імя — Сара (ў арыгінале: «Сарай»),
    «Сарай — гэта імя важнае асобы, гаспадаркі, у той час, як імя Capa... ўказвае на тое, што гэтая гаспадарка ўсталёўвае нормы правільных паводзінаў. Менавіта ў гэтым заключалася місія нашай прамаці Сары, а пасьля яе — і ўсіх маці ў нашым народзе. Дзякуючы першапачаткова закладзенай у іх маральнасьці габрэйскія жанчыны асабістым прыкладам сьцьвярджаюць у сьвеце законы маралі. Усё грубое і няпрыстойнае мусіць змаўкаць у іхняй прысутнасьці. Узвышаны дух Абрагама і чульлівасьць да праўды, адпавядае Сары, — вось тыя добрыя анёлы, якіх Усявышні паслаў у гэты сьвет для ўдасканальваньня чалавека» (ШымшонРэфаэль Прш, «Скарбы юдаізму», т, 2).
    Так паважае свайго прабацьку і сваю прамаці габрэйская традыцыя. Яна сьцьвярджае, што Сара была такая высокая ў вачах Абрагама, што, прыходзячы на новае месца, ён перш за ўсё ставіў намёт Сары, потым сабе і сваім дамачадцам. Сара была мудрая, пабожная і вельмі прывабная, «жанчына, прыгожая відам» (Быць. 12:11). «Прамаці Сара была прыгажуня, але не ўсьведамляла гэтага і ня верыла, калі ёй казалі» (Ш.Р. Шырш). Яе асаблівая краса, нават ў старым узросьце, прываблівала мужчын 3за яе прыгажосьці Абрагам меў спакусы і перажываньні, і Сам Бог абараняў яго.
    Два такія здарэньні Біблія прыводзіць.
    «I быў голад у той зямлі. I сышоў Абрам у Эгіпет, пажыць там, бо памацнеў голад у зямлі той» (Быць. 12:10).
    Пад «зямлёй той» разумеюцца межы Аравійскай пустыні, дзе ў той час вандраваў Абрагам. Наступаў голад, які аказаўся працяглым і ўсё больш павялічваўся. Гэта было адно з выпрабаваньняў веры патрыярха: замест дабраславеньняў і дабрабыту яго спасьціглі цяжкія нягоды. Што рабіць? I Абрагам пастанаўляе сысьці ў Эгіпет, праўдзівей, спусьціцца ніжэй за Аравійскія стэпы ў Нільскую даліну, якая славілася сваёй урадлівасьцю, каб перачакаць там жорсткі голад. Гэты голад і прымусіў яго зьвярнуцца туды, дзе было лепш людзям і скаціне. У гэтым няма нічога нядобрага з тае прычыны, што выпрабаваны сродак знаёмы ўсім: шукаць дапамогі ў суседзяў. Дабрашчасны Феадарыт (з Айцоў царквы) тлумачыць, што Бог «дазво
    «ВЕРАЮ... CAPA...»
    99
    ліў Абрагаму ісьці ў Эгіпет не таму, што адважыўся накарміць яго ў Палястыне, але каб эгіпцянам паказаць дабрачыннасьць гэтага мужа і заахвоціць іх да спаборніцтва з дабрачыннасьцю патрыярха».
    Набліжаючыся да Эгіпта, Абрагам заключае з Сарай угавор: не прызнавацца эгіпцянам, што яны муж і жонка, але казаць, што яны брат і сястра, дзеля таго, каб яго не забілі зза яе красы (Быць. 12:1113). У ягоных словах ня было поўнага падману: Сара сапраўды была яму сястра і па плоці, і па духу (Быць. 20:12).
    Расказ у 12 радзьдзеле, як і сітуацыя, якая паўтарылася з Абрагамам у 20 разьдзеле, але ўжо з царом Герарскім, носяць адбітак маральнага ўзроўню той эпохі, калі падман і дабрадзейства ня лічыліся несумяшчальнымі. Чалавецтва толькі паступова, пад кіраўніцтвам Божым, спазнавала маральны закон. А занадта самаправедныя і патрабавальныя бяруцца судзіць Абрагама і Сару з пазіцыі сучаснага ўяўленьня аб маралі, выкрываючы іх у граху хлусьні. Але як загадалі б сабе мы, ня ведаючы ні гонару, ні сумленьня, ні спачуваньня, гатовыя за прыгажосьць жанчыны забіць чалавека, каб узяць яе ў свой гарэм? Цьвяроза ўлічваючы абставіны і добра ведаючы звычаі і норавы навакольных плямёнаў, Абрагам у моманты крызісу або рэальнай небясьпекі прымушаны быў выдаваць Сару за сястру сваю, каб абараняць сябе ад сьмерці, а яе — ад самавольства.
    Мы таксама павінны ўлічваць і тое, што вера Абрагама была яшчэ не наколькі сьпелая, а дух ягоны не настолькі дасканалы, каб у падобных выпрабаваньнях цалкам спадзявацца на Бога. Усё гэта прыйшло да яго пазьней. Нават і сам голад Бог дапусьціў, бадай, дзеля выхаваньня патрыярха, каб падняць веру ягоную на вышэйшы ўзровень і прывесьці яго да вышэйшых адкрыцьцяў Сваёй волі.
    Як уцешна, што Біблія не ідэалізуе сваіх герояў. У Слове Божым паказаны людзі зь іхнімі слабасьцямі, немачамі, сумненьнямі і хістаньнямі, уласьцівымі ўсім, якія яны пераадольвалі сілай веры. Іхняя вера паказана ў разьвіцьці: мы можам бачыць іхняе духоўнае станаўленьне і выніковы рост. Бог стварыў з Абрагама і Сары новых людзей па вобразе Сваім, выкладаючы ім урок за урокам. Ён быў паблажлівы да іх, калі яны другі раз ужылі свой спосаб абароны, выдаючы сябе за брата і сястру. Бог разумеў, што яны зрабілі гэта ў інтарэсах справы, ратуючыся ад распусты хананэян, і нідзе не дакараў іх. Свой матыў, які заахвочваў яго, Абрагам праўдзіва тлумачыць цару Авімэлэху: «Я падумаў, што няма ў месцы гэтым страху Божага, і заб’юць мяне за жонку маю; ды яна і сапраўды сястра мне» (Быць.
    100
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    20:1112).
    Абрагам шукаў выхаду ў абставінах, якія склаліся, і магчыма не заўсёды знаходзіў правільны шлях. Няма сумненьня, што ён прыбегнуў у малітве да Бога, быў беззаганны ў сваёй пабожнасьці, і таму Бог абараніў яго і раз, і два: фараона і дом ягоны Ён пакараў цяжкімі ўдарамі, і той прымушаны быў выслаць Абрагама са сваёй краіны з гонарам і падарункамі; Авімэлэху зьявіўся ў сьне і загадаў адразу вярнуць жонку мужу, што той і зрабіў і ў дадатак даў за яе Абрагаму вялікі выкуп на знак маральнага адшкадаваньня, а Сары — покрыва на галаву як замужняй жанчыне. Дзіўна, што нават язычнікі ў той далёкі час разумелі гэтае простае правіла, наказанае жонкамхрысьціянкам у Новым Запавеце, якім сёньня стараюцца пагарджаць (1 Кар. 11:310).