• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Абрагам меў шмат перажываньняў. Ён горача любага, адзінага сына прыносіў у ахвяру (аб чым прачытаем у наступным разьдзеле), але так і ня плакаў, як па Сары. Ён усе нягоды пераадольваў верай і спадзяваньнем на Бога. А вось тут, калі Сара пайшла ў сьвет іншы і пакінула ў душы ягонай незапоўнены ранейшым пачуцьцём вакуум, гэты мужны чалавек галосіць вялікім галашэньнем.
    Ёсьць жонкі, якія аказваюцца для мужоў цяжкай крыжовай ношай. I ёсьць такія, якія аказваюцца цудоўным суцяшэньнем, ласкавымі сяброўкамі, апорай у жыцьці, бальзамам для душы, зь якой дзеляцца ўсе цяжкасьці і радасьці напалам. Такой была Сара для Абрагама. Пайшла яна, і ўсё пацямнела для яго, усё на час страціла цікаўнасьць і каштоўнасьць. Яна, Сара, красой душы сваёй радавала сэрца ягонае, служэньнем яму і зь ім упрыгожвала ўсё ягонае жыцьцё, ягоны ачаг, ягоны намёт, згладжвала вастрыню ўсіх ягоных перажываньняў. I для яе самой вялікім шчасьцем было быць ягонай жонкай і супрацоўніцай. Гэта было вялікае ўзаемнае шчасьце. Яны з самаахвяраваньнем прайшлі разам усе дарогі сваіх вандраваньняў па зямлі і па зямлі абяцанай, дзялілі небясьпекі, веру і свой подзьвіг, разам чакаючы дабраславеньняў Гасподніх і Ягонага цудоўнага горада.
    На працягу свайго жыцьця Абрагам меў трох жанчын, зь якімі ён дзяліў свой ложак. Гэта Сара, Агар і Хэтура. Але толькі адна Сара змагла пайсьці сьледам за ім у веры, у ягоным служэньні Богу, падпарадкаваўшыся поклічу Божаму. Толькі яна адна была той адзінай і незаменнай, якую любяць адзін раз і якая дае дабраслаўленае патомству. Толькі Сару Бог змог уцягнуць у сфэру Сваёй сувэрэнай волі, а таму толькі яна і заслугоўвае вялікасьці, падрыхтаванай асаблівым памазанцам Ягоным.
    Юдэйскія паданьні захоўваюць аб Сары самыя ўзвышаныя і чульлівыя водгукі. Вось што гаворыць аб ёй габрэйская традыцыя: «Да таго часу, пакуль жыла Сара, над намётам Абрагама лунала воблака прысутнасьці Божай (Шэхіна). Як толькі яна памерла, Шэхіна гэтая ўзьнеслася. Са зьяўленьнем Рэбэкі яна зноў вярнулася».
    Тут дадзена высокая ацэнка Сары ня толькі як жанчыне, але як родапачынальніцы і прамаці выбранага народа, як суатрымальніцы і носьбітцы Божых дабраславеньняў, а таму і слаўнай суспадкаемніцы абяцаньняў Божых і набожнага жыцьця. I мы, са свайго боку, адда
    110 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ дзім жа даніну любові і павагі гэтай цудоўнай жонцы веры, прыклад жыцьця якой натхняе і вучыць веры і подзьвігу.
    8
    АХВЯРА АБРАГАМА
    «Вераю Абрагам, будучы спакушаны, прынёс у ахвяру Ісаака і, маючы абяцаньне, прынёс адзінароднага, пра якога было сказана: „у Ісааку назавецца табе семя”; бо ён думаў, што Бог моцны і зь мёртвых уваскрэсіць, таму і атрымаў яго як правобраз» (Яўр. 11:1718).
    Адразу трэба адзначыць: перад намі ўнікальная старонка з жыцьця мужа веры. Тое, што было з Абрагамам, — адзіны выпадак ва ўсёй Бібліі, калі Бог падобным чынам спакушаў чалавека. I нам вядома, чым закончыўся гэты выпадак: Гасподзь не дазволіў яму занесьці нож над сынам і паказаў яму ягня для цэласпаленьня. Так, Ісаак быў падняты на гару, а потым спушчаны зь яе, і ахвяра фактычна зьдзейсьнілася, але зусім у іншым сэньсе, пра што будзе сказана ніжэй.
    Гэта быў, бязумоўна, найскладанейшы і самы выключны момант у жыцьці патрыярха. Падобна да разраду бліскавіцы, з асаблівай сілай і яркасьцю ён высьветліў глыбіню свайго ўнутранага сьвету і веліч свайго духу. У той час Абрагам быў ужо духоўна сьпелы чалавек, з дакладна складзеным сьветапоглядам. Ён падняўся ў веры так высока, што разумеў мову Бога бяз словаў і быў гатовы выканаць любы, нават самы неверагодны Ягоны загад, бо ведаў, што Бог не дапусьціць таго, чаго нельга будзе потым паправіць, і што Ягоныя вялікія планы наконт стварэньня выбранага народа зьдзейсьняцца. Усё, што Абрагам рабіў у сваім жыцьці, ён рабіў выключна ад любові да Бога. Гэтаму садзейнічалі ўласьцівыя яму дабрыня і міласэрнасьць, г. зн. імкненьне да добрых учынкаў — добрых са звычайнага чалавечага пункту гледжаньня. Усюды, дзе Абрагам вандраваў, ён прапаведаваў, што Богу агідна, калі людзі прыносяць чалавечыя ахвяры. I раптам Бог загадвае яму прынесьці ў ахвяру собскага сына. Гэтым разам загад Бога цалкам разыходзіўся зь ягоным натуральным разуменьнем дабра і зла. Абрагаму ён здаваўся несправядлівым і супрацьнатуральным, таму што ён павінен быў разарваць адзінае зьвяно між мінулым і будучым і зьнішчыць адзіную надзею на нара
    111
    112
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    джэньне новага народа.
    I ўсёж, нягледзячы на гэта, Абрагам ідзе выканаць гэты загад. Ён ідзе таму, што давярае Богу больш, чым сабе. Інакш кажучы, Абрагам верыць, што ўсё, што ідзе ад Бога, — добрае, хоць не заўсёды чалавек здольны зразумець гэта. I вера Абрагама ў канчатковым выніку апраўдалася. Такім чынам выпрабаваньне Абрагама было вяршыня, апафэоз ягонай веры.
    У кнізе Быцьцё (22:118) мы чытаем: «I было... Бог спакушаў Абрагама...».
    Слушна паставіць тут шэраг пытаньняў, якія бянтэжаць неўсталяваных у веры. Чаму сьвятыя Божыя часамі трапляюць у невытлумачальныя пакуты? Чаму Богу спатрэбілася спакушаць Абрагама? Ці таілася прычына ў ім самім, ці Бог прадбачыў нешта іншае? А ці выпадкова напаткала вогненнае спакушэньне праведнага і беззаганнага Ёва? Ці ён быў вінаваты, што на яго абрынуўся цэлы град вогненых спакушэньняў (1 Пятр. 4:12)?
    Чалавек звычайна ідзе па лініі найпрасьцейшага падыходу да вырашэньня падобных пытаньняў, стараючыся знайсьці прычыну невытлумачальных пакутаў сьвятых у іхняй віне, у недасканаласьці іхняга характару, паводзінаў і г. д. Сябры Ёва так і палічылі, што ён пакутуе за свой грэх. У адзін голас зь імі гэта паўтараюць і некаторыя сёньняшнія прапаведнікі, абвінавачваючы Ёва на падставе ягоных собскіх словаў (Ёў 3:25) у страху перад пакутамі. Такія меркаваньні прыніжаюць подзьвіг веры сьвятых Божых і Самога Бога. I наконт Абрагама сярод тлумачальнікаў ёсьць погляд, што Абрагам палюбіў сына свайго Ісаака больш, чым Бога, пра што Бог нагадвае яму: «...вазьмі сына свайго, адзінага твайго, якога ты любіш...» (Быць. 22:2). Гэтая ягоная любоў, лічаць яны, захапіла сэрца Абрагама ў такой меры, што выціснула любоў да Бога, і Бог быццам быў адсунуты на другі план. Таму Гасподзь і вырашыў праверыць, што ў Абрагаме мацнейшае: любоў да Бога або да свайго сына, каб навучыць раба Свайго і паставіць яго на месца.
    Так, нельга адмаўляць, што ў гэтым спакушэньні правяралася ягоная любоў да Бога. Але зь якой мэтай? Каб выявіць, што Абрагам гатовы выканаць дзеля Бога нават тое, што ён не абавязаны зрабіць, што ад яго не патрабуецца. Таямніца гэтага спакушэньня або выпрабаваньня была ўтоена за заслонай, якую Бог паціху прыадкрывае. У тым, што Абрагам быў прывязаны да Ісаака і так пяшчотна любіў яго, ня было нічога ганебнага, таму што Ісаак быў ягоны сын
    АХВЯРА АБРАГАМА
    113
    ня толькі паводле крыві, але і паводле духу, — адзіны прадаўжальнік Абрагамавай справы. Прычына, зь якой патрыярх быў выпрабаваны, была нашмат глыбейшая, чым прынята лічыць сярод людзей.
    Прыгадаем, што Бог назваў Абрагама, гэтага вялікага мужа веры, Сваім «прыяцелем» (Якав. 2:2123). Нямногія мужы Божыя, імёны якіх зьзяюць у Бібліі, удастоіліся такога высокага званьня. Абрагам выгадаваўся ў веры, у даверы Богу і разуменьні Ягонай волі ў такой меры, што Бог рашыў падняць яго яшчэ на вышэйшую ступень і наблізіць да Сябе. У ягонай асобе Бог пажадаў явіць вялікі правобраз Собскай, Бацькоўскай ахвярнай любові — любові Бога Айца, Які аддае ў ахвяру Сына! Апрача таго, Бог рыхтаваў Абрагама стацца бацькам Ісуса, Госпада нашага. Ісус Хрыстос у гутарцы зь юдэямі спасылаецца на Абрагама і гаворыць ім такое шматзначнае слова: «Абрагам, бацька ваш, рады быў убачыць дзень Мой: і ўбачыў і ўзрадаваўся» (Ян. 8:56). Ён рады быў убачыць дзень прышэсьця ў сьвет Адкупніка, Які сатрэ галаву зьмея (Быць. 3:15). Ён чакаў Яго зь вераю. Убачыў Яго вераю і ўзрадаваўся вераю. Вера Абрагама дапамагла яму прадбачыць подзьвіг Хрыста. I таму, як піша С. Дэстуніс у «Бібліі для дзяцей старэйшага ўзросту»: «Наймацейшага з усіх людзей у веры чакала і выпрабаваньне найцяжэйшае, адзінае ад пачатку і да канца існаваньня людзей на зямлі».
    I ў Брусельскім выданьні Бібліі (1973), у «Прнложеннях» (с. 1863) запісана: «Гатоўнасьць Абрагама прынесьці свайго адзінага сына ў ахвяру служыць правобразам любові Бога Айца, Які не пашкадаваў Свайго Адзінароднага Сына (Ян. 3:16; Рым. 8:32)».
    Дык вось у 22 разьдзеле кнігі Быцьцё Абрагам прадстаўлены як правобраз Бога Айца. У гэтым поглядзе зыходзяцца ўсе прагрэсіўныя мысьліцелі і багасловы хрысьціянства. He таму, што Абрагам так палюбіў свайго сына, Бог выпрабаваў яго, а таму, што Бог пажадаў прыпадобніць Абрагама да Сябе, Сваёй ахвярнай любові.
    3	чаго склалася гэтае прыпадабненьне?
    Бог Айцец аддаў Свайго адзінароднага Сына, Ісуса Хрыста, у ахвяру ўмілажальваньня за грахі сьвету. Гэты намер быў у прадвечным плане Божым, і ўжо тады Сын падпарадкаваўся волі Айца і даў згоду прынесьці Сябе ў ахвяру. Ніхто зь людзей ня можа ўявіць, што перажывала сэрца Айца Нябеснага, Які прыносіў у ахвяру Свайго Сына, Невінаватага за вінаватых, як Ён мучыўся і смуткаваў. У асобе Абрагама Гасподзь убачыў чалавека, які падняўся да такой духоўнай вышыні, што змог зразумець Ягонае пакутнае сэрца і перадаць гэта лю
    114 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ дзям. I, калі да ахвярапрынашэньня Абрагам толькі здагадваўся пра Адкупніка як ахвярнае Ягня, дык пасьля ахвярапрынашэньня ён ўжо ясна разумеў, што гэтым Ягнём станецца Сын Божы, у Якім «дабраславяцца ўсе народы зямлі», і што гэты Сын выйдзе зь ягонага патомства (Ян. 8:56).
    Абрагам жыў прыблізна дзьве тысячы гадоў да Нараджэньня Хрыстовага, калі яшчэ ня было закону, дадзенага пазьней Майсеем; яшчэ ня была яўленая мілата (Ян. 1:17). Канечне, ён ня мог яшчэ ўявіць поўнай карціны адкупных пакутаў Сына Божага на Галгофе. Давід, нашчадак Абрагама, які жыў тысячу гадоў да Нараджэньня Хрыстовага, ужо прарочым вокам бачыў Яго на крыжы і атаясамліваўся вераю зь Ягонымі пакутамі, калі пісаў: «Бо сабакі мяне атачылі, хэўра злыдняў мяне абступіла, прабілі рукі мае і ногі мае; можна было палічыць усе косткі мае, а яны дзівяцца, робяць зь мяне відовішча. Дзеляць рызы мае між сабою; і за адзежу маю кідаюць жэрабя» (Пс. 21:1719). А прарок Ісая 700 гадоў да Нараджэньня Хрыстовага глыбей за ўсіх пранік у пакуты Памазанца Божага і адлюстраваў Галгофу і справу, зробленую Ім, у выдатным 53м разьдзеле. Па праве гэты разьдзел называецца старазапаветным Эвангельлем.