Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Такім чынам, мужы веры, надзеленыя прарочым духам, прадбачвалі прышэсьце Сына Божага на зямлю. Абрагам быў першы з прарокаў, які дасягнуў гэтага вялікага празарэньня. Асаблівасьць ягонага адкрыцьця была ў тым, што ён у сваім собскім сыне даведаўся, колькі каштавала нашае адкупленьне, і праз гэта пранік у глыбіню сэрца Нябеснага Айца, Які аддаў Свайго любаснага Сына на пакутніцкую сьмерць. Богу было радасна бачыць сярод Свайго тварэньня такога чалавека веры, як Абрагам, які ў многім засвоіў Ягоныя рысы. Яму таксама прыемна бачыць радасьць духоўнага ўздыму і росту Ягоных пасьлядоўнікаў, якія дасягнулі прыпадабненьня да Сына Божага або Бога Айца. Такім Ен абяцае: «Пераможца спадкуе ўсё, і буду яму Богам, і ён будзе Мне сынам» (Адкр. 21:7).
Такім чынам у ахвярапрынашэньні адзінароднага сына, самага дарагога і любаснага, што Ён меў, Абрагам атаясамліваўся з Богам Айцом. Сьвятое Пісаньне перадае гэты расказ простымі словамі, якія захапляюць дух:
«I было, пасьля гэтых здарэньняў Бог спакушаў Абрагама...»
Ставіцца пытаньне: пасьля якіх «здарэньняў»? Мы звычайна выпускаем гэтае слова зпад увагі, але за ім нешта ўтоена.
Габрэйскія каментатары тлумачаць: «...Пасьля словаў Сатана,
АХВЯРА АБРАГАМА
115
Сатан, г. зн. анёлабвінаваўца, стаў перад Усявышнім і сказаў: „Абрагам служыць Табе, але ён робіць гэта толькі дзеля свайго патомства, г. зн. дзеля сябе самога, а ня дзеля таго, каб выканаць Тваю волю”». Падобна як у гісторыі зь Евам, вораг душы ня мог пакінуць і Абрагама ў спакоі. Ён не адзін раз зьяўляўся перад Богам з абвінавачаньнямі ў ягоны адрас, як робяць гэта і цяпер (Адкр. 12:10). Каб закрыць вусны сатане раз і назаўсёды наконт Абрагама, Бог рашыў аддаць яго на такое выпрабаваньне, калі б ня толькі сатана, але і ўвесь сьвет убачыў, што Абрагам выключна зь любові і адданасьці Богу гатовы на ўсё, гатовы дзеля Яго нават собскага сына, у якім уся ягоная надзея, прынесьці ў ахвяру Богу.
«...Бог спакушаў Абрагама...»
Чаму тут гаворыцца, што Бог спакушаў яго? Справа ў тым, што Бог не спакушае нікога ніколі і Сам не спакушаецца злом (Як. 1:1315). Слова «спакушэньне» ўжыта тут ня ў сэньсе спакусіць чалавека злом, узбудзіць ягоныя ліхія схільнасьці, паставіць камень спатыкненьня, перашкоду або пастку. Такое спакушэньне ўчыняе д’ябал, які квапіўся нават на Ісуса Хрыста ў пустыні, але быў пераможаны і зьняслаўлены (Маць. 4:111). «Спакушэньне» ж Абрагама ішло ад Бога і насіла характар выпрабаваньня і праверкі, характар узмацненьня веры і пасьведчаньня вернасьці.
Вось што піша Пабожны Фэадарыт, адзін з Айцоў Царквы: «Ня дзеля таго Бог спакушаў Абрагама, каб Самому спазнаць, чаго ня ведаў; але каб навучыць тых, хто ня ведае, скуль справядліва палюбіў Бог патрыярха. Падобны погляд на спакушэньне як на праяўленьне Божай любові і на падставу для разьвіцьця і ўмацаваньня дабрачыннасьці, прыводзіцца і ў іншых месцах Сьвятога Пісаньня (Друг. 8:2; 13:3; Пс. 25:2; 1 Пятр. 1:7; 1 Кар. 10:13)...» (Біблія Лапухіна, т. 1, с. 136).
Такім чынам спакушэньне ў дадзеным выпадку — гэта выпрабаваньне. Выпрабаваньне — гэта такая сітуацыя, у якой ад чалавека патрабуецца зрабіць учынкі, што перавышаюць звычайныя, нармальны чалавечыя сілы і магчымасьці. Для Абрагама такой сітуацыяй і было ахвярапрынашэньне Ісаака, што патрабавала напружаньня ўсіх сіл і выклікала пакутлівую ўнутраную барацьбу.
«...і сказаў яму: Абрагаме! Ён сказаў: вось я. Бог сказаў: вазьмі сына твайго, адзінага твайго, якога ты любіш, Ісаака...»
Тое, што ўяўляецца нам у дадзеным ўрыўку маналогам з пасьлядоўным удакладненьнем, фактычна было, як тлумачаць габрэйскія
5 Зак. 3107
116 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ каментатары, дыялогам між Абрагамам і Богам. Бог не адразу вымавіў імя Ісаака, каб псіхалагічна падрыхтаваць Абрагама і не нанесьці яму ўдару.
«...і йдзі ў зямлю Морыя і там прынясі яго на цэласпаленьне на адной зь іхніх гор, пра якую я скажу табе...»
«У зямлю Морыя» — Морыыя — гэта храмавая гара ў Ерусаліме. Яна ў Ізраілі лічылася цэнтрам сьвету і брамаю да неба. Яе назву можна перакласьці на «зьявіўся Бог» або «дагледжаньне Яговы». Там сапраўды Гасподзь ўпільнаваў, каб было ягня, якое заблыталася ў гушчары рагамі і якое Абрагам прынёс у ахвяру замест Ісаака, чаму «і назваў... месца тое: Яговаірэ», г. зн. Гасподзь дагледзіць (Быць. 22:14).
«Цэласпаленьне» (літаральна: «падняцьце») — гэта такі род ахвяры, якая цалкам падымаецца да неба як духмянасьць, прыемная Богу.
«На адной з гор». Бог не сказаў адразу, на якой гары, да якіх умоваў рыхтаваць сябе. Пакідаючы праведнікаў у няведаньні, Гасподзь хоча павялічыць іхнюю ўзнагароду, паказаць нам правільнасьць іхніх дзействаў ва ўмовах невядомасьці, іхні давер Богу.
Як ставіўся Абрагам да Божага загаду?
Біблія паведамляе: «Абрагам устаў з самага рана, асядлаў асла свайго, узяў з сабою двух падлеткаў сваіх і Ісаака, сына свайго; накалоў дроў на цэласпаленьне і ўстаўшы пайшоў да месца, пра якое сказаў яму Бог» (Быць. 22:3).
Перад намі такі просты, звычайны расказ аб такой нязвычайнай і гераічнай веры патрыярха. Няма тут ніякага пафасу, захопленасьці або залішняй драматызацыі падзеі, толькі люстраны адбітак факту. Адзначым адразу: Бог не патрабуе чалавечых ахвярапрынашэньняў, і тое, што ўзводзілася супраць Царквы ў пэрыяд атэістычнай прапаганды, было наўмысны, блюзьнерчы паклёп. Разглядны намі ўрывак зь Пісаньня носіць выключна выхаваўчы характар і ёсьць духоўная навука для веруючых.
Для Абрагама ж ўсё гэта было рэчаіснасьцю. Загад або просьбу Бога ён успрыняў літаральна, ставіўся да яе з усёю адказнасьцю і выконваў усё так, як Бог загадаў яму. Доўга не раздумваючы, не ўзважваючы, як і ап. Павал, ён не пачаў «радзіцца з плоцьцю і крывёй» (Гал. 1:1516), немарудзіў, ня шукаў прычыны ўхіліцца, аўстаў«зсамага рана» хутка выканаць жаданьне Бога. He прамоўвіўшы ні слова, ні адзінага ўздыху, Абрагам спакойна і абдумана ўсё падрыхтаваў.
АХВЯРА АБРАГАМА
117
«Асядлаў асла свайго», «накалоў дроў на цэласпаленьне» сам, і не даручыў слугам, жадаючы зь любоўю выканаць слова Бога. Праўда, ягоную душу пранізваў шчымлівы боль ад перажываньня, але ён ня выказаў ані свайго хваляваньня, ані горычы, ані крыўды. Ягонаму самавалоданьню дапамагла жывая вера. «Сапраўдная вера — гэта канал, празь які Божая мілата выліваецца ў сэрца чалавека» (А. Мюрэй). Вера ёсьць ня проста сьветапогляд або рэлігія; гэта ёсьць нашыя адносіны да Бога. А ў адносінах да Бога Абрагам праяўляў найвялікшую адданасьць і пашану. Ягоны давер і паслухмянасьць Богу запанавалі над іншымі пачуцьцямі і дапамаглі яму ўзяць сябе ў рукі. Апостал Павал тлумачыць, што Абрагама азарыла думка: той Бог, Які цудоўна падарыў яму сына, можа ўваскрэсіць яго і зь мёртвых адразу пасьля ахвярапрынашэньня (Рым. 4:17; Яўр. 11:19). I вось як толькі пачало разьвідняцца, Абрагам ужо сьпяшаецца выканаць Божую просьбу.
Вера робіць учынкі Божыя ціха, незаўважна і не адкладваючы на потым. Яна выконвае іх хоць і пры поўным зьнешнім спакоі, але пры моцным унутраным гарэньні. He адзін толькі Абрагам быў такі. Гэтая якасьць наогул характэрна ўсім прарокам Божым, ахопленым Духам Сьвятым, Які палымнее ў іх і заахвочвае іх да дзеяньня. У Псалтыры мы чытаем: «Сьпяшаўся і не марудзіў выконваць запаведзі Твае» (Пс. 118:60). Тут дзейнічае сапраўдная вера. Калі Бог загадвае прынесьці ахвяру, дык якой бы сфэры жыцьця яна ні тычылася, вера зь вялікай пашанай падпарадкоўваецца і безагаворачна прыносіць яе, нават калі наперадзе яе чакае і Галгофа.
Так зрабіў і Абрагам.
Ён «з самага рана» ўстаў, калі ўсе яшчэ спалі, і мітусьня цяжкага дня не азмрочыла пастановы ягонае веры, сабраў ўсё неабходнае для ахвярапрынашэньня, рана падняў Ісаака і двух слугаў і выправіўся ў дарогу. Канечне ж, перад ім стаяла заданьне, якое перавышала ягоныя сілы: прынесьці ў ахвяру адзінага, доўгачаканага сына, дзеля якога давялося столькі папакутаваць, сына, які павінен стацца прадаўжальнікам роду, носьбітам абяцаньняў Божых. О, гэта перасягае ўсякае разуменьне! У гэты момант і вера Абрагама і ягоная любоў да Бога моцна выпрабаваліся. Бо яму ня было вядома тое, што вядома нам: што Бог толькі выпрабоўвае і выхоўвае яго, што Ён яго ўдасканальвае, набліжае да Сябе, падымаючы яго на вышэйшую ступень духоўнага жыцьця. I на першы пагляд здаецца, што гэтае выпрабаваньне веры наогул непасільнае чалавеку.
118 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
Так, многім, хто не адданы Госпаду ўсім сэрцам так, як Абрагам, гэтая ахвяра сапраўды і непасільная, і невыканальная. 3 чадавечага погляду, гэта найвялікшая трагедыя. Патрэбна каласальная сіла, каб выканаць гэты подзьвіг веры і перанесьці падобнае выпрабаваньне.
Але Абрагам ня быў такі. Ягонае пачуцьцё паслухмянасьці Богу тут знаходзіць своё найвялікшае выяўленьне. Ён добра знаў свайго Госпада, Якому пакланяўся ўсё жыцьцё і зь Якім прабываў у цеснай лучнасьці. За гады свайго адданага хаджэньня перад Ім ён добра вывучыў Ягонае сэрца і ведаў, што і Бог ходзіць зь ім і ахоўвае яго. Ён ведаў, што Бог ня прымае чалавечых ахвяраў, таму што гэта агідна Ягонаму чалавекалюбнаму сэрцу. А таму ён быў цалкам упэўнены, што Бог верне яму Ісаака. Вера ягоная ішла наперадзе яго і ва ўсім дапамагала яму. «Ён звыш надзеі, паверыў з надзеяй» (Рым. 4:18), паверыў у немагчымае: што Бог, верны Свайму абяцаньню, не дапусьціць сьмерці Ісаака. А калі адбудзецца, што ён памрэ, дык Бог уваскрэсіць яго зь мёртвых і верне яму назад цэлага і здаровага.
Так верыць можа толькі чалавек, які мае веру Божую, які кідае свой якар у асобу Бога і атрымлівае ў ім апору і ўпэўненасьць. Такая вера рассоўвае рамкі натуральнага і ўступае ў звышнатуральны, пазамежны, нябесны сьвет, у якім дзейнічаюць іншыя законы. Вера далучае нас да Бога, уводзіць у сфэру Ягонага валадарства, атаясамліваецца зь Ягонымі стваральнымі сіламі і «называе няіснае, як існае» (Рым. 4:1721). Вера апялюе да іншых законаў узьнікненьня і фармаваньня жыцьця, якія ёсьць справа усемагутных рук Творцы, і гэтыя законы яна прыводзіць у дзеяньне. Вера фактычна ўвасабляе моц Божую ў практыку. Яна ёсьць той рычаг, якім праўдзяцца абяцаньні Божыя, нягледзячы на тое, што мы былі паведзены праз вагонь і ваду, праз усе бачныя і нябачныя перашкоды, і таму яна увянчаецца цудоўным посьпехам, бо «верны Той, Хто даў абяцаньне» (Іс. 43:12).