Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Але вернемся да красы Сары.
Як ні прыгожая яна была вонкава, але ўнутрана яна была яшчэ прыгажэйшая. Дух Сьвяты адкрывае ў ёй нам для перайманьня жыцьцё, сатканае зь пяшчотных, ледзьве ўлоўных праяўленьняў, жыцьцё скрытае, якое раскрываецца ў асаблівых, выключных абставінах. Але мы не заўсёды ўмеем разумець рысы гэтай вялікай, духоўнай прыгажосьці. Яе ўнутраны вобраз малюе нам Апостал Пётр, заклікаючы новазапаветных жанчын жыць паводле прыкладу Сары (1 Пятр. 3:16). Гэта надзвычайнае слова. Лепшай характарыстыкі ўнутранай красы жанчыны ня знойдуць. Відаць, нідзе ва ўсёй сусьветнай літаратуры не намаляваны прыгажэй вобраз жанчыны, яе ўнутраны сьвет, як ў гэтым месцы Пісаньня вобраз Сары. Ня могуць сказаць жонкі нашага часу, што ім няма прыкладу. Ня могуць сказаць і таго, што вельмі любяць браць гэты прыклад для сябе.
Гаворачы аб прыгажосьці Сары, зададзім сабе пытаньне: што ж такое сапраўдная прыгажосьць і які чалавек лічыцца прыгожым?
Пісаньне адказвае на гэта так: «Мілавіднасьць падманлівая і прыгажосьць марная; а жонка, якая баіцца Госпада, вартая пахвалы» (Пр. 31:30).
Бог цэніць у жанчыне больш за ўсё пабожнасьць!
Дык вось, сапраўдная краса — гэта гарманічнае спалучэньне ўсіх станоўчых, унутраных і вонкавых якасьцяў чалавека. Яна, краса, першнаперш у ягоным сэрцы, у ягоным духу. Дух творыць форму. I калі дух чалавека чысты, узвышаны і богападобны, ён стварае і богападобныя рысы — асаблівую, адухоўленую прыгажосьць чалавечага аблічча, што зьзяе праз жывыя вочы, сардэчны погляд,
«ВЕРАЮ... CAPA...» 101
прыветлівую ўсьмешку, прыемныя словы і мяккае, пакорлівае, прыязнае абыходжаньне зь людзьмі (Кал. 4:6).
Але краса, якая нясе на сабе адбітак высакамер’я, фанабэрыстасьці і адважнасьці, — агідная! Нехта праўдзіва сказаў: «Няпрыгожых людзей наогул няма, ёсьць няпрыгожыя характары». Адам і Ева выйшлі з рук Творцы дасканалымі, але грэх паступова скрывіў людзей, выветрыў зь іх духу і душы ўсю красу, і таму так многа людзей няпрыгожых. Меркай сапраўднай красы сталася сэрца, у якім жыве Бог. Навучаючы Самуіла, Гасподзь кажа яму (а ў ягонай асобе ўсім нам): «Не зважай на выгляд ягоны і на вышыню росту ягонага... Я гляджу ня так, як глядзіць чалавек, бо чалавек глядзіць на аблічча, а Гасподзь глядзіць на сэрца» (1 Цар. 16:7).
Але прадаўжаем расказ аб Сары.
Яна была прыгожая вонкава і ўнутрана, што гаворыць пра вялікую гармонію яе душы. Пабожная, паслухмяная, яе любілі, і яна любіла іншых. Яна ідзе побач са сваім мужам больш за сотню гадоў, служачы яму, падтрымліваючы яго. Абрагам адказвае ёй такой жа ўзаемнасьцю і пяшчотным клопатам. Будучы жанчынай энергічнай і ініцыятыўнай, яна стаецца саўдзельніцай ва ўсіх вялікіх пастановах і дзеяньнях веры мужа. Адчуваючы глыбокае ўнутранае яднаньне зь ім, яна мае дабрачынны ўплыў на яго, настойліва змагаецца зь ім за абяцаньне аб нараджэньні патомства. Дзеля гэтага яна ідзе на самаахвярны ўчынак, велікадушна ўступаючы ў сваіх правах жонкі, і прапаноўвае Абрагаму Агар у наложніцы. У гэтым яна дзейнічала паводле звычаяў свайго часу і судзіць яе за гэта мы ня маем права. У гэтым ярка выяўлена адна яе пахвальная рыса: яна ўпарта змагалася за нараджэньне сына! Абрагам быў для яе ня проста муж, але прарок, пасрэднік ад Бога, і яна ўсім сэрцам садзейнічала ягонай місіі. Яна была сьведкам ягонага штодзённага хаджэньня перад Богам і са свайго боку аддавала яму належнае. Сара праніклася да яго такой пашанай, любоўю і, у сваю чаргу, праяўляла паслухмянасьць яму.
Гэта надта каштоўныя якасьці жонкі патрыярха.
Але ня толькі за гэтыя дабрадзейнасьці ўдастоілася яна пахвалы ад Госпада і ўзьнесеная Духам Сьвятым у лік герояў веры. Асабіста ў ёй самой, незалежна ад Абрагама, праявілася нешта большае, што паставіла яе ў адзін рад зь вялікімі падзьвіжнікамі.
Што ж гэта такое?
Адказ у наступных словах Пасланьня да яўрэяў:
«Вераю і сама Сара (будучы бясплодная) атрымала сілу на пры
102
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
няцьце семені і не па часе ўзросту нарадзіла...» (Яўр. 11:1112).
Гэтыя словы адкрываюць, якая вялізарная роля належала Сары ў выконваньні абяцаньня адносна нараджэньня спадкаемца Абрагама. Піснаньне гэтак і адзначае: «сама»! He Абрагам толькі, але менавіта яна сама.
Дасягнула яна гэтага не адразу і не без памылак.
Успомнім, празь якія выпрабаваньні давялося ёй прайсьці разам з Абрагамам, што адчуць і так многае ўскладніць!
Доўгія гады Сара заставалася бязьдзетнай. Гэта, зразумела, няпроста. У гэтым праглядаецца план Божы. Але як многа надзеяў было зьвязана ў Абрагама з працягам свайго роду! Фактычна посьпех ягонае місіі на зямлі залежаў ад нараджэньня сына. Ён, Абрагам, павінен быў стацца бацькам народа, якому наканавана было быць сьветачам сьвету. Калі яму было наканавана памерці бязьдзетным, дык навошта ён жыў? I ў Сары смутак быў бязьмерна вялікі: яна гатовая і шчаснлівая была б нарадзіць мужу сына, выгадаваць і выхаваць прадаўжальніка ягонай місіі, але згодна з усімі чалавечымі разьлікамі ўжо не магла спадзявацца на спаўненьне сваёй мары.
Тады Сара пастанаўляе, што, калі ёй ня дадзена стацца маці фізічна, яна станецца ёю духоўна, выхаваўшы дзіцятка, якое нараджае ад Абрагама іншая жанчына, яе служанка Агар. Як яна ўпрошвала свайго мужа згадзіцца на гэта! «...Вось, Гасподзь замкнуў чэрава маё, — кажа яна яму, — каб мне не раджаць; увайдзі ж да служанкі маёй; можа, я буду мець дзяцей ад яе» (Быць. 16:2). Яна марыць удастоіцца сына дзякуючы Агары, спадзяецца атрымаць празь яе ня «дзіця», а «дзяцей».
Абрагам падпарадкаваўся жаданьню жонкі і ўвайшоў да Агары. Аднак разьлік Сары аказаўся няправільным і надта праблематычным! Паводле погляду гаспадыні, Агар павінна была стацца маці дзіцятка гаспадара, але пры гэтым застацца служанкай Сары. Менавіта ад гэтай апошняй умовы залежаў посьпех усёй задумы: толькі ў гэтым выпадку яна магла спадзявацца атрымаць непадзельную ўладу над дзіцяткам, якое павінна было нарадзіцца; толькі так яна магла поўнасьцю адмежаваць яго ад уплыву маці і вырасьціць сапраўдным прадаўжальнікам місіі Абрагама. Але Сара ня ўлічыла аднаго: жанчына, якая чакала ад гаспадара дзіцятка, не магла больш заставацца рабыняй — і па чалавечых мерках, і па Божых.
Калі Arap адчула, што зацяжарыла, у ёй раптам абудзілася неадольнае імкненьне да свабоды, і яна не магла больш падпарадкоў
«ВЕРАЮ... CAPA...»
103
вацца сваёй спадарыні. Прыняўшы погляды, якія бытавалі на старажытным Усходзе, аб дабраславеньні дзетараджэньня і шматдзетнасьці ў асаблівасьці, Агар заганарылася думкай, што Бог спрыяў ёй, і пачала пагарджаць Сарай, сваёй «абяздоленай» гаспадыняй.
Надзеі Сары не апраўдаліся, ды інакш і быць не магло. Народу Бібліі, як высьветлілася, недастаткова было весьці свой пачатак толькі ад Абрагама. Так, Абрагам павінен быў стацца ягоным бацькам, але зачаць і ўвесьці яго на сьвет магла адна толькі Сара. Будучаму сыну было наканавана успадкаваць адначасова як дух бацькі, гэтак і характар маці. I Агар, рабыня, са сваёй нявольніцкай псіхалогіяй, са сваім неразуменьнем задачаў Божых, са сваім нявыхаваным у пабожнасьці духам не магла даць Абрагаму такога сына!
У характары ізмаілітаў, якія вялі свой род ад Ізмаіла, сына Агары і Абрагама, самым дзіўным спосабам адбіліся ўсе абставіны іхняга паходжаньня; ён застаўся нязьменным да цяперашняга часу. Мнагатэістычны дух Абрагама, хацімская пачуцьцёвасьць, свабодалюбнасьць, вера ў Божую наканаванасьць, у Творцу, «Які прабывае ў вечнасьці і клапоціцца аб усіх», даведзеная да фаталізму, — усе гэтыя якасьці да сёньняшняга дня вызначаюць характар арабаў. Дзякуючы ім гэты народ дасягнуў вялікіх вышыняў у паэзіі і навуцы, унёсшы важкі ўклад у духоўную скарбніцу чалавецтва, але носьбітам праўдзівага богашанаваньня ня стаўся.
Сара дажыла да 90 гадоў, так і не нарадзіўшы малюткі. Але Гасподзь зноў зьявіўся Абрагаму, паўтарыў Сваё абяцаньне зрабіць яго родапачынальнікам выбранага народа і заключыў зь ім запавет абразаньня. Размаўляючы з Абрагамам, Гасподзь зьвяртаўся адначасова і да Сары, бо народ Ізраіля павінен быў паходзіць ад іх абаіх. «I сказаў Бог Абрагаму: ...Я дабраслаўляю яе, і дам табе ад яе сына... і пойдуць ад яе народы, і цары народаў пойдуць ад яе» (Быць. 17:16).
Гасподзь зьмяніў імёны абаіх: Абрам стаўся Абрагамам — дадатковыя літары ў гэтым імі надае яму на іўрыце новы сэнс: «бацька мноства народаў». A Capa сталася «Саррай».
Але вернемся да веры Сары.
Менавіта яна, асабістая вера гэтай жанчыны, сыграла выдатную ролю ў нараджэньні паабяцанага патомства. Біблія інфармуе: «I паглядзеў Гасподзь на Сарру, як сказаў; і зрабіў Гасподзь Сарры, як казаў» (Быць. 21:1). Слова «паглядзеў» азначае тут «асаблівы ўваход Бога ў дагэтуль бясплоднае жыцьцё Сары, каб зрабіць яе здольнай выканаць задачу, да якой яна была наперад выбраная». Ёй было та
104 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ ды ўжо 89 гадоў, і ўся яе натуральная сіла да дзетараджэньня выдаткавалася, як і напісана: «Абрагам і Сарра былі старыя і ў веку сталым, і звычайнае ў жанчын у Сарры спынілася» (Быць. 18:11). Яна, да таго ж, была наогул бясплодная з маладосьці. I з натуральнага пункту гледжаньня ніякай надзеі на зачацьце дзіцятка ў яе ня было.
I вось тут умяшаўся Гасподзь са Сваім усемагутным словам Творцы. Ён сказаў Абрагаму ў прысутнасьці Сары: «Ці ёсьць што цяжкае Госпаду? У назначаны час буду Я ў цябе ў другі год, і будзе ў Сарры сын» (Быць. 18:14). Абрагам засьмяяўся, калі яму, які дасягнуў стагодавага ўзросту, было паабяцана гэтае дзіцятка. Сара таксама засьмяялася, калі гэтая вестка была паўтораная. Ці можа мужчына ў сто гадоў спарадзіць на сьвет дзіця, ці здольная дзевяностагадовая жанчына нарадзіць? «Ці мне, калі я пастарэла, мець гэтую ўцеху і гаспадар мой стары», — так думала Сара (Быць. 18:12). Мажлівасьць нараджэньня сына ім здавалася ўжо абсурднай.
Сара, як ніхто іншы, добра ведала свае мажлівасьці і разумела, што фізіялагічна гэта ўжо немажліва, прыроды не павернеш назад: яе арганізм ужо вычарпаў усе свае натуральныя сілы. Таму яна і засьмяялася. Але гэты яе сьмех ніяк ня мог азначаць, што яна ўсумнілася ў абяцаньні Божым. Пісаньне падкрэсьлівае менавіта ейную асаблівую веру: «вераю... атрымала...» Так, яе чэрава амярцьвела, але не амярцьвела вера. Вераю яна учэпіста ўхапілася за словы Божыя, як за адзіную надзею, бо гэта казаў ёй не чалавек, а Той, Чыё слова усёмагутнае і Кім узрушаныя сьветы. «Бог не чалавек, каб няпраўду казаць, і ня сын чалавечы, каб Яму шкадаваць. Ці скажа Ён і ня зробіць? будзе казаць і ня выканае?» (Лікі 23:19).