• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Сярод дзікіх плямёнаў старажытнага сьвету ў адносінах да жонак ня трымалася ні вернасьці, ні чысьціні, ні цноты, а тым больш ні любові, ні павагі. Жонкі для мужоў былі, як рабыні або проста палюбоўніцы. Іх мелі памногу, куплялі і прадавалі, як тавар, выменьвалі на рэчы. Аб гэтым сьведчыць гісторыя ўсіх дзяржаваў старажытнага сьвету. У Бібліі таксама ёсьць указаньні на гэты факт: цар Герарскі, паквапіўся на Сару, прапанаваў за яе выкуп (Быць. 20). Так тады практыкавалася, што жанчына паважалася за ўласнасьць гаспадара і яе можна было купляць. Сярод язычнікаў панаваў культ мнагажэнства, і жанчына не магла, ня мела маральнага права займаць роўнага
    «ВЕРАЮ АБРАГАМ...»	81
    месца з мужчынай. Ня цяжка ўявіць сабе, якую маральную зьнявагу пераносілі пры гэтым жанчыны’
    Зусім інакш абыходзіўся са сваёй жонкай Абрагам.
    Ён глыбока разумеў ролю і прызначэньне жанчыны як жонкі і маці, даручаныя ёй Творцам. Адам назваў Еву «жыцьцё» (Быць. 3:20) з тае прычыны, што бачыў у ёй крыніцу жыцьця чалавецтва, якое ня супыняецца, бо жыцьцё бацькоў прадаўжаецца ў іхніх дзецях. Ён назваў яе ня толькі «тое, што дае жыцьцё целу», але і «тое, што дае жыцьцё розуму». Яна, ягоная жонка, укладвае ў сваіх дзяцей духоўнае жыцьцё, бо ў гэтым заключана сапраўдная мэта кожнай праўдзівай маці — маці ўсяго жывога.
    Абрагам глыбока разумеў гэтае пытаньне, а таму ён паважаў сваю жонку, як тую, што працягне ягоны род на зямлі, бо так паабяцаў Бог. Яна была для яго ня проста жонка, якая разьдзяляла зь ім ложак, але роўная паводле свайго становішча «супольная спадкаемніца любадайнага жыцьця» (1 Пятр. 3:7), нязьменная сяброўка, прыяцельніца, супрацоўніца ва ўсіх ягоных справах. Ёй адной ён трымаў вернасьць і любоў свайго сэрца. Аж да самога яе скананьня яна як жонка, прызначаная яму Богам, была ў яго адна. Ён прыслухоўваўся да яе парадаў, лічыўся зь ейным поглядам, шанаваў яе, служыў ёй, клапаціўся аб ёй.
    Гэта і зьдзіўляла язычнікаў.
    Сара адказвала Абрагаму тым самым: паважала яго, называла яго гаспадаром (Быць. 18:12; 1 Пятр. 3:56), любіла, служыла, садзейнічала выкананьню ягонае місіі. Тое, што яна называла яго «гаспадаром», не азначала, аднак, яе поўнай залежнасьці ад яго, ягонага гаспадарства над ёю, — не. Гэта было рэдкае шлюбнае жыцьцё двух абсалютна свабодных партнёраў, духоўна блізкіх людзей, злучаных адной верай, адной любоўю да Бога, адным служэньнем Яму і адной мэтаю ў жыцьці. Іх разам зьвязвалі ня проста шлюбныя повязі, але адно пакліканьне, адно абяцаньне Божае, ў дасягненьні якога яны абое былі Ягонымі службітамі, супрацоўнікамі. Сара разьдзяляла з Абрагамам увесь ахвярны подзьвіг веры, ягонай праблемы, ягоны шлях. Такі саюз двух быў «дзівам» (Пс. 70:7) для язычнікаў.
    Трэйцяе, што іх зьдзіўляла ў Абрагаме, — гэта ягонае стаўленьне да сьмерці.
    Сьмерць для чалавека Божага — не канец, а пераход у лепшы сьвет. Адтуль яму сьвеціць надзея на радасную сустрэчу ў новым жыцьці. Калі Сара памерла, Абрагам галасіў па ёй, справіў для яе
    82 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ царскае пахаваньне. Ён хоць і рыдаў, але рэагаваў на сьмерць іначай, чым язычнікі: ня ўбіваўся па ёй, як ўбіваюцца «іншыя, што ня маюць надзеі» (1 Фес. 4:13), ня робячы нарэзаў на целе сваім, ня выстрыгаў валасоў над вачамі па памерлай, як гэта рабілі хананэяне (Друг. 14:1). Ён нёс свой смутак з годнасьцю мужа Божага і выканаў пахаваньне, як сьвятую дзею паводле вызначэньня Творцы (Быць. 3:19).
    Той, хто мае веру Божую, успрымае сьмерць блізкіх бяз роспачы, нясе смутак стрымана, зь велічнай годнасьцю, трымаючы сваё гора ў сэрцы і не выстаўляючы яго напаказ, — гэта таму, што Бог — пацяшэньне яго, як і для Абрагама.
    Такія паводзіны патрыярха выклікалі міжвольнае захапленьне і пакланеньне язычнікаў перад ім. Яны гатовыя нават услужыць яму. I калі ён пажадаў здабыць пячору Махпела для захаваньня нябожчыцы, яны не адмовілі яму. «Сыны Хэта адказвалі Абрагаму, і сказалі яму: паслухай нас, спадару наш; ты князь Божы сярод нас; у найлепшым з нашых пахавальных месцаў пахавай памерлую тваю; ніхто з нас не адмовіць пахавальнага месца, дзеля пахаваньня памерлай тваёй» (Быць. 23:6).
    Яфрон Хэтэянін, якому належала поле зь пячорай Махпела, якія Абрагаму спадабаліся, узрушаны высакародным смуткам патрыярха, прапанаваў іх прыняць як дар (Быць. 23:11). Высакароднасьць мужа веры знаходзіць высакародны водгук у іншай душы, нават у душы такога хітрага і разважлівага чалавека, якім быў Яфрон Хэтэянін. Але Абрагам, «цэнячы месца пахаваньня як неад’емленую уласнасьць, не пагаджаецца прымаць яго як дар, але жадае здабыць за грошы, г. зн. праўдзівым і трывалым шляхам, пасьля чаго права ягонага ўладаньня стаецца ўсім ясным і бясспрэчным». Прадбачлівы і мудры Абрагам хоць і адмовіўся прыняць бязвыплатна такі шчодры падарунак, але ацаніў учынак Яфрона і ў знак удзячнасьці пакланіўся яму і сынам Хэтовым да зямлі двойчы. А потым зь вялікай пачцівасьцю і дакладнасьцю разьлічыўся зь ім: адважыў яму за зямлю 400 сікляў срэбра. Гэта была высокая цана, але Абрагам праявіў тут бескарысьлівасьць і мудрасьць, чым пакарыў язычнікаў.
    Вера Божая, свабодная ад зьдзірства, стварае чыстыя, сьвятыя ўзаемаадносіны зь людзьмі, здабываючы сабе прыяцеляў «багацьцем няправедным» (Лук. 16:9). Абрагам умеў гэта рабіць так прыгожа, што заслужыў да сябе з боку язычнікаў пачцівыя адносіны; яго называлі «гаспадаром» і «князем Божым», магутным сярод іх.
    Маючы сьвятую веру Божую, веруючы дасягае перавагі над
    «ВЕРАЮ АБРАГАМ...»
    83
    людзьмі, калі вядзе богаўгоднае жыцьцё і бескарысьліва служыць блізкім. Такіх адносін Лот ня быў варты, хоць пасьпеў і зрадніцна з садамлянамі. Пра яго гаварылі з пагардай: «Вось прыхадзень, і хоча судзіць?». Ім ён быў чужынец, пагарджаны пасяленец, які не заслужыў павагі (Быць. 19:9,14), таму што жыцьцё пакідала яму шмат чаго жадаць.
    Зусім іначай паводзіў сябе Абрагам сярод тых, хто акружаў яго. Ён ня даў ім падставы ні для спакусы, ні для нараканьня, ні для насьмешкі. Выпадак з Авімэлэхам і Сарай нельга лічыць падманам Абрагама. Гэта было ягонае спакушэньне, калі ён аказаўся ў крытычнай сітуацыі і паспрабаваў выбрацца зь яе сваімі сіламі. Бог даў яму тут урок, і ён яго засвоіў. Авімэлэху ж Гасподзь сказаў: «Цяпер вярні жонку мужу: бо ён прарок і памоліцца за цябе, і ты будзеш жывы» (Быць 20:7). Габрэйскі арыгінал пад словам «прарок» падразумявае: недатыкальны (Пс. 104:15), вялікі заступнік (Друг. 34:10; Лікі 11:2; 21:7). Ва ўсіх астатніх выпадках Абрагам быў выключна сумленны і праведны чалавек, ніколі ня ўступаў у канфлікт зь людзьмі, не дапускаў зьдзелкі са сваім сумленьнем. Ён лічыў, што лепш страціць высокую годнасьць прарока і мужа веры, чым скінуць яе. Калі цар Садомскі прапанаваў яму ўзяць сваю долю са здабычы, Абрагам сказаў цудоўныя словы, якія служаць прыкладам для нас: «Падымаю руку маю да Госпада, Бога Усявышняга, Упадара неба і зямлі, што нават ніткі і рэменя ад абутку не вазьму з усяго твайго, каб ты не сказаў: „я ўзбагаціў Абрагама”» (Быць. 14:1724).
    Гэты прыклад паказвае, як старанна трымаўся Абрагам закона недатыкальнай праведнасьці, які меў у духоўным жыцьці чалавека надта вялікае значаньне. Бог запаведаў яму: «Хадзі перад Мною і будзь безпахібны» (Быць. 17:1), і гэта вымаганьне сталася неад’емнай часткай ягонай веры. Ён хадзіў перад Богам у беззаганнасьці і сьвятасьці, праз што дасягнуў сапраўднае магутнасьці, хоць у сямейным побыце ягоным можна бачыць паасобныя моманты, якія здаюцца нашым сучасьнікам далёкімі ад маральнага ідэалу. Але ня будзем забываць, што Бог церазь веру выхоўваў яго і шмат з таго, што тады здавалася звычайным, а сёньня прадбачным, Ён ухіліў зь ягонага жыцьця. I тое, як Абрагам паддаваўся выпрабоўваньню, ёсьць узор для веруючых нашых дзён. Ён сьведчыць аб тым, што праведнае жыцьцё па веры, якая ідзе ад недасканаласьці да дасканаласьці, мае вялікую цану ў Бога і вялікую ўзнагароду. Яна мае і вялікую сілу ўплыву на людзей таго часу і нашага.
    4 Зак. 3107
    84
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    3.	Абрагам і Ізмаіл (Быць. 16)
    Гэта асаблівая старонка ў жыцьці патрыярха, і мы закранём яе тут надта коратка. Праз нараджэньне Ізмаіла вера Абрагама была глыбока выпрабавана, што не ўваходзіла ў планы Божыя. Цяжка сабе ўявіць, якую страту нашай душы прыносіць наймалейшае адступленьне ад шляху найпаўнейшага даверу Богу. Чалавек, які ўнікае выбранага Богам шляху, ідзе насустрач непараўнальна большым, нічым не злагоджаным і нічым не аплачаным пакутам, што і здарылася з Абрагамам у пытаньні нараджэньня спадкаемца. Нашае немачнае, трапяткое сэрца, што трапечыцца, ня вытрымлівае доўгага чаканьня. Яно шукае выйсьця, стварае ўсемагчымыя планы, ідзе нават на ўступкі, каб толькі вырашыць праблему замест таго, каб даверыцца Богу і цярпліва чакаць.
    У нараджэньні Ізмаіла Абрагам і Сара абое праявілі малавер’е і недальнабачнасьць. Але на тое былі і свае аб’ектыўныя прычыны.
    Абрагаму было ўжо 75 гадоў, калі ён атрымаў абяцаньне аб нараджэньні спадкаемца ад Сары (Быць. 12:4). Праходзіў год за годам, a Capa не нараджала. Яна паранейшаму заставалася бясплоднай, старэла. Наступіў клімакс. Гэтак прайшло дзесяць гадоў. «Пакорна лічачы сябе галоўнай віноўніцай невыкананьня Божага абяцаньня аб патомстве і жадаючы зьдзейсьніць для Абрагама атрыманьне яго, Сара велікадушна адмаўляецца ад сваіх правоў на мужа і добраахвотна прапануе яму за жонку сваю собскую служанку Агар, вывезеную імі з Эгіпта, напэўна, у ліку іншых дароў, якімі забясьпечылі эгіпцяне» (Быць. 12:16). Пры гэтым яна кажа мужу: «...можа я буду мець дзяцей ад яе» (Быць. 16:2). «У тэксьце арыгіналу сказана яшчэ выразьней і мацней: „каб мне стварыць дом мой ад яе, абаперціся на яе, умацавацца празь яе” (Друг. 25:9; Руф. 4:1112)... Праз гэта і сам учынак Сары больш зразумелы: відаць, яна грунтуе свае надзеі на тым звычайным праве гэтай эпохі, паводле якога дзеці мужа, народжаныя ад служанкі, лічыліся законнымі ягонымі дзецьмі і, таму, роўна належалі бацькам, г. зн. і мужу, і жонцы (Быць. 30:3)...»
    Паводле права ўсходніх народаў часоў Абрагама няплодная жонка магла «даць мужу» сваю служанку і лічыць яе дзяцей, народжаных ад такога саюза, сваімі. Гэты звычай, магчыма, прыйшоў зь Месапатаміі і пашыраўся па ўсім старажытным Усходзе. Вось чаму Сара спакойна прапаноўвае Абрагаму ўвайсьці да Агары, каб ад яе атрымаць сына. Прыслухаўшыся да парады немачнага боку, Абрагам не праяў