• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    «ВЕРАЮ АБРАГАМ...»
    85
    ляе тут цьвёрдасьці ў веры і паддаецца ўгаворам.
    «Абрагам паслухаўся Сарыных словаў» (Быць. 16:2).
    «Хоць ва ўчынку Абрагама і было дапушчана парушэньне чысьціні шлюбнага саюзу (Быць. 2:22), але выбачэньнем для яго служыла, папершае, тое, што ён зрабіў гэта не ва ўласным грэшным запале, a ў выніку паслушэнства жонцы, і падругое, тое, што пры зьдзяйсьненьні гэтага ўчынку імкнуўся не да асабістых зацікаўленьняў, а да вышэйшых тэакратычных мэтаў (Маць. 2:15)» (Біблія Лапухіна, т. 1, с. 105106).
    Так нараджаецца Ізмаіл, нашчадкі якога пасьля сталіся пастаяннымі ворагамі Ізраіля. Ён ня быў спадкаемцам, народжаным па веры, і Гасподзь адхіліў яго. Гэта быў сын па плоці і ягонае шматлікае патомства — плоцкі народ. Ён спарадзіў рэлігію ісламу, заўсёды супрацьдзейную Хрысту і хрысьціянству.
    Прайшло шмат гадоў перш, чым як зьдзейсьнілася належнае духоўнае абнаўленьне гэтай пары. Жыцьцё выхавала іх абаіх, Абрагама і Сару, а Бог рыхтаваў іх стацца прыладамі, здольнымі даць пачатак асабліваму народу. I вось калі Абрагаму споўнілася 99 гадоў, Гасподзь зьявіўся яму і заключыў зь ім запавет веры на вечныя часы, абяцаючы быць Богам ягоным і нашчадкаў ягоных. Паводле гэтага запавету ён атрымаў ня толькі новае імя, але і поўнасьцю новае сэрца (Быць. 17). Ягонае ранейшае імя «Абрам» («ён вялікі па бацьку» або «высокі бацька») Бог зьмяняе на Абрагам («бацька мноства»), Згодна ўяўленьню старажытных, імя ня ёсьць проста назва дадзенай асобы; яно вызначае ягоную індывідуальнасьць або ягонае прызначэньне. Перайменаваньне Абрагама сьведчыць аб перамене ягонага прызначэньня (параўн. Быць 17:5 і 35:10).
    У знак запавету Бога з Абрагамам яму было загадана зьдзейсьніць абразаньне (Быць. 17:914). Бог настойліва наказвае выканаць запаведзь абразаньня. Чаму? «Праліцьцё крыві сьведчыла аб трываласьці заключанага між людзьмі саюзу. У ізраільцян гэты абрад пачаў азначаць уступленьне ў саюззапавет Абрагама і выбранага народа з Богам, прыналежнасьць да абшчыны, якая вызнае адну веру. У габрэйскім разуменьні кроў ёсьць сьвятая, бо ў ёй жыцьцё: „душа цела ў крыві” (Ляв. 17:11, 14), «кроў ёсьць душа» (Друг. 12:33). Кроў, якая цячэ з органа, што перадае жыцьцё, азначае прысьвячэньне Богу жыцьця, прынятага як дар. Абразаньне сталася «знакам», што нагадвае Богу (як і вясёлка: Быць. 9:1617) аб Ягоным запавеце, а чалавеку — аб ягонай прыналежнасьці да выбранага народа
    86 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ і абставінаў, якія з гэтага выцякаюць. У Новым Запавеце абразаньне заменена хрышчэньнем (Дзеі 15)» (Біблія, Брусель 1973, «Прнложення»),
    Дык вось, абразаньне, складзенае з адсячэньня крайняй скуры дзетароднага органа, сімвалізуе сабою адсячэньне плоцкіх пажаднасьцяў і нячыстых жаданьняў, абразаньне сэрца (Друг. 10:16; Рым. 2:29). Праца Духа Сьвятога над сэрцам гэтай шлюбнай пары, Абрагама і Сары, была пасьпяховай: яны далі сябе поўнасьцю «абрэзаць» ад усяго плоцкага і непажаданага Богу. Гасподзь перамяніў імя ня толькі Абрагаму, але і Сары на «Сарра»*. Гэта дзьве формы імя, якое азначае «княгіня». Сара будзе маці цароў (Быць. 17:16).
    Бог даў ім абяцаньне, што іхнія нашчадкі будуць такія шматлікія, як «пясок марскі і як зоры нябесныя».
    «Як пясок марскі» — гэта патомкі Абрагама па плоці, сыны ізраілевыя. «Як зоры нябесныя» — гэта патомкі ягоныя па веры (Быць. 15:16; 22:1518; Гал. 3:68, 2627), новазапаветная Царква, хрысьціяне.
    Да якой недасягальнай вышыні падняўся Абрагам: ён стаўся бацькам старазапаветнай і новазапаветнай Царквы! Толькі цяпер Бог прызнаў яго гатовым да нараджэньня сына абяцаньня. I Сара пасталела вераю так, што «не паводле часу ўзросту нарадзіла» (Яўр. 11:11), пра што прачытаем ў наступным разьдзеле.
    Чаму Бог марудзіў столькі гадоў, цудоўна адказвае Ян Залатавусны: «...дзеля таго, каб мы спазналі ня толькі цярпеньне і вялікую дабрачыннасьць праведніка, але і бязьмежную ўсемагутнасьць Божую. Калі ўжо зьнемагла прырода і сталася няздольнай да дзетараджэньня, таму што цела Абрагама зьвяла і высахла ад старасьці [можна тут жа дадаць ад сябе: але яшчэ больш зьвяла і высахла ад старасьці цела Сары], — тады толькі, адкрываючы поўнасьцю ўсю дабрачыннасьць праведніка і зьяўляючы Сваю сілу, Бог выконвае Свае абяцаньні» (Біблія Лапухіна, т. 1, с. 109).
    Васямнаццаты разьдзел кнігі Быцьцё расказвае, як нарадзіўся гэты доўгачаканы і цудам зачаты сын абяцаньня. Але калі Ісаак нарадзіўся, Ізмаілу было ўжо 13 гадоў. Патрыярх і аб ім праяўляе свой клопат, узносіць малітву Богу. Гасподзь чуе яго і абяцае выпусьціць
    *Паводле арыгіналу былі дзьве формы для імя Абрагамавай жонкі: першая — «Сара», другая, дадзеная пасьля — «Сарра». Трымаючыся граматычнага правіла беларускай мовы аб напісаньні двух аднолькавых зычных як адно, мы заўсёды пішам «Сара».
    «ВЕРАЮ АБРАГАМ...»
    87
    ад яго шматлікі народ. Але запавет Свой Ён ускладае толькі на Ісаака тым, што нарадзіўся згодна зь Ягоным праўдзівым абяцаньнем (Быць. 17:2021).
    Апостал Павал у Пасланьні да галятаў (4:2131) лепш за ўсіх растлумачвае, што азначае Агар і народжаны ёю сын Ізмаіл. 3 пункту гледжаньня Сьвятога Пісаньня, на Абрагаме вельмі наглядна паказана паўната веры Божай, богашанаваньне па духу разам з богашанаваньнем па плоці, і яны ў вечным змаганьні адно з адным.
    Апрача Ісаака і Ізмаіла, у Абрагама пасьля сьмерці Сары нарадзілася яшчэ шэсьць сыноў ад Хэтуры. Усе яны былі сынамі па плоці і ў спадчыну Гасподнюю не ўвайшлі (Быць. 25:16). Яны аказаліся правобразам тых веруючых, якія апіраюць збавеньне не на запавет веры, а на дзеі закона. I ў тым, да якой катэгорыі веруючых — духоўных або плоцкіх — будуць належаць нашыя дзеці, вялікую ролю іграюць маці, ейная вера, ейны дух.
    На працягу стагодзьдзяў хрысьціянства паўтарала памылку Абрагама. У хрысьціянстве, як ў невадзе, заўсёды былі «рыбы» ўсякага роду; было там і «пустазельле» — розныя хлусьлівыя плыні і памылковыя паняцьці, «сыны ліхадзея» (Маць. 13:38). I плоцкіх у ім заўсёды аказвалася болей, чым духоўных. Гэтая заканамернасьць будзе існаваць да канца часу, «да жніва» (Маць. 13:30).
    4.	Абрагам і Мэлхісэдэк (Быць. 14:1724)
    Характарыстыка веры Абрагама будзе няпоўнай, калі прайсьці міма ягонай сустрэчы зь Мелхісэдэкам. Гэтае спатканьне адбылося адразу пасьля перамогі над Кадарлаомерам і язычніцкімі царамі, якія паланілі Лота, і мела для Абрагама вялікае значэньне.
    Мелхісэдэк ёсьць дзіўная і для многіх таямнічая асоба ў Сьвятым Пісаньні. Аб ім у Бібліі ўпамінаецца толькі тры разы: Быць. 14:1820; Пс. 109:4 і Яўр. 7:17. Яна не адкрывае ні ягонай біяграфіі, ні паходжаньня, ні народа, зь якога ён выйшаў. Ня трэба думаць, што права быць носьбітам праўдзівай веры і пакланеньня Богу, Творцу неба і зямлі, было даравана толькі нашчадкам Абрагама, першага габрэя. Пісаньне прадстаўляе шэраг асобаў і зь іншых народаў, якія зналі жывога Бога, праўдзіва служылі Яму і былі Ягонымі сьведкамі. TaKia Ёў, муж праведны і беззаганны зь зямлі Уц; Яфор, сьвятар Мадыямскі; нават Валаам, сын Вяораў зь Месапатаміі, які будаваўся, і шэраг іншых, чые імёны нам не адкрытыя. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што Мелхісэдэк, па паходжаньні не з габрэяў, быў сьвятар Бо
    88 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ га і выконваў сваё служэньне яшчэ да таго, як калена Лявіна было аддзелена для сьвятарства, што перадалося паводле спадчыны.
    Каментатары Бібліі Лапухіна бачаць у служэньні Мелхісэдэка «ўніверсальнае сусьветнае сьвятарства, служэньне рэлігіі першабытнага адкрыцьця, рэшткі якога, як зоры на цёмным небасхіле, працягвалі яшчэ трымацца і сярод цемры язычніцкіх прымхаў і ідалапаклонства» (т. 1, с. 98).
    Апостал Павал у Пасланьні да яўрэяў (6:20 і 7:110) дае вычарпальны адказ аб асобе Мелхісэдэка, называючы яго «вялікім». Вялікі ён таму, што быў самым яркім правобразам Госпада нашага Ісуса Хрыста, спалучаў у сабе служэньне цара і сьвятара. Павал тлумачыць, што імя ягонае азначае «цар праўды», а тытул «цар Саліма» — цар міру. Гэтае імя — чыста семантычнага паходжаньня і вельмі блізкае і сваяцкае імю «Аданісэдэк», якое насіў цар Ерусаліма ў дні Ісуса сына Нава (Іс. Нав. 10:1,3,5,23). Няма сумненьня і ў тым, што Салім, у якім панаваў Мелхісэдэк, быў горад Ерусалім. Пра гэта сьведчаць старажытныя эгіпецкія папірусы часоў фараона Аменафіса IV і гістарычныя запісы Язэпа Флавія. А псальмасьпявак Асаф сьмела пяе пра Бога: «I было ў Саліме селішча Ягонае, і жыў Ён — на Сыёне» (Пс. 75:3).
    Больш за ўсё пакутнае чалавецтва прагне праўды і міру. Ад пачатку чалавечай гісторыі і да нашых дзён надта многа цароў і рознага роду ўладароў панавала над людзьмі. Былі мудрыя, як Саламон, адораныя, пабожныя і адданыя Богу, як Давід, беззаконныя, як Ахаў, крыважэрныя, як Ірад вялікі і Нэрон. Але толькі Мелхісэдэк быў цар праўды і міру. Шчасьлівыя былі падданыя такога цара, які кіраваў імі паводле праўды і прыносіў мір.
    Адначасова Медхісэдэк быў і сьвятар Бога ўсявышняга, прыносячы Яму ахвяры і хадайнічаючы за грахі людзей перад вярхоўным судзілішчам неба. I раніцай і ў ціхую вячэрную гадзіну слуп дыму падымаўся з ахвярніка. Ён сьведчыў пра тое, што тут быў чалавек, адданы Богу, які заўсёды быў у лучнасьці зь Ім і маліўся за навакольны народ.
    Бог вельмі высока ацаніў сьвяшчэнадзейства гэтага цара, аб чым чытаем у Пісаньні: «Прысягнуўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мелісэдэкавага» (Пс. 109:4). Гэта адно з прароцтваў аб Хрысьце. Павал у Пасланьні да яўрэяў, разьдзел 7, каментуе гэтыя словы, праводзячы паралель між Мелхісэдэкам і Хрыстом. Звычайна Гасподзь памазваў на цара паасобна (Саул, Еля
    «ВЕРАЮ АБРАГАМ...»
    89
    азар, Фінэес). У Мелхісэдэку ж гэтае служэньне злучылася і ў Ісусе: Ён Першасьвятар і Заступнік (1 Ян. 2:12); Ён жа і Цар наш, Царства Якога «не ад сьвету гэтага» (1 Цім. 6:1516; Адкр. 17:14; 19:16; Ян. 18:36).
    I вось Хрыстос ёсьць Першасьвятар па чыне Мелхісэдэка, г. зн. падобна да Мелхісэдэка, паводле годнасьці яго. Але яшчэ больш за гэта сам Мелхісэдэк быў сьвятар па чыне Сына Божага, як напісана: «...прыпадобнены да Сына Божага, застаецца сьвятаром назаўсёды» (Яўр. 7:4). Гасподзь Ісус валодае ад вечнасьці, спрадвеку паўнатой дасканаласьці, якая робіць Яго для нас «усё ва ўсім». Гэтыя ўласьцівасьці Ягонае асобы былі вобразна зьяўлены сьвету, і такой сімвалічнай фігурай прадстаўлены Мелхісэдэк. Гэты загадкавы царскі сьвятар, спакойна царуючы ў мірным горадзе сярод ваенных бураў незмаўкальнай мітусьні свайго часу, загадзя, за многа тыячагодзьдзяў наперад прадставіў людзям тое слаўнае жыцьцё, якое спакон веку назначана было чалавеку і павінна было адкрыцца сьвету ў Ісусе Хрысьце і менавіта на тым самым месцы, дзе некалі Мелхісэдэк жыў жыцьцём Божым.