• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Гэта быў страшэнны і згубны плод узьдзеяньня на людзей ордаў злых духаў, якія на працягу аднаго тысячагодзьдзя ад Адама бязупынна працавалі над упалай прыродай чалавека і цалкам разбэсьцілі яе ды прывялі людзей да такога паганства, што яны ператварыліся ў блюзьнераў. Праз гэта дэманы паказалі ня толькі сваю сапсутую ліхую прыроду і дух лютай нянавісьці да Бога, але і на людзей выклікалі Божы суд.
    Тут жа прыадкрываецца таямніца зараджэньня, разьвіцьця і памнажэньня зла ў характары людзей, таямніца распаду чалавечай асобы: гэта ліхія духі пераносяць усю сваю сапсаванасьць, сваю распуснасьць, разбэшчанасьць і вераломства на свае ахвяры з тае прычыны, што ім адкрыты свабодны доступ да тых, каго ім удалося спакусіць. Злыя духі спаленыя ў сваім сумленьні, як здраднікі і прадажнікі перад Госпадам. Яны карыстаюцца людзьмі, як сваімі прыладамі, і разбэшчваюць іх да ступені такой жахлівай духоўнай распушчанасьці, што Бог мусіў іх зьнішчаць, каб спыніць разьвіцьцё зла на зямлі. Вось чаму ў дні Эноха было такое жорсткае зьнеслаўленьне імя Божага і напаўненьне зямлі ліхадзействамі.
    Так было да патопу, калі сьвет ў сваім нявер’і, адхіленьні Бога, блюзьнерстве і ліхаслоўі імя Ягонага дайшоў да прамога паганьбеньня Духа Сьвятога (Маць. 12:32) і таму быў зьнішчаны водамі патопу.
    Гэта сталася пры Ноі тры пакаленьні пасьля Эноха.
    Так сталася і пасьля патопу, і ў дні Ісуса Хрыста на зямлі.
    Так яно бывае і цяпер.
    Ці ж ня бачыце, што тут дзейнічае адзін і той ліхі і самы падступны вораг? Адна і тая ж асоба, натхняльная на самае абвостранае зло, — д’ябал?
    Жорсткае ліхаслоўе імя Госпада і «жытлішча Яго і небажыхароў» (Адкр. 13:6) з боку сьвету дасягае свайго апагею пры антыхрысьце, бо легіёны злых духаў будуць выкінуты зь неба на зямлю (Адкр. 12:9) і выпушчаны зь бездані (Адкр. 9). Яны і ўзмоцняць замешкі і зло сярод людзей. Але Дух Сьвяты праз Царкву стала выкрывае сьвет у граху і зьле (Ян. 16:811). Дух Божы праз прарокаў заўсёды выкрываў грэшны сьвет, стараючыся адхіліць яго ад згуб
    40 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    ных дзеяў і паганства, і абвяшчаў аб прыходзе Збаўцы.
    Энох быў першы пасланец Бога ў гэты сьвет, каб выкрываць і абвяшчаць яму наступ суду Божага за грахі, беззаконнасьці і блюзьнерства народа. Дух Сьвяты празь ягоныя вусны выкрываў «бязбожных ва ўсіх справах, якія ад бязбожнасьці іхняй, і за ўсе жорсткія словы, якімі ганілі Яго бязбожныя грэшнікі» (Юд. 1:15). Праз Эноха Бог стараўся ня толькі ганіць і абвінавачваць, але і выратоўваць сьвет ад зла. Энох вераю прыняў сілу звыш бязбоязна сьведчыць аб судзе Божым і выконваў гэта мужна і бескампрамісна.
    Гэта, нясумненна, была надта нялёгкая задача. Прарокі заўсёды ўпадалі ў большую небясьпеку, чым іншыя людзі, бо злосьць сатаны, што ўзбуджае грамадзтва, перш за ўсё абвальваецца на іх. I таму яны часта былі вельмі адзінокія людзі ў гэтым сьвеце. Яны стаялі нашмат вышэй за сваіх сучасьнікаў і павінны былі выкрываць, перасьцерагаць, прасьвятляць людзей, прыгадваць ім пра пакараньне Божае. Народ часта рэагуе на гэта варожа, і прарокі пераносяць усю гаркоту неразуменьня, паклёп ворагаў, пакіданьне прыяцелямі. Гэта заўсёды прыносіць журбу.
    Такі лёс перажыў і Энох.
    Ён адзін хадзіў сярод людзей, якія яго не разумелі, — бязбожных каінітаў, і абвяшчаў ім хуткі суд. I хоць гэтыя людзі былі да яго варожымі, Бог падтрымліваў яго, дабраслаўляў, умацоўваў і захоўваў. Энох — вялікі правобраз службітоў Госпада нашага Ісуса Хрыста, якія перад наступам будучых новых судоў павінны перасьцерагаць ад іх народ, гаварыць аб небясьпеках апошняга часу і разам з тым абвяшчаць сьвету выратаваньне ў Хрысьце.
    Сваім часам Ісус прарочыў:
    «Але як было ў дні Ноя, так будзе і ў прышэсьце Сына Чалавечага: бо як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг, і не разумелі, пакуль ня прыйшоў патоп і не забраў усіх, — так будзе і прышэсьце Сына Чалавечага» (Маць. 24:3739).
    «Дні перад патопам», г. зн. дні Эноха — гэта папярэдні час, дні апошніх падрыхтовак Божых да суду. «Дні Ноя» — гэта ўжо наступленьне суду. Разрыў у часе паміж гэтымі «днямі» невялікі — усяго тры пакаленьні.
    Вяшчуны судоў Божых у наш час будуць яшчэ больш адзінокімі і абцяжаранымі, чым Энох, і перажываюць варожасьць сьвету, якая даходзіць да злосьці. Павал прадказвае гэты час такімі словамі:
    «ВЕРАЮ ЭНОХ...»
    41
    «...нам апошнім пасланцам, Бог вызначыў быць як бы засуджанымі на сьмерць; бо мы зрабіліся ганьбішчам для сьвету, для анёлаў і людзей» (1 Кар. 4:9). Сучасны сьвет у сваім маральным разбэшчаньні ня лепшы за датопны. Прарокі вераю апярэджваюць час, і таму сьвету здаецца, што яны супярэчаць прагрэсу і ня хочуць жыць. Таму такая шалёная злосьць супраць Энохаў нашых дзён, якія мужна праходзяць свой зямны шлях і застаюцца вернымі Госпаду і закліку прарока.
    Сам Бог захоўваў Эноха сярод бязбожных ад усіх іхніх пагрозаў, напасьцяў, замахаў на жыцьцё і зьбярог для неба.Так і нас Бог захавае ад усіх журботаў і выпрабаваньняў нашага веку, каб да дня прышэсьця Хрыста прадставіць нас гатовымі.
    3.	Энох ёсьць спадкаемец абяцаньня ўзьняцьця
    Некаторыя з багасловаў бачаць у Пісаньні і Старога, і Новага Запаветаў указаньні на чатыры ступені духоўнага ўзросту. Аб гэтым сімвалічна паказана ў Язекіля (47:18), дзе прарок чатыры разы уводзіцца ў паток, што выцякае зпад парога Ерусалімскага храма, прычым кожны раз апускаецца ўсё глыбей і глыбей. Але аб тым жа піша Апостал Ян (1 Ян. 2:1214), які дае назву кожнай з гэтых чатырох ступеняў духоўнага росту: дзеці, падлеткі, юнакі і айцы. Вядома, усё гэта абазначана ўмоўна, вобразна, духоўнасімвалічна, аднак праўды гэта не мяняе.
    Чатыром духоўным узростам адпавядаюць чатыры фундаментальныя абяцаньні адтрыманьня сілы і жыцьця Божага, якім Біблія дае наступныя назвы:
    1)	абяцаньне жыцьця вечнага (1 Ян. 2:12,25; 5:13);
    2)	абяцаньне ўсынаўленьня праз зарок хрышчэньня (1 Пятр. 3:21; Гал. 3:2627; 4:46; Рым. 8:1415);
    3)	абяцаньне сілы Духа Сьвятога для перанясеньня пакутаў і для барацьбы з ўладамі цемры (Маць. 3:1; Дзеі 1:8; Эфэс. 5:18);
    4)	абяцаньне перамогі або абяцаньне нятленьня, бясьсьмерцьця і ўзьняцьця (2 Цім. 1:910; Ян. 11:2526; 1 Кар. 15:5157).
    Энох быў першы, хто практычна прайшоў усе гэтыя чатыры ступені духоўнага ўзросту і вераю дасягнуў абяцаньня ўзьняцьця — узяцьця жывым на неба. Ён патаемна зьнік з асяродзьдзя людзей і зьявіўся папярэднікам узьняцьця Царквы. I ён першы з тых герояў веры, якія здолелі адарвацца ад сьвету зямнога і вераю абаперціся на руку Божую. I гэты факт павінен стацца для нас вельмі павучаль
    42
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    ным: той факт, што ў глыбокай старажытнасьці, у тым дапатопным сьвеце, калі яшчэ ня ўзышла зара ўваскрэсеньня Хрыста і калі яшчэ і званьня ня было першапраходцаў веры як пераможцаў сьмерці, якія паказвалі шлях у нябёсы, Энох церазь веру стаўся першым поўным пераможцам і сілай Божай зьнішчыў сьмерць!
    Чым мог ён кіравацца ў сваёй веры і ў сваім духоўным жыцьці, што атрымаў ад Бога такія вялікія прывілеі?
    Выключна адкрыцьцём Госпада! Ён жыў у нясупыннай лучнасьці зь Ім і, дзякуючы сьвятасьці і беззаганнай пабожнасьці, ён меў цесны кантакт зь небам. Вера ягоная і дух ягоны карміліся з жывое крыніцы памазаньня звыш і кіраваньня Духа Сьвятога.
    Зь Пісаньня ня бачна падрабязнасьцяў жыцьцёвага шляху Эноха, і невядомыя ўсе аспэкты ягонай духоўнай барацьбы. Але, бясспрэчна, ён перажыў вялікую бітву са злом, як перажывае яе і Царква нашых дзён, якая рыхтуецца да ўзьняцьця: яе інтэнсіўна атакуюць злучаныя сілы людзей, пекла і сьмерці, спрабуючы адабраць усе абяцаньні, асабліва абяцаньне перамогі і ўзьняцьця. Мы ведаем таксама, што ўсім ступеням духоўнага ўзрастаньня адпавядаюць і ступені спакушэньня ад ворага, якія Бог дазваляе дзеля нашай карысьці. Чым вышэй падымаемся мы ў духоўным жыцьці, тым мацнейшае нашае спакушэньне. Чацьвёртая ступень ёсьць самая высокая, і ўсе, хто дасягнуў яе, пераносяць самыя шалёныя атакі ворага. Сьмерць атакуе асабліва кандыдатаў на ўзьняцьце, спрабуючы адабраць веру ў асабістае ўзяцьце. I ўсе да адзіннага члена Царквы, хто рыхтуецца да пераходу ў вечнасьць праз узьняцьце, перажывуць разнастайныя напасьці сьмертаносных духаў.
    Як яно было з Энохам, нам невядома. Але адно можна зь верагоднасьцю сказаць, што Энох, падняўшыся ў духоўным жыцьці на такую вялікую вышыню, быў, нясумненна, выпрабаваны ўсімі хітрыкамі сатаны на дух, душу і цела.
    Узьняцьце Эноха ахутана таямніцай, бо ніхто зь людзей ня бачыў, як Бог узяў яго. Да гэтага такіх выпадкаў у практыцы мужоў веры ня было. Магчыма, сатана ў нейкім сэньсе і празяваў яго. Ён быў моцна ўпэўнены, што пасьля грэхападзеньня Адама і Евы наўрад ці знойдзецца асоба, якая б ня толькі дасягнула права, але адважылася пачаць марыць аб тым, каб узьняцца да Бога, мінуючы сьмерць. 3 тае прычыны, што сьмерць ёсьць вынік граху (Рым. 6:23) і грэх ёсьць джала сьмерці (1 Кар. 15:56), а паколькі Энох сваім хаджэньнем перад Богам дастаткова выкупіў сваю віну, дык ён быў узяты Богам та
    «<ВЕРАЮ ЭНОХ...»
    43
    кім цудоўным чынам. Ён імгненна ператварыўся ў нятленнае і бесьсьмяротнае цела, падобна да таго, як гэта зьдзейсьніцца ў дзень Другога Прышэсьця Госпада нашага Ісуса Хрыста (1 Кар. 15:5153).
    Сьвятым хаджэньнем перад абліччам Госпада і руплівым ахаваньнем сябе ад усіх хітрыкаў ліхадзея Энох здолеў вераю загарадзіць пашчу «рыклівага льва», родапачынальніка сьмерці, які стаіць на шляху пераходу ў вечнасьць. Гэтага льва нявер’я, льва сумненьня, льва, які пажырае тых, хто асьмельваецца баязьлівай душой, прыняўшы абяцаньне бясьсьмерця, ісьці гэтым шляхам, Энох перамог і стаўся першым членам Царквы ўзьняцьця. Ён першы з тых, хто, жывучы сьвята і беззаганна, адмовіўся ад усіх спакусаў свайго часу і хаджэньне перад Богам зрабіў законам свайго жыцьця. I ён першы, хто зрабіў сваёй задачай жаданьне перасяліцца да Бога ў нябёсы, абмінуючы сьмерць.
    Зьвернем нашую ўвагу на той факт, што Энох быў сямейным чалавекам. У Бібліі аб ім сказана: «Энох жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў, і спарадзіў Мафусала. I хадзіў Энох прад Богам, пасьля нараджэньня Мафусала, трыста гадоў, і спарадзіў сыноў і дачок» (Быць. 5:2123). Маючы вялікую сям’ю, клопаты і цяжкасьці і праходзячы свой шлях у нялёгкі час, ён ўсё ж хадзіў перад Богам так, што дагаджаў Яму, і Бог перасяліў яго ў нябесныя прыстанкі. Гэта служыць Царкве прыкладам таго, што сям’я ня ёсьць завадай служыць Богу і сьвята жыць, а сродкам, які натхняе і падахвочвае дасягаць ў Богу поўнай дасканаласьці.