• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Энох быў першым пераможцам над усімі атакамі сьмерці ня толькі на дух і душу, але і на цела, г. зн. ён быў пераможца сьмерці фізічна. А гэта азначае, што ён жыў вераю бязь немачаў у целе сваім. Згода веруючых насіць немачы ў сваім целе, звыканьне зь імі, як зь непазьбежнасьцю, часта бывае цалкам супраць жаданьняў Бога, асабліва цяпер, калі Царква павінна інтэнсіўна рыхтавацца да пераходу ў нябёсы і трымаць сваё цела здаровым.
    Энох, ня маючы шмат чаго з таго, што мы маем ў Хрысьце Ісусе і ў дары Ягонай ласкі, здолеў вераю і жыцьцём пасьпець духоўна настолькі, што атрымаў ад Бога яснае сьведчаньне аб тым, што ён Яму дагадзіў. Сьведчнаньне — гэта пасьведчаньне Духа Божага духу Эноха, што жыцьцё ягонае праведнае і прынята небам. Гэта і кожны член Царквы, які ідзе на ўзьняцьце, павінен, паводле прыкладу Эноха, атрымаць сьведчаньне ад Бога, што ён дагадзіў Яму (Ян. 8:51). На Эноху да патопу і на Ільліпрароку пасьля патопу Бог паказаў, што ўсе
    44 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ тыя, каго Ён узносіў на нябёсы, раней атрымалі пра гэта яснае сьведчаньне (4 Цар. 2:13). Прыпавесьць аб дзесяцёх дзевах (Маць. 25:113), прапанаваная Ісусам Хрыстом увазе слухачоў, адкрывае, што і Ягоная Царква, складзеная ў момант Ягонага прышэсьця з мудрых і неразумных, атрымае яснае сьведчаньне Божае ў духу сваім і падрыхтуе сябе належным чынам, таму сустрэча іхняя збудзецца пры адкрытых дзьвярах, нягледзячы на «поўнач» гісторыі сьвету.
    «Вераю Энох пераселены быў так, што ня бачыў сьмерці...»
    Сам Бог перасяліў Эноха ў нябесныя прыстанкі. Якое ж гэта было слаўнае, шчасьлівае перасяленьне: безьперашкодна мінуць тыя сфэры, якія занятыя ярархіяй зла (Эфэс. 6:12; Адкр. 12:7), і ў вокаімгненьне апынуцца ў раі, сярод сьвятых! Хто не жадае гэтага? Кожны! Таму варта дзеля гэтага разьлічыцца з сапернікам сваім на зямлі, каб ён у адказны момант не перакрыў нам дарогі (Маць. 5:2526; Лук. 12:5859).
    Некалькі словаў пра самую праўду ўзьняцьця.
    Зьнікненьне Эноха зь зямлі было патаемным дзеяньнем. I ня толькі само ягонае ўзьняцыде было ахутана таямніцай, але нават слова «ўзьняцьце» ў старазапаветны час ня ўжывалася, а калі і ўжывалася пасьля (Іс. 57:1), дык ня ў поўным значэньні таго, як мы яго цяпер разумеем. Узьняцьце Эноха на неба апостал Павал называе «перасяленьнем».
    Да першага прышэсьця Хрыста ніхто пра ўзьняцьце нічога ня ведаў. Яно заставалася таямніцай ня толькі для сьвету, але і для сьвятых Божых. Упяршыню аб ім Гасподзь абвясьціў, калі прароча гаварыў пра Сваё другое прышэсьце, абяцаючы вучням прыйсьці і ўзяць іх ад зла (Маць. 24:31,4041; Ян. 14:3). Гэтую праўду прадоўжылі апосталы Ягоныя. У Пасланьні да Цімафея Павал кажа аб Хрысьце, што Ён «разбурыў сьмерць і зьявіў жыцьцё нятленнае праз Дабравесьце» (2 Цім. 1:10), разумеючы пад гэтымі словамі, што само зьяўленьне Хрыста, Ягонае дабравяшчаньне аб паўнаце абяцаньняў Божых і Ягоная перамога над сьмерцю і пеклам адкрылі людзям жыцьцё перамогі і нятленьня. Але проста і ясна праўду аб узьняцьці Царквы Павал тлумачыць у двух сваіх пасланьнях: да карынфянаў (1 Кар. 15:5155) і да фесаланікійцаў (1 Фес. 4:1318), называючы ўзьняцьце вялікай «тайнай» Царквы.
    Дык вось, ахутанае таямніцай «перасяленьне» Эноха зьявілася правобразам узьняцьця Царквы, якое таксама адбудзецца патаемным спосабам, і сьвет яго ня ўбачыць (Адкр. 10:57; 11:15).
    «ВЕРАЮ ЭНОХ...»
    45
    Прыкладам Эноха Бог дае нам дакладны вобраз таго, як, пры якіх абставінах і ў якіх самых няпрыемных умовах будзе жыць, змагацца і чакаць узьняцьця цэлая група пераможцаў сьмерці. Час Эноха правобразна адлюстроўвае становішча Царквы ў пэрыяд перад другім прышэсьцем Хрыста: такая ж глабальная бязбожнасьць і разбэшчанасьць грамадзтва, пагарда да сапраўдных носьбітаў праўды Божай, а ў іхніх рэгіёнах — нянавісьць і прасьледаваньне. I як Эноху, так і Царкве нялёгка будзе ажыцьцявіць гэты пераможны выхад у нябёсы.
    Энох быў сёмы ад Адама. Лік «сем» азначае паўнату Божую — зямную ў адрозьненьне ад нябеснай Божай паўнаты, якая азначаная лікам «дванаццаць» (Адкр. 21). Энох зьявіўся правобразам поўнай перамогі Царквы на зямлі. Ён адкрыў сабою слаўны пералік герояў веры, якія ўдастояцца ўзьнесьціся на воблакі «на сустрэчу з Госпадам у паветры» на падабенства Ісуса (Дзеі 1:911; 1 Фес. 4:17).
    Які галоўны ўрок здабудзем мы для сябе з апавяданьня аб Эноху?
    Гэты самы пабожны патрыярх вучыць нас таму, што сярод зла, граху і сьмерці, якія пануюць на зямлі, магчымы ня толькі шлях сьвятога жыцьця, але і поўная перамога над усімі сіламі пекла, магчыма і перасяленьне ў нябёсы, мінуючы брамы сьмерці.
    Імя Эноха азначае: прысьвячоны. Ён вучыць нас таму, што для ўзьняцьця неабходныя дзьве рэчы:
    1)	поўнае прысьвячэньне сябе Богу, аддача сябе Яму на служэньне; жаданае Богам сьвятое жыцьцё, самаадданасьць і самаахвярнасьць, згода на любыя матэрыяльныя нястачы;
    2)	сьведчаньне Божае аб узьняцьці.
    Псторыя Эноха паказвае, што верай Божай можна ўчыніць на зямлі такія справы і дасягнуць такога дабраславеньня і дабраславеньня Божага, якое ўвянчаецца бясьсьмерцем каля трону Гасподняга.
    Цудоўныя словы аб Эноху сказаў Я. Крэкер, і няхай яны будуць заключным акордам цудоўнай сімфоніі ягонага жыцьця:
    «У той час, як большасьць народаў сустрэла сваю пагібель у судзе над сьветам, што набліжаецца, Энох наагул не прайшоў праз суд. Узьняцьцем Гасподзь перамясьціў яго зь сьвету пагібелі у сьвет жыцьця, што не праходзіць. Унутры ён быў ужо ўзьняты зь зямлі і памёр для сьвету яшчэ перад тым, як быў узяты ў Царства сьвятла. Ён пастанавіў страціць тое, што праходзіць, але здабыў тое, што не праходзіць. У той час, як сьвет ўсё страціў, дзякуючы сваім здабыт
    46
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    кам, Энох як раз, дзякуючы сваёй веры, здабыў вечнасьць. Такім чынам ягонае хаджэньне перад Богам ператварылася ў хаджэньне да Бога» («Ной і суд над сьветам»).
    5
    «ВЕРАЮ НОЙ. .»
    «Вераю Ной, атрымаўшы абвешчаньне пра тое, што яшчэ ня было бачна, богабаязна збудаваў каўчэг на выратаваньне дому свайго; ёю асудзіў ён увесь сьвет і зрабіўся спадкаемцам праведнасьці па веры» (Яўр. 11:7).
    Вера Божая ёсьць цудоўная, магутная, пераможная сіла. якая стварае вялікае і ў духоўным і ў матэрыяльным сьвеце. Хто веруе, той ня будзе пасаромлены (Іс. 28:16; 1 Пятр. 2:6). Няма такой сілы ў Сусьвеце, якая магла б зьнішчыць або пераадолець веру Божую. Сапраўдныя веруючыя людзі ёсьць тыя, хто складае выключэньне ў родзе сем’яў. Гэта верныя Богу і моцныя духам, гэта самыя мужныя і сьвятыя, самыя любасныя і міласэрныя людзі ў сьвеце. Бязь веруючых у Бога ўсемагутнага і Сына Ягонага Ісуса Хрыста гэты сьвет даўно ператварыўся б у хаос і згінуў. Яны — «соль зямлі», якая засьцерагае грамадзтва ад поўнага маральнага разлажэньня. Яны ёсьць сьвятло сьвету, якое сьвеціць сьвятлом праўды Божай у цемры нявер’я (Маць. 5:1316).
    Кожны з мужоў веры, упамянёны ў 11 разьдзеле Пасланьня да яўрэяў, паказвае нам нейкую асаблівую грань веры. Ной адкрывае веру Божую з новага боку. Разглядаючы хаджэньне Ноя перад Богам, мы павінны затрымацца на трох аспэктах ягонае веры.
    Папершае, вераю Ной атрымаў адкрыцьцё ад Бога «аб тым, што яшчэ ня было бачна», г. зн. што зробіць Бог з дапатопным сьветам, як Ён аддасьць яго на зьнішчальны суд за разбэшчанасьць і грахі, якія дасягнулі сваёй мяжы.
    Падругое, ён атрымлівае ад Бога абяцаньне ўсталяваньня новага сьвету і вераю рыхтуе каўчэг на выратаваньне дому свайго.
    Патрэйцяе, вераю ён стаецца спадкаемцам праведнасьці па веры.
    Разгледзім усе тры аспэкты.
    Ной быў дзясятым пасьля Адама. У той час насельніцтва планеты надзвычайна вырасла. Біблія інфармуе: «Калі людзі пачалі mho
    47
    48 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ жыцца на зямлі і радзіліся ў іх дочкі, тады сыны Божыя ўбачылі дачок чалавечых, што яны прыгожыя, і бралі іх сабе за жонак, хто якую выбраў... У той час былі на зямлі волаты, асабліва з таго часу, як сыны Божыя пачалі ўваходзіць да дачок чалавечых, і яны пачалі нараджаць ім» (Быць. 6:14).
    Гэта ёсьць адно зь цяжкіх месцаў Пісаньня і адна з загадак Старога Запавету, дагэтуль не разгаданых здавальняюча: адны лічаць, што «сыны Божыя» і «дочкі чалавечыя» ёсьць сыны Сіфа і дочкі з племя Каіна; іншыя — што гэта анёлы і людзі. Але мы будзем трымацца першага погляду.
    Дык вось, «сыны Божыя» і «дочкі чалавечыя» — гэта дзьве лініі чалавецтва, якія ўтварыліся ад сыноў Адама. Лінія «сыноў Божых» ёсьць продкі Сіфа. Пасьля таго, як Авель, другі сын Евы, загінуў ад рукі свайго старэйшага брата, Ева нарадзіла трэйцяга сына і назвала яго Сіф — «замена». У ім яна ўбачыла дадзеную ёй Богам замену загінуўшаму. Ад Сіфа пайшоў род Божых людзей, якія трымаліся сапраўднага богашанаваньня. I ім пэрыядычна праяўляліся сьвятыя мужы веры, якія былі прарокамі і вялікімі падзьвіжнікамі.
    Іншая лінія разьвівалася ад Каіна, які за забойства брата быў пракляты Богам (Быць. 4:1112) і стаўся «выгнанцам і вандроўнікам на зямлі». Узяўшы адну са сваіх сёстраў за жонку сабе, ён пайшоў на ўсход ад Эдэма, у зямлю Нод, там пабудаваў першы ў сьвеце горад і спарадзіў нашчадкаў бяз Бога — лінію сыноў і дачок чалавечых. 3 таго часу гарады сталіся цэнтрамі багаборніцкай культуры, дзе Богу і сапраўднаму богашанаваньню найчасьцей няма месца. Каініты стварылі сваю цывілізацыю і культуру, дасягнуўшы высокага ўзроўню разьвіцьця, магчыма, вышэйшага за сучасны. Аднаго толькі там не хапала — праведных і сьвятых людзей.
    Сыны Сіфа жылі ў намётах, як вандроўнікі і прыхадні, гарадоў не будавалі, чакаючы ад Бога горада вечнага, прыстанішча незямнога (Яўр. 11:1314). Яны, як і Царква Хрыстовая, думалі аб вышнім (Кал. 3:2), і таму каініты празвалі ў насьмешку «сынамі Божымі» людзей ад сьвету гэтага.
    Гэтак бязбожныя сёньня ігнаруюць сапраўдных дзяцей Божых, не разумеючы адасобленага спосабу іхняга жыцьця, якія стараюцца трымацца запаведзі: «Ня ўгінайцеся пад чужое ярмо зь нявернымі... I таму вьійдзіце зь іхняга асяродзьдзя і аддзялецеся, — кажа Гасподзь, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыму вас» (2 Кар. 6:1418).
    «ВЕРАЮ НОЙ...»
    49
    Гасподзь не саромеецца назваць Сябе іхнім Богам. Ён падрыхтаваў ім цудоўны «горад», аб якім сказана: «Ня бачыла таго вока і ня чула вуха, і ня ўзыходзіла тое на сэрца чалавеку, што тым For падрыхтаваў, хто любіць Яго» (1 Кар. 2:9). I яшчэ: «Бо ад веку ня чулі, ня слухалі вухам, і ніякае вока ня бачыла іншага Бога, апрача Цябе, Які столькі б зрабіў для тых, хто спадзяецца на Яго» (Іс. 64:4).