• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Дык вось, ахвяра Каіна не адпавядала ягонаму стану перад Богам.
    «ВЕРАЮ АВЕЛЬ...»
    29
    Як грэшнік, і вялікі грэшнік, ён павінен быў прынесьці не плады зямлі, што азначалі ахвяру падзякі, а ахвяру павіннасьці. Такой ахвярай магла быць толькі ахвяра ад статкаў. Да таго ж, і ўчынкі Каіна былі злыя (1 Ян. 3:12). Яны таму былі «злыя», што гэта былі ўчынкі фарысейскай самаправеднасьці, якая выключае збавеньне вераю ў ахвяру Адкупніка (Лук. 18:914). Каін ёсьць чалавек веруючы, але не народжаны ад Бога; і вера ягоная толькі вонкавая бачнасьць. I сам дар ягоны — бачнасьць, толькі вонкавая форма, хутчэй абавязак, чым выяўленьне шчырай веры і адданасьці. Ягоная вера шукае збавеньня сваімі дзеямі, сваімі заслугамі. Але Пісаньне кажа вельмі ясна: «дзеямі закона не апраўдаецца перад Ім ніякая плоць» (Гал. 2:16; Рым. 3:20).
    Каін — тып людзей самаправедных, якія ратуюцца сваімі дзеямі і саманадзейна лічаць, што ня маюць патрэбы ў ахвяры Хрыста. Гэта агідны Богу дух саманадзейнасьці, дух веры чалавечай, фарысейскай, мёртвай рэлігійнасьці, якая, прыносячы дары Богу, ня прыносіць сябе. Звонку служачы Богу, не практыкуецца ў пабожнасьці. Такога роду фармальным служэньнем, ахвярай без аддачы сэрца, падпарадкаваньнем, бязь перамены жыцьця дагадзіць Богу немагчыма!
    Вось чаму Бог ня прыхінуўся і ня мог прыхінуцца да Каіна і да ягонага дару. Ягоны духоўны стан быў такі, якога Бог ня мог ані апраўдаць, ані прызнаць. Гасподзь адказвае толькі тым зь веруючых, у каго служэньне Яму ёсьць праяўленьне ягонае веры.
    Аднак, хоць Ён адкінуў дар ягоны, а разам з тым асудзіў і плоцкі спосаб ягонага мысьленьня, але яго самога Ён спрабуе ўбразуміць і ўратаваць. Бог пракляў Каіна за грэх братазабойства, і зямля, абагрэтая крывёй нявіннага пакутніка, ператвараецца ў прыладу пакараньня для забойцы, пазбаўляючы яго сваіх натуральных дароў (Ляв. 18:28. Друг. 28:3942). Каін ў ляманьце роспачы і маладушнасьці грэшніка, усьведамляючы свой праступак, але не жадаючы переносіць заслужаныя пакуты і гэтым хоць часткова выкупіць сваю віну, кажа Богу, што яго можа забіць усякі мсьцівец за кроў. Гасподзь у Сваёй міласэрнасьці да грэшніка дае яму знак: знак на твары, каб ён быў захаваны ад помсты людзей, якую ён заслужыў і сам выклікаў на сябе.
    Гасподзь прыхінуўся да Авеля і да дару ягонага. Гэты дар азначаў заступніцкую ахвяру і прысьвячэньне Богу ўсяго сябе. Спосабам сваёй ахвяры Авель вызначыў наперад тую таямніцу, якая адкрыецца ў Новым Запавеце: што «семя жанчыны» будзе ахвярай умілажаль
    30 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ ваньня і выкупленьня людзей. У імя гэтай будучай ахвяры ён і прыносіць як дар Богу ягня ад першародных статку, што сам пасьвіў. Гэта адно і ёсьць геройства ягонай веры вышэйшае за ўсе геройствы, бо няма ў сьвеце нічога вышэйшага за ахвяру Ісуса Хрыста, Сына Божага.
    Чульлівы духам Авель зразумеў глыбокае значэньне заступніцкай ахвяры, а Каін гэтага не зразумеў. I таму, не ўсьведамляючы сваёй грэшнасьці і віны, ён прынёс у якасьці дару Богу плады зямлі; a Авель, прызнаўшы сябе грэшнікам, прынёс ягнятка ад статку ў якасьці заступніцкай ахвяры, паказваючы на тое, што грэшнік дастойны сьмерці.
    Авель быў праведнае семя Евы, меў пакорлівы дух, што надта высока цэніць Бог. Ён разумеў усю глыбіню падзеньня сваіх бацькоў і шукаў выхаду, шукаў у Бога міласьці і дараваньня грахоў. Сваім ахвярапрынашэньнем ён паказаў, як глыбока смуткуе перад Госпадам, спадзяючыся на мілату Ягоную. Ён інстынктыўна, духам шукаў шляху да мілаты Божай і знайшоў яго! Жывая вера, што прабывае ў ягоным сэрцы, богаўгодны стан душы, туга па Богу і сьвядомая ўнутраная аддача сябе Яму падказалі Авелю, які дар будзе пажаданы Богу, і ён прыносіць яго. «Вера ня можа быць пасіўнай! — сказаў Сіманс Мэно, — Гэта спадзяваньне ўсім сэрцам, гэта практычнае жыцьцё вучнёўства». I Авель быў такі адважны ў веры і актыўны, дзейны вучань Бога.
    Ягоная вера цераз глыбіню стагодзьдзяў прадугадвае новазапаветны час, калі на зямлю зыйшла мілата. Наколькі ж празорлівай можа быць вера Божая! Ужо тады Авель спазнаў вераю мілату і на тысячы гадоў апярэдзіў многіх сваіх братоў па веры. I таму Бог «прыхінуўся да Авеля і да дару ягонага», бо ў гэтым дары папрарочы адлюстравалася ахвяра Хрыста. Айцец Нябесны ня мог ня прыхінуцца да спосабу ахвяры Свайго любаснага Сына і да таго, хто поўнасьцю давярае Яму і спадзяецца на Яго.
    Авель і дар ягоны былі прынятыя Богам.
    Бог даў яму сьведчаньне, што ён прымальны Богу, дараваў яму грахі і даў упэўненасьць у ягоным збавеньні.
    А апрача таго, Гасподзь засьведчыў аб перавазе Авеля над Каінам — аб перавазе духа над плоцьцю і аб веры над нявер’ем, аб перавазе выбраньня Божага над першародствам і аб літасьці Божай над чалавечымі прывілеямі, пра што і ў наступных разьдзелах будзе сказана больш.
    «ВЕРАЮ АВЕЛЬ...» 31
    Дык вось, Авель ёсьць першы праведнік на зямлі, які атрымаў праведнасьць вераю, «як засьведчыў Бог аб дарах ягоных». Ён адкрыў сабою іалях праведнасьці па веры, па якім пайшлі ўсе мужы веры Старога Запавету і на якім Абрагам даў самае яркае сьведчаньне (Быць. 15:6; Рым. 4:3, 1821).
    Авель таксама першы праведнік, забіты за сваё давер’е Богу, за сваё спадзяваньне. Ён паклаў пачатак воблаку сьведкаў, што аддалі жыцьцё сваё за веру (Яўр. 11:3537; Маць. 23:3435), і ёсьць правобраз усіх падзьвіжнікаў і герояў веры, гнаных да сьмерці людзьмі, што мелі дух Каінаў. А Каін ёсьць тыповы вобраз рэлігійных людзей усіх часоў і ўсіх пакаленьняў, якія лічаць, што яны ня маюць патрэбы ў мілаце Хрыста і таму ня шукаюць праведнасьці церазь веру; яны шукаюць свайго збавеньня ва ўчынках.
    Авель і Каін рэпрэзэнтуюць два вялікія накіраваньні, на якія разьдзялілася чалавецтва пасьля іх, — сыны Божыя і сыны нячысьціка, і два лады жыцьця — паводле Духа і паводле плоці (Гал. 5:1617).
    Пісаньне адкрывае: «...ёю [вераю] ён [Авель] і пасьля сьмерці гаворыць яшчэ» (Яўр. 11:4).
    Пра што ён гаворыць і пра што можна гаварыць вераю пасьля сваёй сьмерці?
    Вось пра што.
    1.	Авель — першы чалавек на зямлі, які ў той далёкі час адважыўся запрацівіцца граху і сьмерці і іхняму родпачынальніку — д’яблу. Ён праявіў маўклівы пратэст супраць пераваг першародства свайго недастойнага брата — і быў пачуты Богам.
    Авель першы сваёю вераю засьведчыў, што хоць цяжкі ёсьць грэх Адама і Евы і вялікія і згубныя ягоныя вынікі, але ўсё ж такі для чалавека ёсьць шлях выратаваньня, ёсьць шлях вызваленьня! Гэта знаходзіцца ў веры ў адкупную ахвяру Ягняці Божага. А таму пасярод граху і ўсеагульнага зла трэба ня прымірацца са злом і зь ліхім лёсам, а змагацца. I сродкам гэтай барацьбы ёсьць вера Божая, што робіць чалавека праведным, сьвятым.
    2.	Авель — першы зь людзей, які зразумеў, што трэба рабіць, каб выратавацца ад вечнай сьмерці: прынесьці Богу самую дастойную з ахвяраў, і ён прынёс такую ахвяру, чым і дагадзіў Богу. Дык вераю Авель і да сёньняшняга дня гаворыць усім людзям, што толькі ахвяра ратуе. I такая ахвяра прынесена за людзей — Ягня Божае, якое памерла на Галгофскім крыжы. Сваёю вераю Авель кажа, што
    32	ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    ў ахвяры Нябеснага Ягняці знаходзіцца адзіны шлях збавеньня грэшніка.
    3.	Авель — першы эь людзей, які вераю атрымаў сьведчаньне ад Бога, «ійто ён праведны, як засьведчыў Бог аб дарах ягоных». Тым самым ён і да сёньняшняга дня гаворыць, што ўсякі чалавек пасярод пануючага зла і граху можа вераю стацца праведным і атрымаць аб гэтым засьведчаньне ў духу сваім (Ян. 7:17; 1 Ян. 5:1013).
    Чаму навучае вера Авеля хрысьціян нашага часу? Таму, што:
    •	ён умеў давярацца Богу, пакарацца Яму, разумець Ягоную волю;
    •	імкнуўся да праведнасьці і жыў па Божай волі;
    •	зразумеў, якімі дарамі можна дагадзіць Богу, і пастараўся іх прынесьці. «Ахвяра Богу — дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае» (Пс. 50:19).
    Бог прыняў ягоную ахвяру з глыбокай пашанай і засьведчыў, што ня толькі ахвяра ягняці, але і ахвяра ягонага ўпакоранага і пакорлівага сэрца, дар ягонае душы дагадзілі Богу. Таму Ён і засьведчыў «аб дарах ягоных».
    У першым Пасланьні да карынфянаў (13:13) Павал кажа, якія подзьвігі можна зьдзяйсьніць у імя Бога і, аднак, не дагаджаць Яму. Любоў — гэта вышэйшы з усіх подзьвігаў і ўсіх дароў у сьвеце, а найвышэйшая з ахвяраў Госпаду ёсьць сэрца, якое адданае Яму і прагне сустрэчы зь Ім. I калі Авель у старажытнасьці жадаў і вераю чакаў Збаўцу і Адкупніка свайго, дык наколькі ж палымяней і мацней нам трэба гэта рабіць!
    Сам Гасподзь дае высокую ацэнку Авелю, як першай асобе, чыя праведная кроў была праліта ад рукі д’ябла (Маць. 23:35) і ён прылічаны да герояў веры.
    I на заканчэньне правядзём паралель паміж голасам крыві Авеля і Крыві Госпада нашага Ісуса Хрыста.
    Апостал Павал піша:
    «Але вы падступіліся... да Заступніка новага запавету Ісуса, і да Крыві акрапленьня, якая гаворыць лепей, ніж Авелевая»(Яўр. 12:2224).
    Хоць кроў Авеля і гаворыць яшчэ, але кроў Ісуса Хрыста гаворыць лепей за Авелевую. I хоць Авель прынёс ахвяру лепшую, чым Каін, Гасподзь Ісус прынёс яшчэ лепшую ахвяру, чым Авель.
    Так, Авель сваёй ахвярай голасна заявіў, што мы маем патрэбу ў прымірэньні. А ахвяра Ісуса гаворыць пра гэта яшчэ галасьней, яшчэ
    «ВЕРАЮ АВЕЛЬ...»
    33
    мацней і паўней. Ахвяра Авеля была толькі правобразам, толькі сімвалам будучага прымірэньня, а ахвяра Ісуса сталася сапраўднай ахвярай прымірэньня. Ахвяра Авеля не магла выкупіць грэшніка, ахвяра Хрыста выкупіла ўсіх грэшнікаў на зямлі. I таму Ягоная Кроў гаворыць лепш, чым Авелевая.
    Вось пра што яна гаворыць.
    1.	Кроў Авеля заклікала да Бога аб помсьце, апелявала да справядлівасьці і суду. I ці яно магло б быць інакш? Авель жа быў забіты нявінна, а нявінная кроў заўсёды крычыць аб помсьце (Адкр. 6:911).
    Кроў жа Ісуса, наадварот, заклікае да Бога аб дараваньні і прымірэньні. Хоць Ен таксама быў забіты нявінна, і Ягоная сьмерць патрабавала правасуднага пакараньня, Ён, аднак, заклікаў да Бога: «Войча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць» (Лук. 23:34).
    2.	Кроў Авеля заступалася толькі за аднаго чалавека і скардзілася толькі на аднаго — Каіна.
    Кроў Хрыста, як Заступніка Новага Запавету, заступаецца за многіх, бо пралітая на адкупленьне ўсяго роду чалавечага.