• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    «...папаў я ў такі цёплы, такі дабразычны дом, што зь першае гадзіны адчуў сябе амаль што не старажылам. Сакрэт просты: як большасьць расейскіх сем’яў, гэты, які аказаўся ў лясным гушчары штата Вэрмонт, мае душу — бабулю. Бабулю Кацю, надзеленую такім талентам дабрыні, што госьць адразу ж адчувае сябе сваім сярод сваіх. Усе жыхары дому так і лічаць, што душа ягоная — бабуля Каця, якая памагла вырасьціць усіх чатырох салжаніцынскіх сыноў. Безь яе бацькі не змаглі б праводзіць над рукапісамі па 1416 гадзін у суткі, як яно цягнулася гадамі...» («Праца», 4.04.1992).
    Прачытаўшы гэта, мы з жонкай пераглянуліся. Усьміхнуліся і сказалі: «Зусім дакладна, як і ў нас з табой». У нас і бабуля была, толькі Даша (яна спачыла ў Госпадзе), якая была душою дому і глядзела за нашымі дзецьмі, а мы з жонкай аддаваліся літаратурнай працы па 1416 гадзін у суткі. I мы таксама маем чатырох дзяцей. Жонка мая, як і я, таксама любіць літаратурную справу, самастойна засвоіла машынапіс і паглыбляецца ў кнігі галавой. Яна зрабіла мне неацэнную паслугу ў напісаньні усіх маіх працаў і, у прыватнасьці, гэтай кнігі. Шмат гадоў запар яна зь вялікім жаданьнем, руплівасьцю і любоўю працавала над ёю нароўні са мною: ў зборы матэрыялу, ягоным выкладаньні, неаднаразовым перадруку, карэктаваньні, падрыхтоўцы для выданьня.
    Усё гэта нялёгкая і надзвычайна стомная праца, калі ўлічыць, што жонка мая немачная сіламі і нядаўна перенесла цяжкую траўму. I я па праве лічу яе фактычна суаўтарам кнігі «Героі веры Старога Запавету», бязьмерна ўдзячны ёй за яе карпатлівую працу, ацэнкі, па
    ПРАДМОВА АЎТАРА хііі рады, думкі, за тое, што, калі мне было цяжка, яна была побач, падстаўляла сваё плячо, падбадзёрвала, падтрымоўвала і натхняла ісьці далей. Мая жонка заўсёды і ва ўсім разумела мяне, была маім сталым субяседнікам, супрацоўнікам і строгім цэнзарам маіх працаў. Але я павінен аддаць належнае яе сьціпласьці і непатрабавальнасьці.
    На заканчэньне хочацца яшчэ сказаць, што ў прапанаванай шаноўнаму чытачу кнізе я стараўся, на падставе Бібліі, паказаць веру, як увасабленьне праўды Божай і адзін з галоўных спосабаў спазнаньня Бога ды разьвіцьця высокай маралі ў чалавека. Але ня вера ёсьць канчатковай мэтай жыцьця. Яна толькі сродак спазнаваньня Бога і дасягненьня лучнасьці зь Ім. Канчатковая мэта — гэта вышэйшая нябесная духоўнасьць чалавечай душы ад спазнаньня сьвятасьці Бога. Імкнучыся да высокага маральнага ідэалу, мы маем перад сабой ідэальны ўзор у асобе ўсесьвятога Бога, Які сказаў чалавеку: «Я Гасподзь, Бог ваш: асьвячайцеся і будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты, і не апаганьвайце душаў вашых... Дык вось будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты» (Ляв. 11:4445).
    Няхай жа Бог дабраславіць гэтую кнігу, якую мы з радасьцю адпускаем у плаваньне і жадаем ёй спадарожнага і добрапасьпяховага ветру і поўных ветразяў. I няхай праславіцца празь яе Гасподзь, Стырнавы наш, сіла нашая і перамога!
    Май 1992 г.
    У. Я. Канатуш
    xiv
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    1
    АЗНАЧЭНЬНЕ ВЕРЫ
    «Вера ёсьць зьдзяйсьненьне чаканага і ўпэўненасьць у нябачным. У ёй засьведчаны продкі...»
    «А бязь веры дагадзіць Богу немагчыма; бо трэба, каб той, хто прыходзіць да Бога, верыў, што Ён ёсьць, і шукальнікам Яго дасьць» (Яўр. 11:12, 6).
    «Майце веру Божую» (Марк. 11:23).
    Прадмет нашага ўважлівага досьледу — вера Божая.
    Вера ёсьць самы дзейсны спосаб спазнаньня Бога. Як ні вялікія дасягненьні сучаснай навукі і як ні вялізарныя яе веды, яна толькі нешта змагла ўведаць аб Богу Усявышнім, Творцу сусьвету, «бо, што можна ведаць пра Бога, ёсьць яўнае ім, таму што Бог явіў ім». Ягоная Боскасьць спазнаецца праз разгляданьне Ягонага тварэньня (Рым. 1:1920). Але да спазнаньня Самога Бога, Ягонай сапраўднай сутнасьці навука так і не дайшла. I наўрад ці дойдзе. Заданьне навукі — уведаньне навакольнага матэрыяльнага сьвету. Бог жа вядзе нас у сьвет духоўны.
    Аўстрыйскі матэматык і логік Курт Гедэль, выходзячы са сваёй тэарэмы аб няпоўнасьці фармальных сістэмаў, прыйшоў да высновы аб прынцыповай немагчымасьці поўнай фармулізацыі навуковых ведаў. Інакш кажучы, усе аб’екты, якія маюць месца ў нашым сьвеце, нельга апісаць формуламі. I калі так яно і ёсьць, дык тым больш нельга ўціснуць у навуковую формулу сутнасьць нябачнага, усемагутнага і ўсюдыіснага Бога.
    Сам Бог, Творца Сусьвету і чалавека, для спазнаньня Сябе галоўнае месца адводзіць веры і гэтым чынам дае магчымасьць кожнаму чалавеку самастойна знайсьці сэнс жыцьця. Жыцьцё без спазнаньня ягонае Крыніцы і Творцы траціць усякі сэнс. Жыцьцё бяз Бога і веры Божай — гэта жыцьцё прыцемкам, безь сьвятла, бяз духоўнае сілы, без арыентыра, бяз мэты і бяз сэнсу.
    Нехта з мудрых людзей сказаў: «Страціўшы веру ў Бога, мысьлі
    1
    2 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ цель траціць сваю найвялікшую думку, дзеяч траціць сваю самую надзейную апору, пакутнік траціць сваё самае бясьпечнае прыстанішча, сьмяротны траціць сваю адзіную надзею».
    Сьвятое Пісаньне, — гэтая абсалютная мерка праўды, — аўтарытэтна сьведчыць, што бязь веры спазнаць Бога, як сувэрэнную Асобу, як Госпада і Збаўцу нашага, немагчыма. Дакладна таксама немажліва і дагадзіць Богу, немажліва слухацца Яго, падпарадкоўвацца Яму, выконваць Ягоную сьвятую і добрую волю. Вера — гэта сіла, што вядзе нас у духоўным жыцьці. Яна ёсьць аснова збавеньня нашай душы. Праведнасьць і сьвятасьць — гэта плод веры, а бязь сьвятасьці ніхто ня ўбачыць Госпада (Яўр. 12:14). Апраўданьне мы атрымліваем, калі раскайваемся і веруем у Госпада (Рым. 5:1).
    Вера ня ёсьць прадукт чалавечага розуму або плод чалавечага намаганьня; яна ня ёсьць і простае перакананьне розуму ў тым, што існуе Бог. Гэтак і дэманы вераць (і ведаюць), што Бог ёсьць, і трымцяць перад Ім (Як. 2:19). Дэманы, упалыя анёлы, былі ў прысутнасьці Бога, але спакушаныя ўпалым хэрувімам, добраахвотна адпалі ад Яго (2 Пятр. 2:4). Яны прызнаюць і Бога, і Сына Ягонага Ісуса Хрыста, прызнаюць Ягонае сувэрэннае права тварыць над імі суд і палохаюцца гэтага суду, бо ведаюць, што Ён праведны. Але згодна са сваёй сапсаванай прыродай працівяцца Богу і Ягонаму Слову, не пакараюцца Яму. Вера іхняя, як і мудрасьць іхняя — «зямная, плоцкая, дэманская» (Як. 3:15). Яна згубная і бескарысная.
    Ёсьць два віды веры: вера Божая і вера чалавечая.
    На зямлі шмат людзей перакананых, што ёсьць у Сусьвеце вярхоўны Творца — Бог. Нават сярод філосафаў былі тыя, што прызнавалі Бога як вышэйшы Розум, але яны ў сапраўднасьці Яго ня зналі. Іхняе перакананьне ня ёсьць вера Божая, якая ратуе і ставіць чалавека на шлях праўды. Гэта вера разумовая, галаўная, чалавечая. Яна не набліжае яго да Бога, ня ідзе насустрач Яму, ня шукае Яго «ўсім сэрцам..., усёю душою..., усім разуменьнем... і ўсёю моцаю» (Марк. 12:30), ня робіць яго дзіцём Божым. Гэта вера бяз жыцьця Божага, вера бязь дзеяў, а значыцца, мёртвая вера, таму — ня Божая.
    Вера ж Божая — жывая вера! Што гэта значыць?
    Гэта значыць, папершае, што яна прызнае права і ўладу Бога над асобай чалавека, прызнае Ягоную волю. Гэта падпарадкоўваньне, пакора гэтай волі, пакланеньне перад Богам усёю істотаю, добраахвотная аддача Сябе Яму, як свайму Госпаду. Гэта непадзельнае жаданьне і гатоўнасьць падпарадкоўвацца і служыць Яму. А, падругое, ве
    АЗНАЧЭНЬНЕ ВЕРЫ 3
    ра Божая ёсьць уяўленьне Самога Бога як аб’екта нашага пакланеньня, уяўленьне ўсіх бакоў Ягонай неабсяжнай Асобы. Гэта ня толькі прасьвятленьне розуму, але і прасьвятленьне сэрца. Гэта спазнаваньне Бога на ўласным вопыце, нашай духоўнай сутнасьцю, сутыкненьне нашага духа зь Ягоным Духам і прыняцьце Яго, запячатаньне Ім (Эфэс. 1:13). «Вера ёсьць той канал, церазь які Божая мілата выліваецца ў сэрца чалавека» (А. Мюрэй). Жывая вера ўчыняе жыватворны ўплыў на нутранога чалавека — дух і душу, на волю, розум і пачуцьці, уваскрашае да новага жыцьця ў Хрысьце і з Хрыстом — у Ягонай праўдзе. Яна прыводзіць нас да жыцьця вечнага, да ўдзелу ў спадчыне сьвятых, вядзе ў Царкву выбраных, якая ёсьць нявеста Хрыста (Адкр. 21:9).
    Адным словам, вера Божая адраджае і капітальна ператварае чалавека, падпарадкоўвае яго вышэйшай мэце і вышэйшай волі, напаўняе яго новым жыцьцём, прываблівае трымацца і вышэйшых прынцыпаў жыцьця. Фактычна вера ёсьць спакойная аддача сябе ў рукі Божыя, каб Ён мог зьдзейсьніць Сваю працу. Калі чалавек чуе і прымае Слова Божае, дык яно, пранікаючы ўсярэдзіну, мае ўладу зьдзейсьніць там суд і адсякаць заганы жыцьця (Яўр. 4:12; Рым. 6:6). прабуджае дух да праўды, адкрывае розум да разуменьня і прыняцьця гэтай праўды. Вялізарныя сіла і дзеяньне Божага Слова! Прарок кажа, што яно падобнае да дажджу і сьнегу, якія ўчыняюць на зямлі сваю працу і даюць плод: «.. .так і слова Маё, якое выходзіць з вуснаў Маіх: яно не вяртаецца да Мяне дарэмным, але выконвае тое, што мне заўгодна, і зьдзяйсьняе тое, на што Я паслаў яго» (Іс. 55:1011).
    Эвангельскае Слова — гэта Сам Ісус Хрыстос. Ён ёсьць жывое семя, якое засяваецца Духам Сьвятым у сэрцы чалавека і адраджае нас «да жывое надзеі», да жыцьця па веры (1 Пятр. 1:3). Гэтую веру Ён прынёс на зямлю і прапанаваў людзям. Такой верай напаўняе Ён усіх, хто прымае Яго ў сваё сэрца. «Я жыву, і вы будзеце жыць» (Ян. 14:19) — сказаў Ісус. Жыцьцё Ягонае на зямлі было жыцьцём Божым, і гэтае Божае жыцьцё Ён дае тым, хто прыходзіць да Яго. «Праведны вераю жыць будзе» (Рым. 1:17). Такую веру Царква Хрыстовая мае ад пачатку свайго заснаваньня і да гэтага часу. Калі ў яе пападае чалавек зь мёртвай верай, не народжаны ад Слова Божага, ён ня ўстойвае на шляху веры, адыходзіць у сьвет і адпадае ад Бога. Пра такіх апостал піша: «Яны выйшлі ад нас, але ня былі нашыя; бо, калі б яны былі нашыя, дык засталіся б з намі» (1 Ян. 2:19).
    Дык вось, вера Божая — гэта вялікі дар Божай мілаты чалавеча
    4
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    му сэрцу (Рым. 10: 910). Яна ёсьць водгалас адкрыцьця Божага, дадзенага сьвету пра Бога, і яна ёсьць плод Духа, прадукт Духа (Гал. 5:22), г. зн. вера нараджаецца ў духу чалавека не ад чалавечых перакананьняў або доказаў, але ад Самога Бога праз слуханьне Ягонага Слова, як напісана: «Вера ад слуханьня, а слуханьне ад Слова Божага» (Рым. 10:17). Бог і вера Божая надта цесна ўзаемадзейнічаюць між сабой. Верыць — значыць ва ўсім згаджацца з Богам, давярацца Яму, прызнаваць сваю бездапаможнасьць і цалкам спадзявацца на Ягоныя абяцаньні, просячы ў Яго іхняга выкананьня. Верыць — гэта спыніць усе свае прыродныя намаганьні і ўсякую залежнасьць ад іх. «Па веры тваёй няхай будзе табе», — любіў казаць Ісус Хрыстос таму, хто прыходзіў да Яго. Гэтымі словамі Ен адкрыў адзін з законаў Царства Нябеснага, на якім усталёўваецца і грунтуецца вера цераз Слова Божае. Але яна бясконца вышэй за простае лагічнае заключэньне: Бог паабяцаў, і я атрымаю. He. вера як духоўны акт залежыць ад словаў Ісуса Хрыста, словаў Божых, што застаюцца ў нас як жывая сіла, а таксама ад стану нашага нутранога жыцьця. Без малітвы, без пакорлівасьці і ўстрыманьня сябе, без паслушэнства ад усяго сэрца жывой веры быць ня можа.