Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
У залежнасьці ад духоўнага стану веруючых вера можа быць:
• вялікая і малая (Маць. 14:2233; 15:2128)
• жывая і мёртвая (1 Пятр. 1:3; Як. 2:17, 20, 26);
• моцная і нямоцная (Рым. 14:1; 15:1);
АЗНАЧЭНЬНЕ ВЕРЫ 9
• цьвёрдая і пахібная (2 Кар. 1:24; Кал. 1:23; Эфэс. 4:14; Яўр. 10:3839);
• здаровая і фанатычная (Ціт. 2:19; 1:9, 13; 2 Цім. 1:13);
• шчырая і крывадушная (2 Цім. 1:5);
• умацаваная (Кал. 2:7);
• такая, якая расьце (2 Фес. 1:3);
• такая, якая часамі сумняваецца (Маць. 14:31);
• зьмізарнелая (Лук. 22:32);
• багатая ў некаторых людзей (Як. 2:5);
• прылада ў барацьбе дзеля духоўнай перамогі (Маць. 17:1921; 1 Пятр. 5:89; 2 Кар. 10:45; Эфэс. 6:16).
Дык вось вераю мы прымаем дарагія абяцаньні Божыя, моц і ўладу для пераможнага жыцьця (Лук. 10:19). Вераю супрацьстаім ярархіі зла, апранаемся, як шчытам, каб адбіць усе распаленыя стрэлы ліхадзея. Вераю ходзім перад Богам у праўдзе Ягонай, вераю будуем Царкву Новага Запавету.
Дарагія чытачы! Нарадзіўшыся вераю для Госпада праз пакаяньне і адраджэньне звыш ад Слова Божага і Духа Сьвятога, мы мусім узрастаць у веры (1 Пятр. 2:2; 2 Пятр. 3:18), умацоўвацца ў веры, укараняючыся і ўсталёўваючыся вераю ў Хрысьце. Апостал Павал бачыў, як узрастала вера ў карынфянаў (2 Кар. 10:15), фесаланікійцаў (2 Фес. 1:3). Гэта нармальнае жыцьцё, калі хрысьціянін узрастае ў веры.
Што значыць узрастаць у веры?
Гэта значыць пераходзіць «ад веры ў веру» (Рым. 1:17) — ад веры дзіцячай і слабой у веру дарослую і ўмацаваную, у веру ўзмужнелую, моцную, цьвёрдую і непахісную. Нам, як ніколі дагэтуль, патрэбная такая вера, бо тым зь веруючых, каго Бог угонарыць пайсьці на ўзьняцьце, трэба будзе перажыць тут вогненныя выпрабаваньні.
I ня толькі ўзрастаць, але неабходна стала жыць у веры (Гал. 2:20). Мы павінны навучыцца кіравацца вераю не ў паасобныя пэрыяды свайго жыцьця, а на працягу ўсяго жыцьця! Біблія называе гэта «хаджэньнем паводле веры» (Быць. 5:24).
Мы павінны навучыцца хадзіць у веры ўсе гады жыцьця, пакуль Гасподзь не адкліча нас да Сябе. Для гэтага трэба трымаць сябе ў веры, і змагацца ў веры, як піша аб сабе апостал Павал (2 Цім. 4:7). Гэта і нашая задача: подзьвігам добрым змагацца, цячэньне закончыць, веру захаваць.
Гэта даецца нялёгка, але гэта магчыма. Каб дасягнуць высокай
10 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ мэты, неабходна прытрымлівацца апостальскага правіла: стала прабываць у вучэньні Ісуса Хрыста, у лучнасьці Царквы, ламаньні хлеба і малітвах (Дзеі 2:42).
Тады дух наш будзе атрымліваць прыток сьвежых сілаў, і мы зможам быць у веры шчырымі, некрывадушнымі і заўсёды здаровымі. Служыцелям цэркваў неабходна зорка сачыць за тым, каб слова ісьціны выкладалася праўдзіва (2 Цім. 2:15) і каб не праявілася ніякага пашкоджаньня ў веры.
Мы дажылі да тых дзён, пра якія Павал пісаў, што «здаровага вучэньня прымаць ня будуць, а паводле сваіх прыхамацяў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, лісьлівых слыху» (2 Цім. 4:34).
Гэта небясьпека апошняга часу: затапленьне сьвету спакусьлівымі вучэньнямі, тэорыямі і ідэямі, якія ідуць пад сьцягам праўды. Неспакушанаму чалавеку цяжка і разабрацца. А таму ня будзем у веры «недаросткамі, якіх хістаюць і захапляюць усякія вятры навукі, каб падманам людзкім, штукарскай хітрынай увесьці ў змусту» (Эфэс. 4:14).
Сёньня асабліва актуальна гучыць заклік апостала Паўла: «Дык вось, братове любасныя, будзьце цьвёрдыя, непахісныя, заўсёды майце посьпех у справе Гасподняй, ведаючы, што праца вашая не змарнее перад Госпадам» (1 Кар. 15:58).
Гэта заклік да нас быць цьвёрдымі ў веры. Павал разам з Варнавам мацаваў «душы вучням, умаўляючы заставацца ў веры» (Дзеі 14:22).
Заўсёды ёсьць небясьпека «караблекрушэньня ў веры» (1 Цім. 1:19). Справа ў тым, што хрысьціянін прадстаўляецца, як плывец, пасажыр карабля, які плыве зь зямной гавані па бурлівым жыцьцёвым моры да нябеснае прыстані. На гэтым моры часта ўздымаюцца грозныя хвалі, гатовыя ўтапіць нашае судна на шляху ў родную бацькаўшчыну. У нашых расейскамоўных цэрквах складзеныя чульлівыя хрысьціянскія гімны на гэтую тэму: «Страшно бушует жнтейское море» або «В жнзненном море с волнамн бороться» і іншыя.
Зямное жыцьцё ў некаторых месцах Пісаньня прадстаўлена пад выглядам водаў вялікіх (Пс. 68:3, 16) або «мора ўсхваляванага, якое ня можа супакоіцда» (Іс. 57: 20). Хвалі гэтага мора цёмныя і страшэнныя. Патрэбныя мужнасьць, цьвёрдасьць духа, непахісная вера, каб іх пераадолець. Трэба надта старанна глядзець за станам нашай лодкі або карабля, каб яны не далі цечы, засьцерагчы сябе ад крушэньня ў веры. Тут вера іграе магутную ролю. I калі яна цьвёрдая,
АЗНАЧЭНЬНЕ ВЕРЫ
11
моцная і непахісная, мы абаязкова пераадолеем усе глыбокія воды, усе бездані, небясьпекі і ўзрушэньні і дасягнём жаданай гавані.
Будзем жа захоўваць, прыяцелі мае, «тайнасьць веры ў чыстым сумленьні» (1 Цім. 3:9). Будзем вызнаваць сваю веру адкрыта (Маць. 10:32; Рым. 10:9). Будзем пераймаць веру сьвятых (Філ. 3:17; Яўр. 13:7).
12
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
2
«СПАЗНАЁМ ВЕРАЮ...»
«Вераю спазнаём, што вякі створаны словам Божым, так што зь нябачнага пайшло бачнае» (Яўр. 11:36).
Спрадвеку заўсёды знаходзіліся людзі, якія адчувалі пякучае жаданьне ўведаць, што знаходзіцца пад скалой, за ўзгоркамі, за акіянам. Гэтае дапытлівае племя хоча спазнаць, што прымушае працаваць атам, якім чынам жыцьцё рэпрадуктуе сябе і што знаходзіцца на другім баку месяца. Скуль і як зьяўвіліся сьвет і Сусьвет, як зьявілася матэрыя і што зьяўвілася раней: дух або матэрыя, і што такое дух і што такое матэрыя?
Як знайсьці адказ на гэта і якім чынам можна ўсё гэта зразумець?
I вось Пісаньне з усёй яснасьцю адкрывае нам першую дзівосную якасьць веры Божай: «Вераю спазнаём...». Здавалася б, самым надзейным і праўдзівым сродкам спазнаваньня ёсьць розум чалавека, ягоны дапытлівы, цікаўны, аналітычны розум, ягоная вопытнасьць і здольнасьць глыбокага пранікненьня. Аднак Пісаньне сьцьвярджае інакш: «Вераю спазанаём...», падкрэсьліваючы, што ў пытаньні спазнаваньня вера стаіць вышэй і грае вядучую ролю. Бог стварыў чалавечую асобу зь вялікай прагай спазнаваць свайго Творцу і навакольны сьвет, і ніхто, апрача Самога БогаТворцы, ня можа задаволіць гэтую патрэбу.
А для гэтага неабходна вера — вера ў сябе і вера ў Бога. Бязь веры ня было б у гісторыі чалавецтва аніводнага вялікага дасягненьня з тае прычыны, што магчымасьці і рэсурсы чалавека абмежаваныя і без дастатковае колькасьці маральных сілаў нельга выканаць высокіх задачаў.
Шмат хто лічыць сродкам уведваньня навуковыя даныя, здабытыя экспэрыментальна, правераныя і даказаныя на вопыце. Але гэта слушна толькі часткова. Праходзяць вякі, зьмяняюцца пакаленьні, праходзяць і прыходзяць культуры, а навука коштам неверагодных намаганьняў змагла толькі ледзьледзь пранікнуць у таямніцы Сусьвету і зьлёгку прыадкрыць заслону над некаторымі зь яе шматлікіх
13
14
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
загадак. Магчымасьці навукі, на жаль, абмежаваныя. I часта тое, што не паддаецца вывучэньню, яна ўвасабляе ў гіпотэзы і домыслы, ператвараючыся ў «марнае пустаслоўе і супярэчкі, што фальшыва названы ведамі» (1 Цім. 6:20).
Навука спрабуе апісаць натуральны сьвет у тэрмінах навуковых катэгорыяў, выведзеных з кантактаў нашых пачуцьцяў з гэтым сьветам. Будучы толькі апісаньнем сьвету, навука можа расказаць нам, чым ёсьць рэчы, або аб тым, што ёсьць, а не аб тым, як павінна быць. Этычная пастанова — як павінна быць — прыходзіць выключна з пазанавуковых крыніцаў. Каб быць надзейнымі, гэтыя крыніцы павінны браць свой пачатак ад першакрыніцы, якая валодае патаемнымі і рэальнымі ведамі структуры сьвету і ягонай дзейнасьці. Хрысьціянін верыць, што такая першакрыніца ёсьць ня хто іншая, як Сам Бог. Мы верым, што Бог стварыў сьвет і нас, якія жывуць у ім, і ўклаў у нас разуменьне таго, што значыць жыць, як належыць чалавечым істотам, створаным паводле Ягонага вобразу.
Як бачым, стрыжнем спазнаваньня ёсьць вера, а не навука. Хоць навука і карысная ў паасобных выпадках, яна зусім няпрымальная ў якасьці захапляючага пункту гледжаньня на сьвет. 3 прычыны яе абмежаванасьці любая спроба склаеьці ўяўленьне аб жыцьці і аб чалавечым грамадзтве на падставе адных навуковых даных заведама павінна прывесьці да абмежаванага разуменьня і структуры грамадзтва. Поўнае ж і ўсебаковае ўяўленьне можна атрымаць толькі тады, калі навуковае разуменьне спалучаецца з поглядам на чалавека, як на тварэньне Бога. Таму Сьвятое Пісаньне і сьцьвярджае, што сродкам праўдзівых ведаў усіх рэчаў у сьвеце ёсьць вера Божая, якая цераз адкрыцьцё звыш, ад Духа Сьвятога, дае розуму сэнс і сьвятло. У Пасланьні Яна чытаем: «Ведаем таксама, што Сын Божы прыйшоў і даў нам сьвятло і розум, каб спазналі Бога сапраўднага і каб былі мы ў сапраўдным Сыне Ягоным Ісусе Хрысьце. Ён ёсьць сапраўдны Бог і жыцьцё вечнае» (1 Ян. 5:20). I далей Пісаньне кажа, што празь Ісуса Хрыста мы «ў Ім узбагаціліся ўсім, усякім словам і ўсякім разуменьнем» (1 Кар. 1:45), перш за ўсё духоўных рэчаў, а пасьля матэрыяльнага сьвету.
Бяз усякага сумненьня Бог сапраўды гаварыў з чалавецтвам і перадаў нам важную інфармацыю аб усім, захаваную на старонках Бібліі. Тое, што запаведаў нам Бог у Сьвятым Пісаньні, нясумненна, нашмат больш істотнае за тое, што вучоныя адкрылі або калінебудзь змогуць адкрыць самастойна. У іхнім навуковым апісаньні ўпор ро
«СПАЗНАЁМ ВЕРАЮ...»
15
біцца на імавернасьці і выпадковасьці, а ў біблійным адкрыцьці акцэнт пастаўлены на мэты і вышэйшую Боскую волю. Навуковае апісаньне стараецца атрымаць адказы на неадкладныя пытаньні, на пытаньне: што? Сьвятое ж Пісаньне ідзе глыбей — яго цікавіць канчатковае пытаньне: чаму? Навуковае апісаньне ўпарадкавана на ўзаемадзеяньні ў няжывой прыродзе; у аснове біблійных пісаньняў ляжаць асабістыя ўзаемаадносіны з вышэйшай Асобай, якімі характарызуецца ўся рэчаіснасьць, г. зн. з Богам.
Аднак нельга сказаць, што навука зусім бескарысная або ня можа ўзаемадзейнічаць з рэлігіяй. Хутчэй, наадварот: навука многім абавязана рэлігіі. Яна нарадзілася ў Эўропе ў тэістычнай культуры, у культуры, большасьць носьбітаў якой верылі ў існаваньне БогаТворцы, што кіруе Сваім тварэньнем звонку. Навука зыходзіла зь перадумовы, што Сусьвет ёсьць адзіная сістэма, якая кіруецца адзіным наборам законаў. Гэтае ўяўленьне яна атрымала ў спадчыну ад юдэяхрысьціянскай веры ў адзінага Бога.