• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    I сучасная навука далёка прасунулася ў вывучэньні навакольнага матэрыяльнага сьвету. У нашыя дні яна спрабуе пранікнуць і за межы матэрыі, у так званы трансцэндэнтальны сьвет. Але пры ўсім гэтым навука да сёньня ўсё яшчэ не адказала на галоўныя, надзённаактуальныя пытаньні, якія займаюць чалавецтва: адкуль паявіўся чалавек? што ёсьць чалавека? і куды ён ідзе? Адным словам, самае істотнае для чалавека аказалася для навукі цёмным.
    Адказы на гэтыя пытаньні, якія сёньня існуюць ў навуцы, — толькі тэорыі, толькі гіпотэзы і здагадкі, што ня могуць задаволіць ні дапытлівага розуму, ні душы, якая шукае адказы. I гэтыя тэорыі і дапушчэньні бясконца зьмянялі адно аднаго, а адказу ў навуковым сьвеце ўсё ня было. Апошнімі дзесяцігодзьдзямі ў навуцы намеціўся прагрэс, зрух ў бок прызнаньня творчага пачатку Сусьвету, прызнаньня Заканадаўцы тых цудоўных і дакладных законаў, якімі кіруецца сьвет. Але ўсё гэта пакуль што толькі ў агульных выяўленьнях.
    Біблія кажа: «Хто думае, што ён уведае нешта, той нічога яшчэ ня ведае так, як трэба ведаць; а хто любіць Бога, таму дадзена разуменьне ад Яго» (1 Кар. 8:23). Любоў да Бога адкрывае чалавеку гарызонты вялікіх ведаў церазь непасрэднае адкрыцьцё ад Бога, якое ёсьць вышэйшая форма ведаў і дасягаецца вераю. Прыкладам атрыманьня такіх ведаў можа служыць Данііл і ягоныя тры сябры (Дан. 1:17, 20), таксама ўсе прарокі і апосталы Хрыста. Апостал Пётр быў някніжны чалавек, рыбак, але ягоны выклад аб прышласьці нашай
    16 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    планеты (2 Пятр. 3) перасягае ўсе навуковыя прагнозы. А апостал Ян піша, што «Сын Божы прыйшоў і даў нам сьвятло і розум, каб спазналі Бога сапраўднага...» (1 Ян. 5:20). «Вы — сьвятло сьв^ту» (Маць. 5:14) — кажа Ісус. I гэтае сьвятло, гэтае спазнаваньне выліваецца ад Госпада ў сэрцы нашыя празь веру Божую.
    «Вераю спазнаём, што вякі створаны словам Божым...»
    «Вякі» — гэта стараславянскае слова, якое азначае матэрыяльныя сьветы, бачны Сусьвет, што акружае нас. Вераю мы спазнаём, што гэтыя вякі, гэтыя матэрыяльныя сьветы, галактыкі і мэтагалактыкі зроблены словам Божым і што «словам Госпада створаны нябёсы, і духам вуснаў Ягоных — усе сілы нябесныя» (Пс. 32:6).
    «Слова Божае» — гэта перш за ўсё прадвечны Сын Божы Ісус Хрыстос, Які мае імя: Слова, Логас (Ян. 1:1 3). Ён Творца ўсяго бачнага і невядомага (Кал. 1:1617), Які паклаў пачатак усяму (Адкр. 3:14). Але гэта таксама і Сьвятое Пісаньне абодвух Запаветаў, якія ёсьць непасрэднае адкрыцьцё Госпада Бога.
    Нам дадзены два аспэкты рэчаіснасьці, у стварэньні якіх мы ня прымалі ніякага ўдзелу, — гэта сьвет прыроды і Бібліі.Сьвет прыроды ёсьць тварэньне БогаЛогаса, прадуктам Ягонага прамоўленага слова. Справа Божая і Слова Божае ня ёсьць адно і тое самае, але абое выяўляюць праўду або нясуць інфармацыю аднаго і таго ж Bora. Справа Божая і Слова Божае не даюць аднолькавых адказаў на нашыя пытаньні, але яны неабходныя для апісаньня існуючых рэальнасьцяў.
    Слова БогаЛогаса валодае творчай сілай: яно зьдзяйсьняе тое, што Ён хоча і на што Ён вызначыў яго (Іс. 55:1011). Усемагутны Сын Божы ня проста тварыў, але ствараў сьвет, г. зн. падыходзіў да стварэньня Сусьвету, як творчая Асоба, і гэты Ягоны творчы падыход літаральна пранізвае ўвесь Сусьвет. Ён вымавіў Сваё ўладнае слова — і паявіліся цэлыя сьветы. Кніга Быцьцё ў першым разьдзеле адкрывае, як тварыўся наш сьвет словам Логаса. «I сказаў Бог: няхай будзе...», і паявілася Сонечная сістэма, а ў ёй — нашая Зямля, Сонца і Месяц, на Зямлі — расьлінны і жывёльны сьвет і вянок тварэньня — чалавек. I ўсё гэта узьнікла не хаатычна і бязмэтна, але «створана словам Божым», прыведзена ў дзівосны парадак, гармонію, забясьпечана мэтазгоднасьцю і карыснасьцю і падпарадкавана дакладным фізічным законам, што дзейнічаюць пунктуальна. Сусьвет упарадкаваны настолькі, што паводзіны шматлікіх ягоных элементаў можна прадказаць з дапамогай матэматычных ураўненьняў.
    «СПАЗНАЁМ ВЕРАЮ...»
    17
    Само імя Творцы Сусьвету — Логаса — азначае, што ў яго закладзена пэўная інфармацыя. Ён ёсьць носьбіт ўсёй інфармацыі. I сутнасьць тварэньня адлюстроўвае сутнасьць БогаЛогаса. Але Ён ня ёсьць халодны Розум, а Любоў (1 Ян. 4:16). Гэта другое Ягонае імя, што дамінуе. Дзеля любові і празь любоў тварыўся Сусьвет.
    Мадэль Сусьвету дасканалая і прыгожая. Парадак, які ў ёй пануе, прыводзіць да зьдзіўленьня вучоных. Усё ў ім— і дакладная каардынацыя паасобных ягоных элементаў, і лагічная адзіная задума, і матэматычная сіметрыя — усё гаворыць аб тым, што Сусьвет быў задуманы і ўвасоблены геніяльным Канструктарам. Сусьвет — гэта казка ў пераказе Генія. Як жа так магло здарыцца, што ён стаўся казкай ў пераказе дурня?
    Бог ёсьць вялікі Планіроўшчык і Творца ўсіх жывых істотаў. Гэта Ён дае кожнай клетцы жыцьцё, дух і патрэбнасьці. Жывая клетка ёсьць месца сустрэчы двух сьветаў: фізічнага і духоўнага. Фізічны сьвет знаёмы нам, яго можна зьмерыць. А духоўны сьвет — гэта нешта такое, што вымяряецца зусім інакш і цалкам не паддаецца навуковым дасьледаваньням. У Псалтыры сказана: «Пашлеш Дух Твой — ствараюцца» (Пс. 103:30). А Эклесіяст кажа: «I вернецца тло ў зямлю, чым і было яно; і вернецца дух да Бога, Які даў яго» (Экл. 12:7). Гасподзь мае сувэрэную ўладу над жыцьцём, заключаным ў кожнай жывой істоце. I нейкім чынам, які вышэйшы за нашае разуменьне, Ён і ёсьць гэтае жыцьцё, як і пра гэта гаворыць Павал: «Ен ёсьць раней за ўсё, і ўсё існуе Ім» (Кал. 1:17).
    Бог таксама ёсьць цудоўны Мастак і Архітэктар, Які клапатліва ўпрыгожыў прыроду і зрабіў яе домам для Свайго тварэньня. Паглядзеце, якія яркія колеры пладоў зямлі і якія падзіцячы арыгінальныя формы агародніны і фруктаў. Якая зграбная і статная жанчына ў сваёй прывабнасьці і якое непаўторнае дзіцятка ў сваёй прыгажосьці, такі ўнікальны жывёльны і расьлінны сьвет ў сваёй разнастайнасьці. Прыгажосьць прыроды перавышае прыгажосьць чалавечых твораў, а структура фізічнага сьвету і чалавечай гісторыі фантастычна бяздонная і складаная.
    Няўжо ж для стварэньня гэтага жыцьця, прыгажосьці і складанасьці не спатрабавалася Чыіхсьці здольнасьцяў і Чыёйсьці мудрасьці? Бязумоўна, бачны матэрыяльны сьвет неабвержна сьведчыць аб сваім Творцу. Але каб прызнаць гэта, патрэбна вера. Чалавек мае патрэбу ў веры гэтак сама, як ён мае патрэбу ў ежы, пітве і паветры. Пры ўсёй нашай навуцы мы маем патрэбу ў Богу. Думка пра Бо
    18 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    гаТворцу і БогаАйца для нашых душаў больш прымальная, чым матэрыялістычныя ідэі пра тое, што ўсё паявілася само сабою ў выніку выпадку. Менавіта ўзаемасувязь з Богам празь веру і дае чалавеку адчуваньне годнасьці і выключнай ягонай каштоўнасьці.
    Дык вось працягнем далей разгляд нашага тэксту з Пасланьня да яўрэяў. Павал кажа: «...вякі створаны словам Божым, так што зь нябачнага пайшло бачнае».
    Ставіцца пытаньне: якім спосабам зь нябачнага пайшло бачнае? I што або хто ўважаецца за «нябачнае»?
    «Бачнае» — гэта навакольны матэрыяльны сьвет — як макракосмас (сьвет вялікіх нябесных целаў), так і мікракосмас (сьвет атамных часьцінак). А «нябачнае» — гэта наш Нябесны Творца, нябачны Бог. Для людзей няверуючых нябачная сутнасьць Бога ёсьць невырашальная загадка, нешта незразумелае і невытлумачнае. Для веруючых людзей усё ясна з тае прычыны, што Слова Божае, якое чытаецца зь вераю, адкрывае, Хто ёсьць наш Бог. Ісус тлумачыць самаранцы: «Бог ёсьць Дух» (Ян. 4:24). Ён мае духоўную прыроду, нябачную натуральным вачам. Таму бяссэнсавыя жаданьні людзей убачыць Бога на свае вочы, бо Ён адкрываецца толькі ў духу і толькі «чыстым сэрцам» (Маць. 5:8).
    Але нябачнага, патаемнага і скрытага Бога мы бачым вераю, бачым духоўнымі вачамі. Ён бачыць у тварэньні бачным праз уважлівае і разумнае разгляданьне гэтых тварэньняў, як напісана: «Бо нябачнае ў Ім, вечная сіла Ягоная і боскасьць, ад стварэньня сьвету праз сузіраньне тварэньняў бачныя» (Рым. 1:20).
    Разглядаючы і вывучаючы навакольны сьвет, так цудоўна складзены, мы вераю разумеем за бачным тварэньнем нябачнага Творцу ва ўсёй Ягонай вялікасьці, моцы, прыгажосьці, ва ўсім Ягоным харастве. Бо наколькі тварэньне прыгожае і ўзвышанае, дык настолькі слаўнейшы Творца ўсяго — Бог! Толькі безразважнасьць чалавека заахвочвае яго казаць, што Бога няма (Пс. 13:1). Гэта ж і надзвычай дзіўна, што, гледзячы на яўныя доказы, якія ляжаць перад ягонымі вачамі, ён не пазнае вырабаў рук Творцы.
    Нябачны Бог бачны таксама і ў Хрысьце Ісусе, у Ягоным вечным Дабравесьці. Нябачны Бог явіў Сябе сьвету бачным чынам цераз нараджэньне ў плоці Сына Божага. Чалавек у стане граху ня мог падняцца да Бога, каб сузіраць Яго. Тады Бог учалавечыўся, каб маральна ўпалае грэшнае чалавецтва падняць на вышыню нябёсаў і зрабіць сынамі Госпада. Гэта вялікая «таямніца пабожнасьці» (1 Цім.
    «СПАЗНАЁМ ВЕРАЮ...»	19
    3:16), перад якой сёньня мы ў глыбокай павазе і любові ўкленчваем і глыбіню і веліч якой мы зразумеем толькі ў вечнасьці.
    Дык вось, «зь нябачнага пайшло бачнае». Як гэта адбылося?
    Калі адказаць на гэтае пытаньне з пункту гледжаньня Бібліі, адказ будзе вельмі кароткі. Сьпярша быў створаны нябачны духоўны сьвет (анёлы, службовыя духі Бога), а потым — бачны матэрыяльны сьвет, сусьвет, у тым ліку і нашая Зямля. Пад узьдзеяньнем сілы Духа Сьвятога на ёй разьвілося жыцьцё ва ўсіх ягоных разнастайных формах (Пс. 103) і потым на ёй быў паселены чалавек як найвышэйшае тварэньне Божае.
    Усё так проста і ясна для веры! I чым больш вера сузірае прыроду і глыбей пранікае ў агульны план разьвіцьця Галактыкаў або ў складанасьць атамных структураў, тым больш яна мае падставу для зьдзіўленьня перад цудам Гасподняй творчасьці. Возьмем хоць бы найпрасьцейшую жывую клетку. Сапраўды, гэта дзівосны механізм, сабраны з паасобных частак, і немагчыма ня прызнаць, што гэта вынік прыкладаньня Разумнай сілы, прадукт творчасьці.
    Аднак бальшыня сучасных біёлагаў глядзіць на гэты цуд з шорамі на вачах, таму што Царква, гэты старадаўні бастыён веры, на працягу трох стагодзьдзяў была атакавана навуковым скептыцызмам, і гэта не магло не адбіцца на людзях. Пісаньне кажа: «Але як што яны, спазнаўшы Бога, не праславілі Яго як Бога, і не падзякавалі, a змарнаваліся ў развагах розуму свайго, і запамрочылася неразумнае іхняе сэрца...», дык Бог і дазволіў ім папасьці ў зман і распусту за тое, што яны «падмянілі праўду Божую на ілжу і пакланяліся і служылі стварэньню замест Творцы» (Рым. 1:2125).