Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
«Бог кожнага выбраньніка Свайго вядзе згодна зь ягонай патрэбнасьцю, а перш за ўсё адпаведна Сваім прамудрым планам. Таму Ён не дазволіў Ісааку падарожжа ў Эгіпет, як вырашана было Абрагамам... Загадаў яму аставацца ў Палястыне і забясьпечыў яго багацьцем усяго неабходнага... Бо пры мізэрнасьці і нястачы неабходных рэчаў, калі зямля зрабілася бясплоднай, Ісаак, пасеяўшы, сабраў багаты ўраджай (Быць. 26:12). Згодна погляду габрэйскіх каментатараў, Ісаак ня мог пакідаць сьвятую зямлю, як асьвячоны ў ахвярапрынашэньні» (Біблія Лапухіна, т. 1, с. 153).
Дык вось Бог быў зь Ісаакам і ахоўваў яго сярод усіх ягоных выпрабаваньняў, небясьпек і прыгодаў. Са свайго боку Ісаак беражліва захоўваў Ягоныя абяцаньні, загады, пастановы і законы, як і ягоны бацька, скіроўваючы позірк у будучае. Ён пасяліўся ў Герары і, акрамя жывёлагадоўлі, заняўся земляробствам. Багаты ўраджай, атры
«ВЕРАЮ... ІСААК...»
137
маны ім, быў дарам асаблівага дабраславеньня Божага яму. «I стаўся вялікім чалавек гэты, і ўзьвялічваўся болей і болей да таго, што зрабіўся вельмі вялікі» (Быць. 26:13). Ягоная веліч выявілася ня так у багацьці матэрыяльных дабротаў, як у велічы самой ягонай асобы — ягонага духу, ягонай веры, ягонага стану перад Богам. Яшчэ Абрагаму Бог паабяцаў, што ўзьвялічыць яго (Быць. 12:13), а сына ягонага, Ісаака, за ягонае паслушэнства Богу Ён зрабіў бясконца вялікім.
Першыя перажываньні Ісаака пачаліся зь бясплоднасьці прыгожай Рэбэкі. Ён зьвярнуўся да Бога па вырашэньне гэтай праблемы. Бог пачуў яго, і Рэбэка зачала. «Сыны ва ўлоньні яе пачалі біцца», і каб уведаць лёс свайго патомства, дадзенага ёй Богам пасьля доўгіх гадоў бясплоднасьці, яна пайшла «спытацца ў Госпада» (Быць. 25:22). Гасподзь адказаў ёй, што ёй народзяцца два сыныблізьняты, вельмі не падобныя адзін на аднаго і ў характары, і ў духоўных імкненьнях. Усё далейшае жыцьцё Ісаака і ягоныя перажываньні зьвязаны зь ягонымі сынамі, Ісавам і Якавам.
Пакінуўшы Герар, Ісаак прадаўжае вандраваць па зямлі Ханаанскай. Варожа настроеныя да яго філістымляне няспынна дакучаюць яму зза студняў. Па прычыне спрэчак і рознагалосьсяў зь імі ён няраз мяняе месца свайго вялікага стана ў пошуках крыніц вады. I каб яго заспакоіць, Бог ізноў яўляецца яму і пацьвярджае абяцаньне, дадзенае Абрагаму. На гэтым месцы Ісаак паставіў ахвярнік Госпаду (Быць. 26:25). I тое, што ён пабудаваў ахвярнік перад тым, як паставіў сабе намёт, гаворыць аб глыбіні ягонай пабожнасьці. А тое, што ён увесь час саступаў нахабным дамаганьням філістымлянаў на ягоныя калодзежы, за якія разгарэлася лютая варожасьць, паказвае на ягоны міралюбны характар і ціхі нораў.
Калі ж да Ісаака прыйшоў з Герара Авімелех са сваімі ваенаначальнікамі, каб прымірыцца з домам ягоным, бо яны яўна ўбачылі руку Божую на ім, Ісаак велікадушна выбачае сваім былым непрыяцелям, заключае зь імі саюз і ладзіць ім банкет. Якая перавага духу жывой веры над язычніцкім духам філістымлянаў! Высакародны дух Абрагамаў ляжаў на Ісааку.
У цэнтры нашай увагі пры далейшым разглядзе вобраза вялікага мужа веры Ісаака стаіць ягоная вера, накіраваная ўдалячынь. Тэма веры, накіраваная ўвышыню, у нябёсы, да Горняга, чырвонай ніткай праходзіць праз усю Біблію. Народ Гасподні ў Старым і Новым Запавеце — гэта народ, сваёй верай накіраваны ў будучае. I Ісаак «вераю ў будучае дабраславіў Якава і Ісава», сваіх двух сыноў.
138 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
Будучае бачаць, як правіла, прарокі Божыя. У Псалтыры (104:815) усе тры патрыярхі Ізраільскага народа — Абрагам, Ісаак і Якаў — названы прарокамі. Позірк прарокаў накірованы ўперад, у будучае, і яны бачаць гэтае будучае сваім прасьветленым позіркам. Дабраслаўляць вераю ў будучае — гэта фактычна прынцып Самога Бога, пра што чытаем у Пасланьні да эфэсянаў (1:35), дзе сказана, як Бог Айцец яшчэ да стварэньня сьвету дабраславіў усякім духоўным дабраславеньнем у нябёсах тых, хто ўвайшоў у Царкву. Так вераю ў будучае і Хрыстос даў абяцаньне Айцу давесьці пакліканых у Царкву да дасканаласьці: «...бяз плямы, без заганы, або чагонебудзь падобнага, а каб яна была сьвятая і беззаганная» (Эфэс. 5:27).
Гэта і ёсьць прынцып Божы: глядзець на дзяцей сваіх не празь іхняе грэшнае мінулае або цяперашняе, а праз тое будучае, што падрыхтавана ў Хрысьце. Дзякуючы бацькоўскай веры, міласьць Гасподняя зводзіць на дзяцей мілату Хрыста і робіць іх дасканалымі. Такому прынцыпу веры Гасподзь навучаў спрадвеку ўсіх сьвятых. Яго Ён прышчапляе і нам, новазапаветным веруючым, каб мы глядзелі на людзей церазь мілату Божую, якая можа любога грэшніка выправіць і ператварыць. Увесь 11 разьдзел Пасланьня да габрэяў паказвае, які магутны прынцып веры, што робіць людзей удзельнікамі Божай існасьці, пачынаючы ад Авеля і канчаючы веруючымі нашых дзён.
Такім чынам «вераю ў будучае» і Ісаак дабраславіў абодвух сваіх сыноў. Яны ў той момант былі ня толькі недасканалыя, але і зь вялікімі недахопамі.
Гэтая гісторыя праходзіла так нязвычайна, што яна і сёньня дзеліць чытачоў на тых, хто асуджае Ісаака, і тых, хто яго абяляе. A глядзець трэба глыбей, у корань рэчаў і за вонкавым разьвіцьцём падзеяў бачыць дзеяньне нябачных сіл — Бога або сатаны. Бог дасягае Сваіх мэтаў, а нячысты прыдумвае хітрыкі, каб пашкодзіць справе Божай. Гэта не сакрэт, што і найвялікшыя мужы веры падупадаюць ягонаму хітраму майстэрству спакушэньня.
Гісторыя дабраславеньня Ісаакам сыноў разьвівалася наступным чынам: «Калі Ісаак састарыўся, і прытупіўся зрок вачэй ягоных, ён паклікаў старэйшага сына свайго Ісава і сказаў яму: вазьмі цяпер прылады твае, калчан твой і лук твой, выйдзі ў поле, і налаві мне дзічыны, і згатуй мне страву, якую я люблю, і прынясі мне есьці, каб дабраславіла цябе душа мая перад тым, як я памру» (Быць. 27:14).
Пытаньне дабраславеньня Ісаакам сваіх сыноў заслугоўвае падрабязьнейшага разгляду з тае прычыны, што гэты выпадак прадстаўляе
«ВЕРАЮ... ІСААК...»
139
адзін зь дзіўных прыкладаў сутыкненьня натуральных чалавечых жаданьняў з вызначэньнем Божай волі і адкрывае бясплённасьць адных і непарушнасьць іншых (Мал. 1:2; Рым. 9:1013). Характары і прыхільнасьці і бацькоў і сыноў настойліва ўрываюцца ў тое, што трымаў у плане сваім Гасподзь. Таму прасочым у Пісаньні як характары і прыхільнасьці чалавечыя, гэтак і волю Божую ў гэтым вялікай справе.
У кнізе Быцьцё (25:2728) мы чытаем: «Дзеці вырасьлі, і стаў Ісаў чалавекам спрытным у зьвералоўстве, чалавекам палёў; а Якаў — чалавекам рахманым, жыхаром намётаў. Ісаак любіў Ісава, бо дзічына смакавала яму; а Рэбэка любіла Якава».
Гэты ж самы тэкст у габрэйскім арыгінале Бібліі запісаны гэтак: «I стаў Ісаў чалавекам, абазнаным у лавітве, чалавекам поля, а Якаў — чалавекам пакорлівым, жыхаром намётаў. Ісаак любіў Ісава за тое, што лавітва на вуснах ягоных, а Рэбэка любіла Якава».
Дык вось у адным выпадку Ісаў — «спрытны ў зьвералоўстве», у іншым — абазнаны ў лавітве». Ці гэта адно і тое ж самае?
Паводле слоўніка В. Даля, слова «лавітва» азначае і сам улоў, лоўлю, і злоўленую здабычу.
Ісаў быў вельмі майстэрскі ў гэтай «лавітве», «зьвералоўстве», г. зн. здольным паляўнічым, які займаўся паляваньнем на птушак, зьвяроў, рыб; быў у гэтай справе спрытны, вёрткі, са здольнасьцю падхопліваць, перахопліваць на ляту, на плаву, захопліваць жывым. Гэта сталася вядучай рысай характару Ісава, захапіла яго ў інтарэсы паляваньня і зямнога жыцьця ў такой меры, што пра вялікую задачу Абрагама і Ісаака ён і ня думаў. Але ці гэта было паводле жаданьня або не, ён прыахвоціў і бацьку да сваёй лавітвы: «Ісаак любіў Ісава за тое, што лавітва на вуснах ягоных». Ісаак палюбіў ня толькі ежу зь дзічыны, але і поўныя захапляючай цікавасьці расказы пра мужнасьць, сьмеласьць і хвацкасьць пахаджэньняў Ісава на паляваньні.
I дзічына, і самі расказы пра паляваньне пачалі падабацца Ісааку і схілілі душу ягоную да глыбейшай любові да Ісава. Яны ня проста падабаліся яму, але ў нейкай меры ўзбуджалі яго, натхнялі ягоны дух. I аднойчы, ужо ў глыбокай старасьці, прадчуваючы сваю хуткую сьмерць, ён зьвярнуўся да сына і папрасіў прынесьці яму дзічыны і згатаваць ежу, «каб дабраславіла цябе душа мая перад тым, як я памру».
Няма нічога дзіўнага ў тым, што ціхі і спакойны Ісаак любіў Ісава за ягоны сьмелы, мужны, рашучы характар і ягоныя адчайныя
140 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ подзьвігі на паляваньні; а больш палкая і рашучая Рэбэка яшчэ мацней любіла ціхага, сьціплага, хатняга Якава, пра якога яна атрымала сьведчаньне ад Бога, што яму належыць дабраславеньне Абрагама (Быц. 25:2223). Усё гэта глыбока праўдзіва ў псіхалагічным сэньсе.
Ісаў лічыцца першынцам, а на першынцаў звычайна клаліся ўсе лепшыя надзеі і спадзяваньні. Першанцы або першародныя, згодна з старажытнай традыцыяй, былі носьбіты і ўладальнікі тых высокіх дабраславеньняў і абяцаньняў, якія належалі бацькам (Быць. 12:23; 13:1516; 17:21; 22:17). Першародны сын, паводле Пісаньня, карыстаўся асаблівым правам і перавагамі перад іншымі братамі. «Ты цьвярдыня мая і пачатак сілы маёй, — кажа Якаў свайму сыну Рувіму, — верх годнасьці і верх магутнасьці; але ты бушаваў, як вада; ня будзеш пераважаць» (Быць. 49:34). Першародны сын заўсёды прысьвячаўся Госпаду (Вых. 22:29), яму належыла права на першае дабраславеньне бацькі; двайная частка з маёмасьці бацькі належала яму (Вых. 22:29), таксама паводле спадчыны яму пераходзіў і царскі трон (2 Пятр. 21:3). Старэйшы сын у час адсутнасьці бацькі лічыўся ў доме галавой.
Але найгалоўнейшая годнасьць першароднасьці ў тым, што яна ёсьць вобраз нябеснага дабраславеньня. Хрыстос Ісус — Першынец ва ўсім (Кал. 1:18); Ён жа першародны паміж многімі братамі (Рым. 8:29). Царква Ягоная зьяўляецца трыумфальным саборам першынцаў на нябёсах (Яўр. 12:23), ёй належаць усе нябесныя дабраславеньні (Эфэс. 1:3). Ізраіль таксама быў першародны сын у Бога (Вых. 4:2223; 13:2), які атрымаў паўнату Ягоных дабраславеньняў. Але да прышэсьця Хрыста ён не захаваў сваёй першароднай годнасьці, і яна была перададзена Царкве ад язычнікаў.
У гісторыі Ісава і Якава мы атрымліваем цудоўны прыклад таго, як зьдзейсьнілася паступовае выдзяленьне і быццам ачышчэньне Богам выбранага семені, у дохоўнай роднасьці, зь якім знаходзіліся многія з мужоў Божых, што праславілі сябе вераю. Дзіўна, што Ісаак, прарок Божы, які настроіў сябе перадаць сваё бацькоўскае дабраславеньне Ісаву, не разабраўся ў сынах, хто зь іх больш дастойны, хоць бачыў, што Якаў настойліва змагаўся за ўладаньне першароднасьцю. Ісаак, хутчэй за ўсё, быў заведзены ў зман сваімі схільнасьцямі і просталінейнасьцю, пра якую будзе сказана ніжэй. Прарок Малахія напісаў: «,,Ці ж ня брат Ісаў Ісааку?” — кажа Гасподзь — „і аднак жа Я палюбіў Якава, а Ісава зьненавідзеў”» (Мал. 1:23). Бог бачыў грэшнае сэрца Ісава і адхіліў яго. Ісаак жа, наперакор гэтаму,