Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Нягледзячы на ўсе недахопы характару Якава там, унутры, у душы сваёй, ён глыбока любіў Бога, любіў праўду, шанаваў бацьку і маці, любіў і брата свайго Ісава. Пасьля ўсё гэта пацьвярджаецца ў
«ВЕРАЮ ЯКАЎ...» 151
ягоным жыцьці і ва ўчынках. У далейшым само жыцьцё вучыла Якава многаму, але пра гэта размова будзе далей. Тут жа спынім нашую ўвагу на адной з найважнейшых падзеяў ягонага жыцьця, пасьля якой у ім пачаўся круты паварот да перамены, да ўзыходжаньня па лесьвіцы пабожнасьці да вяршыні Божых дабраславеньняў.
Бацькоўскае дабраславеньне
Якаў, ад нараджэньня выбраны Богам быць прадаўжальнікам веры і справаў бацькоў сваіх і носьбітам Ягоных абяцаньняў, ужо ў раньнім юнацтве мяркуе, як дасягнуць гэтага, калі на шляху ягоным стаіць перашкода ў асобе брата, які лічыўся першародным, любімцам бацькі. Перавага першародства выпала на долю Ісава толькі таму, што ён першы зьявіўся на сьвет. Фактычна яны блізьняты і абодва першародныя дзеці. Чаму такое адбылося ў жыцьці Ісаака і Рэбэкі, ведае адзін Бог.
Якаў у душы, напэўна, зайздросьціў Ісаву і пачаў шукаць шляхоў, як завалодаць ягоным першародствам і правамі. Ён разумеў, што першароднае дабраславеньне дае асаблівыя перавагі, што маюць вырашальнае значэньне для будучага жыцьця яго самога і ягоных нашчадкаў. I таму ён скарыстаў першы ж выпадак, каб прыдбаць яго. Зьдзелка ажыцьцявілася, і Якаў купіў у Ісава гэтае права (Быць. 25:2934), не раздумваючы пра нізкую мараль свайго ўчынку. 3 тае прычыны, што зь першародствам зьвязана і першароднае дабраславеньне, і выбраньне Божае, дык ня толькі «за ежу», але за ўсе даброты сьвету нельга было саступаць яго!
Тое, зь якой лёгкасьцю Ісаў разьвітаўся са сваім першародствам, характарызуе яго як чалавека легкадумнага і абыякавага да вялікіх каштоўнасьцяў Бога. I, наадварот, тое, зь якою гарачай настойлівасьцю Якаў дабіваўся яго, характарызуе яго, як вартаснага прэтэндэнта на выбраньне Богам, бо ён ведаў цану гэтай перавагі і прагнуў яе атрымаць. I пакуль Ісаў цешыўся прасторамі палёў, лясоў і гор, упіваўся сваёй плоцкай свабодай і рупна паляваў, Якаў няспынна і ня меней рупна паляваў на першародства і ў выніку атрымаў яго!
«Прасеце, і дасца вам, — кажа Хрыстос, — шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам; бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і, хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць» (Маць. 7:78).
Іншы пераклад гэтага тэксту яшчэ выразьнейшы: «Прасеце, Я прашу вас прасіць; шукайце, Я пераконваю вас шукаць; стукайцеся,
152 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
Я настойваю, каб вы стукаліся» (Падрабязная Біблія).
Даспадобы Госпаду Богу, каб менавіта гэтак веруючы шукаў духоўных дабротаў і прывілеяў: прасіў і не адступаўся ад сваёй просьбы, шукаў і ня спыняў сваіх пошукаў, стукаўся настойліва! Ён паабяцаў яму іх даваць. Менавіта такі настойлівы і неадступны у сваіх пошуках і быў Якаў.
У выніку такога гарачага супрацьборства браты памяняліся ролямі: Якаў заняў месца першароднага, а Ісаў — другое месца ў доме. У паваротны момант жыцьця сваіх сыноў рашучая Рэбэка выйшла на пярэдні план, у сваёй ініцыятыве замяніўшы нерашучага Ісаака. Яна значна глыбей за яго разумела ўнутранае жыцьцё свайго любімца, ведала і прыхільнасьці свайго мужа і ўсупрацівілася ім. Гасподзь дапусьціў адбыцца таму, што прадвызначыла рука Ягоная ад пачатку: Ісаак, усклаўшы рукі на Якава, дабраславіў яго.
Барацьба Якава (Быць. 32:2429)
Перад тым, як пяройдзем да высьвятленьня гэтага пытаньня, коратка спынімся на прычынах, якія папярэднічалі гэтай барацьбе.
Атрымаўшы першароднае дабраславеньне, Якаў замест спакойнага ціхамірнага жыцьця атрымаў на долю вандраваньне. Раззлаваны Ісаў пагражае яго забіць, і Якаву трэба ўцякаць з дома. Ягонаму выратаваньню і дабрашчаснаму выхаду зноў садзейнічае Рэбэка: ёй данесьлі пра пагрозы Ісава, і яна прадбачліва адсылае сына ў Харан да свайго брата, мяркуючы, што адсылае на кароткі час, пакуль аціхне злосьць Ісава (Быць. 27:44). Мужу яна ўказвае на іншую прычыну: быццам Якаў хоча ажаніцца (верш 46). Такім чынам усемагутны Бог, як лічыць Ян Залатавусны, укладае ў яе розум усё, «што магло садзейнічаць будучаму домабудаўніцтву і ратаваньню яе сына» (Быць. 27:42).
Тады Ісаак кліча да сябе Якава. Само гэтае пакліканьне зьяўляецца нібы афіцыйным прызнаньнем яго ў правах першародства і, як растлумачваюць габрэйскія тлумачальнікі, яно было быццам «прыкладаньнем пячаткі да акта дабраславеньня ў пацьвярджэньні ягонай сьвядомасьці». He бяз уплыву Рэбэкі (Быць. 27:46) і кіруючыся прыкладам свайго бацькі Абрагама (Быць. 24:34), Ісаак дае сыну настаўленьне, строгі наказ: ня браць сабе жонкі з хананэянак, але дзеля чысьціні крыві і духу з патрыярхальнай сям’і ўзяць з дачок Лавана (Быць. 28:15). Запавет ажаніцца са сваячкай быў ня толькі з боку бацькі, але і з боку маці, якая гэтаму навучала абодвух сыноў;
«ВЕРАЮ ЯКАЎ...» 153
толькі Якаў зрабіў паводле яе настаўленьня (гл. Быць. 28:5; гэта бачна са словаў: «маці Якава і Ісава»),
Давайце падумаем, чаму Якаў пасьля шчасьлівага жыцьця ў бацькоўскім намёце ўсё ж уцякае ў чужыну, пазбаўлены дапамогі, абароны, апекі і ўсяго неабходнага. Зразумела, ва ўсіх ягоных перажываньнях бачна воля Бога, Ягонае кіраўніцтва і апекаваньне над ім. У Харан ён ідзе адзін, а адтуль вяртаецца зь вялікай сям’ёй і караванамі быдла. Няўжо ж гэта ня міласьць Божая? Такім чынам Гасподзь стараўся адкрыць яму самому Сваю дзівосную волю, каб падбадзёрыць і ўзмоцніць ягоную веру. У ягонай асобе Бог дае ўрок і ўсім нам, каб навучыць у сваіх часамі цяжкіх і заблытаных абставінах спадзявацца на кіраўніцтва Бога і бачыць Ягоную руку і клопат пра нас.
Пакуль Якаў дабраўся да Харана, ён перанёс усе мажлівыя і немажлівыя цяжкасьці і небясьпекі шляху. Пакідаючы бацькоўскі дом, ён ня ўзяў з сабой прыпасаў на дарогу, ні асла, ні вярблюда і нікога, хто мог бы суправаджаць яго. Гэта былі сапраўдныя патаемныя ўцёкі, і ўцякаў ён адзін, прытым ў сьпешцы, пакідаючы бацькоўскі ачаг і горад Вірсавію з болем. Габрэйскія тлумачальнікі мяркуюць, што пры ягоных ўцёках горад Вірсавія быў пазбаўлены пабожнага мужа і сваёй славы. Становішча Якава было сапраўды трывожнае і бядотнае.
У першую ж ноч свайго далёкага вандраваньня і, як мяркуюць, недалёка ад Ерусаліма, на дарозе ў Сіхем, Якаў удастойваецца ў сьне нябеснага відзежу. Гасподзь пасьпяшаўся падмацаваць падупалы дух Свайго выбранца і зьявіць яму Сваю міласьць. Адкрыцьцё Бога адпавядала жыцьцёвым патрабаваньням Якава: папершае, неабходна было ўмацаваць яго ў веры ў Божыя абяцаньні, перададзеныя ягоным бацькам, і падругое, даць яму запэўненьне ў ягонай асабістай бясьпецы ў будучым шляху. Гэтае вялікае абяцаньне зьмяшчала паўнату Божых дабраславеньняў:
«Зямлю, на якой ты ляжыш, — сказаў Гасподзь, — Я дам табе і нашчадкам тваім; і будуць нашчадкі твае, як пясок зямны; і пашырышся да мора і на ўсход, і на поўнач, і на поўдзень; і дабраславяцца ў табе і семені тваім усе плямёны зямныя: і вось Я з табою; і захаваю цябе ўсюды, куды ні пойдзеш; і вярну цябе ў гэтую зямлю [маецца на ўвазе Ханаан]; бо Я не пакіну цябе, пакуль ня выканаю таго, што Я сказаў табе» (Быць. 28:1315).
Якаў прыйшоў у страх і ў багавейнасьць ад гэтага відзежу, пра
154 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ славіў Бога і даў Яму свае абяцаньні. «I даў назву месцу гэтаму: Вефіль [дом Божы]» (Быць. 28:1620; Пс. 65:13). «Згодна Філону, — тлумачыць Брусельская Біблія, «Прнложенвя», ст. 1863, — многія Айцы Царквы бачылі ў лесьвіцы Якава вобраз Божай волі, што праяўляе клопат пра сьвет праз анёлаў. Згодна іншым, яна ёсьць правобраз уцелясьненьня Сына Божага, Які злучыў неба зь зямлёю» (Ян. 1:51).
Падбадзёраны відзежам, Якаў прадоўжыў сваё падарожжа далей, у Харан. Безь вялікіх намаганьняў знайшоў дом свайго дзядзькі, быў ласкава прыняты ім. Але ўсё ж там, у Харане, у доме Лавана, пачалася сапраўдная духоўная школа Якава. Там, на чужыне, ён перажыў з усёй вастрынёй і адзіноту, і бадзяньні, і нягоды, і небясьпекі, несправядлівасьць, варожасьць, расчараваньне і новыя ўцёкі. Лаван доўга ставіўся прыхільна да Якава, наняў яго пастухом сваіх статкаў, але разам з тым разоў дзесяць мяняў сваю ўзнагароду за ягоную цяжкую, зьнясільваючую працу (Быць. 31:13).
Усе ягоныя перажываньні ў доме цесьця былі вынікам дзьвюх прычын:
1) Лаван і ягоныя хатнія, хоць і зналі жывога сапраўднага Бога, але жылі як язычнікі. Яны нават трымалі ў сябе ідалаў. Якаў быў далёка няпрыхільны да язычніцкага духу.
2) Нявызнаны і неачышчаны грэх Якава (падман пры атрыманьні першароднага дабраславеньня) душыў яго і даваў сатане права ўрывацца ў ягонае жыцьцё, ускладняць шляхі ягоныя. Бог дапускаў гэтыя пакуты з мэтай прывесьці Якава да ўсьведамленьня ўчыненага грэху, да споведзі і ачышчэньня душы сваёй ад зробленага, каб ліхадзей ня меў да яго доступу. Гэта працягвалася да таго часу, пакуль Якаў не зачыніў яму дзьверы пакаяньнем і ня прыпыніў дзеяньня закона грэху і сьмерці ў сваім жыцьці.
3 прыкладу ягонага жыцьця мы бачым дзеяньне аднаго з найважнейшых законаў духоўнага сьвету, паводле якога ўсякі веруючы, які дае д’яблу месца або пункт апоры ў сваёй асобе тым або іншым грахом або праяўленьнем старога чалавека, тым самым дазваляе яму ўмешвацца ў сваё жыцьцё да тых часоў, пакуль не паспавядаецца ў сваім граху і не ачысьціць сваю душу. Апостал Павал, зьвяртаючыся да Эфесскай царквы, піша: «I не давайце месца д’яблу», і далей ён пералічвае грахі, якія павінны быць выдалены з жыцьця дзяцей Божых, бо за імі стаіць дух зла (Эфэс. 4:2332).
Пачынаючы з 31 разьдзела кнігі Быцьцё, апісваецца ўсталяваньне
«ВЕРАЮ ЯКАЎ...» 155 дабрабыту ў вандроўніцкім жыцьці Якава. Дваццацігадовае нявольніцтва ў доме карысьлівага і абачлівага Лавана скончылася. Бог загадаў яму вярнуцца ў Ханаан. Прымірыўшся з Лаванам (ня без дапамогі Божай) Якаў са сваімі шматлікім сямействам адправіўся ў дарогу, н Бог суправаджае яго ў гэтым шляху, бо цяпер шляхі ягоныя даспадобы Яму (Пр. 16:7).
Гаворачы пра Лавана, унука Нахора, брата Абрагама, адзначым, што ён быў багаты пастух у Харане, шанаваў адзінага Бога, але быў прывязаны і да тэрафімаў (маленькіх хатніх ідалаў: Быць. 31:30, 34; Нс. Нав. 24:15). Спрабуючы служыць двум гаспадарам (Маць. 6:24), ён больш схіляўся да язычніцтва і на гэтым груньце прычыняў Якаву нямала пакутаў. Лаван — гэта вобраз усталяваньня жыцьця паводле духу сьвету гэтага, вобраз царства зямнога. Ён ёсьць і вобраз сьвецкага супрацьдзеяньня, супраціўленьня царства зямнога Царству Нябеснаму і жыцьцю вечнаму. На Лаване вобразна паказана, што дух сьвету гэтага мае сваю славу, сваю мудрасьць, свой парадак, сваё царства і сваю сістэму каштоўнасьцяў і заўсёды знаходзіцца ў стане варожасьці з Царствам сыноў Божых. Але як Якаў, спадкаемец абяцаньняў Божых, вераю ў дапамогу Божую перамог і адолеў хітрага Лавана, самавольства і нязычлівасьць, гэтак Царства сыноў Божых пераможа і перасіліць царства сыноў сьвету гэтага. На Якаве і Лаване, на выніку іхняй барацьбы Пісаньне паказвае, што супрацьдзеяньне духу сьвету Духу Божаму будзе зьнішчана. I як скарыўся Лаван Якаву, які падымаўся на трон славы, гэтак нарэшце мудрасьць зямная скорыцца мудрасьці Божай.