Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Аднак які ні вялікі грэх, мілата Божая мацнейшая за яго. Таму і напісана: «Калі памножыўся грэх, шчодра закрасавала мілата, каб, як грэх панаваў дзеля сьмерці, так і мілата запанавала праз праведнасьць дзеля жыцьця вечнага Ісусам Хрыстом, Госпадам нашым» (Рым 5:2021).
Бог павёў сыноў Якава такім шляхам, якога яны і ўявіць сабе не маглі. Ім давялося пасьля з пакаяньнем стаць перад абліччам прададзенага імі ў няволю і асуджанага на пакуты брата Язэпа ў той момант, калі іхняя патрэба была надта вялікая і лёс іхні залежаў ад ягонага рашэньня. Потым ім давялося перажыць яшчэ адзін сорам і ганьбу, дрыжачы ад страху і мукаў сумленьня трымаць споведзь перад сваім састарэлым бацькам. Абставіны склаліся так (а фактычна ў гэтым была рука Божая), што сыны Якава прымушаны былі пайсьці на паўнату спавяданьня, ачышчэньня і асьвячэньня. Толькі пасьля гэтага Бог удастоіў іх стацца родапачынальнікамі, князямі дванаццацёх каленаў Ізраілевых.
Ува ўсёй гэтай справе ўдзельнічала перш за ўсё мілата Божая і, зразумела ж, вера Якава і ягоных сыноў. Вера зьмяшчае ў сабе вялікі фундаментальны прынцып, на якім пабудавана сістэма папраўленьня чалавека. Больш, чым хто іншы, гэта пацьвярджаюць Якаў і ягоныя сыны. Вера Якава ёсьць вера, што выхоўвае, ператварае грэшнае чалавечае сэрца ў новае, асьвячонае, прыдатнае для неба, для выкананьня волі Божай. 3 чалавека зь цяжкім характарам і з многімі недахопамі Якаў ператвараецца ў духоўную асобу, сапраўды пакорлівага, сьвятога чалавека. Раней свавольны, які заўсёды зма
«ВЕРАЮ ЯКАЎ...» 165 гаўся за набыцьцё вышэйшых пераваг, ён пры канцы жыцьця стаецца сапраўды Ізраілем.
Ня толькі сам Якаў прайшоў такі шлях. Гэты ж шлях прайшлі і ягоныя сыны. Сям’я, дзе ярка праяўляюцца характары бацькоў і дзяцей — найлепшая і найбольш дзейсная школа выхоўваньня чалавека. Сьпярша на сынах сваіх Якаў убачыў свае недахопы, зразумеў і да глыбіні душы ўсьвядоміў усю агіду сваіх грахоў, вызнаў іх і ачысьціўся; сыны зь іхнімі дрэннымі схільнасьцямі дапамаглі яму ўбачыць сябе ў належным сьвятле. А калі ён асьвяціўся сам, пачалася праца асьвячэньня ягоных дзяцей, бо ў сям’і ўсё ўзаемазьвязанае. 3 братаненавісьнікаў, зь людзей з надта сапсаваным сэрцам Бог стварае новы посуд, жаданы і патрэбны Ўладыку на ўсякую добрую справу. Бог творыць зь іх тых, у семі якіх дабраславіліся ўсе плямёны зямныя.
Якаў са сваімі нягоднымі сынамі, якія прайшлі зь ім шлях станаўленьня і ператварэньня духоўнага, ёсьць для нас цудоўны і суцяшальны прыклад. Гледзячы на гэтыя вобразы і бачачы сваіх собскіх дзяцей нягоднымі, непакорнымі, часамі непапраўнымі, падбадзёрымся! Сваім прыкладам Якаў навучае нас ня траціць веры і надзеі на лепшыя часы ў жыцьці нашых дзяцей. Ён падказвае нам, што і мы маем магчымасьці вераю дасягаць перамогі і з дапамогаю мілаты Божай прыводзіць іх да папраўленьня і ў лік сыноў Божых, але абавязкова цаною собскага асьвячэньня і асабістага прыкладу.
Якаву было дадзена вялікае абяцаньне:
«I будуць нашчадкі твае, як пясок зямны; і пашырышся да мора і на ўсход, і на поўнач, і на поўдзень, і дабраславяцца ў табе і ў семі тваім усе плямёны зямныя» (Быць. 28:14).
Бог даў гэтае абяцаньне тады, калі Якаў ня меў нават ніводнаго сына. Ён прыняў яго вераю і хаваў у сэрцы сваім. Калі зьявіліся і падрасьлі дзеці ды пачалі пагана паводзіцца, Якаў хоць і смуткаваў, але ня траціў надзеі на абяцаньне Божае і жыў вераю ў духу Яго. Здавалася б, зза дзяцей можна было ўпасьці духам, зьнясіліцца душою, нават зьняверыцца і страціць надзею на Бога. Але гэтага ня сталася, таму што вера Якава ў гэтых выпрабаваньнях заставалася моцнай, як граніт. Засмучалася ягонае вонкавае аблічча, плавілася cappa, а вера заставалася непахіснай. Вераю ён ратаваў усіх дзяцей, як вялікую каштоўнасьць для Бога, усіх у малітве прыносіў Богу. За ўсіх хадайнічаў, асьвячаў і рыхтаваў да вялікай мэты, хоць доўга ня бачыў пладоў сваёй веры.
Такая ёсьць задача веры Божай. Яна нікога ня скідала з рахунку,
166 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ якімі б дрэннымі дзеці не здаваліся.
Якаў не пасаромеўся ў сваёй веры і пры канцы жыцьця быў парадаваны. Ягоныя сыны адрадзіліся да новага жыцьця, паправілі шляхі свае і занялі годнае месца на зямлі, як і ў нябёсах. Першасьвятар Арон насіў на грудзях дванаццаць каштоўных камянёў, на гранях якіх былі напісаны імёны родапачынальнікаў дванаццацёх каленаў Ізраілевых, як сьведчаньне таго, што сыны Якава прыняты Богам у лік слаўных для выкананьня вялікіх спраў Божых (Вых. 28:921). Мала таго, імёны іхнія напісаны на дванаццацёх жамчужных брамах сьвятога нябеснага горада Ерусаліма (Адкр. 21:1012).
Дзівосная перамога мілаты Божай! Гэта таксама адзін з прыкладаў вялікай таямніцы пабожнасьці, паводле якой Бог з царства грэху і сьмерці бярэ грэшных дзяцей, пераплаўляе іх у выпрабаваньнях і ўзносіць на вышыню нябёсаў (1 Цім. 3:15; Дан. 12:3; Маць. 13:43).
Дабраславеньне сыноў
Мы прасачылі галоўныя вехі жыцьцёвага шляху патрыярха Якава і ягоных сыноў. Цяпер закранём асноўны тэкст нашай тэмы, пастаўлены ў эпіграфе:
«Вераю Якаў, паміраючы, дабраславіў кожнага сына Язэпавага і пакланіўся, абапершыся на жазло сваё».
Якаву споўнілася 147 гадоў. Ён дасягнуў вялікай старасьці і пасталеў для пераходу ў вечнасьць. Гэта быў ужо ня проста пастарэлага ўзросту чалавек, былы жывёлагадовец, і ня проста адзін з старэйшын старажытнага юдэйскага племя. Гэта быў вялізарны патрыярх, родапачынальнік выбранага народа, слаўны князь Божы, на чале якога адлюстроўвалася сьвятло вечнасьці і які ўсё жыцьцё пражыў з Богам і дзеля Бога. Калі раней ягонае неўтаймоўнае сэрца было перапоўнена ўсялякімі планамі, задумамі і собскімі шляхамі, дык цяпер яно перапаўнялася мілатою Божай і гатоўнасьцю ўсіх і ўсё дабраславіць.
Па прыбыцьці ў Эгіпет Язэп прадставіў бацьку фараону. Выгляд Язэпа быў настолькі велічны і выклікаў такую глыбокую павагу, што магутны манарх Эгіпта, перад абліччам якога дрыжалі вяльможы і пакланяліся народы і плямёны, пры сустрэчы зь Якавам сам сышоў з трона і пакланіўся яму. А Якаў два разы дабраславіў яго: у пачатку сустрэчы (Быць. 47:7) і ў канцы (Быць. 47:10). «Бяз усякага супраціву меншага дабраслаўляе большы» (Яўр. 7:7). Перад фараонам стаяў не ранейшы Якаў, які змагаўся з Богам і людзьмі за пер
«ВЕРАЮ ЯКАЎ...» 167 шынства ў гэтым сьвеце; але гэта быў новы чалавек, раб Божы, Ізраіль. Літаральны пераклад імя «Ізраіль» азначае: «Бог ёсьць першы, Ён Той, Хто перамагае ўсякую ўладу і ўсякую іншую веліч». Значэньне гэтага імя шматзначнае. Яно гаворыць аб тым, што мілата Божая перамагла ў Якаве, а таму ЯкаўІзраіль перамагае ў сьвеце, уцягваючы ў сфэру мілаты і закліку Божага сваіх жонак, сыноў, цэлае патомства, цэлы народ н ягоны навакольны сьвет.
Прыйшоў час гэтаму мужу Божаму адыйсьці зь зямлі. Ён рыхтаваўся да пераходу ў вечнасьць грунтоўна. Малітоўна ўсё абдумвае, усё ўзважвае, пераглядвае ўвесь свой пражыты вандроўны шлях. Потым заклікае да сябе сыноў, каб іх дабраславіць і перадаць ім волю Божую. Ягонае дабраславеньне, ў адрозьненьне ад Ісаакавага, дзівоснае ў сваёй яснасьці і палёце духу. Як здарылася з бацькам, пад старасьць ягоны зрок прытупіўся; і калі Ісаака можна было лёгка падмануць, дык Якаў знаходзіць найглыбейшае ўнутранае бачаньне: зрок ягоны крыштальна чысты і ясны, і ён ведаў, чаго чакаў ад яго Гасподзь.
I калі параўнаць Якава ў маладыя гады зь цяперашнім, ён ашаламляльна адрозьніваўся ў сваёй духоўнасьці. Бог дазволіў яму пражыць у Эгіпце яшчэ 17 гадоў і ва ўзросьце 147 гадоў адклікаў зь зямлі. Біблія паведамляе: «I прыйшоў час Ізраілю памерці, і паклікаў ён сына свайго Язэпа і сказаў яму: калі я знайшоў упадабаньне ў вачах тваіх, пакладзі руку тваю пад сьцягно маё і прысягні, што ты зробіш мне ласку і праўду, не пахаваеш мяне ў Эгіпце...» (Быць. 47:29).
Гэтак аўтар Бібліі, пачынаючы з 47 разьдзела, потым працягвае ў 48 і 49 разьдзелах, падрабязна тлумачыць апісаньне скону Якава. Гэта было дабраславёнае, сьветлае, слаўнае скананьне і такая ж крыштальна празорлівая падрыхтоўка да яго. Якаў тут выступае, як сапраўды вялікі прарок Божы і завяшчальнік, які перад адыходам у вечнасьць дае свае апошнія распараджэньні і перадае сынам сваім сваё бацькаўскае дабраславеньне і вызначэньне Божае наперад. Ягонае сямейства, што перасялілася ў Эгіпет у складзе сямідзесяцёх душаў, цяпер разраслося. Тут, у гэтай краіне яно атрымала ідэальныя ўмовы для памнажэньня і надзейную аснову для свайго фармаваньня ў цэлы народ, які на працягу трох пакаленьняў быў прадметам абяцаньньяў Божых усім патрыярхам. I вось настаў момант, калі патрыярхальны пэрыяд, выканаўшы сваю задачу, канчаўся.
Разумеючы гэта і апярэджваючы новы пэрыяд для свайго патомства, Якаў перш за ўсё кліча да сябе Язэпа, каб зрабіць свае самыя
168 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
адказныя распараджэньні. Паклікаў ён яго ня толькі як самага любаснага, але і як аднаго з самых надзейных ягоных сыноў, што цараваў, на якога ён мог паспадзявацца. Ён завяшчае яму пахаваць яго в Ханаанскай зямлі, у магільніцы бацькаў, і бярэ зь яго клятву, што ён выканае гэта. Клятва мела на ўвазе ўсю сур’ёзнасьць і адказнасьць справы, што завяшчалася, і накладвала на таго, хто даваў клятву, абяцаньне вернасьці. Але зьвернем увагу не на клятву, а на дух Якава. Перад намі стаіць цалкам новы чалавек. Якой чульлівай пяшчотай, пачцівасьцю прасякнуты ягоныя словы Язэпу: «...калі я знайшоў упадабаньне ў вачах тваіх, — кажа ён яму, — ты зробіш мне ласку і праўду...». Гэтыя словы выказвае бацька сыну, таму, хто яго і без таго бязьмежна любіў і паважаў багавейна. Гэта можа казаць толькі сэрца, якое спазнала каштоўнасьць пакоры, сэрца, засмучанае ў жыцьцёвых выпрабаваньнях накшталт Ягняці Божага на крыжы (Пс. 21:15). Гэтыя ягоныя словы, гэты ягоны дух і паводзіны вельмі важныя для нас: мы бачым перад сабой чалавека, які ўжо адмовіўся ад гэтага сьвету і ад людзей зь іхнімі пажадамі і ўсёй сваёй істотай імкнуўся да Бога і нябёсаў.
Калі ён нарадзіўся, ён быў Якаў (які запінаўся, спрачаўся); а калі пакідаў гэты сьвет, ён быў ужо Ізраіль (пераможца). Такім яго прадстаўляе Пісаньне ў апошніх разьдзелах кнігі Быцьцё, і з гэтага мы можам рабіць высновы сабе. Бог можа ператварыць любога чалавека!