Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Гэтыя тры прычыны ў далейшым паўплывалі ня толькі на лёс самога Язэпа і ягоных братоў, але і на ўсё сямейства Якава і на далейшы ход гісторыі Ізраільскага народа.
2. Нявольніцтва і турма
Другі пэрыяд жыцьця Язэпа трываў прыблізна трыццаць гадоў (Быць. 41:46). Гэта пэрыяд ягоных цяжкіх пакутаў, вогненны горан,
178 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ празь які яму трэба было прайсьці: нянавісьць і зрадніцтва братоў, разлука з домам і любасным бацькам, нявольніцтва ў далёкай краіне, служба ў доме царадворца Патыфэра, спакушэньне, паклёп і зноў здрада, ужо гэтым разам жонкі гаспадара ягонага, новыя цяжкія пакуты і турма на цэлыя дзесяць гадоў.
Тут дарэчы паставіць пытаньне: як ставіўся Язэп да няшчасьцяў, што так раптоўна зваліліся на яго, калі яму было толькі сямнаццаць гадоў, і трывалі да трыццацігадовага ўзросту?
Трэба паставіць і другое пытаньне: чаму адны людзі, трапіўшы ў цяжкія абставіны, жыцьцёвыя пераплёты, незаслужаныя пакуты, жарсьцьвеюць і зласьлівяцца на ўсіх і на ўсё на сьвеце, уступаюць на шлях помсты, злачынстваў і скочваюцца на дно, мяркуючы, што ў сьвеце праўды няма, Бога няма, любові няма, дабра няма? А іншыя ж надломліваюцца і не знаходзяць у сабе сілы выправіць жыцьцё. Іншыя, наадварот, цярпліва і мужна пераносяць свае пакуты, ганеньні, несправядлівасьці — гэтае «хрышчэньне вагнём» (Маць. 3:11), мужнеюць у іх, растуць духоўна, гартуюцца душою, вырастаюць у сапраўдных герояў і стаюцца потым дабрадзеямі свайго народа і нават усяго чалавецтва.
Менавіта так яно і было зь Язэпам у выпрабаваньні, што напаткала яго: ён узмужнеў, загартаваўся духоўна, вырас у героя веры і вытрываў у найвялікшай барацьбе з ворагам душ чалавечых. На ім спраўдзілася Слова Божае, запісанае ў Пасланьні да рымлянаў 8:28: «Пры гэтым ведаем, што тым, хто любіць Бога, хто пакліканы па Ягонай пастанове, ўсё спрыяе на добрае».
Так Царква Хрыстова на зямлі зь першых дзён свайго заснаваньня была аддадзена перасьледам, як Язэп, цярпела ганеньні, турмы і сьмерць яе праўдзівых верных сыноў, але духоўна ўмацоўвалася, мужнела, узмацнялася і расла (Яўр. 11:3638). I няма такой сілы ў сусьвеце, якая змагла б яе пахіснуць (Маць. 16:18).
У прарочай Псальме 104:1222 аўтар у паэтычнай форме выкладае гісторыю прабацькоў Ізраіля ў Эгіпце, іхні шлях, пакуты, бадзяньне, барацьбу. Вось што ён кажа пра Язэпа: «Паслаў перад імі чалавека: у рабы быў прададзены Язэп. Скавалі аковамі ногі яму, у жалеза ўвайшла душа ягоная, пакуль спраўдзілася слова Ягонае: слова Гасподняе выпрабавала яго» (Пс. 104:1719).
Прарок адкрывае тут сэнс пакутаў Язэпа: Гасподзь рыхтаваў яго для асаблівай задачы: стацца другім валадаром пасьля фараона, каб у час цяжкага голаду пракарміць дом Якава, ўратаваць яго і быць
«ВЕРАЮ ЯЗЭП...»
179
ратаўніком Эгіпта. Бог рыхтаваў Язэпа і да таго яшчэ, каб ён стаўся цудоўным правобразам Госпада нашага Ісуса Хрыста, Збаўцы сьвету; правобразам ва ўсім: у жыцьці, у пакуце, у служэньні, у цярпеньні, у любові да братоў і ўсіх людзей, у дараваньні іх і ўратаваньні іх. Язэп на падабенства Ісуса стаўся ратаўніком свайго народа і язычнікаў. Ва ўсім ягоным жыцьці, пачынаючы з таго, як бацька паслаў яго да братоў, і ён добраахвотна гэта выканаў, аж да эгіпецкага нявольніцтва, дзе ён многа і без нараканьняў перанёс, явіўшы прыклад маральнай чысьціні, і да яго ўступленьня на трон у вялікай славе цудоўным чынам адлюстраваны шлях Ісуса Хрыста. У гэтым крыецца тое вечнае значэньне і дабраславеньне, якое мае жыцьцё Язэпа. Вось чаму «слова Гасподняе выпрабавала яго», і ён вартасна выцерпеў гэтае выпрабаваньне.
Ня трэба паўтараць падрабязна ўсю гісторыю Язэпа. Яна цудоўна выкладзена ў кнізе Быцьцё, разьдзелы 3745.
Зьвернем увагу толькі на тое, як ішоў Язэп шляхам пакуты, пачынаючы зь сямнаццаці гадоў. Вось ён далёка ад радзімы, укінуты ў эпіпецкае нявольніцтва, прададзены роднымі братамі. Зразумела, душа ягоная плача і не знаходзіць суцяшэньня. Зразумела, ён журыцца глыбока і няма з кім падзяліць гэтую журбу, апрача таго, як выліць яе ў малітве Богу, спадзявацца на Якога ён навучыўся ў хаце ў бацькі свайго. Добразычлівы, пакорлівы і датклівы, Язэп не дае пяруноў братам за іхнюю нянавісьць і здраду, не намышляе планаў помсты на будучае. Ён ціха і самотна смуткуе, хавае ад ўсіх сваё гора, давяраючы аднаму Богу ўвесь боль сваёй душы. Ён шмат маліўся, чэрпаючы ў Яго сілу, каб ўсё пераадолеўшы, устояць.
«I быў Гасподзь зь Язэпам: яму спрыяў посьпех у дзеях, і ён жыў ў доме гаспадара свайго, Эгіпцяніна» (Быць. 39:2). Дзеля Язэпа Бог дабраславіў дом Патыфэра, і дабраславеньне было «на ўсім, што меў ён у доме і ў полі», таму валадар ўсё даручыў рукам Язэпа (Быць. 39:56).
Неўзабаве на маладога прыгожага раба, які бездакорна выконваў свае абавязкі ў доме, але заўсёды быў задумлівы, зь пячаткай глыбокага суму на твары, зьвярнула свой позірк жонка Патыфэра, спакушаючы яго (Быць. 39:620). Гэта не адзіны прыклад у Бібліі, што паказвае, як д’ябал карыстаўся жанчынай, каб засіліць мужа Божага ў сетку і зьнішчыць яго. I Самсон, і нават Давід пацярпелі ад гэтага. Але цнатлівы і чысты, з узьнёслымі памкненьнямі і сур’ёзнымі намерамі быць вернікам Богу бацькоў сваіх заўсёды, усюды і ва ўсім,
7 Зак. 3107
180
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
богабаязны Язэп не паддаўся спакусным чарам ліхадзея; не пайшоў у хітра расстаўленыя сеткі праз спакусную і прывабную сілу жаночай плоці. Ён адказаў жонцы Патыфэра: «Як жа зраблю я гэтае вялікае ліха і зграшу перад Богам?» (Быць. 39:9).
Каб працьверазіць жанчыну, якая была надта разбэшчана і страціла ўсякі сорам, Язэп дакладна матывуе сваю адмову, прыводзячы чатыры грунтоўныя прычыны:
1) Пачуцьцё ўдзячнасьці свайму ўладару, якое не магло дапусьціць злачыннай сувязі зь ягонай жонкай (Патыфэр абдарыў Язэпа поўным даверам і ўладаю ў сваім доме, зрабіўшы яго даглядчыкам над сваімі рабамі).
2) Пачуцьцё сумленнасьці і асабістай годнасьці («няма большага за мяне ў доме гэтым»),
3) Напамінак ёй пра ейныя шлюбныя абавязкі («і ён не забараніў мне нічога, апрача цябе, таму што ты жонка яму»),
4) Пачуцьцё блізкасьці і прысутнасьці Бога і сьвятасьць маральнага закона, што не дазваляла яму грашыць (габрэйскія тлумачальнікі даводзяць, што Шэхіна Божая ішла сьледам за праведнікамі; дзе зьяўляліся яны, там была і Шэхіна).
Язэп рэальна адчуваў гэтую прысутнасьць Божую, гэтую Шэхіну і таму ён цьвёрда рашыў ня грэшыць і не рабіць блізкаму свайму зла. Ён лепш хацеў пакутаваць, «чым мець часовую грахоўную асалоду», як пазьней і зрабіў і малады Майсей (Яўр. 11:25). У асобе Язэпа мілата Божая мела найвялікшую перамогу над д’яблам у момант зараджэньня і станаўленьня Ізраіля як народа Божага. Язэп распазнаў за аголенай і спакусьлівай прыгажосьцю жонкі Патыфэра страшэнную задуму ворагазгубцу і з абурэньнем адхіліў ягоныя дамаганьні, як вучыць таму Слова Божае (Прык. Сал. 7:1327).
Гэта праўда, што жанчыны, ад немачы свайго духу і ўражлівасьці свайго сэрца, лягчэй паддаюцца спакушэньню ліхадзея і не заўсёды ўмеюць ацаніць вынікі зробленага імі ўчынку. Але, слава Богу, ня ўсе жонкі такія недальнабачныя і легкадумныя, каб шукаць толькі задавальненьня позваў свайго сэрца. Ёсьць і сьвятыя жонкі ў гісторыі Царквы п народаў сьвету, якія паслужылі ўзьвялічэньню славы Божай. Гэта яны прынялі вераю Семя Хрыста, нарадзілі і выхавалі сьвету вялікіх мужоў веры, прарокаў, цароў, сьвятароў, падзьвіжнікаў духу. I калі Ева паслужыла падзеньню свайго мужа і ўсяго роду чалавечага, дык Дзева Марыя, другая вялікая Жанчына, паслужыла ўратаваньню народаў нараджэньнем Свайго вялікага Сына — Гос
«ВЕРАЮ ЯЗЭП...»
181
пада Ісуса, Збаўцы сьвету.
«Калі так яна штодня гаварыла Язэпу, а ён ня слухаўся яе...» (Быць. 39:10).
Жонка Патыфэра, як сапраўдная распусьніца, спрабуе гвалтам схіліць маладога нявольніка да грэху, і гэтая спакуса працягваецца многія гады. Але пабожнасьць Язэпа заставалася непахіснай. Пазьней, дабраслаўляючы яго, Якаў скажа яму такія знамянальныя словы, што мелі на ўвазе менавіта гэтую маральную стойкасьць Язэпа: «Засмучалі яго, і стралялі і варагавалі супроць яго лучнікі; але цьвёрдым застаўся лук ягоны, і моцныя мышцы рук ягоных, ад рук магутнага Бога Якаўлевага» (Быць. 49:2324).
Ганебная пажада эгіпцянкі, не знайшоўшы свайго здавальненьня, рашаецца справакаваць маладога, прыгожага нявольніка. У натураў неакілзаных адхіленая распусная любоў звычайна перарастае ў нянавісьць (2 Цар. 13:15), пераходзіць межы дазволенага і пускаецца на адкрытую нахабнасьць і хлусьню. Эгіпцянка помсьціць Язэпу: абылгаўшы яго, рукамі мужа кідае яго ў цямніцу (Быць. 39:1120).
Гэтак пачынаўся для Язэпа новы этап жыцьця.
Вельмі сумна, калі на дабро адказваюць злом. Злом на дабро адказалі яму родныя браты, ягоныя самыя блізкія па крыві і духу. Прадаўшы яго ў Эгіпет, яны пакінулі яго на волю лёсу. Цяжка несьці такое ярмо. Але Язэп справіўся зь ім, і вось новае выпрабаваньне: яго несправядліва абгаварылі і ўкінулі ў турму на многія гады, а гэта несьці шмат цяжэй. Адкуль узяць сілы на такія пакуты? I што дапамагло Язэпу, пабожнаму і крыштальна чыстаму выстаяць, не зламацца, не расчароўвацца ў жыцьці, ня гневацца на Бога і людзей, не абвінаваціць Госпада ва ўсіх ягоных ліхтугах і няшчасьцях, якія зваліліся на ягоную галаву?
Сьвятое Пісаньне адказвае на гэта: «I Гасподзь быў зь Язэпам, і зрабіў яму ласку, і дараваў яму ўпадабаньне ў вачах начальніка цямніцы» (Быць. 39:21).
Дзе б ні быў Язэп, Гасподзь заўсёды быў зь ім: і калі яго прадавалі браты, і ў доме ў Патыфэра, і ў пакутах у турме. Ва ўсіх ягоных нягодах, ва ўсякім горы Шэхіна Божая нязьменна ішла ўсьлед за ім. Тры разы ў разьдзеле 39м чытаем гэтае цудоўнае сьведчаньне Пісаньня: «I быў Гасподзь зь Язэпам» (Быць. 39:2, 21, 23). У гэтым таямніца вялікага посьпеху і дабраславеньня Божага ва ўсіх справах і ва ўсіх шляхах Язэпа. Нягледзячы на пакуты, на цяжкія абставіны, ён давяраўся кіраўніцтву Божаму, а Гасподзь і далей ня толькі ахоў
182 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ ваў ягонае жыцьцё, але і даваў яму накірунак да сьвятла. Ён меў у плане Сваім нешта вялікае для раба Свайго. Якое павучаньне маладым людзям нашага часу, якія хочуць посьпеху ў сваім жыцьці!