• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    •	Жонка Язэпа падзяліла зь ім славу і, складаючы зь ім адно, мела частку ва ўсім, што належала яму.
    •	Гэтак і Царква Хрыстова, зьяднаная зь Ім вераю, стаецца ўдзельніцай Ягонай вечнай, нягаснай славы.
    •	Сатана спакушаў Язэпа праз братоў, жанчыну, астрог і вялікую ўладу, але не адолеў яго.
    •	Сатана спакушаў Ісуса празь юдэяў, сьвет, астрог падземны і вялікую ўладу (Маць. 4:89), але не перамог.
    •	Язэп спачатку гаварыў з братамі празь перакладчыка, а потым непасрэдна сам.
    •	Гэтак і Ісус спачатку гаворыць з душамі людзей праз прарокаў і прапаведнікаў, потым непасрэдна Сам праз Слова і Духа.
    •	Язэп цалаваў братоў пры спатканьні без адзінага слова папроку за мінулае.
    •	Ісус прымае грэшнікаў без адзінага папроку, з пацалункам даравальнай любові.
    196 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    Дзівосны вобраз Язэпа, які быў упрыгожаны «ўсімі дабротамі», як ахарактарызаваў яго Ян Залатавусны, — гэта найбагацейшы матэрыял для духоўнага разважаньня, павучаньня, настаўленьня ў праведнасьці. Нам ёсьць чаму павучыцца ў яго: уменьню любіць і дараваць, ягонай стойкасьці і вернасьці пакліканьню Божаму, ягонай чысьціні, высакароднасьці, велікадушнасьці, духоўнай праніклівасьці, сапраўднай чалавечай годнасьці і самавалоданьню.
    У асобе Язэпа Бог паказаў, што пры ўмовах грэху, зла і самага жорсткага проціборства чалавек вераю можа ўзьняцца духоўна вельмі высока — на падабенства Госпада Ісуса, у той час як іншыя ў тых жа ўмовах ня могуць устояць і падаюць. Язэп прайшоў цяжкі, але і слаўны шлях — шлях крыжа на падабенства Сына Божага. Ягоныя пакуты былі яму хрышчэньне Духам Сьвятым і вагнём (Маць. 3:11), у якім ён, удасканаліўшыся, быў ўзьнесены рукой Божай на вышыню вялікай славы і ўлады. I ён ёсьць цудоўны прыклад перамогі над аб’еднанымі сіламі духаў злосьці і людзей, што выступаюць супраць чалавека Божага.
    Такі ёсьць шлях усіх, хто жадае ў гэтым сьвеце жыць пабожна, служыць Богу і людзям (2 Цім. 3:12) і змагаецца, каб увайсьці ў славу Госпада па мосьце ўзьняцьця (1 Кар. 15:5153; 1 Фес. 4:1518).
    12
    ВЕРА БАЦЬКОЎ МАЙСЕЯ
    «Вераю Майсей пасьля нараджэньня тры месяцы хаваны быў бацькамі сваімі; бо бачылі яны, што дзіця цудоўнае, і не спалохадіся царскага загаду» (Яўр. 11:23).
    Пісаньне адкрывае шматграннасьць веры Божай, што дае чалавеку перамогу над ліхам у любых умовах жыцьця, пры любых зьменах лёсу. Ужо ў асобах Абрагама, Ісаака і Якава ясна паказана вера бацькоў у сваіх дзяцей. Але там гэтая тэма ня была на першым плане, а тут яна зьяўляецца галоўнай, вядучай, таму мы спынімся на ёй падрабязьней.
    У бацьках Майсея адкрываецца веліч і моц веры бацькоў да такой ступені, што ніякія задумы і хітрыкі ліхадзея не змаглі зьнішчыць іхніх дзяцей. I ніколі ня змогуць зьнішчыць нічыіх дзяцей, калі бацькі будуць стаяць у веры правільна і непахісна. У прыкладзе веры бацькоў Майсея Біблія наглядна паказвае, як глыбока ўзаемазьвязаны лёс бацькоў і дзяцей і як многае ў духоўным жыцьці дзяцей залежыць ад веры саміх бацькоў, ад іхняга вернага хаджэньня перад Богам. «Веруй у Госпада Ісуса Хрыста, — дае параду ап. Павал турэмнаму вартавому, — і ўратуешся ты і ўвесь дом твой» (Дзеі 16:31).
    У гэтых словах адкрываецца адзін з законаў духоўнага сьвету, a менавіта — фармаваньне асобы дзіцяці, накіраваньне ягоных думак і шляхоў жыцьця, чысьціні жыцьця, ягоных зацікаўленьняў і намаганьняў, дабрароднасьць, сумленнасьць, шчырасьць, жывая вера і любоў да Бога галоўным чынам закладваюцца ў дзяцінстве, прычым у раньнім ягоным пэрыядзе, і нават болей за тое — яшчэ у матчыным улоньні.
    Калі Богу патрэбны былі дзеячы вялікага маштабу — правадары, цары, сьвятары або кіраўнікі — для выконваньня найважнейшых задач у рашаючыя пэрыяды чалавечай гісторыі, Ён рыхтаваў перш за ўсё бацькоў. Тыя, у сваю чаргу, закладвалі і перадавалі сваім дзецям духоўныя асновы: дух веры, моцы, розуму, праніклівасьці, дух мужнасьці і адвагі, дзякуючы якім яны потым маглі выканаць ускладзе
    197
    198
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    ныя на іх задачы.
    Такія выдатныя асобы на вялікіх скрыжаваньнях гісторыі былі Майсей у Старым і апостал Павал у Новым Запавеце. Між гэтымі дзьвюма асобамі ёсьць шмат падобнасьці. Абодва праходзяць Божую школу выхаваньня, атрымліваюць найлепшую паводле таго часу адукацыю. Будучы ў характары людзьмі уладнымі і валявымі, абодва праходзяць школу ўпакорваньня ў пустыні самнасам з Богам, дзе навучаюцца ўтаймоўваць моц плоці і свой нораў і атрымліваюць найвялікшае адкрыцьцё адносна будаўніцтва дому Божага. Потым абодва заклікаюцца на служэньне ня праз чалавека, а непасрэдна Самім Богам (Вых. 3; Гал. 1:119). Яны мелі да Бога дужа блізкі доступ. Пра Майсея сказана, што «вусны ў вусны гавару Я зь ім, і яўна, а не ва ўявах, і вобраз Госпада бачыць ён» (Лікі 12:8). Апостал Павал «захоплены быў да трэйцяга неба... у рай і чуў нявымоўныя словы, якіх чалавеку нельга пераказаць» (2 Кар. 12:24).
    Ці выпадковае такое супадзеньне?
    He, не выпадковае. Дасьледуючы Біблію, мы бачым, што Бог пажадаў адзначаць імёны маці ізраільскіх і юдэйскіх цароў (2 Пар. 24:12; 25:12; 26:34). I якая была маці, такі і быў сын у яе: маці пабожная і богабаязная — і сын пабожны (4 Цар. 18:13); маці ёсьць грэшніца і адступніца — і сын ёсьць вялікі грэшнік (3 Цар. 15:13; 4 Цар. 21:12), таму што ўплыў маці на нашчадкаў куды мацнейшы і прыкметнейшы, чым уплыў бацькі, які перастае адчувацца пасьля некалькіх пакаленьняў.
    Менавіта тое мае на ўвазе Пісаньне, прыгадваючы імёны бацькоў Майсея. 3 кнігі Выхад (6:1620) мы даведваемся, што бацька ягоны быў Амрам, сына Каафа, другога сына Лявія. Маці яго Ёхавэд — дачка самога Лявія. I маці і бацька ёсьць нашчадкі пабожнага роду, носьбітаў веры Божай Абрагама, Ісаака і Язэпа. Таму дзеці іхнія, якіх яны нарадзілі, аказаліся выдатнымі асобамі ў ізраільскім народзе: Аарон — першы вялікі першасьвятар, Майсей — вялікі правадыр і заканадавец і Марыям — прарочыца і зачыншчыца габрэйскіх жанчын.
    Сьмерць Язэпа і ягоных братоў дала пачатак новаму пэрыяду ў жыцьці ізраільскага народа, ахарактарызаванага дзьвюма рысамі: узмоцненым ягоным размнажэньнем і новымі адносінамі да яго з боку эгіпцян. У кнізе Выхад (1:7) чытаем: «Сыны Ізраілевыя распладзіліся і памножыліся, і ўзрасьлі і ўзмоцніліся надзвычайна, і напоўнілася імі зямля тая». Гэтае памнажэньне было прамое выкананьне
    ВЕРА БАЦЬКОЎ МАЙСЕЯ 199 дадзенага Якаву абяцаньня (Быць. 46:3) і, зразумела, (або, як сказана ў арыгінале, «кішэла» імі тая зямля), але ня зьлілася з эгіпцянамі і ня сталася зь імі адным народам. У габрэях, як і раней, жыў дух той глыбокай адасобленай веры ў адзінага Бога, які быў уласьцівы іхнім бацькам. Яны далей і кіраваліся тымі вялікімі адкрыцыдямі, якія даваў Бог патрыярхам, і таму Эгіпет ня мог узяць іх у палон. Ізраіль заставаўся ў тым краі народам, няпрыхільным да іхняй культуры, рэлігіі і ідалапаклонства.
    На пэрыяд надзвычайнага памнажэньня габрэяў і прыпадае зьмяненьне іхняга грамадзкага становішча. Гэты час быў ім бясконца цяжкі. У Эгіпце зьмянілася дынастыя фараонаў: да ўлады прыйшоў «новы цар» (а ў Дзеях Ап. 7:18 сказана: «іншы цар»), які ня знаў Язэпа і ягонай ратавальнай місіі дзеля Эгіпта і эгіпецкага народа. Таму і выдатныя заслугі ягоныя былі зьняважаныя і цалкам забытыя.
    Новая дынастыя фараонаў убачыла ва ўзмацненьні і адасобленасьці габрэяў небясьпеку сабе: прыйдзі вайна, меракавалі яны, і габрэі перакінуцца на бок ворагаў або зусім пакінуць Эгіпет. Гэтая апаска мела пад сабой падставу: нягледзячы на працяглы тэрмін прабываньня габрэяў у гэтай няпрыхільнай ім паводле духу краіне, яны паранейшаму мелі неадольную цягу да зямлі сваіх продкаў і нават некаторыя зь іх падтрымлівалі сувязь з Палястынай і спрабавалі зацьвердзіцца на ёй (1 Пар. 7:21,24). Таму эгіпцяне і прыйшлі ў страх, што Ізраіль паўстане і скіне зь сябе іхняе ярмо над сабою або пакіне Эгіпет і яны страцяць дармовую працоўную сілу.
    Каб гэтак ня здарылася, фараон зрабіў шэраг папераджальных захадаў, якія паступова узмацняліся:
    1)	Ён пачаў жорстка прыгнятаць ізраільцян, зморваючы іх цяжкімі працамі, каб зьнясіліць іх і скараціць нараджальнасьць (Друг. 26:6; Пс. 80:7). Народ быў кінуты ў нязноснае нявольніцтва і найцяжэйшую паднявольную працу, якая вымотвала фізічныя і маральныя сілы і прыніжала ягоную годнасьць. Аднак прыгнёт гэты ня спыняў росту і памнажэньня Ізраіля.
    2)	Тады фараон даручыў павітухам усьмерчваць пры родах дзяцей мужчынскага полу, але павітухі баяліся Бога і гэтага не рабілі.
    3)	Калі і другі захад аказаўся бязвыніковым, фараон загадаў «усяму народу» кідаць нованароджаных хлопчыкаў «у раку». Рака ж была Ніл з разгалінаванай сеткай рукавоў і каналаў.
    Фараон вынаходзіў усё больш жорсткія і хітрыя спосабы ўціску сыноў Ізраілевых і дакрануўся найдаражэйшага — сямейнага
    200
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    жыцьця. Выданьнем свайго драконаўскага ўказу ён меў на мэце паступова спыніць рост габрэйскага народа. Але няўжо ж можна зьнішчыць той народ, які ў нетрах сваіх носіць дабраславеньне жывога Бога? Фараон ня мог зразумець, што насільнымі захадамі немагчыма пазбавіць народ крыніцы гэтых дабраславеньняў, як не хацелі гэтага разумець сучасныя інквізітары, што падымалі руку на Царкву Хрыстовую, каб сьцерці яе зь зямлі.
    Сыны Ізраілевыя ў Эгіпце былі пастаўлены перад выбарам: або спыніць дзетараджэньне, або аддаваць сваіх сыноў на зьнішчэньне. У такі цяжкі час неабходная магутная вера і нязломная стойкасьць духу, каб адважыцца стаць маці і бацькам. У габрэйскіх паданьнях гаворыцца, што пакуль не нарадзіўся той, хто павінен быў уратаваць габрэяў з Эгіпта, яны прабывалі ў роспачы. Нават Амрам, бацька Майсея, духоўны правадыр пакаленьня, не спадзяваўся на лепшыя часы ні свайму народу, ні самому сабе і разьвітаўся са сваёй жонкай Ёхавэд, каб не спараджаць сыноў для заняволеньня і новых бедстваў. А калі народ убачыў, што Амрам разьвітаўся з жонкай, усе мужчыны ў роспачы зрабілі тое самае. I вось у гэты час прыйшла да Амрама Марыям, дачка ягоная, і сказала: «Тое, што ты робіш, больш страшэннае за тое, што робіць фараон: ён забівае толькі хлопчыкаў, загадваючы кідаць іх у Ніл, а ты — і дзяўчыначак таксама!». Амрам вярнуўся і зноў узяў Ёхавэд за жонку, і яна нарадзіла Майсея, будучага ратаўніка Ізраіля. Тады і астатнія ізраільцяне вярнуліся да сваіх жонак і распладзіліся, размножыліся і нарадзілі пакаленьне вызваленьня.