Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Многія ўмеюць пераносіць выпрабаваньне горам або пакутай, але ня ўстойваюць на вышыні славы і ўлады. Язэп жа аднолькава праўдзіва, чыста і сьвята служыў Богу і людзям як у глыбокім уніжэньні, так і на вышыні ўлады. Высокая пізіцыя не сапсавала яго. Ён памятаў, хто ён ёсьць, і сьвята захоўваў сваю веру, вернасьць Богу і пабожнасьць. Нідзе, ні ў чым не дапускаў ніякага кампрамісу з грахом, сьветам і сваім сумленьнем, не зафанабэрыўся ў гордасыді, славалюбстве і высакамер’і, а жыў вартасна высокага поклічу Божага, верны свайму абавязку перад дзяржавай, як і Данііл. Зь Бібліі мы ведаем толькі два выпадкі, калі мужы веры былі дапушчаны да кіраўніцтва дзяржаўнымі справамі ў язычніцкай краіне і паказалі пры
«ВЕРАЮ ЯЗЭП...»
187
гэтым дзівосную мудрасьць, таленавітасць і сьціпласьць. Гэта Язэп і Данііл. Але Язэп быў першы і ён ня меў прыкладу, як чалавеку Божаму трэба выконваць свае абавязкі на такім высокім, адказным пасту; ён чэрпаў сваю мудрасьць у Госпада, Які кіраваў ягоным жыцьцём.
Нарэшце надыходзіць пэрыяд вялікага голаду па ўсёй зямлі старажытнага Усходу. У Эгіпце ён быў выкліканы разьлівамі Ніла, які быў галоўнай крыніцай пладароднасьці Эгіпта, а ў навакольных краінах — Лівіі, Аравіі, Палястыне, Фінікіі — іншыя прычыны. Насельніцтва Эгіпта ў пачатку голаду кармілася за кошт собскіх запасаў, a калі яны стачыліся, «народ пачаў галасіць фараону пра хлеб. I сказаў фараон усім Эгіпцянам: ідзеце да Язэпа і рабеце, што ён скажа вам» (Быць. 41:55). У словах «рабеце, што ён скажа вам» габрэйскія каментатары бачаць, што Язэп, перад тым, як адпусьціць хлеб, прапанаваў эгіпцянам абрэзаньне, каб далучыць іх да веры ў адзінага Бога; а потым адкрываў царскія засекі і прадаваў хлеб спачатку эгіпцянам, потым і ўсім чужаземцам, што пацягнуліся ў Эгіпет па хлеб.
Разам зь іншымі караванамі прыбылі ў Эгіпет за хлебам і сыны Якава. Гэта былі ўжо сталыя мужы, кожны зь якіх меў свой дом і сям’ю. У продажы хлеба Язэп непасрэдна сам ня ўдзельнічаў, ён ажыцьцяўляў функцыі кантролю і назіраньня, даваў санкцыі і прысутнічаў толькі пры продажы бўйных партый чужаземцам. Калі прыбыў караван з роднага яму Ханаана, Язэп запатрабаваў тых, што прыбылі, да сябе і вось тут, пры першай сустрэчы зь імі, і споўніліся ягоныя хлапечыя сны. Біблія паведамляе: «Браты Язэпа прыйшлі і пакланіліся яму тварам да зямлі» (Быць. 42:6). Ён пазнаў іх, але яны не пазналі яго. Тады яму было 17, а цяпер прыкладна 30. Ягоны выгляд, адзежа, мова, стан выдавалі ў ім эгіпцяніна, і ім нават у галаву не магло прыйсьці, што ў ягонай асобе яны сустрэлі некалі прададзенага імі брата!
Хоць браты зьмяніліся, Язэп пазанаў іх. Ён успомніў свае прарочыя сны пра іх... Як усё збываецца! У ягонай памяці ўсплылі мілыя сэрцу вобразы дзяцінства: ягоная нявіннасьць і прастадушнасьць, ягоныя легкадумныя паводзіны, грубасьць і жорсткасьць, замах на жыцьцё, здрадніцтва, вераломства, продаж купцам, нявольніцтва і зьвязаныя зь ім пакуты.
Але цяпер ўсё тое прайшло. Цяпер ён на вяршыні ўлады і дабрабыту і, пераасансоўваючы ўсё перажытае, ён разумее, што ва ўсім гэтым была рука Божай волі. Ён цяпер ня мае ніякай крыўды супраць
188 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ братоў, ён прабачыў ім у сэрцы сваім. Але жаданьне ягонае пашыраецца куды далей: духоўна ўзрослы і ўзмужнелы вопытам і мудрасьцю, ён хоча і іх бачыць ня проста прабачанымі ім, але людзьмі духоўна абноўленымі, здольнымі споўніць сваё вялікае прадвызначэньне. Вось чаму Язэп неаднаразова правярае братоў і спачатку так строга абыходзіцца зь імі: гаворыць сурова, абвінавачвае ў шпіянажы, патрабуе прадставіць яму Веніяміна, аддае іх пад варту на тры дні, пакідае заложнікам Сымона, з намерам кладзе ў мяшкі срэбра і свой келіх. Усё гэта ён робіць з мэтай выведаць у іх навіны пра бацьку, маладзейшага брата, уведаць іхнюю рэакцыю, іхнія ўзаемаадносіны, прабудзіць і іхняе сумленьне высьветліць, ці ўсьвядомілі яны сваё мінулае і ці раскаяліся ў ім.
I тое, як Язэп мудра, умела вядзе сваю выхаўчую тактыку, з тонкім псіхалагічным разьлікам, дапамагае страсянуць памяць братоў. На іх гэта дзейнічае працьверажальна, і яны пачынаюць прыгадваць і вызнаваць грахі сваёй маладосьці, а гэтага і дабіваўся Язэп (Быць. 42:2123).
Трэба ўявіць сабе, якая бітва ішла ў духоўным сьвеце за братоў Язэпа, каб зразумець, чаму з такой цяжкасьцю прыйшло да іх поўнае ўсьведамленьне сваёй віны перад Богам, перад братам і перад бацькам. Такая моцная была іхняя старая натура, што, як відаць, ніякія іншыя спосабы не маглі падзейнічаць на іх, як толькі зьявіцца на суд перад прададзеным імі братам, зь якога яны паглуміліся і якога выкінулі за борт жыцьця. Міласьцю Гасподняй ён цяпер на вяршыні ўлады, яны ж і ад голаду мелі вялікую патрэбу ў ім і былі ў поўнай залежнасьці ад яго. Такі быў план Божы: аддаць крыўдзіцеляў у рукі пакрыўджанага. I тое, што Язэп зрабіў зь імі, якую праявіў вялікадушнасьць і любоў, падзейнічала на іх мацней, чым усякія пакараньні, нават мацней, чым страх сьмерці. 3 гэтым пачуцьцём трапятаньня перад ім яны засталіся да канца жыцьця (Быць. 50:1518).
Калі сэрцы братоў былі зламаныя і ўпароканыя і яны адкрыта вызналі свой грэх, прыйшла паўната прабачэньня і ад Бога. Гасподзь ачысьціў і вызваліў іхнія душы. Зусім у новым сьвятле стаяць яны цяпер перад Язэпам. Пераканаўшыся ў іхняй перамене, ён адкрываецца ім, выліваючы сваё сэрца. I зусім у новым сьвятле ён малюе ім карціну іхняй здрады і злачынства. «Але цяпер не маркоцьцеся і не шкадуйце пра тое, што вы мяне прадалі сюды, — кажа ён, — бо паслаў мяне Бог перад вамі, каб захаваць вам жыцьцё; бо цяпер два гады голаду на зямлі; яшчэ пяць гадоў, калі ні араць, ні жаць ня бу
«ВЕРАЮ ЯЗЭП...»
189
дуць. Бог палсаў мяне перад вамі, каб пакінуць вас на зямлі і захаваць ваша жыцьцё вялікім збавеньнем. Дык вось ня вы паслалі мяне сюды, а Бог, Які і паставіў мяне бацькам фараону і гаспадаром ва ўсім доме ягоным і валадаром ва ўсёй зямлі Эгіпецкай. Ідзеце хутчэй да бацькі майго і скажэце яму: так кажа сын твой Язэп... I цалаваў усіх братоў сваіх, і плакаў, абдымаючы іх...» (Быць. 45:515).
На якую ж самую высокую Божую вышыню ступіў у духоўным жыцьці Язэп! Ён глядзіць цяпер на ўсё, што адбылося зь ім і ягонымі братамі, зь нябеснага, узвышанага пункту гледжаньня і выкладае гэта абноўленым сэрцам братоў. А яны ўпакорліваюцца ўсё болей і болей і слухаюць яго з глыбокай павагай і паслухмянасьцю. Жыцьцё духу перамагло ў іх, сорам і згрызоты сумленьня разьбілі сэрцы іхнія, яны самі ня могуць дараваць сабе мінулага. Крыху вышэй, калі яшчэ Язэп не адркыўся ім, сказана пра іх: «I схіліліся яны і пакланіліся» (Быць. 43:28). Гэта ўжо другі раз яны пакланіліся Язэпу. А далей Біблія кажа: «I паслалі яны [пасьля сьмерці бацькі] сказаць Язэпу: бацька твой перад сьмерцю сваёю наказваў, кажучы: так скажэце Язэпу: „даруй братам тваім віну і грэх іхні, яны зрабілі табе благое”. I сёньня даруй правіны рабоў Бога бацькі твайго... Прыйшлі і самі браты ягоныя, і ўпалі перад абліччам ягоным, і сказалі: вось, мы рабы табе» (Быць. 50:1618).
Страх перад Язэпам усё яшчэ мучыць іх. I тады Язэп робіць усё мажлівае, каб супакоіць братоў, якія баяліся ягонай помсты. Ён «плакаў, калі яму казалі гэта». I ён сказаў ім: «Ня бойцеся, бо я баюся Бога; вось, вы намышлялі супраць мяне благое; але Бог абвярнуў гэта на дабро, каб зрабіць тое, што цяпер ёсьць: захаваць жыцьцё вялікай колькасьці людзей. Дык вось, ня бойцеся: я буду карміць вас і дзяцей вашых. I супакоіў іх і гаварыў у сэрцы ім» (Быць. 50:1721).
Ці магло б прыйсьці да галавы Язэпа, гэтай самай высакароднай і найсьвятлейшай асобы Сьвятога Пісаньня, нешта іншае, чым тое, што ён так умела і ласкава выкладае сваім братам, каб суцешыць іх? «I супакоіў іх і гаварыў у сэрцы ім». Так робіць сапраўдная, жывая вера!
Колькі радасьці і палёгкі атрымалі яны, ашчасьліўленыя ім і Самім Богам! Цяпер яны ходзяць перад Ім у страху Яго, ўсьведамляючы сваю грэшнасьць, сваю вялікую віну ня толькі перад Язэпам і бацькам, а нават і перад Самім Богам. Дзівосная Божая вера: тым, хто ў мінулым задумваў супраць яго падступства, учынілі самую ніз
190 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ кую справу. Ён гаворыць «у сэрцы ім» — г. зн. ласкава — дае ім найвялікшае гаючае суцяшэньне, гаворыць такія сардэчныя, чульлівыя і ласкавыя словы: «Я Язэп, брат ваш...» (Быць. 45:4). Братаненавісьнікам і амаль што забойцам (у мінулым) ён цяпер кажа: «я брат ваш»! I гэта ня хвілінны парыў ад спатканьня з роднымі пасьля шматгадовай разлукі. Гэта цьвёрдае, глыбока ўкаранелае пачуцьцё мужа веры, які ўзмужнеў у выпрабаваньнях і праз колькі гадоў зноў паўтарае братам, што трапечуць: «Ня бойцеся! Я буду карміць вас...». Так, гады пакутаў нанесьлі ягонаму сэрцу глыбокія шнары, але гэтае сэрца, як раней, любіць і, як раней, не адракаецца ад сваяцтва і брацтва. Напоўнены мілатою і вераю Божай, яно заўсёды любіць і ашчасьліўлівае крыўдзіцеляў сваіх.
Вось гэта і ёсьць вобраз Божай веры!
За тысячагодзьдзі яна апярэдзіла дух мілаты, прынесенай на зямлю Ісусам Хрыстом. Гэта ёсьць сьведчаньне таго, што сэрца Язэпа было ня толькі цалкам аддадзена Госпаду, але ўзрасло да разуменьня Яго як Бога любові. Таму і «Гасподь быў зь Язэпам» усё жыцьцё і ад духу Сваёй Боскай любові багата напоўніў мілатой ягонае сэрца. Язэп, падобна да Ісуса Хрыста, зьявіў сваім братам сапраўдны дух браталюбнасьці, таго каштоўнага пачуцьця, якое выцякае з духу веры Божай і да якога заклікае Апостал Пётр новазапаветную Царкву: «.. .вы, прыкладаючы да гэтага ўсю дбайнасьць, пакажэце ў веры вашай цноту, у цноце разважлівасьць, у разважлівасьці ўстрымлівасьць, ва ўстрымлівасьці цярплівасьць, у цярплівасьці пабожнасьць, у пабожнасьці браталюбнасьць, у браталюбнасьці любасьць» (2 Пятр. 1:57). I яшчэ: «...будзьце ўсе аднамысныя, спагадлівыя, браталюбныя, міласэрныя, шкадоблівыя, пакорнамудрыя; не плацеце злом за зло, альбо кленічам за кленіч; наадварот, дабраслоўце, ведаючы, што вы на тое пакліканы, каб успадчыньніць дабраславеньне» (1 Пятр. 3:89).
У той далёкі час, калі ня было яшчэ ні Бібліі, ні Закона Майсеевага, ні Ласкі Хрыстовай, Язэп, сын веры, выканаў у сваім жыцьці гэтыя сьвятыя запаведзі і зьявіў братам і міласэрнасьць, і дружалюбнасьць, усёдараваньне, і сапраўдную любоў. Ён ашчасьлівіў іх і іхнія сем’і насуперак прычыненаму імі злу. Толькі цяпер браты пасапраўднаму ацанілі Язэпа — ягоную душу, ягонае сэрца, ягоную ўнікальнасьць, ягоную адоранасьць, ягоны шчыры дух брацтва, што зьяднаў іх сваяцтвам крыві і Боскага Духа. Гэта было брацтва ў Госпадзе дзяцей аднаго бацькі. Такое брацтва ўзнагароджваецца Богам зь вялікай