• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    I ня толькі Язэп, але і ўсе астатнія адзінаццаць сыноў Якава аказаліся людзьмі, спадобнымі Богу, якія годна прайшлі свой шлях выхаваньня і, у выніку атрыманай над сабою перамогі, увайшлі ў нябесны Ерусалім. Ніводзін ня стаўся паганцам, ніводзін не пайшоў у сьвет на шлях шырокі і грэшны. У гэтым вялікая заслуга самога Якава — ягонай веры, ягонай асобы, ягонага хаджэньня перад Богам у страху Ягоным. Вераю і малітваю ён прывёў усіх сваіх сыноў да пакланеньня Госпаду, увёў іх у сфэру высокага пакліканьня, для якога ўсе яны былі выбраныя. Моцай Гасподняй ён павёў іх па шляху асьвячэньня і здаў у нябесную скарбніцу дасканалымі ў радасьці, а сам адышоў зь зямлі ў свае 147 гадоў супакоены, далучыўшыся да народа свайго (Быць. 49:33).
    Язэп (літаральна: той, хто расьце) ёсьць самы яркі вобраз чалавека, прадстаўленага ў Пісаньні, які ў наймацнейшым змаганьні ўтрымлівае дадзеныя ад Бога абяцаньні. Заўважым, што з таго самога дня, калі Гасподзь стварыў сьвет, ні адзін чалавек не ўдастоіўся стацца родапачынальнікам пакаленьня, ланцужок якога не перарвецца да сканчэньня часу, пакуль ня прыйшлі патрыярхі. Абрагам, «бацька мноства народаў», Ісаак, сын яго, і Якаў, унук ягоны, удастоіліся на
    173
    174	ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    радзіць патомства, якое будзе жыць, пакуль існуе сьвет. Гэта закладзена Госпадам у генах ягоных, у духу ягоным. Язэп — чацьвёрты з гэтага непарыўнага ланцужка, які ніколі не перарвецца, і яму Богам была дадзеная такая стойкасьць, якую не змаглі зламаць ніякія супраціўныя вятры і буры. Язэп сімвалізуе сабой Ізраільскі народ, і ягоная гісторыя ёсьць паказальнік таго, як усемагутны Бог, наперакор усім небясьпекам, падковам ліхадзея і ліхой волі людзей, ахоўваў гэты народ у самыя цяжкія, крызісныя пэрыяды ягонай гісторыі.
    Апісаньнем жыцьця Язэпа завяршаецца маляваньне шляху веры і станаўленьня асобы патрыярхаў, пасьля чаго Біблія пераходзіць да апісаньня веры цэлага народа.
    Жыцьцё Язэпа можна падзяліць на тры пэрыяды:
    •	першы: дзяцінства і малалецтва ў хаце бацькі — да сямнаццаці гадоў
    •	другі: ягоныя нявінныя пакуты на чужыне, нявольніцтва і турма, — зь сямнаццаці да трыццаці гадоў
    •	трэйці: уступленьне на трон як другі пасьля фараона ўладар Эгіпта — з трыцацці гадоў да канца жыцьця.
    Мы коратка разгледзім гэтыя тры пэрыяды.
    1.	Дзяцінства і малалецтва
    Язэп нарадзіўся, калі Якаў быў ужо паджылы чалавек і меў дзесяць сыноў; нарадзіўся ад любаснай жонкі Рахілі, якая чатырнаццаць гадоў была бясплодная, як і Рэбэка ў Ісаака. Нясумненна, Якаў маліўся за яе Богу, як гэта рабіў і ягоны бацька, і Бог пачуў ягоную малітву. Пачуў і ейную просьбу і зьявіў міласьць Сваю пасьля доўгага выпрабаваньня: яна зачала і нарадзіла Язэпа (Быць. 30:2224). Гэта імя, паводле словаў Рахілі, азначае: «той, хто зьнімае ганьбу бясплоднасьці» і «той, хто дадае, дае яшчэ». Пры гэтым Рахіль сказала: «Гасподзь дасьць мне другога сына». Габрэйскія тлумачальнікі мяркуюць, што гэтыя словы былі прароцтва Рахілі, якое збылося ў Веньяміне.
    Шлюбная ласкавасьць і любоў, натхнёная верай і заклікам Божым, спрыяе нараджэньню прыгожых дзяцей. Калі бацькі ўжо ў старэчым узросьце і моц плоці зь яе пожадзямі і пахацінствамі пачынае згасаць, а пабожнасьць усё болей умацоўваецца, звычайна ў такія гады нараджаюцца дзеці, загадзя схільныя да веры, да сьвятасьці, да пакланеньня Богу. Біблія прадстаўляе такіх людзей, якія былі дзеці старасьці: Ісаак, Язэп, Веньямін, Давід, Ян Хрысьціцель і іншыя.
    «ВЕРАЮ ЯЗЭП...»
    175
    Калі Богу патрэбны быў такі чалавек, як Ян Хрысьціцель, Самсон або Самуіл, Бог доўгі час рыхтаваў саміх бацькоў. I толькі тады, калі яны сталелі духоўна, Ён даў ім зачацьце і нараджэньне сына, які ставаўся службітом Бога.
    Язэп праводзіць шчасьлівае дзяцінства ў хаце ў бацькі, азмрочанае толькі адсутнасьцю маці. 3 раньніх гадоў, ня ў прыклад сваім старэйшым братам, ён паслухмяны, сур’ёзны, богабаязны і пабожны. Гэта сын, які радуе сэрца бацькі, сын суцяшэньня, і Якаў глыбока і сардэчна яго любіць. Рахіль рана памерла, і Язэп рана страціў матчыную апеку і ласку. Усе мы ведаем, што значыць маці хлопчыку зь ейным пяшчотным клопатам. I каб сын не адчуваў сябе адзінокім і пакінутым, Якаў стараецца замяніць яму маці, ахінае яго сваёй любоўю, дае яму абяцаньне. Якаў любіў Язэпа ня проста як сына старасьці (бо Веньямін быў яшчэ маладзейшы), а як народжанага Рахільлю, яго горача любімай жонкай, пасьля доўгіх чаканьняў, што зрабіла асабліва пажаданым ягонае зьяўленьне ў сям’і. Хлопчык быў першынец ад Рахілі, адрозьніваўся вонкавай прыгажосьцю і дабрачыннасьцю душы і быў вельмі падобны на маці. Таму, калі Рахіль памерла, гэты сын нагадваў Якаву прыгожую каханую ягонай маладосьці. Ён магчыма марыў, як некаторыя лічаць, зрабіць Язэпа спадкаемцам абяцаньняў Божых. Але Бог упільноўваў нешта большае: зрабіць прадаўжальнікамі місіі Абрагама ўсіх дванаццацёх ягоных сыноў.
    У нашыя дні рэдка сустракаюцца дзеці, падобныя на Язэпа, якія б зь дзіцячых гадоў паводзілі сябе прыкладна і радавалі бацькоў. Сёньня ў пераважнай бальшыні дзеці прыносяць бацькам адны засмучэньні. Але, на жаль, прыйшоў час, які прадказваў яшчэ апостал Павал: «Ведай жа, што ў апошнія дні настануць часіны цяжкія, бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбныя, ганарыстыя, пыхлівыя, злоязыкія, бацькам непаслухмяныя...» (2 Цім. 3:12). Непакорлівасьць бацькам — вось яркая прымета нашага часу; на гэтае зло хварэе ўсё нашае пакаленьне.
    Пачынаючы зь дзяцінства і праз усё жыцьцё Язэпа мы ня бачым у ім ніводнага амаральнага ўчынку, ніводнай дрэннай схільнасьці ягонага характару. Хоць бацька яго і песьціў, але ён прывучаў яго да працы. Біблія паведамляе: «Язэп, сямнаццаці гадоў, пасьвіў быдла разам з братамі сваімі, будучы хлапцом, з сынамі Валы і з сынамі Зэлфы...» (Быць. 37:2). Ён пасьвіў дробнае быдла бацькі як памагаты разам з аднагодкамі сваімі — сынамі служанак. Пасьля сьмерці
    176 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    Рахілі Вала, нявольніца Рахіліна, замяніла Язэпу і Веньяміну маці. Разам зь яе дзецьмі, Данам і Нэфалімам, і дзецьмі Зэлфы, Гадам і Асірам, і ён пасьвіў у быдла. Бачачы іхнія дрэнныя ўчынкі, менавіта пра іх даводзіў Язэп благія чуткі да ведама бацькі. Праўда, нехта прыкмеціў, што, мабыць, гэта была нядобрая рыса Язэпа — ўсё дакладваць пра іх бацьку. Ён рабіў так, як робіць даношчык.
    Ці ня дзівоснае гэтае абвінавачаньне? Каму ж прыносіў юнак пагалоскі пра благія паводзіны братоў? Роднаму бацьку. А да каго ён яшчэ мог пайсьці і падзяліцца сваімі перажываньнямі, як не да бацькі? Між бацькам і сынам наладзіліся даверныя адносіны, узаемаразуменьне і глыбокая прыхільнасьць, чаго ня было ў Якава зь іншымі дзецьмі. Язэп пасвойму сардэчна любіў братоў, спадзяваўся, што бацька дапаможа ім выправіцца. Як брат ён жадаў бачыць іх лепшымі, вартаснымі свайго бацькі.
    Бачачы чыстае і сумленнае сэрца сына, ягоныя разважнасыдь і паслушэнства, Якаў любіў яго больш, чым усіх сваіх іншых дзяцей. А з гадамі палюбіў яго яшчэ мацней, таму што лёс Язэпа нагадваў яму собскі: яны абодва спазаналі братэрскую нянавісьць і небясьпеку жыцьця. Сваю глыбокую прыхільнасьць да сына Якаў выявіў тым, што пашыў яму каляровую вопратку. Яна выдзяляла яго сярод братоў і азначала пэўныя прывілеі. Вопратка гэтая была доўгае плацьце з рукавамі (туніка), якое было ўпрыгожана да падола вузкімі каляровымі палоскамі і накідвалася на верхняе адзеньне. У такую туніку ў старажытнасьці цары адзявалі сваіх сыноў, спадкаемцаў трона, або тых, каго любілі і вызвалялі ад фізічнай працы. Дзякуючы туніцы Язэп атрымаў пераважныя правы перад братамі і быў вызвалены ад цяжкай працы.
    Такая большая любоў бацькі да сына, выяўленая праз каляровую вопратку, а потым і прарочыя сны Язэпа, якімі ён прастадушна дзяліўся з усімі, паслужылі братам зачэпкай да зайздрасьці (Быць. 37:411). Зайздрасьць паступова перарасла ў адкрытую непрыязнасьць, а потым і ў нянавісьць, тым больш, што паводзіны яго былі бездакорныя, шматразова больш сумленныя і больш годныя, чым іхнія. Гэта іх выкрывала і раздражняла, і яны баяліся, каб зза яго бацька належнай ім спадычыны не адабраў. Калі чыстая, богабаязная душа ў такой меры безабаронная і ў такой меры выкрывальна дзейнічае супраць зайздросьніка, дык паняволі злосныя, помсьлівыя пачуцьці апаноўваюць ягоную душу, і ён бяздумна ўчыняе ліха супраць праведніка.
    «ВЕРАЮ ЯЗЭП...»
    177
    Разважаючы пра зламыснасьць братоў супраць Язэпа, будзем памятаць, што ўсе яны ня былі людзі гэтага сьвету, а дзеці аднаго бацькі — патрыярха Якава. Усе яны жылі на груньце аднаго абяцаньня, атрыманага Якавам ад Бога. Усе належалі да выбранных, якіх Бог хацеў дабараславіць і зрабіць сьвятлом для народаў зямлі. Аднак Язэп і браты рэпрэзэнтавалі два вобразы мысьленьня ў сям’і патрыярхаў. Гэтыя два вобразы мысьленьня існуюць сярод веруючых і да сёньняшняга дня, і пра іх піша апостал Павал (Рым. 8:110; Гал. 4:29; 5:1625).
    Язэп ёсьць прадстаўнік духоўнага мысьленьня, браты ягоныя — плоцкага мысьленьня. Хоць усім ім была ўласьціва вера Абрагама, Ісаака і Якава, але Язэп жыў спадзявяньнем на Бога і любіў дабрачыннасьць, нажываў сабе пабожнасьць, а браты ягоныя кіраваліся пожадзямі плоці, жылі ў незалежным ад Бога, собскім настроі духу. Таму і стаўленьне іхняе да жыцьця, да Бога, да людзей і да ўсяго ў гэтым сьвеце было рознае. Духоўны і плоцкі вобраз мысьленьня заўсёды прыводзіць да сутыкненьня і, як правіла, плоцкія гоняць духоўных, выцясьняюць іх адусюль. 3 гэтага пункту гледжаньня і трэба глядзець на адносіны братоў да Язэпа. Яны спачатку не палюбілі яго, кпілі зь ягонай наіўнасьці і прастадушнасьці, потым адкрыта зьненавідзелі яго, не хаваючы сваіх пачуцьцяў, і нарэшце задумалі яго забіць. У выніку сваёй нясьцерпнай варожасьці яны прадалі яго ў няволю, спадзяючыся, што вызваліліся ад яго назаўсёды. Бог жа распарадзіўся ім і іхнім жыцьцём пасвойму і зусім ня так, як яны меркавалі.
    Дык вось, Пісаньне падае тры канкрэтныя прычыны, што вызначаюць адносіны братоў да Язэпа:
    •	ягонае ашалямляльнае адрозьненьне ад іх, любоў бацькі і перавага Язэпа перад іншымі сынамі;
    •	каляровая адзежа, што выдзяляла яго сярод іх;
    •	ягоныя таямнічыя сны, што выклікалі варожасьць, але аказаліся прарочымі.