• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    «ВЕРАЮ ЯЗЭП...»
    191
    шчодрасьцю.
    У разьдзелах, прысьвечаных гісторыі Язэпа і ягоных братоў, Бог выкладае нам практычнае Эвангельле любові, міру, згоды і радасьці. I як Язэп прабачыў, ашчасьлівіў і шчодра абдарыў сваіх братоў дабротамі зямлі і душы сваёй, так учыніць Гасподзь з намі. Ён правядзе нас праз выпрабаваньне, а потым абдорыць нябеснымі дабротамі. Будзьма разважлівыя і пастараемася з гэтай гісторыі атрымаць для сябе вечныя ўрокі.
    Якім Біблія прадстаўляе будучае Язэпа і ягоных братоў?
    Яно прыгожае! Усе яны, як любасныя Богу і пакліканыя Ім, стаюцца родапачынальнікамі дванаццаці Ізраільскіх плямёнаў, спадкаемцамі дабраславеньняў (1 Пятр. 3:9) і ўваходзяць у славу Божую як найвялікшыя пераможцы. Імёны іхнія напісаныя на жамчужных брамах нябеснага Ерусаліма (Адкр. 21:1213, 21).
    Цікава таксама адзначыць, што зрабіў Язэп з жонкай Патыфэра, якая з хітрым і карысьлівым разьлікам абылгала яго перад мужам і сваімі хатнімі і ўкінула яго ў турму на некалькі гадоў?
    Слова Божае нават не абмовілася пра гэта. I ў гэтым яго змоўчаньні, як і ў тым, што яно выкладае, крыюцца глыбокія павучаньні. Жонка Патыфэра ёсьць вобраз людзей сьвету гэтага, якія гэтак сама нясумленна, падступна, жорстка абыходзіліся і абыходзяцца з рабамі Божымі, вернымі Ягоным запаветам: упачатку спрабуюць спакусіць, каб прывабіць на свой бок; калі гэта не ўдаецца, яны пускаюць у ход паклёп, каб зьняславіць выдуманымі злачынствамі, абвінаваціць і потым укінуць у турму. Царква Хрыстова перажыла ўсё гэта не адзін раз у гады цяжкіх рэпрэсіяў, страціўшы многіх лепшых сваіх сыноў. Але ў сваіх пакутах яна не пераставала маліцца за сваіх ганіцеляў, даруючы нянавісьць і варожасьць.
    Нясумненна, Язэп, узвысіўшыся, прабачыў жонцы Патыфэра: яна сама прыйшла да яго і павінілася, каб загладзіць свае злачынствы.
    Язэп пражыў 110 гадоў (Быць. 50:26), зь іх 93 гады ў Эгіпце. Апынуўшыся там 17гадовым юнаком, ён у 30 гадоў быў узьведзены ў прэмьерміністры і ў 80 гадоў кіраваў гэтай вялікай краінай. Гэтая адказная праца паглынула ўсе ягоныя сілы і лепшыя гады жыцьця. Здавалася б, дух Эгіпта павінен быў захапіць яго. Але не, ён ня стаўся эгіпцянінам, патрыётам краіны, які культываваў ідалапаклонства. Як і яго бацькі, ён застаўся верным пакліканьню і выбраньню Божаму. Ён цьвёрда памятаў, што ягоная радзіма ёсьць Ханаан і што нашчадкі Якава павінны вярнуцца туды. Ягоная вера абапіраецца на
    192 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    Гасподнія абяцаньні, атрыманыя ягонымі бацькамі Абрагамам, Ісаакам і Якавам пра тое, што зямля Ханаанская дадзена ім і нашчадкам іхнім назаўсёды. Гэта было слова жывога Бога, таго Бога, у Якога ён верыў зь дзіцячых гадоў, Таго Бога, Які быў зь ім у Эгіпецкай няволі і ў ягоным цудоўным служэньні народу Эгіпта і сынам Ізраілевым.
    Язэп разумеў, што перасяленьне ў Эгіпет сямейства ягонага бацькі адбылося паводле ягонага патрабаваньня, і таму лічыў сябе адказным за яго. Усьведамляючы, што ня ў Эгіпце пражываньне Ізраіля і што тут яны толькі часовыя пасяленцы, вандроўнікі і прыхадні, ён паклапаціўся пра вяртаньне на бацькаўшчыну, моліцца за гэта і атрымлівае адкрыцьцё. Дзякуючы Язэпу малады Ізраіль быў памешчаны ў Эгіпце (як ён думаў) на час, каб перачакаць голад, але затрымаўся там чатырыста трыццаць год. Зямля Гесем была ізраільцянам калыскай, дзе першапачаткова склаліся ім памысныя абставіны, пакуль яны не памножыліся і набралі моцы.
    Трэба адзначыць, што перад перасяленцамі ў Эгіпет, па дарозе туды, патрыярх Якаў «прыйшоў у Вірсавію, і прынёс ахвяры Богу бацькі свайго Ісаака» і распытаўся пра волю Божую наконт перасяленьня (Быць. 46:14). Ён спыніўся менавіта ў Вірсавіі, таму што гэтае месца было асьвечана Абрагамам, які пабудаваў там ахвярнік і адслужыў набажэнства (Быць. 26:2324). I вось цяпер Гасподзь загаварыў да Якава на гэтым месцы: «...ня бойся ісьці ў Эгіпет, бо там павяду ад цябе народ вялікі; Я пайду з табою ў Эгіпет, Я і выведу цябе назад».
    3	гэтых словаў вынікае, што не Язэп, а Бог перасяліў Якава зь сямействам туды, маючы на ўвазе двайную надта сур’ёзную мэту (а голад быў толькі повад):
    1)	Гэтую выбранную Ім сям’ю Бог пастараўся аддзяліць ад хаананян, каб вызваліць яе ад зьмяшаньня зь імі, якое ўжо пачалося празь Юду (Быць. 38), што пагражала скасаваць усю місію Абрагама.
    2)	У Эгіпце зь ягоным адмоўным і пагардлівым стаўленьнем да габрэяў і да касты пастухоў, як да самага нізкага саслоўя, зьліцьцё, асіміляцыя не пагражала. Бог дасягнуў там патрэбнай Яму ізаляванасьці Ізраілськага народа. Разам з тым высокае разьвіцьцё эгіпецкай культуры ў нейкай ступені плённа ўплывала на гэты народ. Карыстаючыся прыхільнасьцю фараона і высокай пазіцыяй Язэпа, ізраільцяне з посьпехам выкарысталі прадстаўленыя ім прывілеі.
    Але вось Язэпу прыйшоў час адыйсьці зь зямлі. Ён кліча братоў сваіх і прыгадвае ім пра выхад з Эгіпта, які павінны зьдзейсьніць дзе
    «ВЕРАЮ ЯЗЭП...»
    193
    ці іхнія. Ён кажа ім: «Я паміраю, але Бог наведае вас і выведзе вас зь зямлі гэтай у зямлю, пра якую прысягаўся Абрагаму, Ісааку і Якаву. I запрысягнуў Язэп сыноў Ізраілевых, кажучы: Бог наведае вас, і вынесяце косьці мае адгэтюль» (Быць. 50:2425).
    У Новым Запавеце Павал растлумачвае, што Язэп выказаў гэтае і прысягальнае завяшчаньне вераю: «Вераю Язэп пры сконе нагадаў пра выхад сыноў Ізраілевых, наказаў пра косьці свае» (Яўр. 11:22).
    Вера ягоная праціраецца за межы бачнага, вырастае да прарочага духу, прадказвуючы лёс народа на стагодзьдзе ўперад. Ён, распарадчык казны фараона, фактычна заняволіўшы яму ўсю краіну і сваёй плённай дзейнасьцю ўнёсшы неацэнны ўклад ў дабрабыт Эгіпта, заслужваў ад удзячнай краіны, якой аддаў лепшыя 80 гадоў свайго жыцьця, цудоўнага магільнага склепа — ён мог быць пахаваны з найвышэйшымі ўшанаваньнямі ў магільніцы. Але Язэп больш хацеў быць пахаваны на бацькаўшчыне, у зямлі абяцанай, і заклінае пра гэта сваіх братоў. Гэтым чынам ён таксама даказваў і жывасьць сваёй веры, што суправаджала яго ўсё жыцьцё. Ён хоча, каб нават косьці ягоныя не заставаліся ў Эгіпце, гэтай чужой краіне, а каб былі пахаваны ў зямлі бацькоў і каб яму прыкласьціся да выбранага народа і ягонай славы. Усё гэта мае большае занчэньне перад небам.
    Завяшчаньне Язэпа служыла нашчадкам, якія пакутавалі пасьля ў Эгіпецкім нявольніцтве, сьветлым прароцтвам, бальзамам суцяшэньня.
    Калі ён памёр, цела ягонае набальзамавалі і паклалі ў каўчэг (Быць. 50:26), падрыхтаваўшы да вынасу. I толькі ў чацьвёртым пакаленьні, выходзячы з Эгіпта, сыны Ізраілевыя не забылі завяшчаньня Язэпа і паводле загаду Майсея ўзялі косьці яго з сабою (Вых. 13:19). Сорак гадоў гэтыя косьці вандравалі зь імі па пустыні, пакуль Ісус сына Нава не завалодаў Ханаанам, і толькі тады пахавалі іх на ўчасцы поля, завяшчанага Язэпу як дар ад бацькі (Іс. Нав. 24:32).
    У Сьвятым Пісаньні няма вобразу прыгажэйшага і даскалейшага, чым Язэп. Усё ягонае жыцьцё да дробязяў ёсьць цудоўны правобраз асобы Госпада нашага Ісуса Хрыста. Каротка разгледзім гэтыя правобразы і возьмем сабе настаўленьне:
    •	Язэп быў любімы сын у свайго бацькі (Быць. 37:3);
    •	Ісус ёсьць улюбёны Сын Бога Айца (Маць. 3:17; Ян. 5:20).
    •	Бацька паслаў Язэпа наведаць братоў у Сіхеме. Ён падпарадкоўваецца гэтаму цяжкаму яму задатку і кажа: вось я! і ідзе выканаць загад бацькі.
    194	ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    •	Бог Айцец паслаў Сына Свайго да братоўюдэяў і, хоць было цяжка выканаць даручэньне, Ісус падпарадкаваўся Айцу (Маць. 15:24; Філ. 2:8).
    •	Браты зьненавідзелі Язэпа (Быць. 37:4).
    •	юдэі зьненавідзелі Хрыста (Ян. 15:2425).
    •	Нягледзячы на варожае стаўленьне братоў, Язэп дзяліўся зь імі адкрыцьцямі Божымі, атрыманымі праз прарочыя сны.
    •	Ісус прапаведаваў праўду і мілату Божую юдэям, не заважаючы на іхнюю варожасьць.
    •	Язэп быў адкінуты сваімі братамі (Быць. 37:8);
    •	Хрыстос быў адкінуты юдэямі (Маць. 21:3738).
    •	Браты Язэпа згаварыліся забіць яго (Быць. 37:18).
    •	Першасьвятары і старэйшыны згаварыліся забіць Хрыста (Маць. 26:34).
    •	Зь Язэпа зьнялі ягоную каляровую адзежу (Быць. 37:23).
    •	«Тыя, што ўкрыжавалі Яго, дзялілі вопратку Ягоную, кідаючы жэрабя» (Маць. 27:35).
    •	Браты прадалі Язэпа язычнікам за 20 срэбранікаў (Быць. 37:28).
    •	юдэі аддалі Хрыста язычнікам на ўкрыжаваньне за 30 срэбранікаў (Маць. 26:15).
    •	Язэп быў пасаджаны ў астрог, дзе трымаліся вязьні цара (Быць. 39:20).
    •	Ісус зыйшоў у астрог падзямны, дзе трымаюцца вязьні Цара Нябеснага, душы чалавечыя (1 Пятр. 3:1820).
    •	Язэп быў у астрозе з двума слугамі фараона, чашнікам і хлебадарам, зь якіх адзін быў памілаваны, а другі быў забіты (Быць. 40:13, 2122).
    •	Ісус быў на крыжы паміж двума злачынцамі, зь якіх адзін прыняў збавеньне, а другі быў асуджаны навекі (Лук. 23:22, 4243).
    •	Язэп першы раз выйшаў да братоў, і яны яго не пазналі (Быць. 42:38).
    •	Хрыстос першы раз прыйшоў да Сваіх, і яны Яго не пазналі (Ян. 1:11).
    •	Другі раз Язэп адкрыўся братам, і падняўся вялікі плач ў іх (Быць. 45:14).
    •	Гэтак падымецца вялікі плач у габрэяў, калі Хрыстос другі раз прыйдзе і адкрыецца ім (Зах. 12:1014).
    •	Язэп ня толькі дараваў братам за ўчынены супраць яго грэх, але ашчасьлівіў і узвысіў іх (Быць. 50:1521).
    «ВЕРАЮ ЯЗЭП...»	195
    •	Хрыстос прабачыць і ўзвысіць юдэяў, калі прыйдзе на Тысячагадовае Царства (Друг. 30:110; Рым. 11:1,1516,2526).
    •	Калі былі адрынуты братамі, Язэп і Ісус пачалі дабраслаўляць язычнікаў (Быць. 41:45; Дзеі 15:14).
    •	Язэп стаўся пасрэднікам між народам і царом Эгіпта.
    •	Хрыстос стаўся Пасрэднікам між людзьмі і Богам Айцом (1 Цім. 2:56).
    •	Язэп быў выведзены з турмы і ўзьведзены на трон.
    •	Бог уваскрэсіў Ісуса зь мёртвых, узьняў на нябёсы і пасадзіў праваруч ад Сябе на троне.
    •	Язэп стаўся гаспадаром і ўладаром над усім эгіпецкім народам.
    •	Ісусу «дадзена ўсякая ўлада на небе і на зямлі» (Маць. 28:18).
    •	Язэп аказаўся «вышэйшым вуснамі» ва ўсёй краіне.
    •	Ісус стаўся вечным Словам, якое сталася плоцьцю і жыло з намі.
    •	Язэпа называлі «Цафнатпанэах» (хлеб жыцьця)  (Быць. 41:45).
    •	Ісус ёсьць «хлеб жыцьця, які зыйшоў зь нябёсаў» (Ян. 6:35,48,51).
    •	Фараон даў Язэпу ў жонкі Асэнэту, дачку Патыфэра, родам зь язычнікаў, якая была яму верная жонка.
    •	Бог Айцец падрыхтаваў Ісусу Хрысту ў жонкі Царкву (Адкр. 21:9), складзеную ў асноўным зь язычнікаў.