Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Жыцьцё Майсея доўжылася сто дваццаць гадоў. I калі ён памёр, «зрок ягоны ня прытупіўся, моцнасьць у ім ня вычарпалася» (Друг. 34:7). У чым сакрэт такой ягонай нязвычайнай моцы?
У ягонай глыбокай веры, у жыцьці, цалкам прысьвечаным служэньню Богу, у ягонай выключнай сьвятасьці і ў даверлівай, блізкай лучнасьці з Госпадам.
Майсей, гэты выдатны служыцель Старога Запавету, адкрывае нам веру Божую з розных бакоў. Разгляду яе прысьвечана некалькі разьдзелаў.
Цікава, што сто дваццаць гадоў пражытага ім жыцьця дзеляцца на тры роўныя пэрыяды, кожны па сорак год. Схэматычна адзначым іх у самым пачатку разьдзела.
Першыя сорак гадоў ён — прынц у Эгіпце (Вых. 2:115), жыве сярод мноства слуг і поўнага дастатку. У гэтым пэрыядзе ягонага жыцьця можна адзначыць пяць значных вехаў:
1) ягонае нараджэньне і ўкрыцьцё маткаю;
2) уратаваньне і ўсынаўленьне дачкою фараона;
3) абучэньне ў царскім палацы найвышэйшым навукам таго часу, дзе напружана працякаюць ягоныя падлектавыя гады і юнацтва, цалкам паглынутыя вучобай. Стэфан адзначае, што ён быў навучаны «ўсёй мудрасьцю эгіпецкай і быў моцны ў словах і дзеях» (Дзеі 7:22). Атрымаўшы высокую паводле таго часу адукацыю і валодаючы вялікай уладай, уплывам і выдатным талентам лідэра, Майсей аддаецца грамадзкай дзейнасьці.
4) Потым надыходзіць паварот: ён зьвяртае позірк на братоў сваіх
209
210 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ і прабуе собскай моцай палегчыць іх становішча. «Ён думаў, зразумеюць браты яго, што Бог рукою ягонаю дае ім ратунак, але яны не зразумелі» і ня прызналі яго (Дзеі 7:2426; Вых. 2:1114).
5) I, нарэшце, ягоныя пасьпешныя ўцёкі з Эгіпта (Дзеі 7:29).
Другія сорак гадоў менш калярытныя ў сапраўднасьці, але больш важныя ў духоўным зьмесьце маладога Майсея. Ён — пастух у зямлі Мадыямскай (Вых. 2:154:28), пасьвіць авечак цесьця свайго Яфора сорак гадоў. Жыцьцё набывае аднастайнасьць, статычнасьць і быццам замірае на адным пункце. Але яно ня так, таму што ў Бога і Ягоных слугаў статычнасыді ні ў чым і нідзе няма. Проста тут жа Бог пераводзіць жыцьцё Майсея са зьнешняга плана на ўнутраны, духоўны і дае ягонаму духу найглыбейшую працу. Гэтыя гады ён праводзіць на ўлоньні прыроды і ў асяродзьдзі сям’і. Разам з хатнім жыцьцём, што спакойна працякае, адначасова збываецца працэс BroHara выхаваньня і абучаньня ў школе Божай. Тут ён спасьцігае мудрасьць нябесную і набывае сапраўды духоўны характар. У гэты ж час адбываецца і ягонае пакліканьне на служэньне Богу. Гасподзь адкрываецца яму са Сваім цудоўным імем Ягова, што значыць Існы, і загадвае ісьці вывесьці сваіх суайчыньнікаў з Эгіпта (Вых. 3:1314).
Трэйція сорак гадоў абдымаюць цэлую эпоху ў жыцьці Майсея, дзе ён нясе найвялікшае паводле аб’ёму і значэньня служэньне прарока Божага і вызваленца Ізраіля (Вых. 4:28Друг. 34). Гэты пэрыяд мае тры адрэзкі:
1) Ад Эгіпта да гары Сінай. Прысьвяціўшы сябе цалкам служэньню Богу і свайму народу, Майсей з дапамогай Ягонай выводзіць Ізраіля зь няволі, прыводзіць іх да гары Сінай (другая назва — Харыў) у прысутнасьць Госпада.
2) Спыненьне стана каля гары Сінай і ягонае прабываньне на гары, дзе атрымлівае Скрыжалі Запавету і новае богаадкрытае заканадаўства (кн. Выхад і Лявіт).
3) Ад гары Сінай да Ханаана (кн. Лікі). Няўдачная спроба ўвайсьці ў зямлю Ханаанскую. Саракагадовае ванадраваньне па пустыні, дзе Гасподзь праз Майсея выхоўвае народ у веры ў адзінага праўдзівага Бога. Пакаленьне, якое выйшла з Эгіпта, памірае. Майсей паўтарае закон з новым пакаленьнем. Ягоная сьмерць.
У гэтым разьдзеле коратка разгледзім першы пэрыяд жыцьця
«ВЕРАЮ МАЙСЕЙ... АДМОВІЎСЯ» 211
Майсея.
3 малаком маці Майсей ўбірае ў сябе веру ў Бога Ізраілевага і любоў да праўды, прасякаецца духам бацькоў сваіх. Потым Бог перамяшчае яго ў палац фараона, дзе, усыноўлены прынцэсай, ён праводзіць сваё ціхамірнае дзяцінства і юнацтва. Наўкола паўната зямных даброт, прыгажосьці і здаволенасьці. Але яго трымаюць пад строгай дысцыплінай з тае прычыны, што хочуць зрабіць яго спадкаемцам дынастыі фараонаў і абучаюць усёй мудрасьці эгіпецкай. Але Гасподзь мае пра яго Свае планы: Ён дагледзеў правесьці Майсея праз выхаваньне ў асяродзьдзі вяльможаў і царскага двара, каб разьняволіць дух ягоны, зрабіць волю ягоную свабоднай, незалежнай, няпрымушанай, выхаваць у ім дух лідэра, правадыра Свайму заняволенаму і прыгнечанаму народу, які жыў у бядоце.
За сорак год, праведзеных у доме фараона, Майсей шмат бачыць, шмат зьведвае і шмат набывае. Але не забывае аднаго: Бога сыноў Ізраілевых, пра Якога даведаўся каля калыскі маці, не забывае свайго паходжаньня і сваіх прыгнечаных братоў. I хоць у язычніцкім Эгіпце ён бачыць мноства розных бостваў, у тым ліку і абагаўленьне самога фараона («фараон» азначае: сын сонца), хоць яго далучаюць да язычніцкіх рытуалаў, да пакланеньня мёртвым багам, аднак Майсей цьвёрда захоўвае дзьве рэчы: веру ў адзінага Бога і любоў да свайго народа. Гэтая вера ў ягоным сэрцы, гэтая жывая памяць пра Бога бацькоў захоўвае на працягу ўсіх сарака год ад разбэшчваньня пантэізмам. Сябры! Ніякія сілы ў сьвеце, ніякія ідэалогіі, ілжэрэлігіі, ніякія куміры, ушанаваньні і перавагі, ніякія насланьні і спакусы ня могуць забіць жывой веры, калі яна закладзена ў сэрца хлопчыка з малаком маці і замацавана ў раньнім дзяцінстве выхаваньнем і малітвамі.
Дык вось падышоў да канца тэрмін абучэньня, Майсею павінна быць прысвоена вялікае званьне спадкаемца кароны, і ён павінен будзе паступіць на служэньне Эгіпту або стацца вялікім дзяржаўным дзеячам. Перад ягоным сумленьнем падымаецца пытаньне: як зрабіць правільны выбар, каб не памыліцца? Ён цяпер сталы муж, гатовы на вялікія справы: можа кіраваць краінай, цешыцца царскай уладай. Перад ім адкрываюцца самыя шырокія магчымасьці, якія дазваляюць яму праявіць талент у кіраваньні краінай; перад ім пэрспэктыва пастаянна быць на вышыні становішча, у зеніце славы і велічы і ў поўным камфорце правесьці дні свае да канца жыцьця. Гэта прэстыжна! I гэты шлях вабіць яго, адкрыты перад ім.
8 Зак. 3107
212 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
Але... перад Майсеем стаіць адно вялікае «але»: ён цьвёрда ведае, што ёсьць іншы шлях жыцьця — шлях ягоных бацькоў, шлях ягонага народа, зь якога ён выйшаў. Ён ведае і верыць, што гэты шлях — слаўнейшы, зь вечнай пэрспэктывай, шлях, што вядзе ў вечную славу, у бесьсьмяротнасьць. I дзеля яго варта ахвяраваць усімі прахлымі зямнымі дабротамі і вабнымі перавагамі, адзетымі «ў мантыю лжывай, фальсіфікаванай прыгажосьці»; варта прысьвяціць сябе служэньню Уладыку ўсіх уладыкаў сьвету, Богу жывому і сапраўднаму, Творцу сьветаў і душы чалавечай.
Які ж выбар зрабіць, каб не памыліцца? Які шлях найлепей выбраць? Той, які поўны зямной славы і ўсялякіх даброт? Або той, які спалучаны з пакутамі, ахвярамі і небясьпекамі, але канец якога — слава ў нябёсах?
Значыцца, выбары два: трон і крыж. Што ж выбраць?
Спакуса вялікая і вялікае змаганьне ў рашэньні гэтага пытаньня. Яно дужа востра стаяла перад Майсеем, маладым, квітнеючым, аддораным і ашчасьліўленым мужам: два дамы, дзьве маці, два народы, дзьве мэты, два полі дзейнасьці і дзьве будучыні. Што выбраць? Неабходна было ўсё разумна ўзважыць, усё перасэнсаваць і зрабіць грунтоўную пераацэнку, каб зрабіць правільнае рашэньне. I рашэньне гэтае павінна быць зроблена на ўсё астатняе жыцьцё. Гэта было надзвычайна важнае рашэньне.
«Вераю Майсей, у сталым веку, адмовіўся...»
За кароткімі біблійнымі словамі стаіць, бязумоўна, цэлая гісторыя глыбокай унутранай барацьбы, калі ўзважваюцца ўсе «за» і «супраць», бо такія справы не рашаюцца зь лёгкасьцю і ў адно імгненьне. Нам невядома, як праходзіла гэтая барацьба ў душы Майсея, куды больш схілялася ягонае сэрца, але нясумненна адно: барацьба была вялікая. Перад рашэньнем, куды схіліць сваё сэрца, ён захацеў адведаць братоў сваіх, паглядзець на іхняе жыцьцё, мабыць, парадзіцца зь імі (Вых. 2:1115).
Адведаўшы братоў, ён убачыў, у якім яны ўціску, якія яны зьняволеныя і прыгнечаныя, якое бязрадаснае іхняе жыцьцё, і смуткам напоўнілася ягонае сэрца. Ён убачыў пакрыўджанага габрэя, парыў — і эгіпцянін забіты. Гэты парыў гаворыць пра тое, што Майсей ня быў бязудзельным у лёсе сваіх суайчыньнікаў, ня быў бязьдзейным назіральнікам. У душы ягонай у гэты час адбывалася рашучая барацьба. Яшчэ больш востра паўстала пытаньне: што рабіць? як быць? і з кім быць?
«ВЕРАЮ МАЙСЕЙ... АДМОВІЎСЯ»
213
3 аднаго боку, пашана, улада, перавагі, зямныя даброты і пагарджанае імя нявольніка; а з другога — пакута з народам Божым у прыгнёце, жыцьцёвым зьняволеньні, цяжкай, зьнясільвальнай працы пад бізуном прыстаўнікаў і заўсёдны страх сьмерці.
3 аднаго боку — часовыя грахоўныя асалоды, з другога — зьневажаньне Хрыстовае, цяжкая крыжовая ноша і крыжовы шлях.
3 аднаго боку — эгіпецкія стравы, раскоша, асалоды гэтага сьвету, якія так вабяць; з другога — вышэйшыя духоўныя даброты ў Госпадзе, нябесныя скарбы і вышэйшае шчасьце на нябёсах.
Нялёгка было рашаць Майсею. Але ён рашае. Рашае сьмела, цьвёрда і канчактова. Рашае беззваротна.
Як жа ён рашае?
Пісаньне кажа: «Вераю Майсей, у сталым веку, адмовіўся называцца сынам дачкі фараонавай...» (Яўр. 11:26).
Ён рашае адмовіцца ад званьня прынца, ад спадчынных правоў на трон. Рашае адмовіцца ад вялікай перавагі ў жыцьці, ад высокага стану ў гэтым сьвеце; адмовіцца ад усіх скрабаў з усімі іхнімі прывабнымі і прыцягальнымі грахоўнымі асалодамі, каб выбраць...
Што ж выбраць?
Пісаньне кажа: «...і лепей захацеў пакутаваць з народам Божым, чым мець часовую, грахоўную асалоду...».
Ён рашыў лепей пакутаваць і гатовы перажываць бядоту са сваім народам, з тымі, хто перасьледаваны за крыж Хрыстовы, разьдзяляць долю тых, хто без нараканьняў нясе зьневажаньне Хрыстовае, хто зьневажаны ў гэтым сьвеце, як сьмецьце. Зьвернем увагу, што ганьбу, якую нёс яўрэйскі народ у Эгіпце, Пісаньне называе: «зьневажаньнем Хрыстовым». Гэта паказвае на тое, што духам Хрыстовым, пакутамі Хрыста, якія пераносілі Ягоныя выбраныя, быў прасякнуты ўвесь Новы Запавет (1 Пятр. 1:1012).
Майсей выбраў гэтае зьневажаньне Хрыстовае. 3 пунтку гледжаньня чалавека сьвету гэтага, — гэта вар’яцтва (1 Кар. 1:1820; 4:10). 3 пункту гледжаньня ісьціны Божай, — гэта самы праўдзівы шлях, гэта правільны выбар, гэта подзьвіг веры. «Хто хоча ісьці за Мною, хай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой і ідзе за Мною» (Маць. 16:24). I Майсей робіць гэты адзіна правільны, бескампрамісны выбар — выйсьці на шлях крыжа Хрыстовага і прысьвячае сябе Богу на служэньне. Ён робіць ня толькі выбар, але робіць рашучыя захады на гэтым шляху: бяжыць ад фараона! Ён бяжыць ад усякай прыгажосьці дому фараонавага і ад усіх спакусаў Эгіпта.