• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    О, Гасподзь высока цэніць гэтыя дзівосныя якасьці духа Хрыстовага — лагоднасьць і пакорлівасьць. Ён шукае гэтай лагоднасьці ў жонак (1 Пятр. 3:4), і ў мужоў (1 Цім. 2:8), і ў бацькоў (Эфэс. 6:4), бо гэта найдаражэйшая якасьць характару новага чалавека, створанага па вобразу Сына Божага (Эфэс. 4:24).
    Бог рыхтуе Майсея да вялікага служэньня — пасьвіць і вадзіць Ягоны выбраны народ, авечак паствы Ягонай. А народ гэты пакуль яшчэ плоцкі, духоўна не выхаваны, нават нястрымны (Вых. 32:25). Яго трэба вызваліць ад нявольніцтва фізічнага, ад прыгнёту і няволі, але яшчэ больш — ад нявольніцтва і кайданоў граху. Трэба вучыць яго дысцыпліне Божай, Ягоным запаведзям, законам, Ягонай ісьціне, праўдзе, веры і любові. Трэба умець прабачаць слабасьці людзей, утаймоўваць іхнія капрызы, умець насіць іх на руках веры, як нянька носіць маленькіх дзяцей. Ня крыўдзіцца, не засмучацца, але быць цярплівым, выносьлівым і маліцца за іх, заступнічаць перад Богам за іхнія грахі і правіннасьці.
    Гэта якасьці дасканалага мужа, сапраўднага правадыра, якасьці Самога Госпада. Прачытаем, чаму вучыць Гасподзь Ісус Сваіх вучняў у Нагорнай казані: «...Любеце..., дабраслаўляйце..., рабеце дабро..., малецеся..., будзьце дасканалыя, як дасканалы Айцец ваш Нябес
    «ВЕРАЮ ПАКІНУЎ...»
    225
    ны» (Маць. 5:4448).
    Адкуль Майсею было ўзяць гэтыя дасканалыя якасьці — якасьці асобы з Божым характарам?
    Ён зразумеў іх у лучнасьці з Госпадам, у разважаньні і малітве, пасьвячы авечак Яфора ў Мадыямскай пустыні. На вобразе сваіх пастухоўскіх заняткаў з авечкамі на працягу сарака гадоў Майсей засвойвае вялікую і складаную навуку пастыра чалавечых душаў, талент Божага кіраўніцтва.
    Эван Робертс, «муж, ужываны Богам» (I. Непраш), казаў, што ён любіў чытаць Біблію таму, што яна знаёміла яго з Богам, адкрывала яму характар Бога, якога ён стараўся імітаваць. А Майсей чытаў жывую кнігу прыроды сорак гадоў і быў у цеснай лучнасьці з Богам непасрэдна, днём — пад прамянямі сонца, ноччу — пад зорным небам. Ня бачачы доўгага часу людзей, ён зьвяртаў усе позіркі зь вераю ўвышыню, да неба, і там, быццам бачачы Нябачнага, засвойваў Ягоную новую, Боскую прамудрасьць.
    Ня кожны чалавек, надоўга застаўшыся на адзіноце з самім сабою, на самоце з прыродай, знойдзе адзінства з Богам нябачным. Іншы, апынуўшыся ў такім становішчы, палічыць сваё жыцьцё бясплённым, бязьдзейным, непатрэбным, а час — дарэмна страчаным. Пачне наракаць, скардзіцца на сваю адзіноту, на свою долю, засмучацца, нават рабіцца жорсткім, а часамі і траціць веру. Вялікія ж людзі, наадварот, адзіноту выкарыстоўваюць дзеля бліжэйшай лучнасьці з Творцам. Ім у жыцьці і служэньні Богу дужа часта даводзіцца перажываць шлях адзіноты, але ў гэтай адзіноце яны праходзяць вялікую школу навукі.
    Так яно было і з Майсеем.
    Сорак год ён пасьвіць авечак і сорак год вучыцца ў Бога быць слугою Ягоным, рабом Ягоным, прарокам Ягоным, каб навучыцца ў сваіх рашэньнях і дзеяньнях кіравацца словам адкрыцьця і Божымі абяцаньнямі. Сам Бог быў Настаўнік і Бацька Майсея. Там, у пустыні, ён вераю атрымлівае ў Яго вялікія настаўленьні. Там, у пустыні, дзе ён ня бачыць людзей, дзе толькі авечкі, трава і неба, ён вераю бачыць Нябачнага!
    А, як гэта цудоўна — бачыць Нябачнага, бачыць Творцу ўсемагутнага, незразумелага, бязьмежнага, бачыць Яго сваёю вераю! Чалавеку так хочацца бачыць Бога — які Ён? Вучні просяць Ісуса: «Пакажы нам Айца, і даволі нам» (Ян. 14:8). Людзям карціць бачыць Бога сваімі вачыма, і ня толькі доказы Ягонага быцьця, Ягонай блізкась
    226
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    ці да людзей, Ягонай увагі і любові, Ягонага клопату ў гэтым халодным, журботным, цяжкім сьвеце. А бачыць Нябачнага можа толькі жывая вера, што рухаецца любоўю і адкрыцьцём Божым, якое і прабывала ў сэрцы Майсея.
    Уорэн Уірсбі ў кнізе «Будзь упэўнены» піша:
    «Хрысьціянін ёсьць грамадзянін двух сьветаў, зямнога і нябеснага. Ён павінен аддаваць „кесарава кесару, а Божае Богу” (Маць. 22:21). Будучы грамадзянінам двух сьветаў, ён павінен вучыцца, як жыць вераю ў сьвеце, дзе мае значэньне толькі бачнае. Падобна да Майсея, веруючы павінен бачыць нябачнае, калі ён хоча пераадолець цягу сьвету (Яўр. 11:2427). Практычны чалавек скажа: „Бачыць — значыць верыць”. Але веруючы адкажа яму: „Верыць — значыць бачыць”».
    Менавіта гэтая вера ў Нябачнага дапамагла Майсею стацца цьвёрдым, непахісным. Бальшыня людзей гатовыя быць цьвёрдымі, калі яны бачаць сваімі плоцкімі вачыма. А Майсей бачыць Нябачнага вачыма веры і стаецца цьвёрдым у вернасьці Яму, у паслухмянасьці Яму, у спаўненьні Ягонай волі; цьвёрдым супраць усіх нябачных уладаў цемры і ўсіх відаў ліха на зямлі, цьвёрдым і непахісным ва ўсім домабудаўніцтве Божым і ва ўсім служэньні Богу.
    Вера Майсея сваім часам дала яму сілы адмовіцца ад трона эгіпецкага, ад часовых грэшных асалодаў і выбраць зьневажаньне Хрыстовае, пакуту з народам Ягоным. Вера дапамагла яму ня толькі адмовіцца ад перавагаў сьвету, але і зрабіць рашучы крок у гэтым накірунку: пакінуць усё і ўцячы з Эгіпта ў пустыню, ад сатаны — да Bora. А цяпер вера Майсея вырастае да такой вышыні, што ён бачыць Нябачнага, бачыць патаемнага Бога і ў асабістай лучнасьці зь Ім знаходзіць вялікую радасьць, суцяшэньне, асалоду духу, свой скарб і сваю перавагу.
    Незаўважна для сябе Майсей духоўна вырастае, падымаецца на вышэйшую ступень веры і стаецца героем веры. Душа ягоная, характар ягоны ператвараецца згодна з вобразам Божым, і ён стаецца мужам, які падабаецца Яму, здольным вынесьці вялікі цяжар кіраўніцтва. I калі ён поўнасьцю пасталеў духоўна, Гасподзь заклікае яго і ўскладае на яго гэты цяжар пастырскага служэньня.
    15
    «ВЕРАЮ СПРАВІЎ ЁН ПАСХУ...»
    «Вераю справіў ён Пасху і праліцьцё крыві, каб вынішчальнік першынцаў не крануў іх» (Яўр. 11:28).
    Надышоў трэйці пэрыяд жыцьця Майсея — пэрыяд найвялікшага служэньня, які доўжыўся таксама сорак гадоў. У 80 гадоў ён быў пакліканы і пастаўлены Госпадам на гэтае служэньне, а ў 120 гадоў — адышоў зь зямлі. Наколькі вялікае было ягонае служэньне, настолькі доўга Бог і рыхтаваў яго. Ягонае саракагадовае прабываньне ў Мадыямскага сьвятара паслужыла яму, згодна з поглядам Айцоў царквы, «часам прасьвятленьня і ачышчэньня».
    Існуе легенда, запісаная равінамі, у якой расказваецца, што Майсей, будучы пастухом у Яфоры, аднаго разу доўга шукаў аблуднага ягняці і, знайшоўшы яго, прынёс дамоў на руках з тае прычыны, што бедная жывёліна ўжо стамілася. Тады неба раскрылася, дабаўляе легенда, і пачуты быў голас: «Ты варты быць пастырам народа Майго».
    Пакліканьне Майсея на пастырскае служэньне адбылося дзівосным чынам, як, дарэчы, і ўсё жыцьцё ягонае дзівоснае. Аднойчы, пасьвячы свой статак, ён паглыбіўся ў пустыню «і прыйшоў да гары Божай Харыва». Гара Харыў уваходзіць у склад горнага хрыбта Сінайскага паўвострава. «I зьявіўся яму анёл Гасподні ў полымі вагню зь сярэдзіны цярновага куста. I ўбачыў ён, што цярновы куст гарыць вагнём, але куст не згарае» (Вых. 3:2).
    Гэтая ўява, апрача свайго фактычнага боку, насіла глыбока сімвалічны сэнс. Цярновы куст, які гарэў, але не згараў, ёсьць габрэйскі народ; полымя вагню ёсьць правобраз цяжкасьці пакутаў (Друг. 4:20; Яр. 11:4; 3 Цар. 8:51). Ізраіль гарыць у вагні пакутаў, але ня зьнішчаецца, а толькі ачышчаецца ў горне бядот (Вых. 2:23), як, дарэчы, ніколі і нідзе ня зьнішчыўся (Мал. 3:6). Цярноўнік — гэта нявысокі калючы куст, няпрывабны з выгляду і не адрозьніваецца высакароднасьцю сваіх пладоў; ён прыносіць цёрны — ягады, даўкія на смак. Згодна з Судзь. 9:815, ён сімвал чалавека, пагарджанага і адкідана
    227
    9 Зак. 3107
    228 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    га грамадзтвам. Так і Ізраіль прыпадабняўся тады да цярновага куста, адлюстроўваючы тым самым ягонае глыбока прыніжанае, паднявольнае становішча ў Эгіпце. Згодна з вучэньнем Айцоў Царквы, анёл Гасподні, які зьявіўся ў полымі, быў Сам Хрыстос, што пацьвердзіў і Стэфан (Дзеі 7:35). Прарок Ісая называе яго «анёлам аблічча Ягонага». Анёлам Гасподнім ён называецца паводле ягонай дзейнасьці сярод ізраільскага народа (Вых. 13:21; 14:19), паводле свайго бачнага яўленьня людзям (Вых. 3:214).
    Важна адзначыць, што некаторыя прарокі і цары былі пакліканы Богам на служэньне ў юнацтве, як Давід і Ерэмія (1 Цар. 16:1213; Ер. 1:47). Былі і такія, якія былі пакліканы ў малалецтве, нават у дзяцінстве, як Самуіл (1 Цар. 3 разь.). Майсей жа быў пакліканы ў старэчыя гады, калі дух ягоны найбольш пасталеў. Ягоная місія асаблівая, таму і падрыхтоўка яго ішла асаблівым шляхам: сорак гадоў у царскім палацы ён вучыўся мудрасьці чалавечай, якая яму спатрэбілася ў ягонай духоўнай дзейнасьці; потым сорак год у пустыні вучыўся мудрасьці Божай.
    Там, у Мадыямскай пустыні, ён атрымлівае найвялікшыя адкрыцьці пра таямніцу нябачнага духоўнага сьвету.
    Папершае, — таямніцу Бога, Яго нябачнай, скрытай істоты (Іс. 45:15), Бога, Які жыве на вышыні нябёсаў у няпрыступным сьвятле, Ягонай усемагутнасьці, сьвятасьці, прамудрасьці (1 Цім. 6:1517). Спазнае Яго як Існага — Ягову, Бога Абрагама, Ісаака і Якава і нашчадкаў іхніх (Вых. 3:115). Гэта таямніца Бога Айца і Хрыста (Кал. 2:2).
    Падругое, — таямніцу анёлаў Божых, сьветлых нябесных духаў. Іхняе жыцьцё і будова дзівосныя. Анёльскі сьвет мае сваю ярархію і дзеліцца на розныя паводле вышыні становішча ступені. Паводле вучэньня Айцоў Царквы (напр. Дыянісія Арэапагіта) існуе дзевяць катэгорыяў анёлаў, падзеленых па тры чыны ў кожнай: вышэйшы, сярэдні і ніжэйшы. Чыны вышэйшай групы — гэта шасьцікрыльныя Сэрафімы, шматвочныя.
    Хэрувімы і Троны. Сэрафім — вогненны, ён гарыць палымянаю любоўю да Бога; Хэрувім, які сузірае; ён сузірае мудрасыдь Божую і пранікае ў яе таямніцы. Ela тронах жыве або прабывае Сам Бог. Сярэдняя група — гэта Пачаткі, Улады і Сілы. Ніжэйшая група — Начальствы, арханёлы і анёлы. Лік усіх анёлаў — процьмы цьмы, г. зн. нязьлічонае мноства (Кал. 1:1516).
    I, патрэйцяе, Бог адкрыў Майсею тайну ўладаў цемры, адпалых
    «ВЕРАЮ СПРАВІЎ ЁН ПАСХУ...»
    229
    анёлаў, якія таксама маюць сваё ярархію: начальствы, улады, сьветаўпраўцы, духі злосьці паднябесныя (Эфэс. 6:12) на чале з д’яблам, «богам веку гэтага» (2 Кар. 4:4).
    Пра тое, што Майсею былі адкрыты ўсе гэтыя таямніцы, сьведчыць ягоная ўнутраная сабранасьць, упэўненасьць і падрыхтаванасьць і тое, як ён пры поўнай зброі Божай сьмела стаў перад фараонам і эгіпцянамі і рашуча змагаўся за сыноў Ізраілевых. Ён змагаўся ня проста з самімі эгіпцянамі, але і з полчышчамі нябачных уладаў цемры, караючы іх словам ісьціны і посахам Божым.