• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    7.	Вялікі град, які суправаджаўся громам і маланкамі (Пс. 77:4748; параўноўвай Пс. 28:39; Яз. 1:4; Вых. 19:16; 20:18). Гэта быў удар па расьлінным сьвеце, асноўнай крыніцы пракорму людзей і жывёл (Вых. 9:2225).
    S.	Саранча ў нязьлічонай колькасьці (Вых, 10:1315). Яшчэ адзін вялікі ўдар па «багіні ўрадлівасьці» — «сьвятых» дрэвах і расьлінах, пасьля якога не засталося ніякай зеляніны.
    9.	Густая цемра (Вых. 10:2123). Удар па галоўным божышчы Эгіпта — богу сонца і сьвятла Озірысе або богу Ра.
    10.	Сьмерць усяго першароднага (Вых. 12:2930) ад чалавека да быдла. Нарэшце дзясятае пакараньне зламала ўпартасьць фараона. Ён уважаў сябе боства, сынам бога Ра. Да гэтага ён дапускаў, што Ягова, Бог Ізраіля, даказваў Сваю перавагу над багамі эгіпецкімі, але не над ім, сынам вярхоўнага бога Ра, таму ня лічыў, што ён мусіць падпарадкоўвацца Ягонаму патрабаваньню. Ён выгнаў ад сябе
    234 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    Майсея, пагразіўшы яму: «Сьцеражыся, не зьяўляйся болей перад аблічча маё; таго дня, як ты ўбачыш аблічча маё, памрэш» (Вых. 10:28).
    Словы гэтыя знамянальныя фараону, які пад ударамі найцяжэйшага суду прыняў тое рашэньне, да якога Бог хацеў прывесьці яго бяз судоў. Так, Майсею ня трэба было болей бачыць твар фараона. Наадварот, фараону неабходна было бачыць твар прарока Божага, калі ён не хацеў і сам загінуць разам са сваім народам у судах Божых. 3 тае прычыны, што Эгіпет не хацеў аддаць Богу Ізраілеваму Ягонага першынца, дык Ён узяў судамі ў фараона і ўсёй ягонай краіны іхніх першынцаў. Суды Божыя ў гісторыі заўсёды адбываліся ў тых вобласьцях, дзе чалавек больш за ўсё грашыў супраць адкрыцьця Божага і Ягоных патрабаваньняў.
    Дзясятая сьмяротная кара падвяла рысу пад папярэднімі эгіпецкімі сьмяротнымі карамі. Гэта быў суд Божы, учынены згодна з усімі законамі правасудзьдзя, калі сьвятасьць, справядлівасьць і строгасьць Божыя ўзьняліся ў поўнай моцы і ўладзе, у выніку чаго страпянулася закаранелая язычніцкая ўпартасьць. Апоўначы Гасподзь прайшоў сярод Эгіпта, і памёр кожны першынец у зямлі эгіпецкай — ад першынца фараона, які сядзеў на троне, да першынца рабыні. I вось цяпер якраз фараону быў нанесены зьнішчальны ўдар! Ён прымушаны быў прызнаць сваё абсалютнае бясьсільле перад Яговай, прызнаць Ягоную вялікасьць і ўладу. Таму ён і дае распараджэньне адпусьціць сыноў Ізраілевых прынесьці свайму Богу ахвяру. Гэта быў удар па кульце абагаўленьня фараона, па кульце шанаваньня першароднага ў сям’і і па ўсёй гардзеі Эгіпта. Эгіпет фанабэрыўся і пахваляўся сваёй мудрасьцю, вучонасьцю, дасягненьнямі, лічыў сябе першым ва ўсім. Але рука Божая аказалася даволі моцнай, каб упакорыць і пасароміць яго і вывесьці зь бядоты Свой выбраны народ і даць яму будучыню.
    Пад цяжарам пакараньньяў Божых усе эгіпецкія боствы палі, спазнаўшы сваё поўнае нішто (Іс. 41:2324). Гэтыя сьмяротныя кары ня ішлі бязупынна адна за адной, а мелі кароткія інтэрвалы, каб даць фараону і народу Эгіпта магчымасьць адпачыць, апамятацца, асэнсаваць тое, што здаралася, і пакаяцца ў грахах сваіх. Подобныя суды Божыя будуць адбывацца ў сьвеце перад Другім Прышэсьцем Хрыста ў першай палове сядзьміны, пра што прарочыць кніга Адкрыцьцё (8 і 9 разь.), паказваючы гэтыя суды ў выглядзе сямі труб. I як тады выхад Ізраіля адбываўся ў самых цяжкіх судах над Эгіптам, так
    «ВЕРАЮ СПРАВІЎ ЁН ПАСХУ...»
    235
    будзе і пры выходзе Царквы Хрыстовай: яму будуць папярэднічаць прыродныя катаклізмы. Заканамернасьць тут адна: калі Словам Божым грэбуюць, калі Ягонае добрае дзеяньне не дасягае мэты, непазьбежна дзейнічаюць суды Ягоныя. Мэта іх — прыводзіць людзей да пакаяньня.
    Перад надыходам апошняй сьмяротнай кары Майсей аб’явіў фараону: «Так кажа Гасподзь: апоўначы Я прайду сярод Эгіпта, і памрэ кожны першынец у зямлі Эгіпецкай... I будзе енк вялікі па ўсёй зямлі Эгіпецкай, якога ня бывала і якога ня будзе болей; а ва ўсіх сыноў Ізраілевых ні на чалавека, ні на быдла не варухне сабака языком сваім, каб вы ведалі, якую адметнасьць робіць Гасподзь паміж Эгіпцянамі і паміж Ізраільцянамі. I прыйдуць усе рабы гэтыя твае да мяне і паклоняцца мне, кажучы: „выйдзі ты і ўвесь народ, які ты ўзначальваеш”. Пасьля гэтага я і выйду» (Вых. 11:48).
    Эгіпцяне пагарджалі габрэямі і прыгняталі іх, як самую нізкую касту нявольнікаў, і гэтай апошняй карай Гасподзь робіць вялікае адрозьненьне паміж габрэямі і эгіпцянамі, сьведчачы тым самым, што Ізраіль ёсьць Ягоны выбраны народ, першародны сын у Бога, і яму належыць першынства ва ўсім, а не язычніцкаму Эгіпту (Вых. 4:2223).
    Перад тым, як збыўся суд, загадзя Майсей падрыхтаваў ізраільцян да выхаду з Эгіпта, выклаўшы ім, згодна з загадам Божым, статут Пасхі (што дэталёвана разгледзім далей). Ён гэта зрабіў выключна актам веры, паверыўшы слову Гасподняму і перадаўшы гэтую веру народу, як пра гэта сьведчыць і Новы Запавет: «Вераю справіў ён Пасху і праліцьцё крыві, каб вынішчальнік першынцаў не крануў іх» (Яўр. 11:28).
    Чаканы суд меўся быць непрадузятым да ўсіх. Але Ізраілю было паабяцана ўратаваньне. Як? Якім чынам? Праз выкананьне Пасхі, у якой павінен быў праявіцца акт веры кожнага, акт давер’я і паслухмянства Госпаду. Выкананьне Пасхі, запаведанай Майсеем, ставіла веру ізраільцян пад сур’ёзнае выпрабаваньне. Сутнасьць Пасхі зводзілася да таго, што замест іх павінен памерці іншы, і гэтай замяшчальнай ахвярай было ягня. Пралітая кроў бязьвіннай жывёліны заступала іх. Паспадзявацца цалкам на кроў ягняці — значыць прызнаць сябе вінаватым і вартым сьмерці. Дух такой веры і каяньня быў жаданы Госпаду з тае прычыны, што сьмерцю невінаватага замест вінаватага атрымлівала вырашэньне правасудзьдзе Божае.
    Устанаўленьнем Пасхі Гасподзь гаварыў Свайму народу ня толькі
    236 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    пра будучае ўратаваньне ад сьмерці першароднага, але і пра новае жыцьцё, да якога Ізраіль павінен быў ўваскрэснуць. Дзякуючы ахвяры ягняці народ ратаваўся ад двайнога нявольніцтва: ад няволі эгіпецкай і ад грахоўнага занявольваньня, ад цемры граху, якая ўсе гэтыя гады панавала ў хацінах габрэяў. У сьвяце Пасхі Ізраіль шанаваў ня так саму гістарычную падзею выхаду з краіны рабства, як сваё нацыянальнае і духоўнае адраджэньне, сваё выбраньне як народа Божага, сваё новае тварэньне. Менавіта гэта і была галоўная мэта выхаду габрэяў з Эгіпта: стацца ўдзелам Гасподнім (Вых. 19:46). Таму сьвята Пасхі — гэта сьвята ўсіх сьвятаў, сьвята адраджэньня новага жыцьця. А каб быць вартым высокага выбраньня, народу неабходна ачысьціцца, асьвяціцца, падрыхтавацца да сустрэчы з Богам. Такім сродкам ачышчэньня, уратаваньня, абнаўленьня зь незапомных, дапатопных часоў служылі ахвяры жывёл, якія прыносілі людзі. Вось чаму габрэйскаму народу ў Эгіпце ў пасхальную ноч было запаведана есьці ягня і памазваць ягонай крывёй вушакі дзьвярэй і перакладзіны.
    Само габрэйскае слова «пэсах» (пасха) літаральна азначае: прайсьці міма або літасьць. Алё, калі анёлзгубіцель, праходзячы ноччу па Эгіпце, пабіваў эгіпецкіх першынцаў, ён прайшоў міма дамоў ізраільцян, і яны былі памілаваны ад суду. Гэтую страшэнную, напоўненую жахам сьмерці і ляманту, ноч сыны Ізраілевыя правялі спакойна ў сьценах сваіх дамоў. He, ня сьцены абаранялі іх ад забіцьця, a Бог, Якому яны паверылі згодна са словам Майсея, давяраючыся Ягонай абароне. Зразумела, анёл суду і бяз крыві на дзьвярах мог лёгка вызначыць, дзе жыве эгіпцянін і дзе габрэй. Але кроў была ня так вонкавым паказальнікам, як доказам унутранай гатоўнасьці падпарадкавацца Госпаду, выконваць волю Ягоную.
    Гэтае пакараньне, нарэшце, зьмякчыла сэрца фараона. Ён ня толькі адпусьціў габрэяў з краіны, але з пасьпешнасьцю выгнаў іх, не дачакаўшыся нават да раніцы. Гасподзь прадбачыў гэта, таму Ён загадзя загадаў ім быць у гэтую ноч напагатове. Грозны суд адбываўся ў Эгіпце, а ізраільцяне сьпешна зьбіраліся ў дарогу, значыцца, сыходзячы, яны несьлі на плячах сваіх дзежы з расчыненым цестам.
    Ставіцца пытаньне: чаму з усіх учыненых Майсеем вялікіх дзеяў і цудаў трэйцяга пэрыяду ягонага жыцьця Дух Сьвяты ў Новым Запавеце адзначае, што самыя значныя толькі два: спраўленьне Пасхі і пераход праз Чэрмнае (Чырвонае) мора, паставіўшы іх у заслугу ягонай веры?
    «ВЕРАЮ СПРАВІЎ ЁН ПАСХУ...»
    237
    Адказ просты: гэтыя дзьве падзеі маюць, папершае, сталае значэньне і ў Новым Запавеце, а падругое, тут вера Майсея асабліва ярка адлюстравала будучы шлях Царквы і папрарочы паказала на Дабравесьце Хрыстовае. Упяршыню ўсталёўваючы Пасху ў Эгіпце Ізраілю, Майсею спатрэбілася прыстасаваць усю веру, усё давер’е і паслушэнства Богу, усю мудрасьць і ўладу, дадзеныя Богам. Справа ў тым, што нічога падобнага ў сьвеце яшчэ не адбывалася, нічога падобнага ані Майсей, ані народ дагэтуль не перажывалі. Але Майсей паверыў слову Госпада і згодна зь Ягоным словам дзейнічаў. Вынікі былі цудоўныя: сыны Ізраілевыя былі абаронены і выратаваны ад сьмерці. Вось чаму гэтая вера пастаўлена яму ў заслугу як вялікі подзьвіг.
    У сьвяткаваньні Пасхі вера Майсея знайшла сваё самае яркае выяўленьне. Ён настолькі глыбока пранік у вялікае значэньне Пасхі, што змог перадаць гэтую веру ізраільцянам. Такая актыўная вера настаўніка, пастыра і правадыра можа стымуляваць і выклікаць станоўчую веру ў іншых людзях. Вера Майсея была запальным прыкладам ягоным супляменьнікам.
    Пры ўсталёўваньні Пасхі Майсей меў непахісную ўпэўненасьць у тым, што народ будзе вызвалены зь нявольніцтва і паведзены ў зямлю абяцаную. Але ён спасьціг і тое, што гэты народ мае патрэбу ў нечым большым, чым у выйсьці з Эгіпта. Яму неабходна духоўнае адраджэньне! Гэты шматлікі натоўп стомленых рабоў, што жыве ў бядоце, меў патрэбу ў абнаўленьні сэрцаў, у вызваленьні ад грахоўных настрояў і прыхільнасьцяў. Яму патрэбна была чыстая вера адраджэньня, а да гэтай веры — скрушлівы дух, каяньне, аддача сэрца Госпаду. Таму ён пастаянна заклікаў народ да паслушэнства і веры, і сьвята Пасхі загадаў сьвяткаваць штогод, пакуль ня зьявіцца сапраўднае Ягня Божае, іхні Месія.
    Апрача таго, пасхальнае ягня ў кожным габрэйскім доме ў той далёкі час адырывала яшчэ адну важную ролю: яно яднала ўсіх каля адной трапезы, адной ахвяры, адной ісьціны, злучаючы народ повязямі любові ў адну вялікую сям’ю.