• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Уцёкшы з Эгіпта, ён спыняецца ў зямлі Мадыямскай. Зямля Мадыямская ляжыць на ўсход ад Сінайскага палувострава ў пустынных месцах на шляху да Аравіі, не так далёка ад гары Сінай. Мясцовасьць гэтую насялялі мадыяніцяне, нашчадкі Абрагама ад Хэтуры (Быць. 25:2; 1 Пар. 1:32).
    «...і сеў каля калодзежа» (Вых. 2:15).
    Каля калодзежа спыніўся на адпачынак Еліезер (Быць. 24:11) і спаткаў там Рэбэку, спыніўся і патрыярх Якаў (Быць. 29:2) і спаткаў там Рахіль. Калодзежы ў гарачых краінах старажытнага Усходу былі месца, дзе качэўнікі і пастухі паілі свае статкі і дзе найверагодней можна было сустрэць чалавека. Майсей гэта ведаў і з гэтым разьлікам, стомлены доўгай дарогай, сеў каля калодзежа. I калі на вадапой прыгналі статкі, ён знаёміцца тут з дачкамі сьвятара Яфора, якіх крыўдзілі мясцовыя пастухі. «Тады ўстаў Майсей, і абараніў іх, і напаіў авечак іхніх» (Вых. 2:17).
    Якая дзівосная метамарфоза: эгіпецкі прынц, якому падпарадкоўвалася цэлая армія слуг, тут сам ахвотна служыць простым людзям. Ён чэрпае ваду з калодзежа і поіць быдла, а гэта была нялёгкая праца. Але Майсей не баіцца фізічнай працы з тае прычыны, што суровая рэчаіснасьць, у якой ён аказаўся, загартавала яго, абудзіла ў ім інакшыя стымулы і інакшыя пачуцьці. Ён ізноў заступаецца за пакрыўджанага і абараняе, што паказвае дабрыню і чуйнасьць ягонага сэрца. Сэрца ягонае гарыць любоўю і спачуваньнем да блізкіх, тым больш, што ён сам у бядоце і патрэбе.
    Ажаніўшыся з Сэпфорай, адной з дачок Яфора, Майсей пасьвіць у пустыні авечак цесьця свайго і на цэлыя сорак гадоў пазбаўлены грамадзкай дзейнасьці. Спадкаемец трона стаецца пастухом авечак! Ён вядзе цяпер найпрасьцейшы спосаб жыцьця. Ня думаў і не дапускаў Майсей, што такое можа здарыцца зь ім. Якія парадоксы ў ягоным жыцьці! Мы ня бачым і таго, каб Бог даў яму ў гэты час
    «ВЕРАЮ ПАКІНУЎ...» 221 якіянебудзь адкрыцьці наконт ягонага будучага выбраньня на дзейнасьць правадыра і вызваленца Ізраіля. Ён пакуль яшчэ гэтага ня ведае. Лагодна жыве ў цесьця свайго, пасьвіць статкі ягоныя, стварае сваю сям’ю, тужыць па родным народзе і разважае пра шляхі Гасподнія.
    На першы погляд здаецца, што нічога важнага ў гэтым пэрыядзе жыцьця Майсея няма і што гады гэтыя прапалі ў ягоным жыцьці дарэмна. Але ў сапраўднасьці гэта былі гады самай сур’ёзнай школы, і навучаньне ў гэтай школе вёў Сам Гасподзь. Майсей пасьвіць авечак на шырокіх прасторах Мадыямскай пустыні і на доўгія гады застаецца адзін, воддаль ад людзей, самнасам са сваім сумленьнем, самнасам са сваімі думкамі, самнасам са сваім Богам.
    Ён пасьвіць авечак і шмат раздумвае. Розум ягоны вельмі разьвіты, унутраны чалавек ягоны мае вялікія запросы. I на разважаньні ён цяпер мае шмат часу. А думаць ёсьць пра што!
    Пра што ён можа думаць так многа гадоў?
    Пра сваё жыцьцё, якое склалася так дзівосна; пра свой лёс, у якім столькі нязвычайнага. Нарадзіўся ад прамых патомкаў чалавека Божага Абрагама, рос у доме язычніцкага цара, аказаўся пастухом у пустыні. Што ўсё гэта значыць? Хіба выпадковасьць усё гэта? Зьбег абставінаў або рука Божая?
    Ён успамінае сваіх бацькоў, сваю прыгожую маці, якая ўдыхнула ў ягонае сэрца дух сапраўднай веры. Успамінае сваіх братоўізраільцянаў, якіх ён адведаў у Эгіпце і за якіх, запалаўшы духам, заступіўся. Стэфан у сваёй прамове перад Сінедрыёнам (Дзеі 7:2229) прадстаўляе гэты ўчынак Майсея, як жаданьне дапамагчы сваім журботным братам і як азнаку вызваленьня народа ізраільскага з эгіпецкай няволі. Ад малавер’я народ не пагадзіўся ў той час прыняць Майсея як свайго правадыра. Ён быў тады яшчэ не гатовы да вызваленьня, яшчэ не пасьпеў дух народа, не залямантаваў Богу пра дапамогу і абарону, не пашукаў шляхоў Ягоных і міласьцяў Ягоных.
    I нават Майсей ня быў гатовы да гэтай місіі. Ягонае жаданьне вызваліць братоў хутчэй было паводле плоці, а не паводле духу, было ад плоцкай энэргіі і запаленага абурэньня, а не ад цьвярозага розуму і духу. Таму ён і ня меў посьпеху. Але думка гэтая ў яго зарадзілася, і Бог бачыў гэта і ведаў. Богу быў патрэбны чалавек, які прагнуў бы вызваленьня Ізраіля, быў бы ініцыятарам гэтага вызваленьня і ўзначаліў бы народ пры выхадзе яго з Эгіпта. Бог якраз і рыхтаваў Майсея на гэтае служэньне ад самога нараджэньня, потым у доме
    222
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    фараона, а цяпер — у пустыні Мадыямскай, у школе самоты. Лепшае самоты яму і не знайсьці. Тут яму ніхто і нішто не перашкаджае. Ён мае тут дастаткова часу пра ўсё падумаць і грунтоўна памаліцца Богу.
    Ен стараецца ўсё зразумець, усё аналізаваць: і сваё жыцьцё, і ўсе свае ўчынкі, намеры і няўдачы. А намеры ягоныя перад Богам былі і добрыя, і сумленныя. Але мець добрыя і сумленныя намеры яшчэ ня значыць рабіць усё правільна. Нямала людзей з добрымі і сумленнымі намерамі ўкляпаліся, нават сталіся вінаватымі перад Богам. Напрыклад, Саул, калі пакінуў статкі амалікіцян для прынясеньня іх у ахвяру Богу, меў добрыя намеры, але гэта была справа неспадобная Госпаду (1 Цар. 15:926). Неабходна ўсе добрыя і сумленныя намеры прыносіць у малітве перад аблічча Божае, правяраць і згаджаць іх з воляй Ягонай. Госпаду патрэбныя людзі ня проста тыя, хто мае добрыя і сумленныя намеры, а тыя, хто падпарадкоўваецца Яму і ведае, што, калі і як трэба рабіць, каб выканаць волю Ягоную (1 Лет. 12:32).
    Так і Майсей. Ён яшчэ ня быў гатовы да місіі свайго пасланіцтва да сыноў Ізраілевых як вяшчун Божы і правадыр каленаў. Ня былі гатовыя да выхаду з Эгіпта і самі людзі. Яны яшчэ моцна трымаліся за эгіпецкую ежу. Яшчэ нявольніцтва не давяло іх да такога стану, каб рашуча парваць з Эгіптам, кінуўшы ўсё. Яны не спазналі яшчэ шляху веры, якая даводзіць чалавека са сьвету пачуцьцёвай і нястрымнай юрлівасьці ў сьвет адданасьці і паслушэнства Богу, у сьвет поўнай залежнасьці ад Яго. Майсей нават і не пасталеў яшчэ духоўна настолькі, каб павесьці за сабой народ у той сьвет веры і вернасьці Богу. Ён не гатовы быў раскрыць перад імі ўсю глыбіню і каштоўнасьць паслушэнства веры. Яму самому яшчэ трэба было духоўна расьці і расьці.
    Майсей не гатовы быў перш за ўсё сваім духам. Яшчэ шмат тармазных перашкод стаяла між ім і Богам. Яму яшчэ трэба было вызваляцца ад засвоеных традыцыяў Эгіпта, ад свайго вопыту, сваіх расчараваньняў, ад абцяжаранага сумленьня, каб духам цалкам зьліцца са сваім Госпадам.
    He гатовы быў Майсей таксама і сваім характарам, і сваёю воляю. Ён ад прыроды меў характар гарачы, палымяны, а ў царскім палацы ён засвоіў і ўладарнасьць, і нецярплівасыдь, і гняўлівасьць. Усе гэтыя якасьці няпрыгодныя справе Божай.
    Праца правадыра, пастара, лідэра — самая прывілеяваная ў сьве
    «ВЕРАЮ ПАКІНУЎ...»
    223
    це, калі яна выконваецца ў духу, які падабаецца Богу, і на належным духоўным узроўні. Тады ён прыносіць плён і сапраўды высокую ўзнагароду. Але гэтая праца патрабуе ад таго, хто змагаецца, зусім інакшых, духоўных якасьцяў. Сьвецкія ўяўленьні пра вялічыню і зямныя прэтэнзіі ня могуць быць перанесены на духоўную галіну працы. Вялічыня духоўнага працаўніка павінна вырастаць знутры — вось Божы крытэрый. Ягоны служыцель павінен быць свабодны ад прагі да ўлады і праслаўленасьці, ад бязьмежнай ганарлівасьці і пыхі. Гэта ня проста грэшна, але недапушчальна. Ён павінен быць свабодны ад славалюбных імкненьняў быць ў цэнтры ўвагі, вышэйшым за ўсіх, лепшым за ўсіх. «Ты просіш вялікага: не прасі», — навучае Гасподзь Варуха (Ер. 45:5). Правадыр, які падабаецца Богу, павінен быць слугою ўсім. Ён не павінен мераць духоўныя каштоўнасьці зямнымі маштабамі. Бог карыстаецца другім маштабам. Ён павінен навучыцца ахвярасьці, вытрымцы, цярпеньню, узважанасьці, уменьню чакаць, зносіць нягоды іншых, рабіць іншым ласку, умець пакутаваць ад тых ранаў, якія яму будуць наносіць, умець прабачаць людзям і разам з тым цьвёрда адстойваць ісьціну, супрацьстаяць ліху. Чуйнасьць і гібкасьць духу і веры павінны злучацца зь цьвёрдасьцю і непахіснасьцю ў пытаньнях дзеяньня ўладаў цемры.
    Дык вось, сьвецкі спосаб паводзінаў, эгаізм і славалюбнасьць, усё плоцкае, старое і ганебнае павінна было ў Майсею згарэць дашчэнту ад вагню Духа Сьвятога і на тым месцы вырасьці новае — абноўлены характар і поўнасьцю абноўленая асоба. Для гэтага яму трэба было мець бліжэйшае знаёмства з Богам, зь Ягоным характарам, Ягонай воляй, з Божымі прынцыпамі кіраўніцтва, каб разьвіліся ў ім дадзеныя яму ад Бога сілы і здольнасьці. Вось чаму Гасподзь і паслаў яму гэтую цудоўную школу адзіноты ў пустыні Мадыямскай.
    Але гэта яшчэ ня ўсё.
    Майсей не гатовы быў і сваім розумам. У Дзеях Апосталаў мы чытаем (7:22): «I навучылі Майсея ўсёй мудрасьці Эгіпецкай і быў моцны ў словах і дзеях». Ён вывучыў у Эгіпце, як лічаць каментатары Бібліі Лапухіна, чатыры галіны ведаў: астараномію, медыцыну, матэматыку і магію. Галоўныя настаўнікі яго былі тады жрацы. Майсей быў навучаны мудрасьці эгіпецкай, мудрасьці сьвету гэтага, але ня мудрасьці Божай. Быў моцны ў словах і дзеях плоцкіх, зямных, але ня духоўных. Усё гэта трэба было нанава пераасэнсаваць, перавесьці зь ніжэйшага плана ў вышэйшы, з плоцкага ў духоўны. A для гэтага Майсею неабходна было пазнаёміцца са сьветам духоў
    224 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ ным, зь ягонымі законамі, спазнаць глыбей праўду і волю Божую. Вось чаму спатрэбаліся яму гады вучобы ў пустыні Мадыямскай дзеля зразуменьня прамудрасьці Божай.
    Сорак гадоў Майсей у пустыні самнасам з Богам ў разважаньні і малітве. Сорак гадоў — тэрмін немалы (Дзеі 7:2930). Як павольна расьце наш дух! Як павольна сталее ён для Бога, павольна рыхтуецца да служэньня!
    За гэты час паступова ператвараецца характар Майсея: з гарачага, наравістага і гняўлівага ён стаецца самым пакорным чалавекам на зямлі (Лікі 12:3). Гэта дзівосная перамена. Майсей стаўся ня больш цьвёрдым, ня больш уладным, ня больш гарачым, ня больш разумным, а стаўся самым пакорным чалавекам на зямлі. Пад узьдзеяньнем працы Духа Сьвятога ён стаўся сапраўдным духоўным пастырам — мудрым, добрым, чуйным, клапатлівым, цярплівым, пакорлівым. I гэтай лагоднасьці і пакорлівасьці ён навучыўся ў суровай пустыні ад Самога Бога. Там зьявіў яму Гасподзь Свой дзівосны вобраз, пра якога так ясна сьведчыў Ісус у Новым Запавеце: «...Я лагодны і пакорлівы сэрцам...» (Маць. 11:2830). Каб набыць гэтыя якасьці, Майсей адклаў усё, што стаяла між ім і Богам.