• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Такім чынам сьвята Пасхі аказалася сынам Ізраілевым дзівосным старазапаветным Дабравесьцем адкупленьня, якое было абвешчана пры судах мужнай верай прарока. Майсей, як прарок Божы, падняўся гэтак высока, што вераю прадбачыў будучае: за паўтары тысячы гадоў да Нараджэньня Хрыста ён убачыў Ягня Божае, Якое станецца найвялікшай і адзінай ахвярай за ўсё чалавецтва. «Вось Ягня Божае,
    238 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    — усклікнуў Ян Хрысьціцель, паказваючы на Ісуса, — Якое бярэ на Сябе грэх сьвету» (Ян. 1:29).
    Пасхальнае ягня ў Эгіпце, — гэта цудоўны правобраз Госпада нашага Ісуса Хрыста. У гэтым галоўная заслуга прарочай веры Майсея, які ўчыніў Пасху Гасподнюю ў імя будучага Збаўцы ў пераходны пэрыяд гісторыі свайго народа. Усё, што сімвалічна адлюстравана ў спраўленьні Пасхі ў Эгіпце, зьдзейсьніў Ісус Хрыстос Сваім фактычным ахвярапрынашэньнем (Яўр. 9:1112). У Сваёй ахвяры Ен прадстаўляў і Сына Божага, і Сына Чалавечага. Як Сын Божы Ён прынёс Сябе ў ахвяру Айцу замест нас і стаўся нашым Заступнікам. Невінаваты памёр за вінаватых, грахі нашыя панёс на Сабе, а нас паставіў пад даравальную мілату. Як Сын Чалавечы Ён у Сваёй ахвяры адлюстраваў нашую аддачу Богу і нашае прысьвячэньне, зрабіўшы нас прыладай праведнасьці і новым тварэньнем. Ён адначасова і Ахвяральнік і Ахвяра, і Сьвятар і Ягня, і Пастыр і паства, і Гасподзь і Слуга Божы, — усё гэта ў аднай асобе.
    Майсей спасьціг гэта вераю. Вера, зь якой ён дзейнічаў у вачах эгіпцян, ёсьць вера, зь якой ён абвяшчаў суды над Эгіптам, і асабліва яна ёсьць вынік апошняй сьмяротнай кары, г. зн. вера, зь якой ён выкладаў Ізраілю сьвята Пасхі, зрабіла яго вялікім (Вых. 11:3) — вялікім у вызнаваньні веры і ў дзеях веры, вяшчальнікам веры, героем веры!
    Вялікасьць прарока (і вялікасьць кожнага веруючага чалавека) у тым, што ён пабожна выслухоўвае, прымае і выконвае слова Гасподняе. Майсей спраўдзіў статут Пасхі дакладна так, як загадаў яму Бог, ва ўсіх дэталях, правобразна паказваючы на ахвяру і Галгофскія пакуты Ісуса Хрыста.
    Статут Пасхі абвяшчаў, што:
    1.	Ягня павіна быць аднагадовае, мужчынскага полу, абавязкова бяз хібы (Вых. 12:5), як і Хрыстос ёсьць чыстае і беззаганнае Ягня Божае (1 Пятр. 1:1820).
    2.	Ад дзясятага да чатырнаццатага дня, г. зн. тры з паловай дні, выбранае ягня было ў доме, да яго прывыкалі і прыглядаліся ўсе члены сям’і. (Вых. 12:6). Гэтак і Хрыстос быў на служэньні сярод юдэяў тры з паловай гады; Яго бачылі, вывучалі, да Яго прыглядаліся, быццам спазнавалі Ягонае значэньне і цану.
    3.	Ягня належала закалоць вечарам і крывёй ягонай памазаць вушакі і перакладзіны дзьвярэй у дамах, дзе будуць есьці яго (Вых. 12:67). Так і Гасподзь Ісус быў «заколаты» перад усім зборам народа.
    «ВЕРАЮ СПРАВІЎ ЕН ПАСХУ...»
    239
    Яму пранізалі рукі, ногі і рабро, і Ён адпусьціў дух вечарам. Крывёй Ягонай, пралітай на крыжы, веруючыя памазваюць вушакі і перакладзіны сваіх сардэчных дзьвярэй, ачышчаючыся ад грахоў і заганнага сумленьня.
    4.	Мяса ягняці, сьпечанае на вагні, зьядалася ў гэтую ж ноч з прэсным хлебам і горкімі травамі (Вых. 12:810). Мала было памазаць вушакі дзьвярэй і перакладзіну; неабходна было і зьесьці гэтае ягня цалкам. Гэта азначала, што вінаваты, які меўся быць засуджаны, ня толькі абараняўся ад сьмерці праліцьцём крыві ягняці, але гэтую сьмерць прымаў глыбока ў сябе, засвойваючы яе, далучаўся да яе і такім чынам насіў яе ў плоці і крыві сваёй.
    Хрыстос Ісус сказаў пра Сябе: «Я ёсьць хлеб жыцьця... Хто есьць Мяне, жыць будзе Мною» (Ян. 6:48, 57).
    Вагонь, на якім пяклося ягня, і горкія травы, зь якімі яго елі, сімвалізавалі вогненнасьць і гаркату пакутаў Ісуса Хрыста.
    Прэсныя хлябы — гэта правобраз чысьціні і сьвятасьці, зь якімі кожны павінен прыступаць для каштаваньня Пасхі, бо «Пасха нашая — Хрыстос, заколаты за нас» (1 Кар. 5:7). Ён — чыстае і беззаганнае Ягня, таму Царкве запаведана сьвяткаваць Пасху «праснакамі чысьціні і праўды», унікаючы «ўсяго квашанага» — грахоўнага — са свайго жыцьця, «Дабрашчасныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Маць. 5:8).
    5.	Каб атрымаць трапезу ў той першы пасхальны вечар, было дадзена асаблівае распараджэньне: «Ежце яго так: хай будзе паясьніца вашая панярэзаная, абутак ваш на нагах вашых і кіі вашыя ў руках вашых, і ежце яго пасьпешліва; гэта Пасха Гасподняя» (Вых. 12:11).
    Ягня гатавалі на вагні зь вечара і елі пасьля захаду сонца, а апоўначы праходзіў анёлзгубіцель, і хутка пасьля гэтага трэба было ўцякаць, таму што егіпцяне, якія жахнуліся ад апошняй сьмяротнай кары, прымушалі габрэяў чым хутчэй пакінуць Эгіпет. Вось чаму ім трэба было есьці ягня з пасьпешнасьцю і быць цалкам гатовымі да выхаду ў дарогу.
    Гэтая ноч правяла найглыбейшае і поўнае разьдзяленьне між габрэямі і эгіпцянамі, між дзецьмі Божымі і язычнікамі. Адзетыя падарожнаму, ізраільцяне спраўляюць статут Пасхі і хутка адпраўляюцца ў дарогу, сьведама і канчаткова парываючы са старым жыцьцём. Кожная габрэйская сям’я ў той памятны вечар праз забіцьцё пасхальнага ягняці адзначала сваё паміраньне для папярэдняга спосабу жыцьця ў Эгіпце, каб з таго дня жыць ў новым прысьвячэньні і пас
    240 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    лухмянстве Богу. «Выхад ёсьць акт веры, сьмелы адыход ў невядомасьць. Людзі павінны паверыць словам Майсея, бо яны ня маюць рэальнай надзеі вярнуцца на бацькаўшчыну. Таму выхад павінен пачацца з адраджэньня веры патрыярхаў, з пакланеньня Богу Ізраілеваму, Які быў пакінуты многімі дзеля багоў Эгіпта» (Бнблня, Бруссель, 1973, Прнложення, с. 1865).
    Так Бог заўсёды і ўсіх вучыць веры, пакорнасьці і выконваньню Ягоных статутаў.
    Так і нашае духоўнае жыцьцё дасягаецца празь сьмерць і ўваскрэсеньне Ісуса Хрыста, праз асабістае ўкрыжаваньне і ўваскрэсеньне зь Ім вераю (Кал. 3:13).
    Якое ў гэтым дзівоснае павучаньне нам, хрысьціянам апошняга часу, што чакаюць Другога Прыйсьця Госпада нашага Ісуса Хрыста! Нам, як і Ізраілю ў Эгіпце, запаведана быць гатовымі да сустрэчы з Госпадам у любы момант нашага жыцьця. Настаўляючы Сваіх найбліжэйшых вучняў, Гасподзь казаў ім (і нам таксама): «Хай будзе паясьніца вашая апаясана, і сьвяцільні гараць, і вы будзеце падобныя на людзей, якія чакаюць вяртаньня гаспадара свайго зь вясельля, каб, калі прыйдзе і пастукаецца, адразу адчыніць яму... будзьце ж і вы гатовыя, бо ў якую гадзіну ня думаеце, прыйдзе Сын Чалавечы» (Лук. 12:3536, 40).
    Сьвята Пасхі было Ізраілю вечнае ўстанаўленьне. Загадана было ўчыняць яго ў знак цудоўнага выратаваньня габрэяў з эгіпецкага нявольніцтва і ў знак вечнага правобраза Ісуса Хрыста, Ягняці Божага, Адкупніка і Вызваленца з грахоўнага нявольніцтва.
    Які нескладаны шлях выратаваньня быў прапанаваны ізраільцянам: павер — і будзеш выратаваны ад сьмерці, павер — і пераступіш у новае жыцьцё! Так проста і так лёгка! Гэтую прастату веры Гасподзь прапануе і сёньня: павер у Галгофскае Ягня — і будзеш збаўлены ад вечнай сьмерці, атрымаеш свабоду ад грахоў, усынаўленьне Божае і вечнае Царства. Да гэтага зводзяцца прастата і веліч веры Божай, што збаўляе грэшніка.
    У той далёкі час сыны Іраілевыя мала разумелі значэньне заступнай ахвяры ягняці. Але бяручы пад увагу тое, што выкладаў ім Майсей, яны ішлі вераю. I гэтая вера дала пераможны плён у іхнім жыцьці.
    Гэтак сама і ва ўсіх будучых пакаленьнях людзей і да нашых дзён мала хто з усёй сур’ёзнасьцю і дакладнасьцю разумее вялікае значэньне ахвяры Хрыста; але прымаючы яе вераю, выратоўваецца ад
    «ВЕРАЮ СПРАВІЎ ЁН ПАСХУ...»
    241
    гневу Божага. Значэньне ахвяры і пакутаў Госпада Ісуса Хрыста не разумелі да часу нават найбліжэйшыя Ягоныя вучні, бо азмрочнаму грахом чалавечаму розуму вельмі цяжка зразумець, як Усемагутны і Усюдыісны вялікі Творца і Уладыка Сусьвету, сьвяты і праведны Бог можа пакутаваць за грэшніка, — Сваё тварэньне? Галгофа была незразумелая таямніца многім вякам і родам, сьвятарству часоў Хрыста і застаецца да сёньняшняга дня такой. I гэтая Галгофа, правобразна паказаная ізраільцянам на заколатым ягняці, якое заступіла іх, засталася ім неспасьцігнутай таямніцай, у цэлым — усёй нацыі.
    На зьмену Старому прыйшоў Новы Запавет. I на зьмену старазапаветнай Пасхі зь ягнят зьявілася аднаразовае Ягня за ўсіх — Сын Божы Ісус Хрыстос, Месія, Які прынёс Сябе ў ахвяру за мяне і цябе! I хто сёньня Яго прымае — ратуецца. Цэлы хрысьціянскі сьвет планеты сьвяткуе сёньня новую Пасху у гонар уваскрэсеньня Госпада нашага Ісуса Хрыста, сьвяткуе яе з новым сэрцам і новым духам, у праўдзе і чысьціні, у сьвятым жыцьці вераю.
    «Дабрашчасны народ, у якога Гасподзь ёсьць Бог» (Пс. 143:15).
    «Ён падняў рог народа Свайго, славу ўсіх сьвятых Сваіх, сыноў Ізраілевых, народа, блізкага Яму. Алілуя» (Пс. 148:14).
    242
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    16
    ПЕРАХОД ЧЭРМНАГА МОРА ВЕРАЮ
    «Вераю перайшлі яны Чэрмнае мора, як па сушы, — на што рызыкнуўшы, Эгіпцяне патанулі» (Яўр. 11:29).
    Прасочым уважліва 14ы разьдзел кнігі Выхад, дзе сам Майсей апісвае гэтую падзею, і ў дапаўненьне прачытаем Першае пасланьне да карынфянаў (10:12), дзе апостал Павал адным штрыхом, з духоўнага пункту гледжаньня, каментуе яго.
    Гэта быў адзін з самых небясьпечных момантаў у лёсе Ізраіля, які толькі што пакінуў Эгіпет. Гэты народ, аслаблены і фізічна, і духоўна працяглай няволяй і, толькі што здабыўшы доўгачаканую свабоду, яшчэ цалкам не ўсьведамляў, што няволя ягоная скончылася і ўпалі кайданы, якія зьвязвалі яго. Ён яшчэ не ўдухнуў на поўныя грудзі паветра свабоды. А таму наймалейшая цяжкасьць або перашкода палохала яго, выклікала паніку. Народ быў не гатовы ані да барацьбы, ані да супрацьстаяньня, ані да адпору ваяўнічым філістымлянам, якія былі ў дружалюбных адносінах з эгіпцянамі. Духоўна Ізраіль быў яшчэ дзіця, неўсталяваны ў веры, баязьлівы і маладушны. Бог ведаў гэты стан людзей, якія вагаліся духам і розумам, і павёў іх у Ханаан акружным шляхам, каб яны, сустрэўшыся з вайной, не раскаяліся і не павярнулі назад. Жахам вайны яны маглі больш палюбіць цяжкасьць нявольніцтва і з тае прычыны вярнуцца ў Эгіпет (Вых. 13:1718).
    3 Раамсэса (Вых. 12:37) габрэі рушылі на захад у кірунку да паўночнага краю Суэцкага заліва, у межах якога і адбыўся іхні цудоўны пераход Чэрмнага мора. Да таго ж, яны крута зьмянілі курс з усходняга на паўднёвазаходні, каб унікнуць спатканьня з гарнізонамі пагранічнай заставы. Першы прыпынак іхні быў у Сакхоце, другі — у Яфаме, у канцы пустыні (Лікі 33:56). Цяжкасьць пераходу па пустыні выклікала асаблівую апеку Бога: днём слуп воблачны ахоўваў народ ад гарачыні, а ноччу ён рабіўся вогненным, асьвятляючы дарогу (Вых. 13:2022).