Гісторыя Беларусі
ад старажытных часоў да канца XIII ст.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1994
ГІСТОРЫЯ
БЕЛАРУСІ
і / о^
Г. В. Штыхаў
ГІСТОРЫЯ
БЕЛАРУСІ ад старажытных часоў да канца XIII ст.
ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК ДЛЯ ВУЧНЯЎ 10 КЛАСА
У дзвюх кнігах
К н і г a 1
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Мінск «Народная асвета» 1994 1
ББК 63.3 (4Бен)я72
Ш94
УДК 947.6(075.3)
Штыхаў Г. В.
Ш94 Гісторыя Беларусі: ад старажытных часоў да канца XIII ст.: Вучэб. дапам. для вучняў 10га кл.: У 2 кн. Кн. 1.— Мн.: Нар. асвета, 1994.— 111 с.
ISBN 9850300361.
ш
9470600000—031
14194
М 303(03)—94
ISBN 9850300361 (кн. 1)
ISBN 9850302216
ББК 63.3(4Бен)я72
© Г. В. Штыхаў, 1994
ПРАДМОВА
Вы ўжо вывучалі, дарагія сябры, гісторыю Беларусі старажытных часоў. Вы даведаліся, калі з’явіліся першыя людзі на Беларускай зямлі, чым яны займаліся, як выраблялі прылады працы, як складвалася іх жыццё ва ўмовах першабытнага ладу.
Шмат падзей адбылося на тэрыторыі нашай краіны ў сярэднія вякі. З’явіліся першыя дзяржавы, з якіх найбольш магутная — Полацкае княства.
Адначасова вы вывучалі гісторыю старажытнага свету, даведаліся, як у розных частках Зямлі ўтвараліся, а потым знікалі асобныя цывілізацыі.
Цяпер перад вамі ляжыць новы вучэбны дапаможнік. Пра што раскажа ён вам? Тут упершыню разглядаецца гісторыя нашай краіны ў цеснай сувязі і шырокім параўнанні з гісторыяй народаў Еўропы і ўсяго свету, абагульняюцца даныя аб першабытным грамадстве. Ці ж не цікава атрымаць адказ, чаму народы Усходу апярэдзілі ў сваім развіцці ў старажытнасці ўсё астатняе чалавецтва, у тым ліку насельніцтва тэрыторыі Беларусі?
Затым тэматычна паслядоўна асвятляюцца найбольш важныя пытанні нашага мінулага: перадумовы фарміравання беларускага народаэтнасу, узнікненне беларускай дзяржаўнасці, эканамічнае развіццё беларускіх зямель, іх культурнагістарычныя сувязі з іншымі краінамі. Вузлавым пытаннем сярэдневяковай гісторыі Беларусі з’яўляецца ўтварэнне беларускалітоўскай дзяржавы ў сярэдзіне XIII ст.— асновы Вялікага княства Літоўскага.
Параўнальнае вывучэнне падзей, якія адбываліся адначасова ў розных краінах, дапамагае выявіць агульныя і адметныя іх рысы і тым самым больш глыбока і ўсебакова асэнсаваць і зразумець гісторыю Беларусі.
3
ПЕРШАБЫТНААБШЧЫННЫ ЛАД, ЯГО РАЗЛАЖЭННЕ I ЗАРАДЖЭННЕ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН
Раздзел I. ГАСПАДАРКА I ГРАМАДСКІ ЛАД ПЕРШАБЫТНЫХ ПЛЯМЁН
§ 1. Каменны і бронзавы вякі
Узнікненне чалавечага грамадства — надзвычай доўгі і складаны працэс. Паводле сучасных навуковых даных, якія атрыманы на аснове апошніх сенсацыйных адкрыццяў ва Усходняй Афрыцы, найбольш старажытныя людзі (архантрапы) з’явіліся каля 2,6 млн гадоў назад. Прыблізна мільён гадоў назад людзі праніклі ў Міжземнамор’е.
Для абароны сябе ад сіл прыроды (холаду, голаду, звяроў) чалавек павінен быў увесь час змагацца за здабыванне сродкаў жыцця. У чалавека была адна рашаючая перавага перад усім жывёльным светам — яго розум. 3 дапамогай зробленых прылад працы ў людзей з’явіліся новыя спосабы здабычы ежы і абароны ад ворагаў.
Прыстасаванне да прыроднагеаграфічнага асяроддзя, змены яго на карысць чалавека, праблемы экалогіі — узаемаадносін з прыродай, наваколлем — заўсёды спадарожнічалі гісторыі людзей. Разам з тым у людзей складваліся новыя формы ўзаемаадносін паміж сабой. Чалавечае грамадства прагрэсіўна развівалася паводле адпаведных перыядаў.
Перыядызацыя. Першым перыядам існавання людзей з’яўляецца першабытнае (старажытнае) грамадства '. Яно прайшло некалькі этапаў станаўлення і развіцця: першабытны чалавечы статак, або праабшчына, ранняя родавая абшчына, позняя родавая абшчына, разлажэнне першабытнага грамадства і пачатак утварэння класаў.
За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло
1 У заходнееўрапейскай навуцы для перыядаў, якія папярэднічалі часу з'яўлення пісьменнасці, звычайна выкарыстоўваюцца тэрміны «дагісторыя», «протагісторыя».
4
ад мацярынскародавых адносін да патрыярхату, калі роля мужчыны ў гаспадарчым і грамадскім жыцці рэзка ўзрастала.
Гэта агульнагістарычная перыядызацыя, распаўсюджаная ў краінах Усходняй Еўропы, у асноўным адпавядае другой (археалагічнай) перыядызацыі, прызнанай паўсюдна. У залежнасці ад таго, які матэрыял выкарыстоўвалі людзі для вырабу прылад працы, старажытная гісторыя Беларусі падзяляецца на каменны, бронзавы і жалезны вякі.
Каменны век адпавядае праабшчыне і ранняй родавай абшчыне. Бронзавы век — час познародавай, патрыярхальнай абшчыны. У жалезным веку родаплемянны лад, дасягнуўшы сталасці, пачаў разлагацца. Першабытнае грамадства змянілася сярэдневяковым, калі ўзніклі дзяржаўнасць, гарады, пісьменнасць.
Самая старажытная эпоха археалагічнай перыядызацыі — каменны век. Тады прылады працы і зброя вырабляліся з каменя, часткова з косці і дрэва. Каменны век — самая працяглая эпоха ў гісторыі чалавецтва — пачалася са з’яўленнем чалавека і закончылася, калі чалавек стаў карыстацца металічнымі прыладамі, 6—4 тыс. гадоў назад.
У сваю чаргу каменны век падзяляецца на эпохі. Першая з іх — старажытны каменны век, або палеаліт. Палеаліт падзяляецца на ніжні, або ранні, і верхні, або позні. За палеалітам быў мезаліт — сярэдні каменны век. Апошняя эпоха каменнага веку завецца новым каменным векам, або неалітам. У Еўропе ён працягваўся з VI да канца III тысячагоддзя да н. э. На тэрыторыі Беларусі неаліт пачаўся амаль на два тысячагоддзі пазней (з канца V тысячагоддзя).
Бронзавы век ахоплівае II тысячагоддзе да н. э. У сярэдзіне I тысячагоддзя да н. э., гэта значыць прыкладна дзве з паловай тысячы гадоў назад, насельніцтва, якое пражывала на тэрыторыі Беларусі, ужо ведала жалеза. Жалезным векам, калі адбывалася разлажэнне познародавай абшчыны, заканчваецца гісторыя старажытнага грамадства.
Наступная эпоха ў гісторыі насельніцтва Беларусі, як і ў Заходняй Еўропе, называецца раннім сярэднявеччам, якое пачынаецца з V — VI стст. н. э.
5
Ледавік і ўплыў клімату на жыццё першабытных людзей. Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося ў прамежак часу 100— 40—35 тыс. гадоў назад. Старажытны каменны век супаў з ледавіковым перыядам, калі паўночныя часткі мацерыкоў Паўночнага паўшар’я Зямлі пакрыліся магутнымі тоўшчамі лёду. Ледавік таўшчынёй да 2 км, які рухаўся са Скандынавіі,. перыядычна то змяншаўся і адступаў да поўначы, то зноў прасоўваўся на поўдзень, змяняючы рэльеф мясцовасці. He стала цеплалюбных раслін, многія жывёлы вымерлі ці адышлі на поўдзень. Перыяды пацяплення змяняліся зноў зледзяненнямі. Каля краю ледавіка ўзнікла тундра, на поўдзень распасцерліся халодныя стэпы.
Моцны ўплыў на развіццё чалавецтва ў старажытнасці аказваў клімат. Гэта праяўлялася не толькі само па сабе (цёпла, холадна, вільготна ці суха), але і ўскосна праз уплыў расліннасці і жывёльнага свету — галоўных аб’ектаў збіральніцтва і палявання. Клімат рабіў больш спрыяльнымі, неспрыяльнымі ці зусім невыноснымі ўмовы існавання людзей. Ен вызначаў кірункі рассялення людзей. Асабліва вялікай была роля клімату ў гэтым, пакуль людзі не авалодалі агнём і не навучыліся будаваць жыллё, вырабляць адзенне, удасканальваць матэрыяльную культуру.
Жыллё і адзенне рабілі людзей намнога менш залежнымі ад неспрыяльных умоў прыроды, дзякуючы чаму верхнепалеалітычныя людзі праніклі нават у арктычныя раёны.
Аднак асноўнымі раёнамі засялення заставаліся больш паўднёвыя тэрыторыі, клімат і ландшафт (зямная паверхня) якіх былі больш спрыяльныя, а расліннасць і жывёльны свет больш багатыя.
Звычайна стаянкі першабытных людзей знаходзіліся каля далін рэк, што сведчыць аб свядомым выбары месца для пасялення. Тут недалёка знаходзілася вада. Далінныя ландшафты былі асабліва багатыя зверам, а рэкі — рыбай.
Міграцыі і перасяленні. Наяўнасць доўгачасовых і кароткачасовых жытлаў і стаянак сведчыць аб тым, што людзі, пачынаючы з сярэдняга палеаліту, калі яны ўпершыню праніклі на тэрыторыю Беларусі, вялі як аселы, так і качавы спосаб жыц
6
ця. Прычынай перавандроўвання была патрэбнасць у харчах, паляўнічай здабычы. У сувязі з гэтым перавандроўванні маглі абумоўлівацца міграцыямі — сезоннымі і шматгадовымі — статкавых жывёл. Але былі і іншыя прычыны перавандроўванняў.
Вельмі цікава, што на некаторых палеалітычных стаянках басейнаў Дняпра, Дона, шэрага стаянак у Цэнтральнай і Заходняй Еўропе (Польшча, Чэхія, Францыя, Італія) пры археалагічных раскопках вучоныя знаходзяць ракавіны марскіх малюскаў, якія прынесены сюды за сотні кіламетраў. Марскія ракавіны, што знойдзены на стаянках УсходнеЕўрапейскай раўніны, маглі быць прынесены толькі з Прычарнамор’я ці Прыазоўя. Аб далёкіх вандроўках людзей верхняга палеаліту сведчаць знаходкі на стаянках кварцыту, горнага крышталю, бурштыну, іншых горных парод і арганічных рэштак, радовішчы якіх аддалены ад стаянак на сотні кіламетраў.
Пры значных пахаладаннях, якія выклікалі змяненні ландшафтаў і збядненне расліннага і жывёльнага свету, людзі перакачоўвалі ў раёны з больш спрыяльным кліматам.
Людзі верхняга палеаліту здзяйснялі неаднаразовыя міграцыі і значныя перасяленні, у тым ліку такія, якія былі выкліканы неспрыяльнымі змяненнямі прыроднага асяроддзя. Сам факт, што верхнепалеалітычныя стаянкі вядомы на вялікай тэрыторыі Еўропы, сведчыць аб несумненных і значных перасяленнях і аб асваенні людзьмі разнастайных па прыродзе раёнаў. Людзі пачалі засяляць нават Паўночную Амерыку, пераадолеўшы зону Берынгава праліва.
Палеалітычны чалавек жыў у самых розных кліматычных і ландшафтных умовах. Удасканальваючы матэрыяльную культуру, ён усё лепш прыстасоўваўся да навакольнага асяроддзя. Разам з тым ён ствараў сваё сацыяльнае асяроддзе (абшчына, сям’я і г. д.), што было галоўным у цяжкім працэсе прыстасавання да ўмоў жыцця. Удасканаленне матэрыяльнай культуры і грамадскіх узаемаадносін дазваляла чалавеку ахоўваць сябе ад неспрыяльных прыродных умоў. У выніку гэтага ўзнікалі перадумовы для далейшага развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры.
Чалавек пастаянна паляпшаў каменныя прыла
7
ды працы, і гэта садзейнічала яго выжыванню. Палеалітычныя людзі карысталіся зробленымі з каменя прыладамі працы, займаліся паляваннем і збіральніцтвам.
Старажытнаму (дагістарычнаму) чалавеку жылося вельмі цяжка. Найноўшымі даследаваннямі ўстаноўлена, што ён еў пераважна раслінную ежу. Відаць, паляванне рэдка было ўдалым. Большую частку дня старажытныя людзі праводзілі ў пошуках ежы. Яны харчаваліся ягадамі, каранямі, грыбамі, ядомымі пладамі дрэў і інш. Чалавек рэдка, магчыма некалькі разоў у тыдзень, каштаваў мяса. Марудна, на працягу тысячагоддзяў, чалавек ішоў ад голаду да больш сістэматычнага выкарыстання ежы жывёльнага паходжання.