• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца XIII ст.

    Гісторыя Беларусі

    ад старажытных часоў да канца XIII ст.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 111с.
    Мінск 1994
    38.02 МБ
    У кіраўніцтве працоўнай дзейнасцю роду важнае месца належала маціродапачынальніцы. Члены сям’і, як і ўсяго роду, былі раўнапраўнымі. Агульныя справы вырашалі на сходах дарослыя члены роду, як мужчыны, так і жанчыны. Некалькі родаў, якія былі звязаны паміж сабой адзінствам паходжання, аб’ядноўваліся ў плямёны.
    У ранняродавай абшчыне існавала народаўладдзе, пры якім вырашальнае значэнне мелі калектыўная воля суродзічаў ці абшчыннікаў. Вядома, сталыя людзі, якія мелі большы вопыт, карысталіся большым аўтарытэтам. 3 іх асяроддзя звычайна выходзілі важакі, якія кіравалі паўсюдна гаспадарчым і грамадскім жыццём.
    Побач з мужчынамі былі важакіжанчыны, якія кіравалі жаночай часткай абшчыны.
    У раннепершабытнай абшчыне не існавала раздзелу ўлады на гаспадарчую, ваенную і судовую. Здаралася, што ўлада звычайнага верхавода і жраца сумяшчалася ў адной асобе. Існавалі звычаёвыя правілы паводзін, якія захоўваліся грамадствам,— правілы падзелу працы, супрацоўніцтва, размеркавання, узаемнай абароны, экзагаміі і г. д. 3 цягам часу яны станавіліся звычаямі. Практыкаваліся розныя спосабы прымусу — ад заўвагі да фізічнай
    13
    расправы. Пакаранне вызначалася старэйшынамі, і яны яго самі выконвалі.
    У людзей часоў позняга палеаліту існавалі даволі складаныя рэлігійныя ўяўленні — вера ў звышнатуральныя сілы. Аб наяўнасці рэлігійнага культу сведчыць абрад пахавання памёршых. Для родавага ладу, асабліва ў часы бацькоўскага роду, быў характэрны культ продкаў — ушанаванне духаў памёршых, якія быццам уплываюць на жыццё нашчадкаў. Перажыткі і сляды культу продкаў захаваліся ў беларускіх святкаваннях дзядоў, радаўніцы, у памінках і галашэннях.
    Перыяд познародавай абшчыны характарызуецца развіццём вытворчай гаспадаркі (земляробства, жывёлагадоўля). Яе з’яўленне было надзвычай вялікім дасягненнем першабытнай эканомікі, асновай усёй далейшай сацыяльнаэканамічнай гісторыі чалавецтва, найбольш важнай перадумовай для атрымання рэгулярнага залішняга, а затым дадатковага прадукту. Адбыўся першы буйны падзел працы — з агульнай масы плямён вылучыліся плямёны з вытворчай гаспадаркай. Гэта садзейнічала развіццю абмену паміж земляробаміжывёлаводамі і паляўнічымірыбаловамі. Эканамічную аснову грамадства, як і раней, складала калектыўная, пераважна родавая ўласнасць на зямлю.
    У познапершабытнай абшчыне ўзніклі перадумовы панавання мужчынскай часткі грамадства. Працягваў існаваць парны шлюб. Важнае значэнне жаночай працы ў родзе рабіла выгадным мець некалькі жонак.
    Пры родавым ладзе прылады працы і зброя для палявання, розныя іншыя вырабы і прыручаная жывёла — усе багацці роду знаходзіліся ў агульным карыстанні. Прадукты агульнай працы падзяляліся пароўну. Члены роду былі раўнапраўнымі людзьмі. Усе справы вырашаў народны сход: ён выбіраў і змяшчаў старэйшын, сачыў за выкананнем звычаяў, караў тых, хто правініўся.
    3 развіццём прылад працы і пашырэннем гаспадаркі сродкі для існавання людзей павялічваліся. Асобная сям’я цяпер магла пракарміць сябе, разводзячы свой статак жывёлы ці апрацоўваючы свой участак зямлі. 3 меншай тратай часу людзі сталі атрымліваць большую колькасць прадуктаў. У іх
    14
    з’явіліся лішкі звыш таго, што было неабходна для ўласнага спажывання. Стала магчымым і карысным у гаспадарцы выкарыстоўваць чужую працу.
    Палонных не забівалі, як было раней, а ператваралі ў рабоў і прымушалі іх працаваць на сябе. На змену калектыунай уласнасці роду прыйшла прыватная ўласнасць асобных сем’яў, а разам з тым у родзе з'явіліся багатыя і бедныя сем’і, узнікла маёмасная і грамадская няроўнасць. Некаторыя сем’і набывалі больш багаццяў, другія менш. Родавы лад паступова распадаўся. Чалавецтва стаяла на парозе класавага грамадства. Яго далейшае развіццё было нераўнамерным у розных частках свету.
    Першабытнае мастацтва. Найбольш старажытныя ўзоры выяўленчага мастацтва на тэрыторыі Беларусі адносяцца да верхняга палеаліту і маюць узрост каля 22 — 25 тыс. гадоў. Першабытныя «мастакі» рабілі скульптурныя выявы жывёлы і птушак, на якіх палявалі. Для арнаментаў на косці таксама характэрны выявы рыб. Касцяная пласцінка з арнаментам лускі рыбы знойдзена на Юравіцкай палеалітычнай стаянцы.
    Чалавек фарміраваў свае погляды, свой духоўны свет у значнай меры праз разуменне і назіранне знешняй прыроды. Ен добра разумеў свет звяроў. У мастацтве палеаліту скульптурных выяў чалавека зусім мала і яны з надта невыразным тварам, або нават без галавы (жаночая статуэтка з Елісеевіч на Браншчыне), але ў адлюстраванні фігуры жанчыны ёсць рэалістычныя рысы.
    У неалітычную эпоху пераважаюць не асобныя выявы фігур, а звязаныя кампазіцыі і сцэны. На верхняй частцы гаршка, знойдзенага на паселішчы Ліцвін (Калінкавіцкі раён), наколамі зроблена лаканічная кампазіцыя «птушка і чалавек» (геаметрычная схема нагадвае птушку і чалавека). Такія выявы былі вытокамі пісьма з дапамогай малюнка — піктаграфіі. У неалітычных фігурках чалавека больш увагі аддавалася выяве твару. Пра гэта сведчаць знаходкі на стаянцы каля в. Асавец (Бешанковіцкі раён). Тут знойдзена драўляная галоўка мужчыны з выразным тварам і старанна зробленая з рога галоўка барадатага мужчыны.
    У познім неаліце і бронзавым веку паяўляецца шмат розных арнаментаў (ромбы, зігзагі, ёлачкі, на
    15
    колы, грабеньчатыя і ямкавыя ўзоры) на гліняным начынні (гаршках). Мастацтва ў каменным веку неаддзельнае ад рэлігійных уяўленняў.
    3 жывёлагадоўчымі і земляробчымі культамі звязана ўзнікненне і існаванне такіх элементаў арнаментаў, як круг, крыжападобныя фігуры, зорка. Яны сімвалізавалі сонца і іншыя нябесныя свяцілы, жыццёвую сілу, плоднасць, вечнасць прыроды, яе кругаварот. Гэта салярная арнаментыка была вельмі пашыранай у мастацтве жалезнага веку.
    Чаму народы Усходу апярэдзілі астатняе чалавецтва? У IV тысячагоддзі да н. э. утварыліся найстаражытнейшыя ў свеце дзяржавы: у даліне Ніла — Егіпецкае, у Міжрэччы гарадыдзяржавы шумераў і Акадскае царствы. Некалькі пазней узніклі дзяржавы ў далінах Інда ў Індыі і ракі Хуанхэ ў Кітаі, а затым у Малой Азіі і на ўсходнім узбярэжжы Міжземнага мора. Тэрыторыя старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў працягнулася шырокай паласой ад Міжземнага мора праз Паўднёвую Азію да Ціхага акіяна.
    У гэты час на тэрыторыі Беларусі і ў многіх краінах Еўропы толькі пачынаўся новы каменны век і росквіт родавага грамадства быў яшчэ наперадзе. На працягу тысячагоддзяў народы Усходу апярэджвалі ўсё астатняе чалавецтва. Чаму менавіта яны першымі паклалі пачатак сучаснай культуры і стварылі самыя раннія ў свеце дзяржавы?
    На Старажытным Усходзе раней, чым у другіх частках свету, пачало развівацца земляробства. Гэта быў вялікі крок наперад, пераход ад прысвойвання гатовых «дароў прыроды» да стварэння вытворчых форм гаспадаркі. Для развіцця земляробства найбольш спрыяльныя ўмовы склаліся ў далінах вялікіх рэк ПаўночнаУсходняй Афрыкі і Паўднёвай Азіі. Тут была мяккая глеба, цёплы клімат. Разлівы магутных рэк прыносілі на палі пладародны глей і шмат вільгаці. Людзям даводзілася будаваць каналы і плаціны для асушэння балот і арашэння палёў. У выніку яны атрымлівалі добрыя ўраджаі, з’явіліся лішкі збожжа. Гэта спрыяла развіццю розных рамёстваў і іншых галін вытворчасці.
    Геаграфічнае асяроддзе — сукупнасць прыродных з’яў, якая склалася гістарычна (клімат, глеба, натуральныя шляхі зносін, багаты раслінны і жы
    16
    вёльны свет), было ўмовай узнікнення і развіцця чалавечага грамадства. Яно паскарала тэмпы развіцця краін і народаў Усходу.
    У сістэму ўмоў матэрыяльнага жыцця грамадства разам з геаграфічнымі ўмовамі ўваходзіць таксама рост народанасельніцтва, большая ці меншая яго шчыльнасць. Без неабходнага мінімуму людзей матэрыяльнае жыццё грамадства немагчыма. Рост народанасельніцтва ўздзейнічае на змяненне ўмоў існавання людзей, прымушае іх пановаму прыстасоўвацца да навакольнага асяроддзя.
    Раннія цывілізацыі зараджаліся ў асабліва спрыяльных кліматычных умовах, якія стымулявалі працоўную дзейнасць чалавека. Сама магчымасць з’яўлення цывілізацыі патрабуе высокага ўзроўню развіцця вытворчых сіл, якія забяспечваюць атрыманне рэгулярнага прыбавачнага прадукту. Яго заўсёды імкнецца прысвоіць сацыяльная вярхушка грамадства. У цывілізацыях, якія нараджаюцца, гэта вярхушка выступае ў ролі арганізатара грамадскай дзейнасці. Пры такіх умовах племянная арганізацыя перарастае ў дзяржаўную, тэрытарыяльная супольнасць — у этнас і раннекласавую лакальную цывілізацыю.
    Чым больш старажытны перыяд, тым у большай ступені была залежнасць людзей ад прыроды і геаграфічных умоў існавання. Возьмем, напрыклад, неаліт. Тады менавіта геаграфічнае асяроддзе вызначала тыпы паселішчаў і жылля, сродкі перамяшчэння, адзенне, ежу і многае іншае.
    Для лясной паласы Усходняй Еўропы ў эпоху неаліту былі характэрны паляванне і рыбалоўства, жыллё тыпу шалашоў, якія крыху паглыбляліся ў зямлю. Для тэрыторыі Швейцарыі характэрны паселішчы сярод вады на слупахпалях з земляробствам, жывёлагадоўляй і рыбацкай гаспадаркай. Паселішчы на слупахпалях існавалі ў Прыбалтыцы. Яны вядомы на тэрыторыі Паўночнай Францыі, Англіі. Каля прыбярэжнай паласы Даніі і Прыбалтыкі ў гаспадарчай дзейнасці пераважала лоўля малюскаў, якія былі распаўсюджаным прадуктам харчавання. Гэтыя плямёны пазней пачалі займацца земляробствам і жывёлагадоўляй.
    Ва ўмовах стэпавага ландшафту, дзе было шмат пашы для жывёлы, пераважала жывёлагадоўля.
    17
    Па далінах буйных рэк паступова стваралася ірыгацыйнае земляробства, што ў вельмі значнай ступені спрыяла далейшаму развіццю грамадства ў краінах Усходу.
    Індаеўрапейцы і іх роля ў гісторыі народаў Еўропы. Эпоха неаліту цягнулася на Беларусі да ПІ тысячагоддзя да н. э. Плямёны паляўнічых і рыбаловаў, якія тут жылі, амаль не ведалі земляробства і жывёлагадоўлі.
    У пачатку бронзавага веку, прыкладна пяць тысяч гадоў назад, на тэрыторыю Беларусі прыйшлі іншыя плямёны. Яны карысталіся бронзавымі прыладамі працы і маглі іх вырабляць, аднак паранейшаму асноўныя прылады рабілі з каменя. Характэрнымі прыладамі ў іх былі каменныя свідраваныя сякеры, выгляд якіх зверху падобны да абрысу лодкі (такія сякеры называюць лодкападобнымі) і гліняныя гаршкі, аздобленыя адбіткам шнура. Таму археолагі выкарыстоўваюць назвы культуры шнуравой керамікі, ці культуры баявых сякер, a плямёны называюць «шнуравікамі». Гісторыкі часцей ужываюць назву «індаеўрапейцы», зрэдку «арыйцы». Індаеўрапейцы добра ведалі жывёлагадоўлю і земляробства.