Гісторыя Беларусі
ад старажытных часоў да канца XIII ст.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1994
Адной з распаўсюджаных форм прысваення чужой працы на беларускіх землях была даніна. Па ўстаўной грамаце смаленскага князя Расціслава (1136 г.) з мясцовага насельніцтва, у тым ліку з жыхароў Копысі, Крычава, паступалі князю «даніна» і «палюддзе».
3 аброкам натурай збліжаліся так званыя «карм
53
ленні» (права збору даходаў з воласці). Воласць, з якой князь збіраў даходы, якая яго «карміла», у крыніцах называецца «жнзнью». Гаворачы пра князя, якога прагналі з Полацка, летапісец падкрэслівае, што браты аднялі ў яго «волость н жнзнь его всю».
Гісторыя ваенных сутыкненняў Полацка з іншымі княствамі і гарадамі сведчыць, што пераможца накіроўваўся дадому з «палонам». Летапісы неаднаразова паведамляюць аб захопе полацкімі князямі палонных у якасці здабычы ў XI—XII стст. Відаць, частка палону выкарыстоўвалася для працы ў княжацкай вотчыне, у тым ліку на зямлі. Але непасрэдных звестак пісьмовых крыніц аб гэтым няма.
У грамаце полацкага князя Ізяслава (каля 1265 г.) гаворыцца аб выдачы ўцёкшых «паручнікаў», даўжнікоў, халопаў, што сведчыць пра ўцёкі ад сваіх гаспадароў залежнай чэлядзі і пацвярджае наяўнасць перажыткаў рабаўладальніцтва. Есць звестка канца XIII ст. аб тым, што іншаземцы мелі магчымасць купляць рабоў у Віцебску. Аднак няма даных аб больш значным выкарыстанні рабскай працы ў сельскагаспадарчай вытворчасці Полацкай зямлі, чым гэта магло быць у іншых усходнеславянскіх землях.
Аб сацыяльнаэканамічным становішчы іншых беларускіх зямель звестак зусім мала. Летапісец, гаворачы аб асадзе Турава шматлікім войскам у 1158 г., адзначае, што ў наваколлі былі спалены «гарады і сёлы». У Тураўскай воласці існавалі ўмацаваныя двары феадалаў і сёлы, якія ім належалі. Значная частка баярства звычайна знаходзілася ў гарадах.
Аб адной з многіх павіннасцей, якія выконвалі залежныя людзі,— «лоўчым», гаворыцца ў грамаце валынскага князя. Сяляне з сёл каля Берасця павінны былі ўносіць на ўтрыманне княжацкіх слуг аброк натурай, куды ўваходзілі мёд, авечкі, лён, печаны хлеб, авёс, жыта, куры. Жыхары Берасця ў пакаранне за выступленне супраць князя плацілі лоўчае кунамі, г. зн. у грашовай форме.
Грамадскае развіццё сярэдневяковых зямель Беларусі праходзіла тым жа шляхам, як і развіццё астатніх усходніх славян. Тут у IX—XII стст., а месцамі яшчэ пазней ужываліся і перапляталіся тры асноўныя сацыяльнаэканамічныя ўкладлл: абшчын
54
ны, рабаўладальніцкі і феадальны., які паступова станавіўся пануючым.
Пытанні і заданні
1. Як узнік феадалізм у краінах Заходняй Еўропы? 2. Што азначаюць тэрміны алод, бенефіцый, феод, лен? 3. Як вы разумееце сінтэз германскіх родаплемянных і познарымскіх рабаўладальніцкіх адносін? 4. Чым адрозніваўся феод у Францыі ад лена ў Кіеўскай Русі ў X—XI стст.? 5. Пералічыце катэгорыі сялян у Кіеўскай Русі. 6. Што азначае з’ява шматукладнай гаспадаркі ў сярэднявеччы? 7. Прывядзіце доказы, што сацыяльнаэканамічнае развіццё на тэрыторыі Беларусі ў IX—XIII стст. ішло такім жа шляхам, як у іншых славянскіх землях.
§ 9. Узнікненне і рост сярэдневяковых гарадоў
Погляды на ўзнікненне і развіццё гарадоў Заходняй Еўропы. У навуцы існуе мноства поглядаў, гіпотэз, тэорый аб паходжанні сярэдневяковых гарадоў.
Прадстаўнікі «бургавай» тэорыі лічылі, што крэпасць «бург» была тым зернем, з якога ўтварыўся сярэдневяковы горад.
У гістарычнай навуцы заходнееўрапейскіх краін распаўсюджана тэорыя аб выключнай ролі гандлю ў сярэднія вякі і яго ўплыву на паходжанне гарадоў. Па гэтай тэорыі першапачатковыя раннесярэдневяковыя гарады — пасёлкі купцоў, якія ўзнікалі вакол умацаванага пункта «бурга» і знаходзіліся пад яго абаронай.
Значнае паідырэнне атрымала тэорыя, паслядоўнікі якой сцвярджаюць, што вытокі сярэдневяковага гарадскога жыцця трэба шукаць у рымскім свеце, гарады ж сярэднявечча былі толькі працягам гарадской цывілізацыі, якая ўзнікла ва Усходнім Міжземнамор’і, затым перайшла ў Еўропу і адтуль распаўсюдзілася паўсюдна.
У гістарыяграфіі краін Усходняй Еўропы рашуча пераважае сцверджанне, што пры вызначэнні сярэдневяковага горада на першае месца трэба ставіць не гандаль, а развіццё рамяства, якое мела непасрэдныя адносіны да вытворчых сіл грамадства. Але добра вядома значная роля далёкага гандлю пры станаўленні гарадоў, асабліва ва Усходняй Еўропе.
Гарады ранняга сярэднявечча былі спачатку адмі
55
ністрацыйнымі цэнтрамі, умацаванымі пунктамі ці царкоўнымі цэнтрамі (рэзідэнцыямі архіепіскапаў, епіскапаў). Нешматлікае насельніцтва гарадоў у аднудзве тысячы чалавек мала чым адрознівалася ад жыхароў звычайных сельскіх мясцовасцей. Сярэдневяковыя гарады паступова станавіліся цэнтрамі гандлю і рамяства.
Феадальныя гарады з’явіліся ў Італіі ў VIII— IX стст. У некаторых месцах Францыі, Германіі яны ўзнікаюць у X ст. У Англіі гарады афармляюцца на мяжы X—XI стст. Часам масавага з’яўлення гарадоў як сацыяльнаэканамічнай з’явы ў Заходняй Еўропе былі X—XI стст. Таму XI стагоддзе, калі ў Заходняй Еуропе ўжо склаліся гарады, лічыцца храналагічным рубяжом паміж раннім сярэднявеччам (V—XI стст.) і перыядам найбольш поўнага развіцця феадалізму (XI—XV стст.). Рост гарадоў шпарка працягваўся ў XII—XIII стст. У адной толькі Германіі існавала не менш як 350 гарадоў.
У гэтыя стагоддзі ва ўсіх краінах Заходняй Еўропы адбывалася барацьба гарадоў з сеньёрамі. Адны гарады дабіваліся незалежнасці ў выніку паўстанняў і кровапралітных войнаў, другія адкупляліся ад феадальных сеньёраў. Горад меў свой суд, войска, казну. Гараджане стварылі самакіраванне, г. зн. бралі ў свае рукі кіраванне справамі горада.
У гарадах пачалі ўзнікаць цэхі — аб’яднанні рамеснікаў адной ці блізкіх прафесій. Гарады станавіліся цэнтрамі развіцця культуры, грамадскай думкі. У гарадах складваўся шматлікі сацыяльны слой — бюргерства. Яно аказвала ўплыў на жыццё саслоўных манархій Заходняй Еўропы ў XII— XIII стст.
Паходжанне гарадоў Кіеўскай Русі. У летапісе названы на тэрыторыі УсходнеЕўрапейскай раўніны ў IX—X стст. каля 20 гарадоў. Да пачатку XIII ст. ёсць звесткі пра 271 горад. На самай справе ўсходнеславянскіх гарадоў было больш.
Буйныя ўсходнеславянскія гарады з’яўляліся адміністрацыйнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі асобных зямель, княстваў ці валасцей. Гарады былі крэпасцямі і адыгрывалі вялікую ролю ў абароне ад варожых нашэсцяў. У гарадах былі развіты гандаль (спачатку з далёкімі краінамі) і рамяство асабліва ў XII — пачатку XIII ст., калі тут знаходзі
56
ліся двары феадалаў, засноўваліся цэрквы і манастыры.
Звычайна ўсходнеславянскі (старажытнарускі) горад складаўся з дзвюх частак: «дзядзінца», ці «ўнутранага» горада, і горада «знешняга» — асноўнай гарадской тэрыторыі з яе разнастайным насельніцтвам, сярод якога пераважалі рамеснікі і гандляры. За сценамі знешняга, «вакольнага» горада, утвараючы пасады, жыў шматлікі люд. Цэнтрам грамадскага жыцця горада быў «торг» — гарадскі рынак.
Для росту гарадоў важнае значэнне мела іх геаграфічнае становішча. Калі горад быў заснаваны на перасячэнні гандлёвых шляхоў, каля пераправы або ў зручным для прыстані вусці ракі, для яго развіцця ствараліся спрыяльныя ўмовы. Як і ў Заходняй Еўропе, наяўнасць пастаяннага рынку, куды збіралася навакольнае сельскае насельніцтва і прыязджалі замежныя купцы, магла прадвызначыць узнікненне горада менавіта на гэтым месцы.
Сацыяльны склад насельніцтва гарадоў вызначаўся разнастайнасцю. Тут жылі купцы, рамеснікі, баяры, князі, дружыннікі, духавенства. Пры дварах феадалаў знаходзіліся чэлядзь і халопы, якія абслугоўвалі вышэйшы слой гарадской знаці. У этнічных адносінах у гарадах пераважалі мясцовыя жыхары, але было нямала выхадцаў з іншых славянскіх племянных княжанняў і прадстаўнікоў неславянскага насельніцтва.
Жыхары гарадоў былі звязаны з сельскай гаспадаркай, мелі агароды, разводзілі жывёлу. Малыя гарады доўга захоўвалі аграрнагандлёвы ці аграрнарамесніцкі характар.
Буйнейшым горадам усходняга славянства быў Кіеў. На высокім беразе Дняпра ў канцы V— VIII ст. існаваў куст протагарадскіх славянскіх паселішчаў. У IX—X стст. Кіеў сфарміраваўся як сапраўдны горад. Пры князю Алегу ўлада кіеўскага князя распаўсюдзілася на Ноўгарад, Чарнігаў, Пераяслаўль, Смаленск, Растоў і іншыя гарады.
У X—XI стст. Кіеў з’яўляўся сталіцай дзяржавы, якую гісторыкі называюць Кіеўскай Руссю. Ен налічваў дзесяткі тысяч жыхароў. У выніку распаду гэтай дзяржавы ў другой палове XII ст. утварылася Кіеўскае княства, да якога адносіліся гарады Выш
57
гарад, Белгарад. Канеў, Родзень, Іскорасцень і інш. Некаторыя з іх былі буйнымі гарадамі, займалі плошчу ў 60—80 гектараў.
На тэрыторыі Украіны другія буйныя гарады сталі сталіцамі асобных княстваў: Чарнігаўскага — Чарнігаў, Галіцкага — Галіч, Валынскага — Уладзімір Валынскі, Пераяслаўскага — Пераяслаўль.
Лёс княства быў цесна звязаны з лёсам яго галоўнага цэнтра. Князь, які валодаў горадам, станавіўся валадаром усяго княства.
Важнейшым горадам на шляху «з вараг у грэкі» быў Ноўгарад, размешчаны ў паўночназаходняй частцы УсходнеЕўрапейскай раўніны. За тры кіламетры ад цяперашняга горада Ноўгарада ёсць Рурыкава гарадзішча IX—X стст. Мяркуюць, што ў сувязі з запусценнем гэтага гарадзішча быў пабудаваны ў канцы X ст. Ноўгарад («Новы горад») у іншым месцы. Вакол новага дзядзінца вырас пасад на берагах Волхава, які падзяляўся на пяць раёнаў («канцоў»). 3 1136 г. Ноўгарад стаў своеасаблівай сярэдневяковай рэспублікай з выбранымі на вечы прадстаўнікамі ўлады (пасаднікам, тысяцкім). Да Наўгародскай зямлі адносіліся вельмі старажытныя гарады Пскоў, Ладага, Ізборск.
Ва УладзіміраСуздальскай зямлі былі гарады Растоў, Белавозера, Суздаль, Уладзімір (на Клязьме). Упершыню пад 1147 г. у летапісе названа Масква, невялікі населены пункт атрымаў назву ад ракі, на якой быў заснаваны.
Гарады Кіеўскай Русі мелі ў сваім паходжанні шэраг агульных рыс з феадальнымі гарадамі Заходняй Еўропы. Яны ўзніклі амаль адначасова з імі. Аднак ва ўсходнеславянскіх гарадах жыхары не здолелі ў XII — пачатку XIII ст. дамагчыся ўстанаўлення такога грамадскага ладу, які быў у заходнееўрапейскіх гарадах у XII—XIII стст.; тут не было рамесніцкіх цэхаў і не склалася саслоўе, накшталт заходнееўрапейскага бюргерства, якое панавала ў гарадах.