Гісторыя Беларусі
ад старажытных часоў да канца XIII ст.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1994
Помнікі каменнага веку на Беларусі. Найбольш старажытныя прылады працы сярэдняга палеаліту (100—35 тыс. гадоў назад) знойдзены каля в. Свяцілавічы, Падлужжа на Гомельшчыне, Абідавічы на Магілёўшчыне. Збіральніцтва «дароў прыроды» і паляванне на буйных жывёл былі галоўнымі крыніцамі існавання людзей усіх эпох палеаліту.
На Гомельшчыне вучоныя даследавалі рэшткі дзвюх познапалеалітычных стаянак, якія існавалі 26—24 тыс. гадоў таму назад. Каля в. Бердыж Чачэрскага раёна на беразе Сажа выяўлены рэшткі трох паглыбленых у зямлю жытлаў авальнай формы з вогнішчамі пасярэдзіне.
Другая палеалітычная стаянка выяўлена каля в. Юравічы ў Калінкавіцкім раёне, дзе пры раскопках знойдзены косці маманта і прылады працы з крэменю.
Для таго часу быў характэрны вельмі суровы клімат, амаль бязлесныя ландшафты і шырокае распаўсюджанне шматгадовай мерзлаты. У прамежак часу 22—16 тыс. гадоў на тэрыторыі Беларусі наогул не вядомы стаянкі першабытных людзей. Вельмі верагодна, што людзі ў перыяд максімальнага пахаладання мігрыравалі на поўдзень.
Апошні ледавік адступіў з поўначы Беларусі 15 тыс. гадоў назад. Рэльеф мясцовасці, сетка рэк, таксама як раслінны і жывёльны свет, паступова сталі падобнымі на сучасныя. Пачалася эпоха мезаліту, якая датуецца на тэрыторыі Беларусі ад IX да канца V тысячагоддзя да н. э. 3 поўдня па басейнах
8
рэк адбывалася засяленне Беларусі людзьмі. Спачатку чалавек з’явіўся толькі на некаторых участках далін буйных рэк. Потым ён рассяліўся на гэтых далінах, затым стаў цікавіцца навакольнымі рэкамі, азёрамі і, нарэшце, міжрэччамі. Першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ўтварылася 7—8 тысячагоддзяў назад у эпоху мезаліту.
У плямён паўсюдна распаўсюдзіліся лук і стрэлы з крамянёвымі наканечнікамі. Цяпер чалавек сістэматычна мог паляваць на дробных жывёл, птушак. Яго памочнікам стаў сабака — першая прыручаная жывёла. Але роля збіральніцтва не паменшылася. У гаспадарцы значнае месца заняло рыбалоўства.
Паступова кожная рэчка і возера набылі свае назвы. Вось чаму па старажытных назвах вадаёмаў — гідронімах — вызначаюцца народыэтнасы, якія тут некалі жылі.
Культура грамадства ў ледавіковы перыяд была амаль аднародная на ўсёй прасторы рассялення чалавека. Пасля таго як ледавік растаў, чалавецтва рассялілася значна шырэй. Розныя плямёны апынуліся ў розных жыццёвых умовах. Жыццё паўднёвых і паўночных плямён пайшло рознымі шляхамі. Культура развівалася не аднолькавымі тэмпамі. Каменны век у паўднёвых раёнах Усходняй Еўропы скончыўся ў V тысячагоддзі да н. э. У многіх раёнах лясной паласы ён надоўга затрымаўся. Гэта ў пэўнай меры адносіцца таксама да Беларусі і суседняй Прыбалтыкі.
На тэрыторыі Беларусі неаліт пачаўся ў канцы V—IV тысячагоддзі да н. э. Да гэтага часу клімат стаў больш цёплы, усюды раслі ліставыя лясы. Невялікія паселішчы з наземнымі або паўзямлянкавымі жытламі размяшчаліся найчасцей пры вусцях рэк, на іх берагах і пясчаных дзюнах. Асноўнымі заняткамі насельніцтва было рыбалоўства, паляванне і збіральніцтва. Пад канец эпохі з’явіліся вытворчыя формы гаспадаркі — прымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля.
Удасканальваліся спосабы апрацоўкі каменя, пашыралася шліхтаванне сякер, долатаў, цёслаў, матык. Ужываліся серпападобныя нажы. Людзі пачалі пераходзіць да здабычы крэменю шахтным споса
9
бам. Старажытныя шахты выяўлены каля Краснага Сяла Ваўкавыскага раёна. Пачаўся прымітыўны абмен крэменем з іншымі плямёнамі.
Найважнейшая рыса неаліту — з’яўленне керамічнай вытворчасці. 3 гліны выраблялі посуд. Яго ляпілі ўручную і абпальвалі на вогнішчы. Пасудзіны ўпрыгожваліся арнаментам. Дно яны мелі завостранае (конусападобнае) для таго, каб было больш зручна змяшчаць у ямцы.
Медны і бронзавы вякі. Неаліт папярэднічаў эпосе пашырэння першых металаў — медзі і бронзы. Медны век быў далейшым крокам у развіцці матэрыяльнай вытворчасці першабытнага грамадства. 3 выкарыстаннем медзі пачалася эпоха металу.
Самыя старажытныя ў свеце медныя вырабы знойдзены ў Малой Азіі (тэрыторыя Турцыі). Яны датуюцца канцом VII тысячагоддзя да н. э. У Двурэччы медзь і бронзу ведалі ў VI тысячагоддзі, у Егіпце — у V тысячагоддзі да н. э. У Закаўказзі і на Украіне найбольш старажытныя знаходкі датуюцца V—IV тысячагоддзямі да н. э.
Усходняя Еўропа, уключаючы Украіну, бедная на радовішчы медзі. У Беларусі яны зусім адсутнічаюць. Таму вялікую ролю для насельніцтва Усходняй Еўропы мелі радовішчы медзі, якія распрацоўваліся на Балканах, у Карпатах і на Каўказе. У даследаванні меднага веку многа складаных пытанняў. На тэрыторыі Беларусі такі перыяд наогул не вылучаецца.
У эпоху каменя, медзі, бронзы ўзнікаюць значныя адрозненні ў жыцці асобных груп людзей, што дае магчымасць даследчыкам вызначыць археалагічныя культуры. Пад імі звычайна разумеюць сукупнасці археалагічных помнікаў (рэшткі паселішчаў, гарадзішчы, могільнікі), якія належаць да адной тэрыторыі і эпохі, маюць агульныя асаблівасці ў прыладах працы, выглядзе жытлаў, пахавальным абрадзе і г. д. Здараецца, што археалагічная культура ў пэўнай ступені адпа'вядае этнічнай супольнасці — групе роднасных плямён.
У паўднёвых лесастэпавых раёнах Усходняй Еўропы раней узніклі жывёлагадоўля і земляробства. Найбольш старажытнай земляробчай археалагічнай культурай на тэрыторыі Украіны была трыпольская культура плямён меднакаменнага веку IV—
10
Ill тысячагоддзя да н. э. Насельніцтва ўжывала каменныя і ў меншай ступені медныя прылады працы. 3 медзі рабіліся пераважна ўпрыгожанні. Плямёны займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, на раннім этапе вялікую ролю адыгрывалі паляванне і рыбалоўства.
У канцы III — пачатку II тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Беларусі скончыўся неаліт і пачаўся бронзавы век. Пашыраліся вытворчыя формы гаспадаркі, заснаванай на жывёлагадоўлі і першабытным земляробстве. З’яўляліся медныя і бронзавыя вырабы (нажы, шылы, наканечнікі дзідаў, сякеры, упрыгожанні), якія траплялі сюды ў невялікай колькасці праз абмен. Большасць прылад працы выраблялася паранейшаму з крэменю, рога, косці. Пры раскопках часта на паселішчах і могільніках трапляюцца разнастайныя шліхтаваныя сякеры.
Вельмі важная рыса бронзавага веку — распаўсюджанне жывёлагадоўлі і першабытнага земляробства. Пад пасевы рыхтаваліся невялікія ўчасткі зямлі, якія апрацоўваліся каменнымі і рогавымі матыкамі. Жалі крамянёвымі сярпамі, а зерне расціралі з дапамогай ручных зерняцёрак. У пэўных умовах роля жывёлагадоўлі была больш істотная ў параўнанні з земляробствам.
З’яўленне каня ў перадавых земляробчых краінах прывяло да перавароту ў ваеннай справе і значна палепшыла зносіны і сувязі паміж імі. Але асаблівае значэнне меў конь для жывёлагадоўчых плямён. Яго выкарыстоўванне паскарала іх перасяленні. Шэраг плямён маглі перайсці на вандроўную ці паўвандроўную гаспадарку з адгонам жывёлы на летні сезон на пашу. У выніку жывёлагадоўля станавілася больш прадукцыйнай. Стваралася магчымасць адносна хуткага пераезду на значныя адлегласці вялікіх этнічных груп насельніцтва, што мела ўплыў на гістарычны лёс многіх народаў Еўропы і Азіі.
Але прагрэс у эпоху бронзы быў хуткім не на ўсіх тэрыторыях. Адной з прычын, якія замаруджвалі развіццё вытворчых сіл, была адсутнасць меднарудных радовішчаў у большасці абласцей Усходняй Еўропы, уключаючы Беларусь. Беларусь была аддалена ад цэнтраў металургіі, і таму тут больш працяглы час захоўваліся каменныя прылады працы.
11
§ 2. Старажытнае грамадства
Першабытная абшчына і яе развіццё. На развіццё грамадства вельмі істотны ўплыў аказваў спосаб здабывання сродкаў жыцця ці, іншымі словамі, спосаб вытворчасці матэрыяльных даброт, і ў першую чаргу, мусіць, выраб прылад працы. Вытворчасць заўсёды знаходзіцца ў стане змен, а гэта ўздзейнічае на змены ў жыцці ўсяго чалавечага грамадства.
Першабытнае грамадства прайшло некалькі гістарычных перыядаў. Перыяд праабшчыны характарызуецца, пераважна, выкарыстаннем гатовых прадуктаў прыроды. У пошуках ежы людзі вандравалі статкамі ў некалькі дзесяткаў чалавек. Нізкі ўзровень вытворчых сіл абумоўліваў зусім простую грамадскую арганізацыю — праабшчыну. У адзіночку чалавек існаваць не мог. Яму заўсёды пагражала пагібель ад драпежных звяроў ці голаду. Прымітыўныя прылады працы вымушалі людзей разам працаваць, калектыўна змагацца з драпежнымі звярамі, сумесна здабываць сабе ежу. Спачатку ў праабшчынах не было індывідуальнага шлюбу. Існавалі неўпарадкаваныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай.
У часы верхняга палеаліту адбыліся важныя змены ў фізічным абліччы людзей. Неандэртальскі чалавек змяніўся чалавекам сучаснага фізічнага тыпу, так званым чалавекам разумным — неаантрапам («новы чалавек»). Гэты пераход да сучаснага фізічнага тыпу людзей быў абумоўлены не толькі развіццём працы, але і змяненнямі сямейнашлюбных адносін. У эпоху верхняга палеаліту ўзніклі новыя абмежаванні ў шлюбных адносінах. З’явілася экзагамія — забарона шлюбу паміж родзічамі. Шлюб быў вынесены за межы роднаснага калектыву. Пры такім шлюбе абмяжоўвалася кровазмяшэнне, пакаленне людзей стала больш жыццяздольным. Узнік групавы шлюб, пры якім усе члены аднаго роду мелі права і павінны былі ўступаць у шлюб з усімі членамі другога роду.
У познім палеаліце, а затым у мезаліце і неаліце, існавала і развівалася родавае грамадства. Асноўным вытворчым калектывам была ранняя родавая абшчына з некалькіх дзесяткаў чалавек. Сумесная
12
праца асноўвалася на агульнай уласнасці на большасць сродкаў вядзення гаспадаркі.
Жанчына разам з мужчынам адыгрывалі важную ролю ў гаспадарчым жыцці. Мужчына быў паляўнічым і рыбаловам, жанчына — збіральніцай грыбоў, ягад, ядомых каранёў. За жанчынай заставаліся хатнія работы, дастаўка вады і паліва, прыгатаванне ежы, догляд за дзецьмі. Усе члены ранняродавай абшчыны з’яўляліся раўнапраўнымі, іх паводзіны рэгуляваліся воляй калектыву, звычаямі і родавай мараллю. Існаванне чалавека паза родам было немагчымым. Сваяцтва вялося па маці.
Мацярынскі род складаўся з усіх дачок, унучак і праўнучак адной прарадзіцельніцымаці і іх мужоў, якія былі ўзяты з другіх родаў. Сям’я ў самім родзе была парнай, аднак шлюбныя сувязі яшчэ не сталі трывалымі. Сувязь усіх членаў роду засноўвалася на паходжанні ад адной маці, на калектыўным характары працы і агульнай уласнасці.