Гісторыя Беларусі
ад старажытных часоў да канца XIII ст.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1994
Балты і фінаугры належаць да дзвюх зусім розных моўных сем’яў. Фінаугорскія народы складаюць уральскую моўную сям’ю. Фінаугорскі арэал ахоплівае значную частку Волжскага басейна, уключаючы Прыкам’е. Да пачатку сярэднявечча фінаугры ў моўных і культурных адносінах падзяліліся на мноства плямён і племянных груповак. Да прыбалтыйскафінскай моўнай групы цяпер належаць эстонцы, фінысуомі, лівы, карэлы.
Прыбалтыйскафінскія плямёны ў старажытнасці засялялі тэрыторыю Наўгародскай і Пскоўскай зямель. Невыпадкова, што назвы некаторых рэк і азёр суседніх раёнаў на Віцебшчыне належаць да прыбалтыйскафінскай гідранімікі.
23
Аднак пераважная большасць назваў рэк ва ўсёй Беларусі захавала карані, якія ёсць у літоўскай і латышскай мовах, і характэрныя канчаткі. Адсюль назвы рэк Волча, Гайна, Грыўда, Друць, Клёва, Лучоса, Мытва, Нача, Ула, Усяжа, Эса.
Высветлілася, што назва ракі Тур’я ўзнікла не ад тура — быка, а ад балцкага слова «турас» — што значыць «дрыгва». Таму Тур’я — гэта Дрыгвянка. У Беларусі вядома некалькі рэчак Дунаек. Іх назва паходзіць, верагодна, ад «дунайс» — «глеістая мясціна». Такіх прыкладаў шмат.
Мовазнаўцы вывучылі назвы рэк і азёр на абшары, які супадае са значнай часткай беларускай этнічнай тэрыторыі, і выявілі тут сотні балцкіх гідронімаў. Асабліва густа размешчаны назвы рэк, звязаныя з балтамі, у басейнах Бярэзіны і Сажа.
Даныя гідранімікі паслужылі адным з аргументаў для вываду, што на тэрыторыі Беларусі з глыбокай старажытнасці, прыкладна да сярэдзіны першага тысячагоддзя нашай эры і яшчэ пазней, жылі балтамоўныя плямёны. Славянскае насельніцтва запазычыла назвы рэк і азёр ад сваіх папярэднікаў. Старажытныя назвы дажылі да нашых дзён і ператварыліся ў сведчанне этнічнай гісторыі.
Паселішчы рымскага часу на Беларусі. У Паўднёвай і Усходняй Беларусі ў III—V стст. былі распаўсюджаны помнікі кіеўскай культуры. Упершыню яны вывучаліся ўкраінскімі археолагамі на Кіеўшчыне і амаль адначасова беларускімі даследчыкамі ў Верхнім Падняпроўі.
У першыя стагоддзі нашай эры насельніцтва Верхняга Падняпроўя пакінула гарадзішчы. Для паселішчаў былі выбраны адкрытыя неўмацаваныя месцы на невысокіх берагах рэк. Плошча паселішчаў складала ад 2 да 10 гектараў. Побач звычайна размяшчаліся могільнікі.
Чаму ж адбыліся такія значныя змены ў тыпах паселішчаў? Прычын было дзве. Папершае, на нізка размешчаных вялікіх паселішчах больш зручна займацца сельскай гаспадаркай і жывёлагадоўляй, чым пражываючы на высокай, невялікай памерамі, гары. Падругое, напэўна, у пачатку нашай эры ў плямён узнікла даволі моцная грамадская арганізацыя — саюз плямён, якая забяспечвала ахову кожнай асобнай абшчыны і адначасова спрыяла да
24
лейшаму пранікненню гэтых плямён у іншыя суседнія вобласці.
Больш як 300 паселішчаў і некалькі бескурганных могільнікаў удалося выявіць у Беларускім Падняпроўі. Некаторыя з іх грунтоўна вывучаны. Гэтыя помнікі маюць некаторыя агульныя рысы з паселішчамі і могільнікамі зарубінецкай культуры. На паселішчах будавалі невялікія памяшканні слупавой канструкцыі, а таксама збудаванні квадратнага паўзямлянкавага тыпу. Насельніцтва мела сувязі з паўночнымі правінцыямі Рымскай імперыі.
Адно з такіх вялікіх паселішчаў было даследавана каля в. Адаменка ў Быхаўскім раёне на Магілёўшчыне. Яго старажытныя жыхары здабывалі і апрацоўвалі жалеза, кавалі выраблялі сярпы, нажы, іншыя рэчы. 3 каляровых металаў рабілі ўпрыгожанні, якія адлівалі ў спецыяльных формах. Прывабна выглядалі бронзавыя жаночыя падвескі. Іх насілі ў складзе маністаў. У сярэдзіне кожнага вырабу былі невялікія паглыбленні, запоўненыя шклопадобнай масай чырвонага колеру — эмаллю. Найбольш цікавыя знаходкі — рэчы, якія трапілі сюды з далёкіх зямель Рымскай імперыі. Напрыклад, медная манета Геты, выбітая ў 209 г. у горадзе АўгустаТраяна (цяпер горад Філінопаль у Балгарыі). Выяўлены рэшткі бронзавых рымскіх пасудзін і рымскай керамікі, якая пакрыта лакам. Памёршых, як і раней, спальвалі і хавалі ў грунтавых ямах. Такі грунтавы могільнік даследаваны каля в. Тайманава Быхаўскага раёна. Рэшткі крэмацыі памёршых ссыпалі ў гаршкі (урны), якія змяшчаліся ў яму.
Многія вучоныя лічаць плямёны кіеўскай культуры славянскімі, і гэта найбольш верагодна.
Зусім іншыя помнікі II—IV стст. н. э. былі выяўлены ў Заходнім Палессі ў Брэсцкай вобласці. Аказваецца, па гэтай тэрыторыі рухаліся ўсходнегерманскія плямёны, калі готы перасяляліся з нізоўяў Віслы ў Пабужжа, Падняпроўе і Падунайе. На ўскраіне Брэста каля былой в. Трышын быў адкрыты і даследаваны грунтавы могільнік. Пахаванні зроблены па абраду спалення памёршых. Рэшткі крэмацыі знаходзяцца ў невялікіх ямках. Па звычаю сюды змяшчалі таксама розныя рэчы, у першую чаргу кераміку — гаршкі, місы, збаны. Па сваёй форме і спосабах вырабаў яны вельмі блізкія да тых пасудзін.
25
якія знаходзяць у нізоўях Віслы, дзе ў раннім жалезным веку жылі германскія плямёны. Пацвярджаюць гэта і іншыя рэчы — касцяныя грабяні асаблівай формы, металічныя спражкі, шкляныя і бурштынавыя пацеркі. У Брэсцкай вобласці знойдзена некалькі падобных могільнікаў. Але германскім плямёнам не прыйшлося трывала замацавацца ў гэтых месцах.
Пытанні і заданні
1. Калі і дзе існавалі гальштацкая і латэнская культуры? 2. Якія археалагічныя культуры існавалі ў раннім жалезным веку на тэрыторыі сучаснай Беларусі? 3. Вызначце на карце месцы распаўсюджання археалагічных культур ранняга жалезнага веку. 4. Чаму многія вучоныя лічаць плямёны культур штрыхаванай керамікі і днепрадзвінскай балцкімі, што належалі продкам літоўцаў і латышоў?
§ 4. «Вялікае перасяленне народаў». Славяне і балты
Вытокі народаў Еўропы. Своеасаблівасцю ранняга сярэднявечча была значная рухавасць насельніцтва. Гэта акалічнасць спрыяла частым кантактам, этнічнаму ўзаемапранікненню розных яго груп. Назіралася асіміляцыя плямён і народаў, іх зліццё, паглынанне адных другімі — звычайна больш вялікімі. Працэс асіміляцыі заключаецца ў засваенні чужой мовы, звычаяў, рэлігіі.
Большасць сучасных еўрапейскіх народаў сфарміравалася ў выніку доўгага і складанага гістарычнага развіцця, з’явілася сінтэзам шматлікіх перакрыжаваных этнічных уздзеянняў.
Народы (этнасы) — гэта гістарычна склаўшыяся групы людзей, якія звязаны агульнасцю тэрыторыі свайго фарміравання, мовы, культуры. Разам з тэрмінам «народ» вучоныяэтнолагі (этнографы) часта выкарыстоўваюць выраз «этнічная супольнасць». Апошняе паняцце шырэй за першае. Этнічнай супольнасцю, ці агульнасцю, можна назваць і групы народаў, якія блізкія па мове і культуры, і частку народа, якая мае культурныя і моўныя асаблівасці. Асобныя этнічныя супольнасці могуць уяўляць малую групу з некалькіх соцень чалавек і быць буйнымі пранародамі і народамі.
26
Вучоныя ўстанавілі, што ў старажытныя часы на прасторах Азіі і Еўропы была пашырана індаеўрапейская мова. На ёй у III—II тысячагоддзях да н. э. гаварылі індаеўрапейцы, тыя самыя «шнуравікі», пра якіх ужо апавядалася. Яны былі продкамі славян, балтаў, германцаў, грэкаў, індыйцаў, іранцаў і іншых народаў.
У выніку міграцыі і рассялення на велізарнай тэрыторыі індаеўрапейцы страцілі сваё былое моўнае адзінства. Неўзабаве паміж Одрай і Віслай на тэрыторыі сучаснай Польшчы, паводле меркаванняў вучоных, сфарміраваліся славяне.
У першых стагоддзях нашай эры пад націскам готаў, якія прыйшлі са Скандынавіі і высадзіліся каля вусця Віслы, славяне пачалі сваю міграцыю на ўсход. 3 басейна Віслы яны перайшлі ў басейн Прыпяці і дасягнулі Дняпра. Пад націскам славян мянялі сваю тэрыторыю балты — продкі літоўцаў і латышоў, яцвягаў і прусаў.
Значную ролю ў фарміраванні народаў сярэдневяковай Заходняй і Цэнтральнай Еўропы адыгралі германскія плямёны. Першапачатковай вобласцю рассялення германцаў была Паўднёвая Швецыя, узбярэжжа і астравы Балтыйскага мора. Адсюль у III—II стст. да н. э. яны рухаліся на поўдзень. Перамяшчэнне германскіх плямён адбывалася паводле двух галоўных напрамкаў: па Эльбе, да вярхоўяў Рэйна, і па Вісле, да ніжняга цячэння Дуная. У першыя стагоддзі нашай эры склаліся дзве асноўныя групы германскіх плямён — усходнія (лангабарды, вандалы, готы, бургунды, свевы) і заходнія (алеманы, бавары, саксы, салічаскія франкі).
У канцы IV ст. н. э. пачалося асабліва масавае перамяшчэнне «варварскіх» плямён і іх уварванне на тэрыторыю Рымскай імперыі. Тады «варварамі» грэкі і рымляне называлі ўсе народы, якія размаўлялі на іншых, незразумелых ім мовах. У IV— VII стст. перасяляліся германскія, славянскія, сармацкія і іншыя плямёны. Прычыны былі розныя: геаграфічныя — адбывалася пацяпленне клімату ў лесастэпавай зоне Усходняй Еўропы, эканамічныя (для гаспадаркі патрэбны былі новыя тэрыторыі), сацыяльныя — жаданне набыцця багаццяў шляхам захопаў.
Падзел славян на тры групы. Рымскія аўтары
27
I—II стст. н. э. пісалі пра плямёны «вянедаў». Гэта самая старажытная назва славян. У V ст. пачалося засяленне славянскімі плямёнамі Балканскага паўвострава, які ўваходзіў у склад Візантыі.
Гісторыкі VI ст. называлі славянскія плямёны антамі і склавінамі. Славяне рассяліліся на вялікую тэрыторыю ад Лабы (Эльбы) да ніжняга Дуная, Сярэдняга Дняпра, Дона і Чорнага мора. Яны сталі найбольш небяспечнымі суседзямі Візантыі. У 577 г. вялікая колькасць славян (да 100 тыс. чалавек) пераправілася праз Дунай, навадніла Фракію, Македонію і Фесалію. Славяне засталіся на тэрыторыі імперьіі, засялілі Далмацыю і Істрыю. Да сярэдзіны VII ст. славяне занялі сваімі паселішчамі амаль усю тэрыторыю Балканскага паўвострава. Яны рабілі частыя набегі на астравы Эгейскага мора, нападалі на Крыт, а ў 626 г. нават асаджалі сталіцу імперыі — Канстанцінопаль. Нямала славян перасялілася ў Малую Азію.
У VI—VII стст. славяне падзяліліся на тры вялікія групы: адны з іх праніклі на захад — на берагі Одры і Лабы (Эльбы). Разам з насельніцтвам, якое жыло на берагах ракі Віслы, яны сталі продкамі сучасных заходнеславянскіх народаў — польскага, чэшскага, славацкага. Славянскія плямёны, якія пасяліліся на Балканскім паўвостраве, былі продкамі сучасных паўднёваславянскіх народаў — балгар, сербаў, харватаў, славенцаў, македонцаў, чарнагорцаў. Яны змяшаліся з мясцовым фракійскім і ілірыйскім насельніцтвам, якое раней прыгняталі візантыйскія рабаўладальнікі. Амаль адначасова з заходнімі і паўднёвымі славянамі вылучылася трэцяя група — усходнія славяне, продкі сучасных беларусаў, украінцаў і рускіх.