• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца XIII ст.

    Гісторыя Беларусі

    ад старажытных часоў да канца XIII ст.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 111с.
    Мінск 1994
    38.02 МБ
    У другой палове XII ст. з Тураўскай зямлі выдзеліліся асобныя ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае. Тураўская зямля згубіла былое палітычнае значэнне. Дробныя княствы трапілі ў залежнасць ад галіцкавалынскіх князёў.
    Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы. Землі Сярэдняга Пабужжа на працягу многіх стагоддзяў уключалі гарады Берасце, Камянец, Кобрын, Драгічын, Мельнік, Бельск. Размяшчаліся яны па абодвух
    43
    баках Заходняга Буга. Уся гэта прастора была аб’яднана вакол свайго галоўнага горада Берасця.
    Неабгрунтаваным з’яўляецца ўключэнне некаторымі гісторыкамі Берасця ў склад старажытнай Валыні. У яго з Валынню існавала толькі палітычная сувязь. Берасцейшчына аддзялялася ад Валыні балотамі і пушчамі, з якой амаль не мела тэрытарыяльных сувязей. Яна з’яўлялася прыродным прадаўжэннем у заходнім напрамку туравапінскага дрыгавіцкага Палесся, а на поўначы злівалася ў адзіны масіў з Гродзеншчынай.
    На працягу многіх стагоддзяў не існавала этнічнай мяжы паміж Падляшшам (на тэрыторыі Польшчы) і астатняй часткай Берасцейскай зямлі. Адзінства зямель Сярэдняга Пабужжа было парушана ў XVI ст. Люблінскай уніяй, калі гэтыя землі трапілі пад уладу шляхецкай Польшчы. Землі Сярэдняга Пабужжа былі цесна звязаны з тэрыторыяй, дзе складвалася беларуская этнічная супольнасць.
    У асваенні Берасцейскага Пабужжа прынялі значны ўдзел дрыгавічы. Гэта пацвярджаюць матэрыялы археалагічных даследаванняў. У вярхоўях басейна ЗаходняГа Буга ў IX—XI стст. знаходзілася таксама групоўка ўсходніх славян — валынян. У Пабужжы расііаўсюджаны «каменныя курганы», пры ўзвядзенні якіх выкарыстоўваліся, акрамя пяску і суглінку, валунныя камяні. Курганы падобны да пахаванняў яцвягаў — заходнебалцкіх плямён. Уяўляецца верагодным меркаванне, што каменныя курганы Берасцейшчыны належалі нашчадкам славянізаваных яцвягаў.
    У летапісах пад 1017 і 1019 гг. з’яўляюцца першыя звесткі аб Берасці, калі адбывалася драматычная барацьба паміж сынамі Уладзіміра Святаславіча (хрысціцеля Русі) за велікакняжацкі трон.
    Горад быў заснаваны ў пачатку XI ст., напэўна, выхадцамі з дрыгавіцкага племяннога княжання. Берасце было невялікай, але важнай крэпасцю і горадамдзяржавай на заходняй мяжы ўсходняга славянства. Горад знаходзіўся пад пратэктаратам (заступніцтвам) больш моцных суседзяў: спачатку Турава, затым Кіева і УладзіміраВалынскага. Польскія князі праяўлялі зацікаўленасць да Берасця і, напэўна, захапілі яго.
    Летапіс паведамляе аб некалькіх паходах Яра
    44
    слава Мудрага да Берасця. Відаць, гэтыя паходы былі безвыніковымі і горад быў вызвалены ад палякаў толькі ў 1043 г.
    У XI—XIII стст. у Сярэднім Пабужжы сутыкаліся інтарэсы туравапінскіх, кіеўскіх, галіцкавалынскіх, а ў XIV ст. і літоўскіх князёў з інтарэсамі польскіх князёў і феадалаў. Польскія князі ў канцы XII — пачатку XIII ст. часова захоплівалі пабужскія землі і г. Берасце. Драгічынскую воласць захапілі нямецкія рыцары Дабжынскага ордэна, якія ў 1237 г. былі разбіты і выгнаны галіцкавалынскім князем Данілам Раманавічам.
    У 1153 г. у Берасці самастойна княжыў князь Уладзімір Андрэевіч, пазней Уладзімір Мсціславіч. Аднак тут не ўтварылася свая дынастыя князёў, што з’яўляецца асаблівасцю грамадскапалітычнага жыцця гэтага горада. У канцы XII ст. Берасце было ў складзе ўладанняў галіцкавалынскага князя Рамана Мсціславіча. Гэты князь пашырыў уладу на Кіеў, стаў наймагутнейшым князем Русі, меў аўтарытэт у вярхах Візантыі, Польшчы, Венгрыі і Рыма.
    У Берасці ўлада належала вечу. У летапісе ёсць звесткі аб самастойных дзеяннях «берасцян», названы ваявода Ціт, які ўзначальваў мясцовае войска. Звестак недастаткова, каб высветліць больш падрабязна дзяржаўны лад Берасця, ступень самастойнасці ці васальнай залежнасці ў асобныя перыяды існавання горада і яго акругі.
    Землі Пасожжа. Сярэдневяковыя землі Пасожжа ўваходзілі ў Смаленскае і Чарнігаўскае княствы.
    Смаленск быў галоўным горадам смаленскіх крывічоў. Смаленскія крывічы, вельмі блізкія паводле паходжання і культуры да полацкіх крывічоў, удзельнічалі ў этнагенезе беларусаў. Смаленск стаў цэнтрам буйнога Смаленскага княства. Да гэтага княства ў XII—XIII стст. адносілася паўночная частка Пасожжа з гарадамі Мсціславам, Крычавам, Прупоем (Прапошаск, цяпер Слаўгарад). Да Смаленскай зямлі ў 1116 г. адышлі Копысь і Орша, але Орша была вернута Полацку.
    Горад Мсціслаў з 1180 г. з’яўляўся цэнтрам удзельнага княства, дзе княжыў Мсціслаў Раманавіч з роду Уладзіміра Манамаха. У канцы XII ст., з’яўляючыся смаленскім князем, ён далучыў горад да Смаленска.
    45
    Тэрыторыя ніжняга цячэння Сажа з Гомелем і Чачэрскам, а таксама Рэчыца на Дняпры ў XII — XIII стст. уваходзілі ў склад моцнага Чарнігаўскага княства. Гомель вельмі старажытны горад, у летапісах ён названы позна, пад 1142 г., калі ён належаў Ігару Вольгавічу, на якога напаў смаленскі князь. Гомель і Чачэрск былі чарнігаўскай вотчынай князёў Давыдавічаў. У 60х гг. XII ст. у Гомелі з’явіўся княжацкі трон. Падрабязных звестак аб Гомельскім княстве ў летапісах няма. Даныя археалагічных раскопак пацвердзілі, што Гомель з’яўляўся буйным горадам і быў разбураны ў часы манголататарскай навалы.
    Пытанні і заданні
    1.	Якія функцыі выконвае дзяржава? Якія галоўныя адзнакі яна мае? 2. Прывядзіце доказы, што Полацкае княства было раннесярэдневяковай дзяржавай. 3. У чым заключаліся асаблівасці дзяржаўнага кіравання ў Тураўскай зямлікнястве? 4. Назавіце гарады, якія ўзніклі ў Сярэднім Пабужжы. На якіх тэрыторыях яны цяпер размяшчаюцца? 5. Да якіх княстваў належалі гарады, якія знаходзяцца цяпер на тэрыторыі Пасожжа ва ўсходняй Беларусі?
    Раздзел III. ШЛЯХІ РАЗВІЦЦЯ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН
    § 8.	Сацыяльнаэканамічнае жыццё
    Узнікненне феадалізму ў Заходняй Еўропе. Варварскія плямёны нанеслі шэраг удараў па рабаўладальніцкай Рымскай імперыі і адыгралі вельмі істотную ролю ў пераходзе ад антычнага рабаўладальніцкага ладу да феадалізму ў Заходняй Еўропе.
    У V—VI стст. пасля перасялення германцаў на тэрыторыю Галіі, Італіі, Іспаніі, Паўночнай Афрыкі іх зямельныя надзелы сталі алодамі — свабодна адчужальнай уласнасцю. Германцы, як і мясцовыя жыхары, прадавалі, куплялі, даравалі і завяшчалі рухомую і нерухомую маёмасць. Гэта было істотнай перадумовай зараджэння феадальных адносін.
    Адной з форм прыцягнення свабодных сялян да феадальнай залежнасці быў прэкарый — права Ka
    46
    рыстання зямлёй, якое прадстаўляў землеўладальнік паводле просьбы селяніна, за што гэты селянін абавязаны быў несці пэўныя павіннасці. Ранейшыя абшчыны (маркі) захаваліся, але яны цяпер залежалі ад землеўладальнікаў. На зямлі былой свабоднай абшчыны ўзнікала феадальнае памесце, у якім працавалі залежныя сяляне.
    Утварэнне буйнога феадальнага землеўладання, з’яўленне феадальна залежных сялян у розных краінах мела свае асаблівасці, якія былі звязаны з гістарычнымі ўмовамі развіцця гэтых краін. У шэрагу абласцей Заходняй Еўропы феадалізм развіваўся ў выніку сінтэзу германскіх родаплемянных і познарымскіх рабаўладальніцкіх адносін. Такі шлях развіцця ранняга феадалізму быў характэрны для Вестгоцкага, Франкскага і іншых каралеўстваў.
    Уступаючы ў кантакты з рымлянамі, германцы запазычвалі некаторыя дасягненні рымскай тэхнікі і агракультуры. Нават на стадыі разлажэння рымскае рабаўладальніцкае грамадства стаяла па ўзроўню вытворчых сіл намнога вышэй, чым германскія плямёны. Для познарымскай агратэхнікі характэрны двухполле і трохполле, добрае ўгнаенне глебы, стойлавае ўтрыманне жывёлы.
    У заваяваных краінах германцы са свайго боку аказвалі ўплыў на развіццё вытворчых сіл. За кошт германскіх абшчыннікаў, што перасяліліся, значна вырас слой свабоднага сялянства і атрымала развіццё дробная вытворчасць, якая тады была прагрэсіўнай формай гаспадаркі.
    Адрозніваўся працэс феадалізацыі, які гісторыкі называюць «бяссінтэзным». Ен праходзіў у краінах, дзе ўзаемадзеянне з рымскім грамадствам было менш значным і поўным (Лангабардскае каралеўства) ці адсутнічала наогул (англасаксонскія каралеўствы і ўсе вобласці ўнутранай Германіі). Тут феадалізацыя ішла марудна. Без усялякага ўзаемадзеяння з познарымскімі адносінамі адбывалася разлажэнне родавага ладу і станаўленне феадальных адносін у скандынаўскіх краінах, а таксама ў краінах лясной паласы Усходняй Еўропы, уключаючы тэрыторыю Беларусі.
    Буйных франкскіх землеўладальнікаў сталі называць сеньёрамі. Сеньёры станавіліся гаспадарамі свабодных людзей, якія добраахвотна ўступалі ў за
    47
    лежнасць ад іх звычайна ў якасці васалаў. Зямельнае ўладанне, якое даваў кароль (ці якінебудзь другі буйны феадал) у пажыццёвае карыстанне васалу на ўмовах выконвання ваеннай ці адміністрацыйнай службы, называлася бенефіцый.
    Паступова бенефіцый ператвараўся ў феод — землі, якія аддаваліся ў спадчыннае ўладанне сеньёрам свайму васалу. Васал абавязаны быў за гэта несці ваенную службу. Было яшчэ паняцце «лен». Першапачаткова яно азначала тое ж, што бенефіцый, затым тое ж, што феод.
    Феадал — гэта зямельны ўласнік, уладальнік феода (лена), які эксплуатаваў сялян. Феадалізм — уклад, які заснаваны на ўмоўнай прыватнай уласнасці на зямлю і эксплуатацыі асабіста залежных сялян. Для феадалізму характэрна прысваенне феадаламі працы сялян у форме зямельнай рэнты. Феадалізму ўласцівы тры яе формы: 1) адработачная рэнта, ці паншчына; 2) рэнта прадуктамі, ці аброк; 3) грашовая рэнта.
    У Заходняй Еўропе склалася іерархічная структура феадальнай зямельнай уласнасці і адпаведна класа феадалаў. Кожны феадал валодаў зямлёю (феодам, ленам), атрыманай ад другога феадала на пэўных умовах. Найважнейшай з іх было выкананне вайсковай службы. Такія пазямельныя адносіны суправаджаліся асабістай залежнасцю падапечнага феадала (васала) ад таго, хто яго апекаваў (сеньёра). Так складвалася «феадальная лесвіца» (кароль, герцагі і графы, бароны, рыцары).
    Францыя была той краінай, дзе феадальны лад склаўся раней за ўсё і меў найбольш закончаную форму. Феадальны спосаб вытворчасці тут стаў пераважаючым, пачынаючы з IX—X стст. Працэс феадалізацыі ў Германіі па тэмпах развіцця быў значна больш марудны і скончыўся толькі на мяжы XI—XII стст., амаль на два стагоддзі пазней, чым у Францыі. Прыкладна такое ж становішча было ў Англіі і Скандынаўскіх краінах.