Гісторыя Беларусі
ад старажытных часоў да канца XIII ст.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1994
Пісьмовых звестак пра рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі амаль не захавалася. У «Аповесці мінулых часоў» вельмі коратка гаворыцца пра рассяленне славян ва Усходняй Еўропе з Дуная. Асноўныя звесткі пра гісторыю насельніцтва тых часоў вучоныя атрымліваюць з археалагічных крыніц.
У V—VIII стст. на поўдні Беларусі з’яўляюцца помнікі пражскай культуры, якія, бясспрэчна, належалі славянам. Упершыню яны былі даследаваны каля Прагі, у Чэхіі. Славянскія плямёны гэтай культуры насялялі тэрыторыю Цэнтральнай і Усход
28
няй Еўропы ад Эльбы і Одэра на захадзе да Дняпра на ўсходзе і ад Віслы і Прыпяці на поўначы да Дуная на поўдні. Спачатку насельніцтва жыло на неўмацаваных паселішчах. Рэшткі такога славянскага паселішча V—VI стст. з паўзямлянкамі і печамікаменкамі выяўлены на ўскраіне горада Петрыкава.
Пазней, з VII ст., узнікаюць умацаваныя валамі і равамі славянскія гарадзішчы. У навуцы добра вядома дэталёва вывучанае гарадзішча і паселішча каля в. Хатомель Столінскага раёна на Брэстчыне. Гарадзішча было не толькі месцам сховішча для навакольнага насельніцтва, але і з’яўлялася ўмацаванай сядзібай знаці. Тут знаходзіліся ўзброеныя дружыннікі. Простае насельніцтва жыло побач на неўмацаваным паселішчы. Яно займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбнай лоўляй і забяспечвала знаць усім неабходным. Гэта былі, магчыма, славянедулебы, вядомыя па пісьмовых крыніцах.
Мяркуюць, што славянскае племя дулебаў складвалася ў рымскі час паблізу заходнегерманскага насельніцтва. Адтуль дулебы рассяляліся ў розных напрамках. Дулебы былі на Валыні, у Чэ.Л, на сярэднім Дунаі і ў многіх іншых месцах. Маг іыма, з Валыні трапілі яны на Беларусь, дзе вядомы асобныя назвы вёсак «дулебы» (Бярэзінскі, Клічаўскі раёны).
Аднак асноўную тэрыторыю Беларусі і суседнія раёны ў V—VIII стст. засялялі іншыя плямёны. Яны жылі на неўмацаваных паселішчах, а ў час ваеннай небяспекі карысталіся невялікімі гарадзішчамісховішчамі. Такім з’яўляецца Банцараўскае гарадзішча на беразе Свіслачы на паўночназаходняй ускраіне Мінска. Ад Банцараўшчыны атрымала назву банцараўская культура. Яна была распаўсюджана ў Верхнім Падняпроўі, Верхнім Панямонні, Верхнім і Сярэднім Падзвінні.
Паселішчы з паўзямлянкамі і наземнымі жытламі размяшчаліся на пакатых узвышшах у поймах рэк або на мысах іх берагоў. Шмат паселішчаў узнікла недалёка ад ранніх гарадзішчаў, якія дадаткова ўмацоўваліся землянымі валамі і ператвараліся ў гарадзішчысховішчы. У матэрыяльнай культуры насельніцтва прысутнічаюць прыкметы як культуры славян (паўзямлянкавыя жытлы з печамікаменкамі), так і балтаў (ляпныя слоікападобныя
29
пасудзіны). На Віцебшчыне былі даследаваны доўгія курганы з пахаваннямі па абраду трупаспалення і пасудзінамі банцараўскай культуры. Пахаванні належаць крывічампалачанам. Банцараўская культура — своеасаблівая балтаславянская культура. Гэта быў перыяд балтаславянскага сінтэзу, узаемапранікнення культур, асіміляцыйных працэсаў.
Славянізацыя балтаў — пачатак беларускага этнасу. Карані беларускага этнасу ўзыходзяць да таго часу, калі славяне рассяляліся ў Верхнім Падняпроўі і суседніх абласцях. У выніку інтэнсіўнага асваення славянамі тэрыторыі Беларусі, дзе раней жылі балты, у VIII — IX стст. склаліся этнічна блізкія паміж сабой супольнасці ўсходнеславянскага насельніцтва: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, часткова валыняне, якія названы ў летапісах. На іх аснове ўтварыўся старабеларускі этнас. Ен кампактна размяшчаўся ў Верхнім Падняпроўі, Падзвінні, Панямонні. У яго фарміраванні прынялі ўдзел прадстаўнікі некаторых неславянскіх этнічных утварэнняў. Сярод іх яцвягі і іншыя балтамоўныя плямёны.
М(.жы беларускага этнасу, які складваўся на працягу многіх стагоддзяў, прыкладна ў паўтара раза шырэйшыя, чым сучасная тэрыторыя Рэспублікі Беларусь.
Мовы крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў з’яўляліся разнавіднасцямі ўсходнеславянскай мовы. У той жа час, дзякуючы аднаму балцкаму субстрату (падаснове), паміж гэтымі разнавіднасцямі адбывалася збліжэнне (кансалідацыя) на новай падаснове, што вяло да фарміравання ўласна беларускай мовы.
Продкі ўсходніх славян, якія рассяліліся ў Прыпяцкім Палессі, асімілявалі балцкія плямёны. У выніку гэтага на тэрыторыі, якую займалі прыдняпроўскія балты, узніклі ўсходнеславянскія плямёны — дрыгавічы, крывічы, радзімічы — продкі сучасных беларусаў. На тэрыторыі, дзе раней жылі іранскія плямёны, узніклі паляне, драўляне, севяране, валыняне — продкі сучасных украінцаў. У другой палове I тысячагоддзя н. э. адбывалася асіміляцыя фінаугорскіх плямён, якая прывяла да ўзнікнення ўсходнеславянскіх плямён — наўгародскіх славен, вяцічаў, часткова верхневолжскіх крывічоў — продкаў сучасных рускіх.
30
Пытанні і заданні
1. Чым тлумачыцца рознаэтнічнасць насельніцтва Заходняй Еўропы ў раннім сярэднявеччы? 2. Якія былі прычыны перасялення народаў? 3. Вызначце на карце вобласці рассялення славян у VI—VII стст. 4. Пералічыце, якія народыэтнасы адносяцца да славян. 5. Якія этнічныя супольнасці ўсходніх славян былі на тэрыторыі Беларусі ў VIII—IX стст.?
§ 5. Утварэнне сярэдневяковых дзяржаў
Зараджэнне дзяржаўнасці ў «варварскіх народаў». Датай падзення Заходняй Рымскай імперыі лічыцца 476 г. У гэтым годзе варварамі быў зняты апошні рымскі імператар, а імператарскія рэгаліі адпраўлены ў Канстанцінопаль. На тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі ўтварыўся шэраг варварскіх каралеўстваў. 3 гэтых падзей прынята пачынаць гісторыю сярэднявечча.
Аднак распад Рымскай імперыі пачаўся намнога раней. У 395 г. Рымская дзяржава канчаткова распалася на дзве часткі: Заходнюю Рымскую імперыю і Усходнюю. Ураду Заходняй Рымскай імперыі было не пад сілу весці барацьбу з «варварамі», якія наступалі, і таму ён здаваў ім адну тэрыторыю за другой. Яшчэ ў першай палове V ст. у заходніх землях Рымскай імперыі ўтварыліся варварскія каралеўствы: каралеўства вестготаў у Іспаніі, каралеўства вандалаў у Паўночнай Афрыцы. Крыху пазней узнікла новае каралеўства бургундаў у басейне ракі Роны. Бургундыя існавала як самастойная дзяржава да 534 г., калі яна была заваявана франкамі.
Пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі ўтварылася каралеўства остготаў, а затым лангабардаў у Італіі.
3 сярэдзіны V ст. пачалося ўварванне на тэрыторыю Брытанскіх астравоў германскіх плямён англасаксаў з паўночнага ўзбярэжжа Германіі. Брыты — кельцкае насельніцтва Брытаніі — аказвалі заваёўнікам упартае супраціўленне. Заваёўнікі ўтварылі на тэрыторыі Брытаніі некалькі варварскіх англасаксонскіх каралеўстваў. Найбольш важным было каралеўства Уэсекс. У IX ст. яго каралі аб’ядналі пад сваёй уладай большую частку англасак
31
сонскіх каралеўстваў. Краіна пачала называцца Англіяй. У сярэдзіне XI ст. англійскае каралеўства было заваявана нарманамі, якія прыйшлі з кантынента.
3 «варварскіх каралеўстваў» у гісторыі сярэдневяковай Еўропы найбольшую ролю адыграла дзяржава франкау. Яна ўзнікла ў канцы V ст. пасля заваявання часткі Галіі германскім племем саліцкіх франкаў. Першы франкскі кароль Хлодвіг заваяваў усю Галію. У VI ст., падпарадкаваўшы Цюрынгію, Бургундыю, Баварыю і іншыя землі, франкская дзяржава стала вялікім варварскім каралеўствам. Найбольшай магутнасці яна дасягнула пры Карле Вялікім. Яна стала імперыяй пасля яго каранацыі ў 800 г. імператарскай каронай. Франкская дзяржава прадстаўляла сабой кангламерат розных народаў і плямён.
Усе гэтыя плямёны і народнасці эканамічна не былі звязаны паміж сабой, размаўлялі на розных мовах і знаходзіліся на розных ступенях сацыяльнага развіцця. У адных народаў (франкі, лангабарды) ужо да пачатку IX ст. у агульных рысах склаўся феадалізм, у другіх захоўвалася шмат перажыткаў першабытнаабшчыннага грамадства. Кожная з тэрыторый, якую насялялі пэўныя племянныя групы і народы, жыла сваім унутраным жыццём.
У 843 г. паводле дагавора ў Вердэне імперыя канчаткова распалася, што дало пачатак існаванню трох дзяржаў Еўропы: Германіі, Італіі, Францыі.
Германскі кароль у 962 г. захапіў частку Італіі з горадам Рымам і абвясціў сябе рымскім імператарам. Гэтым ён жадаў падкрэсліць, што адраджае былую магутнасць і сілу Рымскай імперыі і імперыі Карла Вялікага. Пазней новую дзяржаву сталі называць Свяшчэннай Рымскай імперыяй. У X ст. тэрмін «немцы» становіцца звычайным для абазначэння ўсяго насельніцтва Германіі.
Узнікненне елавянскіх дзяржаў. Славяне, якія пасяліліся на Балканскім паўвостраве ў часы нападу іх на гарады і вобласці Візантыі, утварылі ў VII ст. вялікія аб’яднанні — саюзы племянных княстваў. Склалася самастойнае славянскае княства ў Македоніі, якое называлася грэчаскімі і арабскімі пісьменнікамі Склавініяй — краінай славян.
32
У заходніх славян існавалі тэрытарыяльныя аб’яднанні, якія абапіраліся на разгалінаваную сістэму «градаў». На чале такіх плямён стаялі князі, улада якіх, верагодна, была спадчыннай. Пануючае эканамічнае і палітычнае становішча займала знаць. Гэтыя аб’яднанні плямён можна разглядаць як дзяржавы, якія толькі нараджаліся.
Працэс утварэння буйных раннесярэдневяковых дзяржаў у шматукладным грамадстве павінен быў расцягнуцца на доўгі час. Аднак былі ўмовы, якія паскаралі яго,— пагроза з боку знешніх заваёўнікаў. Гэтым тлумачыцца ўзнікненне першага буйнога дзяржаўнага ўтварэння ў заходніх славян, вядомага пад назвай дзяржавы Сама. Яно аб’ядноўвала заходніх і паўднёвых славян на тэрыторыі Чэхіі, Маравіі, Славакіі, на землях лужыцкіх сербаў, часткова славенцаў і харватаў. Заснавальнікам дзяржавы быў славянскі князь Сама (623—658).
Пасля яго смерці значная частка племянных княстваў, якія ўваходзілі ў гэту дзяржаву, ад яе адышлі. На асноўнай тэрыторыі дзяржавы Сама — у Маравіі рост і ўмацаванне дзяржаўнасці працягваліся. Праз паўтара стагоддзя Маравія стала ядром Вялікамараўскай дзяржавы, якая ўзнікла ў 830 г. На пачатку X ст. пад ударамі венгерскіх плямён Вялікамараўская дзяржава распалася. У канцы IX — пачатку X ст. утварылася самастойная дзяржава, якая стала ядром чэшскай дзяржавы.
Тэрыторыя сучаснай Балгарыі пры падзеле Рымскай імперыі адышла да Візантыі. У канцы V — пачатку VI ст. на яе пачалі нападаць славянскія плямёны (склавіны і анты). У пачатку VII ст. яны пасяліліся на Балканскім паўвостраве. Пагроза з боку Візантыі, якая імкнулася аднавіць сваё панаванне на занятых славянамі землях, паскорыла ўтварэнне дзяржавы, якая вядома пад назвай — Першае Балгарскае царства (681 —1018).