Гісторыя Беларусі
ад старажытных часоў да канца XIII ст.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1994
У кожнай з трох краін — Францыі, Англіі, Германіі назіраліся свае асаблівасці развіцця дзяржаўнасці ў сярэднявеччы. Агульным было тое, што ў XII — XIII стст. ва ўсіх гэтых дзяржавах існавалі развітыя феадальныя адносіны і шмат гарадоў.
Мы ўжо ведаем, што ў канцы X — XI стст. у Верхнім Панямонні адбываўся працэс станаўлення ўсходнеславянскіх гарадоў Наваградка, Ваўкавыска, Гародні, Слоніма, Здзітава, Турыйска. У XII — XIII стст. назіраецца іх сапраўдны росквіт. Гарады становяцца цэнтрамі асобных княстваў.
Існаванне старабеларускіх гарадоў у Панямонні — важная ўмова ўтварэння беларускалітоўскай дзяржавы ў сярэдзіне XIII ст. Росквіт сярэдневяковых гарадоў з’яўляецца паказчыкам высокага для таго часу эканамічнага развіцця грамадства, у якім яны фарміраваліся. Гэта была агульная рыса развіцця дзяржаўнасці ў народаў Заходняй Еўропы і ў насельніцтва старажытных зямель Беларусі. У балцкіх (леталітоўскіх) племянных аб’яднанняў на тэрыторыі сучаснай Летувы нават у пачатку XIII ст. не існавала сапраўдных гарадоў — цэнтраў гандлю, рамяства, распаўсюджання пісьменнасці і хрысціянскай культуры.
Міндоўг у 1253 г. каранаваўся і прыняў тытул караля ў сваёй рэзідэнцыі Наваградку. Наваградак з усходнеславянскім насельніцтвам і культурай быў першай сталіцай адносна адзінай беларускалітоўскай дзяржавы.
105
Аб’яднанне беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву — вынік сацыяльнаэканамічных з’яў, якія адбываліся ў гэтых землях. Мы ўжо ведаем, што эканамічныя прычыны абумовілі ўтварэнне цэнтралізаванай дзяржавы ў Францыі ў XII — XIII стст. Аднак асаблівасцю ўтварэння беларускалітоўскай краіны была перавага палітычных прычын над эканамічнымі. Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай значна паскорыла і зрабіла неабходным аб’яднанне літоўцаў і беларусаў у адной дзяржаве, якая з’явілася асновай Вялікага княства Літоўскага. Небяспека зыходзіла з захаду ад нямецкіх феадалаў і з усходу ад манголататарскай навалы.
Дасягнуты ўзровень сацыяльнага і палітычнага развіцця ўсходнеславянскіх зямель у Верхнім Панямонні стаў падмуркам дзяржаваўтваральных працэсаў, якія абумовілі ўзнікненне беларускалітоўскай дзяржавы.
Агульны ход гістарычных падзей у другой палове XIII ст. пацвердзіў унутраную стабільнасць гэтай дзяржавы, дзе вярхоўная ўлада мела апору ў беларускім і літоўскім баярстве, у народных апалчэннях беларускіх гарадоў.
Пытанні і заданні
1. Прывядзіце доказы, што ў Верхнім (Беларускім) Панямонні дзяржаўнасць узнікла разам з рассяленнем усходніх славян амаль адначасова з яе ўсталяваннем у Полацкай і Тураўскай землях. 2. У якім сэнсе ўжываўся тэрмін « Літва» ў XII — XIII стст.? 3. Вызначце асноўныя моманты барацьбы паміж галіцкавалынскімі і літоўскімі князямі за Верхняе Панямонне. 4. Назавіце прычыны аб’яднання беларускалітоўскіх зямель у адзіную дзяржаву. 5. Для тых, хто асабліва цікавіцца гісторыяй. Знайдзіце ў энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (1993 г.) артыкул «Літва», прачытайце яго і адкажыце, якія існуюць меркаванні аб паходжанні гэтага тэрміна. 6. Знайдзіце ў кнізе М. В. ДоўнарЗапольскага «Гісторыя Беларусі» (1994 г.) параграф «Міндоўг і ўтварэнне дзяржавы», пазнаёмцеся з ім і адкажыце, чаму Міндоўг часта абапіраўся на падтрымку Лівонскага ордэна, з якім вялікім князям літоўскім потым даводзілася весці зацятую барацьбу.
ВЫНІКОВАЕ ПАДАГУЛЬНЕННЕ Ў ДАТАХ I ПАДЗЕЯХ
2,6 млн гадоў на З’яўленне найстаражытнейшых людзей (ар
зад хантрапаў) ва Усходняй Афрыцы.
1 млн гадоў назад Пранікненне людзей у Міжземнамор’е.
100—35 тыс. гадоў назад З’яўленне чалавека на тэрыторыі Беларусі.
40—35 тыс. гадоў назад Фарміраванне ранняй родавай абшчыны.
26—23 тыс. гадоў Стаянкі людзей верхняга палеаліту каля
назад в. Юравічы і Бердыж на Гомельшчыне.
IX—V тысячагоддзі да н. э. Эпоха мезаліту (сярэдні каменны век).
Канец V—III ты Эпоха неаліту (новы каменны век) на Бе
сячагоддзе да н. э. ларусі.
IV тысячагоддзе Утварэнне найстаражытнейшых у свеце
да н. э. дзяржаў на Усходзе.
Канец III — пачатак I тысячагоддзя да н. э. Эпоха бронзы на Беларусі.
2300—1800 гг. да Рассяленне плямён «шнуравікоў», ці інда
н. э. еўрапейцаў у Еўропе.
IX—VII стст. да Пачатак здабычы і апрацоўкі жалеза боль
н. э. шасцю плямён Еўропы і Азіі.
VII—VI стст. да Пачатак жалезнага веку на поўдні Бела
н. э. русі.
VII ст. да н. э.— Балцкія плямёны культуры штрыхаванай
IV ст. н. э. керамікі на тэрыторыі сярэдняй Беларусі і ўсходняй Летувы (Літвы).
II ст. да н. э.— II ст. н. э. Зарубінецкая археалагічная культура.
III—V стст. н. э. Распаўсюджанне плямён кіеўскай археалагічнай культуры.
IV—VI стст. н. э. Перасяленне германскіх, славянскіх, сармацкіх і іншых плямён у Еўропе.
476 г. Падзенне Заходняй Рымскай імперыі.
V—VI стст. Пачатак гісторыі сярэдніх вякоў.
107
532—537 гг.
VI—VIII стст.
V—VI стст.
VI—VIII стст.
Канец V ст.— 843 г.
Канец VI—VII ст.
VIII—IX стст.
VIII—X стст.
862 г.
863 г.
Канец IX ст.
Канец IX — пача
так X ст.
960 г.
980 г.
988 г.
Канец X ст.
992 г.
1005 г.
1009 г.
1017, 1019 гг.
1019—1054 гг.
1037 г.
Сярэдзіна XI ст.
1044—1101 гг.
У Канстйнцінопалі пабудаваны Сафійскі сабор.
Падзел славян на тры групы: заходніх, паўднёвых, усходніх.
З’яўленне на поўдні Беларусі помнікаў славянскай культуры.
Рассяленне славян сярод балтаў у Верхнім Падняпроўі.
Раннефеадальная Франкская дзяржава ў Заходняй і часткова Цэнтральнай Еўропе. Засяленне славянамі Балканскага паўвострава.
Славянізацыя балтаў на Беларусі — пачатак беларускага этнасу.
Аб’яднанні ўсходніх славян (на тэрыторыі Беларусі крывічыпалачане, дрыгавічы, радзімічы).
Першыя летапісныя звесткі пра Полацк і яго воласць. Пачатак беларускай дзяржаўнасці.
Стварэнне Кірылам і Мяфодзіем славянскай азбукі.
Утварэнне Кіеўскай Русі.
Утварэнне Чэшскай дзяржавы.
Узнікненне Польскай дзяржавы (з 1025 г. Польскае каралеўства).
Летапіснае паведамленне пра самастойныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі — Полацкае і Тураўскае княствы.
Прыняцце хрысціянства ў Кіеве.
Заснаванне Наваградка ў Верхнім Панямонні.
Утварэнне епархіі ў Полацку.
Заснаванне Тураўскай епархіі.
Першае ўпамінанне Літвы ў заходніх крыніцах.
Першыя летапісныя звесткі пра Берасце. Княжанне Яраслава Мудрага ў Кіеве (пры ім была састаўлена «Руская Праўда»).
Будаўніцтва ў Кіеве Сафійскага сабора. Будаўніцтва Сафійскага сабора ў Ноўгарадзе (на Волхаве).
Княжанне ў Полацку Усяслава Брачыславіча (Чарадзея).
108
1067 г.
XI—XII стст.
Першае ўпамінанне ў летапісах аб Менску. З'яўленне раманскага стылю ў будаўніцтве
і мастацтве.
Каля 1104— 1167 г. Пачатак XII ст. 1я палова XII ст. Жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай, ігуменні манастыра св. Спаса ў Полацку. Утварэнне Гарадзенскага княства. Заснаванне ў Бельчыцах, каля Полацка, Барысаглебскага манастыра.
1я палова XII ст. Вылучэнне Менскага, Друцкага, Ізяслаўскага, Лагойскага ўдзельных княстваў Полацкай зямлі.
1127 г. Паход кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча на Полацкую зямлю.
Каля 1130— 1182 г. 1150я гг. Жыццё і творчасць Кірылы Тураўскага, епіскапа, пісьменніка, прамоўцы. Будаўніцтва ў Полацку Спаскага храма (заказчыца Ефрасіння).
Сярэдзіна XII ст. 1158—1162 гг. З’яўленне ў Францыі гатычнага стылю. Княжанне ў Тураве Юрыя Уладзіміравіча — прадстаўніка мясцовай княжацкай дынастыі.
1161 г. Стварэнне крыжа Ефрасінні Полацкай майстрамювелірам Лазарам Богшам.
1203—1216 гг. Барацьба палачан супраць агрэсіі нямецкіх феадалаў.
1229 г. Гандлёвы дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай і Готландам («Смаленская гандлёвая праўда»).
1230я гг. Заснаванне Міндоўгам беларускалітоўскай дзяржавы — асновы ВКЛ.
1230я—1263 гг. Княжанне Міндоўга ў беларускалітоўскай дзяржаве.
1237 г. Аб’яднанне ордэна Мечаносцаў з Тэўтонскім ордэнам — заснаванне Лівонскага ордэна.
1237—1238 гг. Паход Батыя на Русь. Пачатак манголататарскага нашэсця.
1242 г. Перамога войск наўгародскаса князя Аляксандра Неўскага над нямецкімі крыжакамі на Чудскім возеры.
1253 г. Вялікі князь Міндоўг прыняў тытул караля (каранаваўся ў сваёй рэзідэнцыі — Наваградку).
1270—1282 гг. Княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Трайдэна.
ЛІТАРАТУРА ДЛЯ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ
Агеева Р. А. Страны н народы: пронсхожденне названнй.— М„ 1990.
Арлоў У. А. Ефрасіння Полацкая.— Мн., 1992.
Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя.— Мн., 1993.
Белорусская археологня. Достнження археологов за годы советской властн.— Мн., 1987.
Гісторыя Беларусі. Кароткі нарыс: Вучэбны дапаможнік для вайскоўцаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь: У 5 ч. Ч. 1.— Мн., 1993.
Горемыкнна В. Н. Нсторня первобытного обіцества.— Мн., 1973.
ДоўнарЗапольскі М. В. Гісторыя Беларусі.— Мн., 1994.
Дучыц Л. У. Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў.— Мн., 1993.
Ермаловіч Мікола. Старажытная Беларусь.— Мн., 1990.
Загорульскнй Э. М. Древняя нсторня Белорусснн.— Мн., 1977.
Краўцэвіч Алесь. Тэўтонскі ордэн: Ад Іерусаліма да Грунвальда.— Мн., 1993.
Лысенко П. Ф. Открытне Берестья.— Мн., 1989.
Мельннков A. А. Путь непечален: Нсторнческне свндетельства о святостн Белой Русн.— Мн., 1992.
Насевіч Вячаслаў. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы.— Мн., 1993.
100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. I. Саверчанка, Зм. Санько.— Мн., 1993.
Цярохін Станіслаў. Перунова цяпельца: Эсэ, ці некалькі згадак з гісторыі нашага народа.— Мн., 1993.
Чарняўскі Міхаіл. 3 глыбінь тысячагоддзяў.— Мн., 1978.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 5 т.— Мн., 1993. Т. 3.
ЗМЕСТ
Прадмова............................................... 3
Першабытнаабшчынны лад, яго разлажэнне і зараджэнне феадальных адносін
Раздзел I. Гаспадарка і грамадскі лад першабытных плямён
§ 1. Каменны і бронзавы вякі......................... 4
§ 2. Старажытнае грамадства..........................12
Раздзел II. Гістарычныя карані еўрапейскіх народаў. Першыя раннесярэдневяковыя дзяржавы
§ 3. Плямёны жалезнага веку..........................21
§ 4. «Вялікае перасяленне народаў». Славяне і балты . . 26
§ 5. Утварэнне сярэдневяковых дзяржаў................31
§ 6. Дзяржаўнасць ва ўсходніх славян.................34
§ 7. Дзяржаўнасць на беларускіх землях...............39