• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца XIII ст.

    Гісторыя Беларусі

    ад старажытных часоў да канца XIII ст.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 111с.
    Мінск 1994
    38.02 МБ
    Суседская абшчынаполе мела свайго старасту. Яе члены збіраліся на веча для абмеркавання розных пытанняў — судовых, гаспадарчых, палітычных. У час княжацкага палюддзя для збору даніны абшчыннікі забяспечвалі князя і асоб, якія яго суправаджалі, начлегам, падводамі, харчамі. Князь вырашаў спрэчкі паміж абшчыннікамі, ажыццяўляў судовыя функцыі.
    Леталітоўскія саюзы плямён у XI—XII стст. на тэрыторыі сучаснай Летувы знаходзіліся на пераддзяржаўнай стадыі свайго развіцця. У тагачасным грамадстве гэта быў апошні перыяд ваеннай дэмакратыі з элементамі патрыярхальнага рабства і зародкамі феадальных адносін.
    У аналах (летапісах) нямецкага горада Кведлінбурга пад 1009 г. упершыню названа Літва. У «Аповесці мінулых часоў», дзе гаворыцца без вызначэння дат пра рассяленне славянскіх плямён, летапісец пералічвае таксама неславянскія плямёны, якія выплачваюць даніну Русі. Сярод іх названа Літва. Пра Літву яшчэ раз каротка паведамляецца пад 1040 г. Кіеўскі князь Яраслаў Мудры зрабіў спачатку паход на яцвягаў, а праз два гады «Ярослав нде на Лнтву».
    Тэрмін «Літва» ў XII—XIII стст. ужываўся ў двух асноўных сэнсах. Так называлася раннесярэдневяковая зямля. Яе пачатковае месца размяшчэнне дакладна не вызначана. У этнічным сэнсе Літвой называлі групу плямён леталітоўскага, а, магчыма, часткова і ўсходнеславянскага паходжання.
    Полацкія і менскія князі неаднаразова выкарыстоўвалі суседнія плямёны Літвы ў міжусобнай барацьбе. Менскі князь Валадар Глебавіч, унук Усяслава Полацкага, у 1162 г. разбіў свайго праціўніка Рагвалода з дапамогай атрадаў Літвы.
    У 1180 г. Усяслаў Васількавіч, які вярнуўся на полацкі трон, з «літвою» і «лівамі» прыйшоў да Друцка, каб удзельнічаць у асадзе горада. У
    100
    XII ст. не самі літоўцы прыходзілі ў Полацкую зямлю, а іх прыводзілі сюды менскія і полацкія князі.
    Становішча змянілася ў XIII ст. Праходзячы бесперашкодна праз тэрыторыю Полацкай зямлі, літоўцы ўзмацнілі набегі на Пскоўскую, Наўгародскую (у басейне ракі Волхаў), Смаленскую землі.
    У 1245 г. князь Аляксандр Неўскі наведаў Віцебск. Ен ехаў з невялікай дружынай і каля горада Полацкай зямлі Усвята сустрэў літоўцаў, якіх перамог («тех пзбн»). Такія факты сведчаць аб узросшай актыўнасці літоўскіх атрадаў, ваенным аслабленні Полацка і ўлады полацкіх князёў, якія ўжо не былі ў стане кантраляваць дзейнасць Літвы на тэрыторыі самой Полацкай зямлі.
    Барацьба князёў за Панямонне. На паўднёвым захадзе Усходняй Еўропы ў другой палове XII ст. узвысіліся Галіцкае і Валынскае княствы. У канцы XII ст. валынскі князь Раман Мсціславіч авалодаў Галічам і аб’яднаў пад сваёй уладай Галіцкую і Валынскую землі. У ГаліцкаВалынскім княстве вялікім уплывам карысталіся баяры. Князь Раман, абапіраючыся на дружыну і гараджан, здолеў падпарадкаваць сваёй уладзе непакорлівых, свавольных баяр. Ен заняў Кіеў і прыняў тытул вялікага князя кіеўскага.
    У валоданні Рамана была вялікая частка ўсходнеславянскіх зямель. Па плошчы яна была роўнай Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха Барбаросы. Раман Мсціславіч загінуў у 1205 г. у бітве з палякамі.
    Улада ў дзяржаве аказалася ў руках удзельных князёў і баяр. У час міжусобнай барацьбы яны заклікалі на дапамогу іншаземныя войскі. Пры падтрымцы каталіцкай царквы венгерскія і польскія дружыны ўварваліся на тэрыторыю княства і занялі многія гарады і воласці.
    Звыш сарака гадоў працягваліся ў ПаўднёваЗаходняй Русі феадальныя войны. У іх умешваліся іншаземныя войскі. На барацьбу супраць захопнікаў узнімаліся ваенныя апалчэнні гарадоў. Падтрымка гараджан была патрэбна князю Данілу Раманавічу. Феадальная вайна ў ПаўднёваЗаходняй Русі ў першай палове XIII ст. набыла міжнароднае значэнне і закранула Венгрыю, Польшчу,
    101
    Літву, крыжацкі ордэн і нават Аўстрыю. Толькі ў 1234 г. Даніла Раманавіч канчаткова зацвердзіўся на троне ў ГаліцкаВалынскім княстве.
    У пачатку XIII ст. пасля смерці Рамана Мсціславіча набегі Літвы часта непакоілі ПаўднёваЗаходнюю Русь. У 1219 г. быў заключаны дагавор паміж групай літоўскіх і жэмайцкіх князёў і галіцкавалынскімі князямі. Набегі Літвы спыніліся. Літва і Жэмайція прапанавалі мір таму, што ў гэтым годзе дацкі кароль рушыў у вялікі паход на Эстонію і пагражаў Літве.
    Пры заключэнні дагавора прысутнічалі пяць літоўскіх «старшых» князёў і сярод іх чацвёртым названы Міндоўг. У 20—30я гг. XIII ст. леталітоўцы падзяляліся на некалькі этнічна роднасных плямён на чале з племяннымі князямі. Міндоўг здолеў выйсці на першае месца ва ўзнікшым агульнапалітычным раннесярэдневяковым саюзеканфедэрацыі. Адных сваіх сапернікаў ён забіў, другіх выгнаў з бацькаўшчыны і пачаў княжыць адзін, як сказана ў летапісе «ва ўсёй зямлі Літоўскай».
    Шмат пра што гаворыць кароткае паведамленне Іпацьеўскага летапісу пад 1237 г. Выбіўшы крыжакоў з падляшскага горада Драгічына над Бугам, «Даннл же возведе на Кондрата Лнтву Мендога Нзяслава Ногородьского». Тут гаворыцца, што Літва ці яе частка належыць Міндоўгу. Наваградскі князь Ізяслаў дзейнічаў у цеснай сувязі з Міндоўгам. Ізяслаў і Міндоўг выступаюць як саюзнікі галіцкавалынскага князя Данілы супраць мазавецкага князя Конрада.
    Аднак у Міндоўга было шмат ворагаў у самой Літве. У выніку міжусобнай барацьбы ён вымушаны быў уцячы ў суседні Наваградак, дзе Міндоўг стаў княжыць са згоды яго жыхароў, ці вечавога сходу гараджан, як гэта нярэдка здаралася ў тыя часы. Затым Міндоўг далучыў шэраг зямель Панямоння да Наваградка. Верхняе Панямонне становіцца ядром збірання асобных беларускіх зямель у адзіную беларускалітоўскую дзяржаву. За гэтай дзяржавай замацавалася назва Літва.
    У дзеяннях Міндоўга галіцкавалынскі князь Даніла ўгледзеў парушэнне дагавора 1219 г. Даніла Галіцкі добра разумеў, што Міндоўг робіцца не
    102
    бяспечным канкурэнтам у барацьбе за беларускія землі.
    У канцы 40х гг. XIII ст. супраць Міндоўга склалася магутная кааліцыя. У ёй удзельнічалі галіцкавалынскія князі Даніла і Васілька, пляменнік Міндоўга Таўцівіл, жамойцкі князь Вікінт, яцвяжскі князь і Лівонскі ордэн.
    У летапісе пад 1252 г. (паводле іншых звестак у 1249 г.) гаворыцца, што войска галіцкавалынскіх князёў Данілы і Васількі Раманавічаў уварвалася на тэрыторыю Наваградскай зямлі, якая была пад уладай Міндоўга. Напрамак паходу пацвярджае, што ў той час Міндоўг кантраляваў усё Верхняе Панямонне. Гэта тэрыторыя ўяўляла галоўны інтарэс для Данілы Галіцкага. Даніла накіраваў брата на Ваўкавыск, сына на Слонім, а сам пайшоў да горада Здзітава (цяпер у Бярозаўскім раёне). Князі захапілі гарады. Аднак да Наваградка войска дайсці не здолела і хутка вярнулася дадому.
    Праз некаторы час вайна ўзнавілася. Даніла Галіцкі спустошыў «усю зямлю Наваградскую». Быў захоплены горад Гародня. Даніла і Васілька накіравалі пешых воінаў і коннікаў у землі і гарады, якія былі ў падпарадкаванні Міндоўга, і разбурылі іх.
    Міндоўг вымушаны быў зрабіць прапанову аб заключэнні міру з Данілам Галіцкім. У гэты час вялікае манголататарскае войска на чале з военачальнікам Курэмсам з’явілася на поўдні Валыні. Таму Даніла лёгка згадзіўся на тыя ўмовы, якія прапанаваў яму старэйшы сын Міндоўга Войшалк. Паводле іх Міндоўг заставаўся вярхоўным правіцелем Наваградскай зямлі. Але валодаць ёй павінен быў на правах васала Міндоўга сын Данілы князь Раман Данілавіч. Мір быў замацаваны ў 1254 г. шлюбам Шварна — трэцяга сына Данілы з дачкой Міндоўга.
    Праз некалькі гадоў князі Войшалк і Таўцівіл схапілі і забілі Рамана Данілавіча. Тады яго бацька Даніла Галіцкі ўзяў Ваўкавыск і захапіў у палон ваўкавыскага князя Глеба. Іншыя гарады Верхняга Панямоння яму падпарадкаваць не ўдалося. У Наваградку пачаў княжыць Войшалк.
    У 1263 г. Міндоўг стаў ахвярай змовы варожых яму літоўскіх князёў. Нядоўга вялікім князем быў
    103
    Трайнат. Затым велікакняжацкі трон у беларускалітоўскай дзяржаве заняў сын Міндоўга Войшалк. У 1267 г. ён нечакана перадаў княжанне галіцкаму князю Шварну Данілавічу, зяцю Міндоўга. Шварн Данілавіч памёр каля 1270 г. У яго не было дзяцей. Пры новым князюязычніку Трайдэну землі Верхняга Панямоння зноў перайшлі пад уладу Літвы. Спробы галіцкага князя Льва Данілавіча вярнуць страчаную тэрыторыю з дапамогай татараў поспеху не мелі. Барацьба галіцкавалынскіх князёў за Верхняе Панямонне з Вялікім княствам Літоўскім закончылася іх паражэннем. Пры пераемніках Льва Данілавіча вызначылася паступовае падзенне магутнасці галіцкавалынскіх князёў. Адначасова ўзмацнялася імкненне галіцкага баярства да больш цесных сувязей з суседнім Польскім каралеўствам.
    Прычыны ўзнікнення беларускалітоўскай дзяржавы: параўнанне з развіццём дзяржаўнасці ў народаў Заходняй Еўропы. Давайце высветлім, што было агульнае ў працэсе ўтварэння адзіных, ці цэнтралізаваных, дзяржаў у Заходняй Еўропе ў XII — XIII стст. і на тэрыторыі Летувы і Беларусі? Якія былі адрозненні і чым яны выкліканы?
    У Францыі развіццё дзяржавы ў XI — XIII стст. прайшло шэраг этапаў. Спачатку была пераадолена феадальная раздробленасць у паўночнай частцы краіны. На базе развіцця гарадоў і ўзмацнення эканамічных сувязей паміж асобнымі абласцямі ўмацоўвалася ў гэтых раёнах каралеўская ўлада. Парыж, які ператвараўся ў буйны гандлёварамесніцкі і палітычны цэнтр, стаў сталіцай Францыі.
    Збіранне вакол'каралеўскага дамена (сукупнасці спадчынных зямельных уладанняў караля) буйных феадальных уладанняў затрымлівалася барацьбой з англійскай каралеўскай дынастыяй Плангагенетаў. Нарэшце паўночная частка Францыі была трывала аб’яднана вакол Парыжа і цэнтральнай улады. Частка паўднёвых абласцей была далучана да ўладанняў Калетынгаў у выніку заваявання ў першай палове XIII ст.
    Англія ў 1066 г. была заваявана герцагам Нармандыі Вільгельмам, які прыйшоў з тэрыторыі Францыі. Ен захапіў Лондан і стаў англійскім каралём пад іменем Вільгельма Заваявальніка. Нар
    104
    мандскае заваяванне паклала пачатак узмацненню ў Англіі каралеўскай улады. Вільгельма падтрымлівалі гараджане. Палітычнае аб’яднанне краіны, барацьба з рабаўніцтвам на дарогах садзейнічалі развіццю гандлю, рамяства, росту гарадоў. Умацаванне цэнтральнай улады ў Англіі працягвалася ў XII — XIII стст.
    У Германіі эканамічны пад’ём краіны ў XII — XIII стст. не прывёў да ўтварэння адзінага эканамічнага цэнтра, накшталт Парыжа ці Лондана. Тут назіралася абласная цэнтралізацыя сістэмы «тэрытарыяльных княстваў», г. зн. кампактных тэрыторый, у межах якіх іх валадары мелі адносна цэнтралізаваную палітычную ўладу. Значная ўлада тэрытарыяльных князёў была характэрнай рысай палітычнага жыцця Германіі.