• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца XIII ст.

    Гісторыя Беларусі

    ад старажытных часоў да канца XIII ст.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 111с.
    Мінск 1994
    38.02 МБ
    Па назве найбольш моцнага саюза плямён Ta
    94
    тараў суседнія народы называлі «татарамі» і іншыя мангольскія плямёны. Да пачатку XIII ст. імя «манголы» яшчэ не было вядома. Яно афіцыйна было прынята пасля стварэння аб’яднанай Мангольскай дзяржавы пры Чынгісхане, ці вялікім хане (1206 —1227). Да 50х гг. XIII ст. персідскія, арабскія, грузінскія і славянскія аўтары называлі ўсіх манголаў пастарому — татарамі. Татары былі адным з буйных племянных саюзаў сярод манголаў. Гэтых заваёўнікаў пабачылі на сваіх землях шматлікія народы: кітайцы, карэйцы, таджыкі, цюркі, персы, народы Закаўказзя, усходнія і заходнія славяне.
    Унук Чынгісхана Бату (паславянску Батый) пачаў заваёўніцкі паход на Захад. Зімой 1237—1238 гг. манголататары захапілі і разрабавалі гарады Разань, Каломну, Маскву і Уладзімір на Клязьме. У бітве на рацэ Сіці пацярпелі паражэнне галоўныя сілы ўсходнеславянскіх князёў.
    Зімой 1239 г. вайна ўзнавілася з новай сілай. Захопнікі ўварваліся ў паўднёварускія землі, пераправіліся праз Днепр, у выніку аблогі і кровапралітнай бітвы ўзялі і разрабавалі Кіеў у 1240 г.
    Затым мангольскія войскі накіраваліся ў ГаліцкаВалынскую зямлю. Былі ўзяты УладзімірВалынскі і Галіч. He ўсе буйныя населеныя пункты ГаліцкаВалынскай зямлі манголататары паспелі захапіць, а занятыя гарады не былі поўнасцю разбураны. Значная частка насельніцтва паспела загадзя ўратавацца. Цяжкія эканамічныя вынікі манголататарскага нашэсця тут былі параўнаўча хутка пераадолены.
    Беларускія землі знаходзіліся пад пагрозай манголататарскага заняволення. Найбольш зручныя магчымасці выйсці на тэрыторыю паўднёваўсходняй Беларусі манголататары мелі, калі праходзілі праз Чарнігаўшчыну ў 1239—1240 гг. Археалагічныя раскопкі сведчаць, што іх ахвярай стаў Гомель, які быў разбураны і спалены ў гэтыя гады.
    У Іпацьеўскім летапісе пад 1240 г. гаворыцца, што ў ваколіцах Берасця нельга было прайсці па полі «смрада радн н множества нзбненных». Выказваліся меркаванні, што каля Берасця адбыўся бой з манголататарамі. У сапраўднасці справа выглядала інакш.
    95
    Военачальнікі манголататараў асабліва ў 20 — 30я гг. XIII ст. практыкавалі масавае знішчэнне здольных да супраціўлення груп насельніцтва. Пры асадзе горада літасць праяўлялася толькі ў выпадку неадкладнай здачы заваёўніку. Калі горад аказваў супраціўленне, пасля яго захопу жыхароў выганялі ў поле, каб зручна было абрабаваць дамы і вывезці каштоўнасці. Затым усіх воінаў манголататары забівалі, а рамеснікаў з сем’ямі, таксама як маладых жанчын і дзяўчат, забіралі ў рабства.
    Ад УладзіміраВалынскага, дзе сканцэнтравалася вялікая колькасць манголататарскіх войск, яны меліся ісці дзвюма групоўкамі на Польшчу і Венгрыю адначасова.
    У Польшчы захопнікі сутыкнуліся з моцным супраціўленнем. Пасля жорсткай бітвы быў узяты Кракаў. Каля Легніцы польскае войска пацярпела паражэнне. Але мангольскія ваяводы не здолелі захапіць гэты горад.
    У 1241 г. мангольскае войска з цяжкімі баямі прайшло левабярэжную Венгрыю. Атрады манголататараў спустошылі землі Букавіны, Малдавіі, Румыніі. Пацярпела Славакія. але славацкія гараджане сумелі адстаяць ад ворага Браціславу, Нітру і іншыя гарады. Працягваліся баі ў Чэхіі, куды манголататары адышлі з Польшчы. 3 ворагам змагаліся народы Харваціі, Босніі, Сербіі, Балгарыі. Наступленне манголататараў, якое было пачата з Ніжняга Паволжа, захлынулася на Далмацінскім узбярэжжы каля граніц Італіі.
    Вялікія страты аслабілі манголататараў. Далейшае іх наступленне ў глыбіню Еўропы стала немагчымым, і яны павярнулі назад. Факты сведчаць аб патрыятычным укладзе, які ўнеслі народы Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў справу барацьбы з манголататарскім нашэсцем, у абарону еўрапейскай культуры. Але пагроза заняволення манголататарамі беларускіх зямель не знікла.
    Пытанні і заданні
    1.	Прасачыце на карце, дзе знаходзіліся палабскія і паморскія славяне, землі якіх захапілі германскія феадалы. 2. Якім чынам і чаму тэўтонскія рыцары імкнуліся захапіць Усходнюю Прыбалтыку? 3. Якая сітуацыя склалася на паўночназаход
    96
    ніх межах Полацкай зямлі ў сувязі з агрэсіяй тэўтонскіх рыцараў? 4. Якое значэнне мелі тэрміны «манголы», «татары» ў сярэднявеччы? У якія краіны ўварваліся войскі хана Батыя?
    § 15. Прычыны і шляхі ўзнікнення беларускалітоўскай дзяржавы
    Славянская каланізацыя і дзяржаўнасць у Верхнім Панямонні. Якія плямёны жылі ў Верхнім Панямонні (цяпер тэрыторыя Гродзенскай вобласці) у VI—XII стст., летапісы не паведамляюць. Археалагічныя даследаванні дазволілі вучоным вырашыць пытанні пра вытокі славянскай каланізацыі гэтага краю. Яна адбывалася з зямель дрыгавічоў, валынян, крывічоў, у меншай ступені мазаўшан. Славяне, што прыйшлі, жылі мірна з мясцовымі балтамі і паступова з імі змешваліся.
    На ўзвышшах, на якіх да гэтага ніхто не жыў, усходнія славяне заснавалі свае першыя гарады. Наваградак і Ваўкавыск былі заснаваны ў канцы X ст. Абодва гарады ўзніклі ў выніку каланізацыі краю масавым сельскім насельніцтвам. Наваградак з самага пачатку свайго існавання быў акружаны сельскімі паселішчамі, якія хутка склалі яго воласць.
    Узвядзенне абарончых збудаванняў у Наваградку, Ваўкавыску, Гародні ў XI ст. сведчыць аб з’яўленні княжацкай улады ў гэтых гарадах. Узнікненне Гародні на высокім беразе Нёмана на граніцы з яцвягамі і Польшчай залежала выключна ад княжацкай улады. Горад быў прызначаны для ваенных мэт. На пачатку XII ст. Гародня становіцца стольным горадам Гарадзенскага княства. Па сутнасці, гэта быў гораддзяржава.
    Першае паведамленне летапісаў аб гарадзенскіх князях адносіцца да 1116 г. Гарадзенскі князь Усеваладка ўдзельнічаў у нападзенні на Полацкую зямлю, якое арганізаваў кіеўскі князь Мсціслаў у 1127 г. У 1132 г. Усевалад Давыдавіч (Усеваладка) прымаў удзел у паходзе Мсціслава на Літву разам з іншымі князямі. Гарадзенскія князі Усеваладкавічы двойчы ўдзельнічалі са сваімі дружынамі ў паходах кіеўскіх князёў на качэўнікаўполаўцаў. Гэта было ў 1170, 1184 гг.
    Наяўнасць радаводу гарадзенскіх князёў Усеваладкавічаў сведчыць аб устойлівасці дзяржаўнай
    97
    арганізацыі, якая склалася ў Гарадзенскім княстве. Князь Мсціслаў Усеваладкавіч княжыў тут звыш сарака гадоў.
    Цэнтрамі асобных княстваў у XIII ст. з’яўляліся Наваградак, Ваўкавыск, Слонім. Значнасць гэтых гарадоў падкрэсліваецца тым, што ў іх існавалі мураваныя культавыя пабудовы. Гародня па іх колькасці стаіць на другім месцы пасля Полацка з усіх старажытных гарадоў Беларусі XII ст.
    Сярод жыхароў Наваградка ўсё больш праяўлялася сацыяльная дыферэнцыяцыя. Вылучаўся гарадскі патрыцыят — вышэйшы, найбольш багаты слой у горадзе.
    У 1228 г. жыхары Наваградка «новогородцн» (так у летапісе) прынялі ўдзел у канфлікце пінскага і кіеўскага князёў з галіцкавалынскім князем Данілам Раманавічам. Кіеўскі князь заступіўся за пінскага і сабраў супраць Данілы войска, у якое ўвайшлі разам з пінянамі і тураўцамі жыхары Наваградка.
    Пры археалагічных раскопках гарадоў Беларускага Панямоння ўстаноўлена шмат фактаў іх бурнага гаспадарчага і культурнага развіцця ў XII— XIII стст. Мясцовыя рамеснікі забяспечвалі попыт на зброю. Унікальны комплекс узбраення беларускага рыцара XIII ст. з Гародні быў знойдзены ў абрыве берага Нёмана недалёка ад Старога замка. У гэты набор узбраення і рыштунку сярэдневяковага вершніка ўваходзяць: меч, баявая сякера, наканечнік дзіды, наканечнік дроціка, шлем, фрагмент кальчугі, шпоры, цуглі, стрэмя.
    У дзядзінцы Наваградка выяўлены рэшткі ўзбраення коннага воіна пачатку XIII ст. Сярод іх захаваліся 15 наканечнікаў баявых стрэл, цуглі і шмат дэталяў ад засцерагальнага ўзбраення.
    Гараджанін Беларускага Панямоння быў не толькі пешы воін, але і коннік, закаваны ў браню, што пераканаўча даказваюць матэрыялы археалагічных даследаванняў.
    У Верхнім Панямонні дзяржаўнасць узнікла разам з рассяленнем усходніх славян, амаль адначасова з яе ўсталяваннем у Полацкай і Тураўскай землях.
    Пераддзяржаўны перыяд у леталітоўцаў. Рымскі гісторык Тацыт на рубяжы I—II стст. н. э. паве
    98
    дамляў пра плямёны «эсціяў». Яны мелі мала жалезных вырабаў, займаліся земляробствам, збіралі на марскім узбярэжжы бурштын і дастаўлялі яго купцам за невялікую плату. Плямёны балтаў былі вядомы антычнаму свету пад назвай «эсціі».
    Археалагічныя даследаванні пацвердзілі, што ў III—II стст. да н. э. балцкія плямёны на тэрыторыі Летувы (сучасная Літва) карысталіся пераважна касцянымі і каменнымі прыладамі працы. На пачатку I тысячагоддзя н. э. у культуры і побыце насельніцтва Усходняй Прыбалтыкі адбыліся істотныя змены. Яно засвоіла спосабы здабычы і апрацоўкі жалеза, вырабу жалезных прылад працы.
    У другой палове I тысячагоддзя на тэрыторыі Летувы і суседніх раёнаў Латвіі склалася восем асобных леталітоўскіх саюзаў плямён.
    У сярэднія вякі паўднёваўсходнія плямёны леталітоўцаў называлі аукштайтамі. Многія этнічныя і культурныя рысы аукштайтаў маюць пэўнае падабенства да беларускіх племянных аб’яднанняў, асабліва крывічоў. У паўночназаходняй частцы Летувы жылі жэмайты, ці жамойць (паводле стараславянскіх крыніц «жмудзь»).
    У леталітоўскіх саюзаў плямён да канца XIII ст. былі распаўсюджаны абшчынныя замкісховішчы, вакол якіх групаваліся паселішчы земляробаў — членаў абшчыны пры замку. У замкусховішчы пастаянных жыхароў не было. Такія сховішчы з’яўляліся пунктамі абароны ў час ваеннай небяспекі. Абшчыннікі сяліліся невялікімі паселішчамі на ўсёй тэрыторыі замкавай акругі і ўтваралі так званую «абшчынуполе».
    У абшчынах адбываўся працэс паступовага падзелу сем’яў на багатыя, якія імкнуліся заняць пануючае становішча, і бедныя, якія трапілі ў залежнае становішча. Асноўную масу насельніцтва складалі свабодныя земляробы. У пісьмовых крыніцах простыя земляробы называюцца «людзьмі» ў адрозненне ад «нобіляў» — «добрых» (багатых) і знатных.
    Акрамя замкаўсховішчаў, існавалі «замкі з каралямі». Такія драўляныя замкі з магутнымі землянымі валамі вышынёй да 8—9 м з’яўляліся рэзідэнцыямі правадыроў («каралёў») дружын. «Каралі» і «князі», якія абапіраліся на знаць і дружы
    99
    ну, выконвалі некаторыя дзяржаўныя функцыі. Уладальнік замка валодаў багаццямі па спадчыне. Ен належаў да племянной арыстакратыі (старасты, племянныя правадыры). Князем станавіўся той, хто быў больш славуты, меў больш паплечнікаў, якія складалі яго ваенную дружыну.