• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца XIII ст.

    Гісторыя Беларусі

    ад старажытных часоў да канца XIII ст.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 111с.
    Мінск 1994
    38.02 МБ
    Эпіграфіка пацвярджае, што пісьменнасць была распаўсюджана на беларускіх землях не толькі сярод прадстаўнікоў вышэйшага слоя насельніцтва. Яе ведалі і простыя гараджане.
    Літаратура. Арыгінальныя беларускія жыціі. На беларускіх землях у раннім сярэднявеччы бытавалі тагачасныя віды і жанры літаратуры. З’явіліся таленавітыя пісьменнікі і арыгінальныя творы.
    89
    У Тураве вырас і жыў у XII ст. вядомы пісьменнік і рэлігійны дзеяч Кірыла Тураўскі. Полацк выхаваў славутую сваю дачку асветніцукніжніцу Ефрасінню. У Полацку, Смаленску ў XII—XIII стст. узніклі першыя гістарычныя запісы, зарадзілася мясцовае летапісанне. Арыгіналы гэтых летапісаў не зберагліся. Асобныя эпізоды дайшлі ў складзе пазнейіпых летапісных зводаў.
    Створанае на мяжы XII—XIII стст. у Полацку ў манастыры «Жыціе Ефрасінні Полацкай» — адзін з ранніх твораў гістарычнай прозы на Беларусі, які дайшоў да нас у больш позніх спісах. У ім апавядаецца пра жыццё і культурнаасветніцкую дзейнасць Ефрасінні Полацкай. Перад чытачом паўстае вобраз самаахвярнай, незвычайнай жанчыны. У «Жыціі» ўслаўляецца яе імкненне да духоўнай дасканаласці і ведаў. Вобраз Ефрасінні прыкметна ідэалізаваны і часта пазбаўлены індывідуальных рысаў. Аднак апавяданне пра жыццё і дзейнасць Ефрасінні грунтуецца на сапраўдных фактах. Падзеі выкладаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці, называюцца полацкія князі і епіскапы. Значнае месца ў «Жыціі» займаюць маналогі і дыялогі. У «Жыціі Ефрасінні Полацкай» змешчаны звесткі пра сярэдневяковы Полацк, яго культурнае жыццё, побыт княжацкай сям’і.
    Ураджэнец Смаленска Клімент Смаляціч у 1146 г. быў выбраны на пасаду кіеўскага мітрапаліта. У Іпацьеўскім летапісе пра яго гаворыцца: «З’яўляўся ён кніжнікам і філосафам, якіх да гэтага ў Рускай зямлі не было». Яго твор «Пасланне да Фамы прасвітара» сваім зместам пацвярджае зараджэнне ў тыя часы ў царкоўнай пісьменнасці ўсходніх славян вальнадумства. Адбіваючыся ад нападак сучаснікаў, Клімент сцвярджаў, што яго «Пасланне» з’яўляецца вопытам сімвалічнага тлумачэння хрысціянскіх кніг.
    Выдатным майстрам «урачыстага» красамоўства ў XII ст. быў Кірыла Тураўскі. Яго творы «Словы» звязаны з біблейскімі сюжэтамі, пропаведдзю хрысціянства і адначасова адлюстроўвалі чалавечае захапленне хараством прыроды, пошукі духоўных каштоўнасцей. Некаторыя прамовы Кірылы Тураўскага, дзякуючы багатай паэтычнай фразеалогіі, рытмічнаму ладу, нагадваюць вершы ў прозе.
    90
    Яго творы карысталіся вялікай папулярнасцю на землях усходніх славян.
    Крыніцай пісьменнасці Турава XII ст. з’яўляецца «Сказанне аб мніху Марціне». Цяжкім было жыццё манахапустэльніка ў келлі Барысаглебскага манастыра каля Турава. У сказанні апавядаецца аб яго прывідзе, калі ў келлі з’явіліся святыя пакутнікі Барыс і Глеб і дапамаглі хвораму Марціну.
    Помнікам усходнеславянскай агіаграфічнай літаратуры з’яўляецца «Жыціе Аўрамія Смаленскага». Напісана «Жыціе» ў жанры аповесці паплечнікам Аўрамія манахам Яфрэмам. У ім створаны новы тып героя, які канфліктуе з адзінаверцамі.
    3 першай паловы XIII ст. з’яўляюцца пісьмовыя помнікі з характэрнымі прыкметамі беларускай мовы. Да іх адносяцца дагаворныя граматы смаленскіх князёў з Рыгай, якія былі заключаны ў 1229 і 1230 гг., грамата полацкага князя Ізяслава прыкладна 1265 г.
    У раннім сярэднявеччы літаратура яшчэ не выдзелілася ў асобны від мастацтва — яна ўключалася ў агульнае паняцце пісьменнасці. Жанры ў старажытнай літаратуры не былі дакладна размежаваны, часта змешваліся.
    Пытанні і заданні
    1.	Параўнайце, чым адрозніваліся паміж сабой архітэктурныя школы Полацка і Гародні. 2. Якія фрэскі выяўлены ў Спаскай царкве Ефрасіннеўскага манастыра? 3. У якіх беларускіх гарадах пры раскопках знойдзены шахматныя фігуры XII—XIII стст.? 4. Пра што сведчыць надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай? Які яго змест? 5. Ахарактарызуйце вобраз Ефрасінні Полацкай паводле яе «Жыція».
    Раздзел V. УТВАРЭННЕ БЕЛАРУСКАЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ.
    УЗАЕМААДНОСІНЫ 3 СУСЕДНІМІ КРАІНАМІ I НАРОДАМІ У XIII СТ.
    §14. Знешнепалітычная сітуацыя напярэдадні ўзнікнення беларускалітоўскай дзяржавы
    Заваяванне германскімі феадаламі зямель заходніх славян і прусаў. У раннім сярэднявеччы на ўзбя
    91
    рэжжы Балтыйскага мора ад ракі Лабы (Эльбы) да Одры (Одэра) знаходзілася група заходніх славян, якія аб’ядноўваліся ў племянныя саюзы: бодрычаў, люцічаў, лужыцкіх сербаў. У X ст. пачалося сістэматычнае заваяванне палабскіх славян германскімі феадаламі.
    Палабскія славяне мужна супраціўляліся, але ў другой палове XII ст. германскія феадалы захапілі іх землі. На гэтых землях у 1170 г. узнікла ў складзе Германскай імперыі Мекленбургскае славянскае княства, непасрэдна падпарадкаванае саксонскаму герцагу Генрыху Льву. Амаль адначасова было заснавана і маркграфства Брандэнбургскае (на зямлі люцічаў) на чале з Альбрэхтам Мядзведзем. Цэнтрам гэтага маркграфства ў XIII ст. стаў Берлін (упершыню ўпамінаецца ў 1230 г.). Нямецкая каланізацыя прывяла да знішчэння і асіміляцыі палабскіх славян.
    Праз дзесяць гадоў жорсткі і ваяўнічы Генрых Леў захапіў славянскае Памор’е (паміж Одрай і Віслай), дзе жылі блізкія да палабскіх славян памаране. Тут існавалі паморскія гарады Волін і Шчэцін. Памор’е было ператворана ў імперскае княства. Памаране цярпелі асіміляцыю, але не страцілі нацыянальнай самабытнасці. Яны ўдзельнічалі ў этнагенезе польскага народа. Патомкі памаран — кашубы — жывуць цяпер у Польшчы.
    У пачатку XIII ст. германскія феадалы, паводле ініцыятывы рымскага папы Інакенція III, пачалі пранікаць у Прусію з прычыны крыжовага паходу супраць язычнікаў прусаў.
    Прусы — група заходнебалцкіх плямён, якія насялялі ўзбярэжжа Балтыйскага мора паміж ніжнім цячэннем Віслы і Нёмана. У 1226 г. мазавецкі князь Конрад, які вёў доўгую і безвыніковую барацьбу з прусамі, вельмі неабачліва запрасіў да сябе на дапамогу Тэўтонскі ордэн. Так стварыўся яшчэ адзін небяспечны ачаг феадальнага наступлення супраць балтаў і славян.
    Тэўтонскі ордэн пачаў заваёўваць тэрыторыю прусаў і праз паўстагоддзя захапіў яе. Землі прусаў былі заселены нямецкімі каланістамі. Большасць прусаў знішчана, астатнія асіміляваны. У 70— 80я гг. XIII ст. частка прусаў пасялілася на тэрыторыі Беларусі каля Гародні і Слоніма. У 1277 г. з іх
    92
    дапамогай літоўскі князь Трайдэн адбіў паход манголататараў і ўладзіміравалынскіх князёў.
    Разгарнулася каланізацыя нямецкімі выхадцамі запусцелых польскіх зямель. У населеных пунктах на тэрыторыі Польшчы распаўсюджвалася нямецкае права.
    Паходы тэўтонаў ва Усходнюю Прыбалтыку і ў Полацкую зямлю. У канцы XII ст. пачалося пранікненне немцаў на берагі Рыжскага заліва і ў басейн Заходняй Дзвіны. Вусце Заходняй Дзвіны ўсё часцей сталі наведваць германскія купцы з горада Вісьбю (на востраве Готланд) і з Брэмена. У 1186 г. брэменскі архіепіскап стварыў асобную пасаду епіскапа Усходняй Прыбалтыкі і назначыў на яе свайго стаўленіка. Епіскапы, якія змянялі адзін другога, заклікалі да сябе на дапамогу нямецкіх рыцараў і займаліся нярэдка прымусовай хрысціянізацыяй мясцовага насельніцтва, якое складалася з розных літоўскіх і латышскіх плямён.
    Новы епіскап Альберт з’явіўся ў вусці Заходняй Дзвіны на караблях са шматлікай раццю. У 1201 г. былі пабудаваны ўмацаванні горада Рыгі. Адсюль зручна было арганізаваць кантроль над Падзвіннем і над Балтыкай. Праз год быў створаны спецыяльны ваеннаманаскі ордэн пад назвай «Браты Хрыстова воінства». Ен вядомы больш пад назвай ордэна Мечаносцаў.
    Народы Прыбалтыкі лівы, латгалы, куршы, земгалы аказвалі захопнікам упартае супраціўленне пры падтрымцы полацкага князя Уладзіміра. Арганізаваныя полацкім князем паходы супраць крыжакоў у 1203 і 1206 гг. істотнага поспеху не мелі. У 1208 г. крыжакі захапілі фарпост Полацкага княства ў Прыбалтыцы Кукенойс, а ў 1209 г. абрабавалі і спалілі горад Герцыке.
    Альберт дамогся таго, што ў 1212 г. полацкаму князю канчаткова перастала паступаць даніна ад ліваў. Паводле ўмоў новага пагаднення Полацк страціў Ніжняе Падзвінне, толькі купцам заставаўся «адкрыты свабодны шлях па Дзвіне».
    Пашыраючы захопленую тэрыторыю, нямецкія феадалы праніклі ў зямлю паўночных латгалаў і заснавалі тут рыцарскі замак Вендэн. Узнікла пагроза не толькі ўсёй Латгаліі, але і землям паўднёвай Эстоніі. Замак стаў галоўным цэнтрам
    93
    лівонскіх крыжакоў, адкуль яны захапілі шэраг зямель эстаў.
    На тэрыторыі Эстоніі нямецкія крыжакі сутыкнуліся з датчанамі. Даніі ўдалося часова захапіць паўночную частку Эстоніі, але ў 1224 г. яна была падпарадкавана крыжакам.
    Памкненням нямецкіх і дацкіх феадалаў супрацьстаяў Ноўгарад. У 1234 г. наўгародскасуздальскі князь Яраслаў Усеваладавіч разбіў крыжакоў. Праз два гады ў 1236 г. пад ПІаўляем яны пацярпелі паражэнне ад літоўцаў і земгалаў.
    Гэта патрабавала аб’яднання сіл крыжакоў. У 1237 г. ордэн Мечаносцаў, перайменаваны цяпер у Лівонскі ордэн, стаў аддзяленнем больш буйнога духоўнарыцарскага ордэна — Тэўтонскага, створанага ў 1198 г. для крыжовых паходаў у Палесціну.
    На фінскія плямёны ажыццявілі напад шведскія рыцары, якія наблізіліся да межаў Наўгародскай зямлі. У Ноўгарадзе тады княжыў Аляксандр Яраславіч (Неўскі). У 1240 г. адбылася бітва на берагах Нявы паміж шведскімі рыцарамі і наўгародскай раццю. Рыцары былі разбіты.
    У гэтым годзе нямецкім крыжаносцам удалося захапіць пскоўскую крэпасць Ізборск, а затым з дапамогай часткі пскоўскай баярскай вярхушкі і буйны горад Пскоў. Аляксандр Неўскі нечаканым ударам выбіў крыжакоў з Пскова. У 1242 г. адбылася бітва на Чудскім возеры, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай «Лядовае пабоішча». Перамога Аляксандра Неўскага прывяла да таго, што наступленне крыжакоў было прыпынена.
    Манголататарскае нашэсце і пагроза заняволення беларускіх зямель. У пачатку XIII ст. у стэпах Цэнтральнай Азіі склалася моцная Мангольская дзяржава. 3 яе ўтварэннем пачалася паласа мангольскіх заваяванняў. Яны закранулі ўсе краіны Азіі і многія краіны Еўропы, пакінулі глыбокі след у іх сярэдневяковай гісторыі.
    Тэрыторыя сучаснай Манголіі ў пачатку XI ст. была населена племяннымі аб’яднаннямі, якія размаўлялі на розных гаворках адной мовы, якая пазней была названа мангольскай. Манголы часткова выцеснілі з тэрыторыі Манголіі, а часткова асімілявалі цюркскіх качэўнікаў, якія тут жылі раней.