• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца XIII ст.

    Гісторыя Беларусі

    ад старажытных часоў да канца XIII ст.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 111с.
    Мінск 1994
    38.02 МБ
    У Балгарыі стварылася некалькі сярэдневяковых школ жывапісу. Сусветна вядомымі сталі роспісы ў Баянскай царкве (1259 г.), недалёка ад г. Сафіі.
    У Сербіі і Харватыі значных поспехаў дасягнула архітэктура. Абарончыя і царкоўныя пабудовы вызначаліся манументальнасцю і прыгажосцю. Асноўным жанрам сербскай і харвацкай літаратуры, як і балгарскай, былі жыціі свягы.х і апокрыфы. Апокрыфамі называліся рэлігійныя кнігі, якія не былі прызнаны царквой.
    У Чэхіі складаліся хронікі, у якіх асвятляліся падзеі ранняй гісторыі краіны. Першым летапісцам тут быў канонік сабора св. Віта ў Празе Казьма (1045—1125). Хроніка Казьмы Пражскага, складзеная з трох кніг, з’яўляецца выдатным помнікам чэшскай культуры.
    У Польшчы ў X—XI стст. славутым помнікам польскага мастацтва быў касцёл св. Фелікса ў Кракаве. Кафедральныя саборы ўзніклі ў Гнезна і Познані. Касцёлы ўпрыгожваліся мастацкай разьбой. Першыя творы пісьменнасці — богаслужэбныя кнігі на лацінскай мове — прывозіліся ў Польшчу з Чэхіі. Затым узнікла свая царкоўная літаратура. У канцы X — пачатку XI ст. у Польшчы пачалі весціся запісы «па гадах», у так званых «рочніках». Уся пісьменнасць вялася на лацінскай мове. Лацінскую пісьменнасць успрынялі таксама чэхі, харваты, славенцы.
    Пытанні і заданні
    1.	Якія характэрныя рьхсы мае раманскі стыль у мастацтве і архітэктуры? 2. Дзе гэты стыль нарадзіўся? 3. Назавіце рысы гатычнага стылю. 4. Як у скандынаўскіх сагах адлюстраваны сувязі Полацка са Скандынавіяй? 5. Прывядзіце меркаванні аб прамых
    74
    сувязях Полацка з Візантыяй у галіне мастацтва. 6. Чым адрозніваюцца паміж сабой дзве славянскія азбукі — глаголіца і кірыліца?
    § 12. Культурнагістарычныя сувязі Кіеўскай Русі (да 40х гг. XIII ст.)
    Архітэктура і манументальны жывапіс. Разам з хрысціянствам з Візантыі ў гарады ўсходніх славян прыйшлі мураванае дойлідства і манументальны жывапіс. На іх моцна ўплывала візантыйская культура, асабліва спачатку.
    У буйным горадзе сярод разнастайных драўляных збудаванняў рэзка выдзяляліся сваім выглядам будынкі каменнай архітэктуры. Яна прадстаўлена ў большасці пабудовамі культавага характару — саборамі і цэрквамі.
    Найбольш буйны цэнтр, дзе ўзводзіліся каменныя пабудовы,— Кіеў. Тут мураванае будаўніцтва пачалося ў канцы X ст., калі з дапамогай візантыйскіх дойлідаў быў узведзены храм Успенія Багародзіцы (Дзесяцінная царква). Храм меў шэраг мастацкіх і тэхнічных асаблівасцей, якія затым знайшлі адлюстраванне ў іншых пабудовах на Русі. Гэта адносіцца да крыжовакупальнай схемы храма, пакладзенай у аснову царкоўнай архітэктуры Візантыі і многіх іншых краін.
    Усходнеславянскае дойлідства XI ст. прадстаўлена помнікамі манументальнай архітэктуры Кіева, Ноўгарада, Полацка і Чарнігава.
    Найкаштоўнейшым помнікам старажытнай архітэктуры ў Кіеве з’яўляецца Сафійскі сабор, будаўніцтва якога пачалося ў 1037 г. Вялікі масіў будынка завяршаўся 13 купаламі. Цэнтральны купал сімвалізуе Хрыста, астатнія — 12 апосталаў.
    Кіеўская Сафія, як і Сафія ў Канстанцінопалі, належыць да аднаго тыпу крыжовакупальных храмаў. Будавалі яе прывезеныя ў Кіеў візантыйскія архітэктары.
    Храм мае унікальны манументальны роспіс. Мазаічныя (з кубікаў каляровага шкла) выявы знаходзяцца ў купале і ў алтары. Фрэскавы жывапіс, зроблены фарбамі, пакрывае астатнія часткі храма. У купале знаходзіцца велічны вобраз Хрыста, ніжэй — выявы 12 апосталаў, пад купалам 4 еван
    75
    гелісты, якія пішуць евангеллі, ніжэй яшчэ 40 хрысціянскіх пакутнікаў. He ўсе фрэскавыя роспісы захаваліся да нашага часу.
    У алтары змешчана вялікая мазаічная выява Божай маці, вядомай пад назвай «Непарушная сцяна». Пад хорамі — выявы прадстаўнікоў сямейства Яраслава Мудрага.
    Асаблівую цікавасць уяўляе фрэскавы роспіс з выявамі свецкага характару музыкантаў, танцораў, паляванне на розных звяроў.
    У Міхайлаўскім Златаверхім саборы пачатку XII ст. знаходзілася вялікая мазаічная кампазіцыя «Еўхарысція» (прычашчэнне апосталаў). Гісторыкі лічаць, што адным з аўтараў мазаік быў мастак Аліпій, які прайшоў канстанцінопальскую школу. Намаляваныя ім іконы рабілі такое моцнае ўражанне, што кіеўляне лічылі іх напісанымі з дапамогай анёлаў, а фарбам, якімі карыстаўся Аліпій, прыпісвалі цудадзейную сілу.
    У Кіеве пры княжацкім двары працаваў знакаміты архітэктар Пётр Міланег. Выказваецца меркаванне, што ён да гэтага жыў у Гародні, дзе будаваў цэрквы.
    У XII ст. у землях і гарадах усходніх славян узнікае і распаўсюджваецца новы тып царкоўных будынкаў. Аслабленне княжацкай улады, распад вялікіх княстваў на дробныя — усё гэта не магло не адбіцца на развіцці архітэктурных форм. Замест грандыёзных збудаванняў, якія ўзводзіліся ў XI ст., у буйных гарадах з’явілася значная колькасць пабудоў невялікіх памераў. Яны намнога прасцейшыя і больш сціплыя, мелі толькі адзін купал. Для будаўніцтва такой царквы патрабавалася сродкаў намнога менш, чым для вялікага сабора.
    У наваколлі гарадоў размяшчаліся манастыры. Тут будаваліся цэрквы і саборы. У розных удзельных княствах пачынаюць узнікаць самастойныя архітэктурныя школы.
    Выдатным цэнтрам усходнеславянскай культуры быў Ноўгарад (на Волхаве). У сярэдзіне XI ст. тут быў пабудаваны Сафійскі сабор той самай арцеллю будаўнікоў, якая ўзводзіла Сафію ў Кіеве. Сабор меў пяць купалаў (сімвалізавалі Хрыста і чатырох евангелістаў).
    Вялікі размах будаўніцтва храмаў у Ноўгарадзе
    76
    адбываўся ў XII ст. Тут узнікла некалькі арцеляў будаўнікоў. Характэрнай рысай наўгародскай архітэктуры была прастата, стройнасць і строгасць форм пабудоў, адсутнасць знешніх упрыгожанняў.
    Фрэскавым жывапісам славілася аднакупальная царква СпасанаНярэдзіцы. Фрэскі пакрывалі ўсе яе ўнутраныя сцены. Яны загінулі ў час вайны.
    Паіншаму выглядалі белакаменныя пабудовы ўладзімірасуздальскага манументальнага дойлідства. Вылучаўся прыгажосцю манументальных пабудоў горад Уладзімір (на Клязьме). Горад быў апаясаны моцнай сцяной з галоўнымі варотамі. Да гэтага часу захаваліся ва Уладзіміры Успенскі і Дзмітрыеўскі саборы. Знадворку сцены Дзмітрыеўскага храма амаль цалкам пакрыты каменнай разьбой. У верхняй яго частцы змешчаны рэльефныя каменныя фігуры людзей і жывёл.
    У архітэктуры асобных зямель было шмат агульнага. Паміж гарадамі і землямі працягвалі захоўвацца культурныя сувязі.
    Мова і пісьмо. 3 прыняццем хрысціянства ў Кіеве, а затым у іншых гарадах усходніх славян з’явіліся кнігі, якія былі складзены на стараславянскай мове. Мы ўжо ведаем, што «стараславянскай» называецца мова, на якой у IX ст. (пасля 863 г.) Кірыла і Мяфодзій зрабілі пераклад з грэчаскай мовы асноўных царкоўных кніг (Евангелле, Псалтыр). На гэтай мове, а фактычна на яе македонскабалгарскай аснове ў IX—X стст. развівалася літаратура, спачатку выключна царкоўная. Такім чынам старабалгарская літаратурная мова стала агульнаславянскай літаратурнай мовай.
    Пасля афіцыйнага хрышчэння Русі (988 г.) у Кіеве і іншых цэнтрах стараславянская мова пачала хутка замацоўвацца, спачатку ў якасці мовы богаслужэння і царкоўнай літаратуры. Гэта мова была зразумела ўсім славянам. Аднак яна адрознівалася ад народнай мовы ўсходніх славян. Вельмі важна сабе ўявіць і асэнсаваць, што на літаратурнай мове простае насельніцтва не размаўляла. У кожнай этнічнай супольнасці —палян, драўлян, дрыгавічоў, радзімічаў — існавалі свае асаблівасці мовы, племянныя дыялекты, свая гутарковая мова.
    Літаратурнай мовай валодалі толькі нямногія адукаваныя людзі. Філолагі сцвярджаюць, што ў
    77
    Кіеўскай Русі існавала дзве пісьмовыя мовы. Першая мова — царкоўнаславянская (стараславянская), другая — старажытнаруская. Аднак прыкмет, паводле якіх гэтыя мовы адрозніваюцца паміж сабой, указваюць мала. Яны датычаць амаль выключна фанетыкі вымаўлення слоў. Марфалагічных адрозненняў, асаблівасцей у формах слоў не ўстаноўлена амаль ніякіх; суфіксы і прыстаўкі ў старажытнарускай мове такія ж, як у царкоўнаславянскай. Таму многія вучоныя прыйшлі да высновы аб тым, што творы, складзеныя ў Кіеўскай Русі, напісаны ў асноўным на стараславянскай (царкоўнаславянскай) мове.
    У XII—XIII стст. назіраліся новыя з’явы ў галіне мовы. На змену дыялектам племянным прыйшлі дыялекты тэрытарыяльныя, мясцовыя. Вучоныя гавораць аб дыялектных адрозненнях у розных землях на тэрыторыі Усходняй Еўропы ў гэты час. Разам з гэтым яны вылучаюць тры асноўныя моўныя зоны ў перыяд феадальнай раздробленасці: паўднёвую і паўднёвазаходнюю (Кіеўская, ГаліцкаВалынская землі); заходнюю (княствы Смаленскае, Полацкае, ТураваПінскае, Чорная Русь); паўночназаходнюю і паўночнаўсходнюю (Наўгародская, УладзіміраСуздальская, Разанская землі). Гэтыя зоны ўжо ў XII — XIII стст. намецілі ў агульных контурах граніцы ўкраінскай, беларускай і вялікарускай моў.
    Высновы філолагаў пацвярджаюць даныя археалагічных даследаванняў. Была створана тэорыя паходжання беларусаў. Паводле яе ў выніку славянізацыі балцкага насельніцтва і змяшэння з ім прыйшоўшых славян адбылося аддзяленне часткі ўсходнеславянскай народнасці, што прывяло затым да станаўлення беларускай мовы і народа. Адбывалася гэта на працягу доўгага часу — ад мяжы VII — VIII стст. да канца XIII ст.
    Летапісанне. Летапісы — гэта гісторыкалітаратурныя творы з апісаннем падзей па гадах, помнікі пісьменнасці ўсходніх славян XI—XVII стст. Летапісанне ўзнікла ў сувязі з жаданнем ведаць мінулае краіны, каб паўней зразумець і ўсвядоміць сучаснае. Спачатку з’явіліся разрозненыя запісы аб больш значных падзеях мінулага і сучаснага ў розных месцах пражывання ўсходніх славян. Пазней такія запі
    78
    сы пачалі аб’ядноўвацца летапісцамі ў летапісныя зводы.
    Найбольш старажытны летапісны звод быў складзены ў Кіеве пры князю Яраславе Мудрым у 1039 г. Пазней гэты звод перапрацоўваўся і быў створаны так званы «Пачатковы звод» (1095 г.). Пачатковы звод усходнеславянскага летапісу быў дапоўнены ў 1110 г. манахам КіеваПячэрскага манастыра Нестарам. Летапісны звод у рэдакцыі Нестара вядомы як «Аповесць мінулых часоу». Пачынаецца ён словамі: «Се повестн времяньных лет, откуда есть пошла Руская земля, кто в Кневе нача первее княжнтн н откуда Руская земля стала есть».
    Гэты помнік захаваўся ў пазнейшых летапісных зборніках: Лаўрэнцьеўскім (1377 г.), Іпацьеўскім (пачатак XV ст.). «Аповесць мінулых часоў» з’яўляецца выключнай важнасці гістарычнамастацкім творам усходняга славянства. Ен заслужана карыстаецца сусветнай вядомасцю, перакладзены на многія мовы.