Гісторыя Беларусі
ад старажытных часоў да канца XIII ст.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1994
Адной з абавязковых крыніц для старажытных летапісаў была Біблія, а таксама хронікі, галоўным чынам візантыйскія, якія выкладалі гісторыю ў плане «свяшчэннага пісання». Аднак «Аповесць мінулых часоў» пачынае апавяданне не з традыцыйнага «стварэння свету» Богам, а з падзелу зямлі паміж сынамі Ноя пасля сусветнага патопу. Летапісец часта карыстаецца біблейскім матэрыялам.
«Аповесць» выкарыстоўвае фальклорны матэрыял, выкладае паданне пра заснаванне Кіева трыма братамі — Кіем, Шчэкам і Харывам, важакамі палян. Паляне — найбольш развіты саюз плямён сярод усходніх славян. Яму летапісцы ўдзялялі асаблівую ўвагу.
Выкладанне фактаў у «Аповесці» ідзе з 6360 г. 3 гэтага года, піша летапісец, «стала называцца (наша зямля) — Руська земля». Летазлічэнне тады ва ўсходніх славян было не такое, як цяпер. Гады лічылі ад «стварэння свету» Богам за шэсць дзён у 5508 г. да нараджэння Хрыста. У Старажытнай Русі новы год пачыналі не з 1 студзеня, а з 1 сакавіка.
Каб атрымаць летапісную дату па сучаснаму летазлічэнню, трэба ад старажытнаславянскага года адняць лічбу 5508 ці 5507, калі падзея адбывалася ў
79
студзені ці лютым. Значыць, старажытны 6360 г. адпавядае 852 г. па цяперашняму летазлічэнню (6360 — 5508=852). Такі пералік усіх дат, названых у летапісах, робяць вучоныя.
3 «Хронікі Амартола» аўтар «Аповесці» запазычыў апісанні звычаяў розных народаў і звесткі аб нападзе русаў на Канстанцінопаль (860 г.). 3 «Панонскіх жыцій» узяты даныя пра дзейнасць Кірылы і Мяфодзія. Аўтар спасылаўся на дагаворы кіеўскіх князёў з грэкамі за 907, 912, 944 і 971 гг.
Апавядаючы пра паходы на Візантыю князёў Алега, Ігара, Святаслава, летапісцы карысталіся паданнямі і песнямі. Фальклорнае паходжанне маюць легенды пра смерць Алега ад свайго каня, пра помсту княгіні Вольгі драўлянам за забойства Ігара, які збіраў даніну (945 г.).
Шматлікія народнапаэтычныя матэрыялы ўключаны летапісцамі ў летапіс пра князя Уладзіміра Святаславіча. Уладзімір — язычнік паказваецца летапісцамі адмоўна. Ен забівае полацкага князя Рагвалода і двух яго сыноў, гвалтоўна бярэ сабе ў жонкі яго дачку Рагнеду. Уладзімір пасля прыняцця новай веры ў летапісе ідэалізуецца як хрысціянін, а таксама як воін, цесна звязаны з дружынай. Услед за былінамі пра Уладзіміра («Красное Солнышко») летапіс упамінае аб шчодрых балях князя, на якіх асабліва праяўляліся яго чулыя адносіны да дружыны.
У другой частцы «Аповесці мінулых часоў», пачынаючы з часоў Яраслава Мудрага (1015—1054), часцей ужываюцца літаратурныя крыніцы, як арыгінальныя, так і перакладныя. 3 іх найбольш вядомыя «Сказанне» пра забойства князёў Барыса і Глеба, «Павучанне» Уладзіміра Манамаха, у якім апавядаецца аб шматлікіх яго ваенных паходах.
У «Аповесці мінулых часоў» гаворыцца многа аб сутыкненнях кіеўскіх князёў з полацкімі. Летапісец расказвае аб барацьбе полацкага князя Усяслава (1044—1101) з трыма князямі — сынамі Яраслава Мудрага, апісвае крывавую бітву на Нямізе (1067 г.), гаворыць пра здрадніцкі захоп Усяслава ў палон і яго вяртанне з Кіева ў родны Полацк.
У летапісе знайшлі адлюстраванне падзеі, звязаныя з гісторыяй гарадоў Менска, Турава, Друцка, Берасця, Смаленска.
80
Мова «Аповесці мінулых часоў» неаднародная. У апавяданнях на царкоўнарэлігійныя тэмы пераважае стараславянскі моўны струмень. У апавяданнях, якія датычацца свецкай гісторыі, летапісцы ўключылі элементы прастамоўя.
Працягам «Аповесці мінулых часоў» з’явіліся пазнейшыя мясцовыя летапісы: Кіеўскі летапіс, ГаліцкаВалынскі летапіс, Наўгародскі, Суздальскі (Лаўрэнцьеўскі спіс, складзены манахам Лаўрэнціем для суздальскага князя) летапісы. Кожны з гэтых летапісаў пачынаецца з перапіскі тэксту «Аповесці мінулых часоў», а потым змяшчаецца храналагічны запіс мясцовых падзей.
Кіеўскі летапіс адлюстроўвае жыццё Кіеўскай зямлікняства і зрэдку паведамляе пра іншыя землі. У 1116 г. менскі князь Глеб зрабіў паход у зямлю дрыгавічоў, захапіў і спаліў горад Слуцк. У летапісе расказваецца аб арганізаваным кіеўскім князем Мсціславам паходзе на Полацкую зямлю ў 1127 г.
Выключна важныя звесткі аб узаемаадносінах паміж полацкімі князямі, аб дзейнасці ў Полацку веча падае летапісец пад 1159 і 1167 гг. Кіеўскі летапіс даводзіць апісанне падзей да 1200 г.
ГаліцкаВалынскі летапіс — самабытны твор, мае таксама шэраг звестак, звязаных з гісторыяй Беларусі ХШ ст. Ідэйны змест летапісу — праслаўленне ГаліцкаВалынскага княства, супрацьпастаўленне яго іншым княствам. У гэтым летапісе вялікае месца занялі падзеі, звязаныя з заходняй часткай Беларусі. У цэнтры ўвагі летапісца гарады Гародня, Пінск, Наваградак, Берасце, Слонім, Ваўкавыск. Тут расказваецца аб Міндоўгу, яго сыне Войшалку і іншых князях. Выключнае значэнне ГаліцкаВалынскага летапісу для нашага часу заключаецца ў тым, што ў ім змешчаны звесткі, на аснове якіх можна меркаваць аб шляху стварэння беларускалітоўскай дзяржавы.
«Аповесць мінулых часоў», Кіеўскі летапіс і ГаліцкаВалынскі летапіс складаюць тры часткі летапіснага зводу, які называецца Іпацьеўскім летапісам. Ен быў знойдзены ў XVIII ст. у Іпацьеўскім манастыры каля г. Кастрамы. Іпацьеўскі летапіс — найважнейшая крыніца па гісторыі Кіеўскай, ГаліцкаВалынскай, Полацкай зямель і пачатку ўтва
4 Зак. 346
81
I/
рэння Вялікага княства Літоўскага як беларускалітоўскай дзяржавы.
Незвычайным творам усходнеславянскага летапісання з’яўляецца Радзівілаўскі летапіс. Летапісны звод складаецца з «Аповесці мінулых часоў» і летапісу за XIII ст. Вядомы адзіны яго спіс канца XV ст., які быў зроблены ў Смаленску або ў Полацку.
У Радзівілаўскім летапісе змешчаны 617 рознакаляровых мініяцюр, якія тэматычна звязаны з тэкстам. Шэраг мініяцюр прысвечаны гістарычнаму мінуламу беларускіх зямель. Сярод мініяцюр «Замах Рагнеды на Уладзіміра», «Узяцце Ноўгарада князем Усяславам Полацкім» (1066 г.), «Бітва на Нямізе», «Бітва Святаполка (Акаяннага) і Яраслава (Мудрага) на р. Альце» (1019 г.). У цэлым стыль мініяцюр блізкі да традыцый беларускага мастацтва.
У XVI—XVII стст. Радзівілаўскі летапіс зберагаўся на Беларусі, затым быў перададзены Багуславам Радзівілам бібліятэцы г. Кёнігсберга, адкуль у сярэдзіне XVIII ст. вывезены ў Расію. Цяпер летапіс знаходзіцца ў бібліятэцы Расійскай Акадэміі навук у СанктПецярбургу.
Пытанні і заданні
1. Чым адрозніваюцца па тэхніцы выканання мазаічныя роспісы ад фрэскавых у Кіеўскай Сафіі? Назавіце гэтыя роспісы. 2. Пакажыце на прыкладах манументальнай архітэктуры і жывапісу, што паміж гарадамі ўсходніх славян існавалі культурнагістарычныя сувязі ў XI—XII стст. 3. Якія тры моўныя зоны ва ўсходніх славян у XII — XIII стст. вылучаюць вучоныя? 4. Вызначце, пад якім годам «ад стварэння свету» запісаў летапісец бітву на Нямізе, што адбылася па сучаснаму летазлічэнню ў 1067 г. 5. Назавіце летапісныя спісы, якія складаюць Іпацьеўскі летапісны звод.
§ 13. Культура беларускіх зямель сярод культуры іншых народаў і краін (X—ХІП стст.)
Мураванае дойлідства і фрэскавы жывапіс Беларусі. Самая старажытная каменная пабудова на Беларускай зямлі — Полацкі Сафійскі сабор. Гісторыкі архітэктуры прыйшлі да высновы, што Полацкая Сафія пабудавана ў 50я гг. XI ст., пасля таго як была ўзведзена Сафія ў Кіеве і Ноўгарадзе. Узводзі
82
ла гэтыя саборы адна арцель будаўнікоў. Дойлідамі былі грэкі.
Полацкая Сафія — сведка магутнасці і сілы полацкіх князёў. Яна была сімвалам незалежнасці Полацкага княства.
Першапачаткова Полацкая Сафія выглядала зусім не такой, якой мы бачым яе сёння. За свой доўгі век Сафія шэсць разоў гарэла і разбуралася разам з умацаваннямі Полацка. Яна неаднаразова перабудоўвалася. Апошні раз, у 1750 г., калі сабор набыў выгляд двухвежавай царквы ў стылі барока, тыповым для XVIII ст. Такім сабор застаўся да нашых дзён.
У XI ст. Полацкая Сафія выглядала будынкам выключна суразмерным, сіметрычным. Пасярэдзіне ўзвышаўся галоўны яго купал. Па баках знаходзіліся чатыры меншыя купалы. Як занатавана ў познім летапісе, Полацкая Сафія мела сем «верхов» (купалаў). Гэта сімвалізуе сем асобных абрадаў — «таінстваў». Сярод іх хрышчэнне, прычашчэнне, пакаянне (споведзь), шлюб.
Каля вугла сабора знаходзілася прамавугольная вежа з лесвіцай, праз якую траплялі на хоры (своеасаблівы балкон) у сярэдзіну памяшкання. Уся прастора сабора падзялялася 16 слупамі на мноства ячэек. Слупы былі не круглыя, а ў форме крыжа. Полацкая Сафія мела багаты фрэскавы роспіс, але ён амаль не захаваўся.
Пасля значнага перапынку ў будаўніцтве ў Полацку шырока разгарнулася мураванае дойлідства. Сярэдневяковы Полацк у канцы XII ст. выглядаў вялікім горадам на маляўнічых берагах Палаты і Заходняй Дзвіны. У дзядзінцы на Верхнім замку ўзвышаўся цэнтральны архітэктурны ансамбль — сукупнасць пабудоў, падпарадкаваных адзінай задуме. Тут было пяць манументальных пабудоў: Сафійскі сабор; побач, каля яго абсід, дзве пабудовы; некалькі далей княжацкая царква і мураваны церам. На Вялікім пасадзе, недалёка ад дзядзінца, былі пабудаваны яшчэ дзве мураваныя царквы. На малой плошчы размяшчалася сем мураваных пабудоў.
За 2,5 кіламетра ад дзядзінца на беразе Палаты ўзвышаліся дзве мураваныя пабудовы Спаскага манастыра. 3 другога боку, на левым беразе Заход
83
няй Дзвіны, у Бельчыцы, былі бачны цэрквы Барысаглебскага манастыра. Выгляд горада рабіў уражанне буйнога цэнтра рэлігійнага жыцця, распаўсюджання хрысціянскай культуры. Такім Полацк быў на самай справе.
У Бельчыцы знаходзілася багатая рэзідэнцыя полацкіх князёў. Часткай яе былі чатыры культавыя манастырскія будынкі. Невялікая Пятніцкая царква мела цікавыя фрэскі. У верхняй частцы размяшчаліся кампазіцыі хрысціянскага цыкла: «Стрэчанне», «Укрыжаванне», «Аплакванне». На фрэсцы «Стрэчанне» паказаны момант, калі Марыя перадае Хрыста старцу Сімяону. На фрэсцы «Укрыжаванне» на першым плане выява распятага на крыжы Ісуса Хрыста. Іканаграфія фрэскі ўказвае на сувязь з балканскімі ўзорамі.
На слупах перад алтаром былі выявы князёўпакутнікаў св. Барыса і св. Глеба. Іканаграфія традыцыйная для славянскага мастацтва. У Барыса цёмная барада, Глеб — безбароды. Яны намаляваны ў княжацкім адзенні. На галовах — высокія шапкі.
У Полацку склалася самабытная архітэктурная школа дойлідства ў час яго палітычнага і эканамічнага ўздыму. Заснавальнікам гэтай школы з’яўляецца полацкі дойлід Іаан (Іван). Ен узначальваў арцель будаўнікоўмуляроў. Па заказу Ефрасінні пабудаваў у сярэдзіне XII ст. Спаскую царкву, якая захавалася да нашага часу.