Гісторыя Беларусі
ад старажытных часоў да канца XIII ст.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1994
Узнікненне старабеларускіх гарадоў. Першыя гарады на тэрыторыі Беларусі, як і ва ўсіх усходніх славян,— агароджанае, умацаванае паселішча (адсюль назва «горад»). Нярэдка гарады засноўваліся на месцы гарадзішчаў ранняга жалезнага веку.
Ядром горада быў дзядзінец, звычайна разме
58
шчаны на ўзвышаным месцы і акружаны абарончымі збудаваннямі. Побач узнікаў вакольны горад, які ўтвараў другую лінію ўмацаванняў, і неўмацаваны пасад звычайна на нізкім беразе ракі. Каля старажытных гарадоў існавалі курганныя некропалі (могільнікі) IX—XII стст.
Горад IX—XIII стст. у адрозненне ад вёскі паступова ўскладняўся ў сваім развіцці. Ен выконваў розныя функцыі: адміністрацыйныя, ваеннаабарончыя, гандлёварамесніцкія, рэлігійныя, культурныя. У горадзе канцэнтраваўся і пераразмяркоўваўся прыбавачны прадукт, які збіраўся ў выглядзе даніны.
Размяшчэнне гарадоў знаходзілася ў адпаведнасці са шчыльнасцю засялення зямель. Асвойваліся ў першую чаргу больш спрыяльныя ў сельскагаспадарчых адносінах раёны. Гэта пацвярджаецца на прыкладзе размяшчэння гарадоў Тураўскай зямлі.
Важнае значэнне мелі рэкі і азёры, якія выкарыстоўваліся ў якасці транспартных магістралей. Для ўзнікнення гарадоў Полацкай зямлі і Полацка мела значэнне Заходняя Дзвіна і яе прытокі.
Старажытныя летапісы і іншыя пісьмовыя крыніцы ў сувязі з падзеямі, якія адбываліся ў IX— XIII стст., называюць на тэрыторыі Беларусі звыш 35 гарадоў. Амаль усе яны даследаваліся метадам археалагічных раскопак. Гэта найбольш старажытныя гарады і населеныя пункты сучаснай Беларусі: Барысаў, Брагін, Браслаў, Брэст, Ваўкавыск, Віцебск, Гомель, Гродна, ДавыдГарадок, Друцк, Заслаўе, Камянец, Капыль, Клецк, Кобрын, Копысь, Крычаў, Лагойск, Лукомль, Мазыр, Мінск. Мсціслаў, Навагрудак, Орша, Пінск, Полацк, Рагачоў, Слонім, Слаўгарад, Слуцк, Тураў, Турыйск, Чачэрск.
Абарончая сістэма гарадоў IX—X стст. спалучала прыродныя перашкоды (высокія берагі рэк, абрывы) і штучныя ўмацаванні. Дзядзінец і вакольны горад абкружалі глыбокім ровам і земляным валам, на якім рабілі ўмацаванні з бярвення. У X—XII стст. у сувязі з развіццём тактыкі пасіўнай аблогі паявіліся новыя формы абарончага дойлідства — магутныя драўляназемляныя збудаванні з драўлянымі канструкцыямі ў сярэдзіне вала. Рэшткі такіх умацаванняў знойдзены ў Полацку, Мінску, Віцебску. Над абарончымі збудаваннямі
59
ўзвышаліся драўляныя вежы. Невялікія і сярэднія па памерах гарады мелі просты тып планіроўкі — дзядзінец, гандлёвая плошча перад ім і пасады вакол яго. Больш складаную структуру мелі буйныя гарады Полацк, Віцебск, Гомель. Тут пасад складаўся з некалькіх частак.
Некаторыя гарады развіваліся на аснове вельмі старажытных гарадзішчаў жалезнага веку. Спачатку гэта былі племянныя цэнтры. Так развіваўся Полацк, Віцебск, Лукомль, Гомель, Крычаў.
У X—XI стст. рамяство і абмен у гарадах былі развіты слаба. У XII—XIII стст. буйныя і сярэднія гарады станавіліся значнымі цэнтрамі рамяства і гандлю. У гарадах жылі феадалы, іх слугі, сюды сцякалася насельніцтва з ліку беглых рабоў і сялян, якія займаліся рамяством і гандлем. Рамеснікі падзяляліся на залежных і свабодных. Княжацкія і баярскія рамеснікі жылі ва ўмацаваным цэнтры і абслугоўвалі сваіх гаспадароў.
У гарадах былі пашыраны кавальскае, ювелірнае, ганчарнае, плотніцкае, гарбарнашавецкае і іншыя віды рамёстваў. Даказваецца гэта выяўленнем пры археалагічных раскопках інструменту рамеснікаў, знаходкамі адходаў рамяства, рэшткамі майстэрань.
У рамесніцкай вытворчасці і хатніх промыслах панавала выключна ручная тэхніка. Вузкая спецыялізацыя дазваляла майстрам ствараць добрыя вырабы. Вядучай галіной рамяства ў гарадах з XII ст. стаў выраб спажывецкіх тавараў — скуранога абутку, жаночых упрыгожанняў, глінянага посуду.
У беларускія гарады прывозіліся рамесніцкія вырабы з іншых зямель і гарадоў: з Кіева — прыналежнасці рэлігійнага культу, з Оўруча (на Валыні) — каменныя прасліцы для верацён, з Усходняй Прыбалтыкі — бурштын. 3 поўдня прывозіліся соль, амфары з віном ці аліўкавым алеем. У IX—X стст. імпарціраваліся арабскія манетыдырхемы. У XI ст. асноўным экспарцёрам манетнага срэбра — дынараў — былі Германія і Англія. Для феадальнага двара з Візантыі і Блізкага Усходу зрэдку прывозіліся прадметы раскошы — каляровыя тканіны, шкляны посуд, грэцкія арэхі.
Адсутнасць значнага тавараабмену паміж горадам і вёскай прымушала гарадскіх рамеснікаў займацца агародніцтвам, жывёлагадоўляй.
60
Старажытныя гарады Беларусі прайшлі такі ж самы шлях развіцця, як і ўсе гарады ўсходніх славян.
Пытанні і заданні
1. Якія погляды існуюць у гістарычнай навуцы аб узнікненні сярэдневяковых гарадоў Заходняй Еўропы? 2. Якой была структура ўсходнеславянскіх гарадоў, на якія часткі яны падзяляліся? 3. Назавіце раннесярэдневяковыя гарады, якія існавалі на тэрыторыі Украіны. 4. Пералічыце, якія гарады існавалі на тэрыторыі Беларусі ў IX—ХПІ стст. 5. Якія гарады ўзніклі на тэрыторыі Расіі?
Раздзел IV. РЭЛІГІЯ I КУЛЬТУРА
§ 10. З’яўленне і распаўсюджанне хрысціянства
Ранняе хрысціянства і царква. Хрысціянства нарадзілася ў Палесціне ў Рымскай імперыі сярод нізоў насельніцтва ў яўрэйскім асяроддзі. У першыя стагоддзі веруючыя жылі маленькімі абшчынамі. Яны збіраліся ў простых дамах для чытання евангелляў і тайнай вячэры. У евангеллях апісвалася зямное жыццё Ісуса Хрыста і выкладваліся асноўныя палажэнні хрысціянства.
Тады хрысціянскай царквой называўся сход веруючых. Кожная хрысціянская абшчына была царквой. У кожнай царкве ўсе былі роўныя і называлі адзін аднаго братамі і сёстрамі. Спачатку нават маёмасць у хрысціян была агульнай. Веруючыя выбіралі «епіскапаў», якія назіралі за парадкам. Ніякіх правоў па кіраванню абшчынамі яны не мелі.
Паводле аднаго Евангелля, вучэнне Хрыста было звернута да бедных і пакутуючых: «Прыйдзіце да мяне ўсе пакутуючыя, і я супакою вас». Хрыстос адвяргаў панаванне моцных і ўладу чалавека над чалавекам і гаварыў: «Але паміж вамі няхай не будзе так». Таму першыя хрысціяне стараліся трымацца ў баку ад рымскага жыцця з імператарам, войскам, ахвярапрынашэннем рымскім язычніцкім багам.
Хрысціян ссылалі і здзекаваліся над імі. Але гэта не прыносіла ніякай карысці рымскім уладам.
61
Нарэшце рымскія імператары вырашылі выгадным для сябе ўступіць у згоду з хрысціянскай царквой. Гэта для іх было няцяжка, таму што ў самой царкве адбыліся змены. Сутнасць вучэння Хрыста многія забылі ці дрэнна яго ўяўлялі. У хрысціянскай царкве на першае месца пачалі выступаць абрады і пышнае богаслужэнне, чаго не было раней.
Калі колькасць хрысціян значна пабольшала, епіскапы сталі карыстацца ўладай і называцца «патрыярхамі». Патрыярхі назначалі епіскапаў у іншыя гарады, утварылася царкоўная іерархія. Духавенства аддзялялася ад народа, а царква аддзялялася ад веруючых.
Вышэйшае духавенства збіралася на саборы (з’езды) і выдавала царкоўныя пастановы. Усе веруючыя павінны былі іх выконваць. Тых, хто не падпарадкоўваўся, абвяшчалі ератыкамі і падвяргалі ганенню. У 325 г. на першым усяленскім царкоўным саборы ў Нікеі (Малая Азія) і на другім у 381 г. у Канстанцінопалі ў галоўных рысах быў выпрацаваны «сімвал веры» — кароткае выкладанне асноўных палажэнняў хрысціянскай царквы. У сімвал веры ўвайшоў догмат аб трыадзінстве Бога («Богайцец», «Богсын», «Богсвяты дух») і ўваскрэсенні Хрыста.
Епіскапы як прадстаўнікі царкоўнай адміністрацыі сталі падтрымліваць свецкае начальства і ўсе рымскія парадкі. Рымскім імператарам было лёгка ўступіць у пагадненне з хрысціянскай царквой і нават самім прыняць хрысціянства. Ад гэтага нічога не мянялася ні ў іх жыцці, ні ў дзяржаве. Як і раней, былі вяльможы і прасталюдзіны, багатыя і бедныя, гаспадары і рабы. He імператары падпарадкоўваліся вучэнню Евангелля, а хрысціянская царква стала прыстасоўвацца да імператараў і да ўсіх рымскіх парадкаў. Хутка хрысціянства стала пануючай рэлігіяй у імперыі.
Італія — адна з першых еўрапейскіх краін, на тэрыторыі якой распаўсюдзілася хрысціянства ў першыя стагоддзі нашай эры. Рана ўспрыняла хрысціянства таксама Грэцыя. Абшчыны хрысціян тут з’явіліся ўжо ў I ст. н. э. У II—III стст. хрысціянства ведалі па ўсёй краіне.
У канцы IV ст. готы (спачатку вестготы на Дунаі, пазней остготы ў Прычарнамор’і) прынялі хрыс62
ціянства ў якасці дзяржаўнай рэлігіі. Гоцкі епіскап Ульф пераклаў Біблію на гоцкую мову.
Франкі прынялі хрысціянства пры заваяванні Галіі ў канцы V ст. У канцы VI ст. хрысціянства распаўсюдзілася на Брытанскіх астравах.
На абшары іншых еўрапейскіх краін хрысціянства зацвердзілася пазней: у Даніі — на пачатку VIII ст., Швецыі і Нарвегіі — у IX ст. У славянскіх краінах Балгарыі, Сербіі, Маравіі, Чэхіі яно распаўсюдзілася ў IX ст., Польшчы — X ст. (966 г.).
Калі Рымская імперыя распалася на дзве часткі, рымскі патрыярх, ці папа, лічыў сябе самым старэйшым сярод патрыярхаў. Ен настойліва патрабаваў, каб усе іншыя патрыярхі падпарадкоўваліся толькі яму. Аднак усходнія (грэчаскія) патрыярхі не жадалі падпарадкоўвацца папу рымскаму. Адбыўся раскол. Хрысціянская царква падзялілася на дзве царквы: заходнюю рымскакаталіцкую і ўсходнюю — візантыйскую, ці грэчаскую.
Але хрысціянства, звяртаючыся да ўсіх людзей без уліку іх этнічнай, нацыянальнай і сацыяльнай прыналежнасці, набыло універсальны характар, стала адной з сусветных рэлігій.
Важнае значэнне для хрысціянскай царквы мелі манастыры. Манаства ўзнікла як форма адшэльніцтва, выдалення ад людской марнасці. Першыя манастыры ўзніклі ў IV ст. на Усходзе — у Егіпце, Паўночнай Афрыцы, Малой Азіі. У V—VI стст. яны распаўсюдзіліся на Захадзе.
Манастыры былі падначалены нагляду епіскапаў і сталі часткай афіцыйнай хрысціянскай царквы. Найбольш буйныя манастыры называліся абацтвамі.
Узнікалі ерасі — адхіленні ад афіцыйна прызнанага веравучэння. На пачатку IV ст. у Александрыі і іншых гарадах імперыі распаўсюдзілася ератычнае рэлігійнае вучэнне — арыянства. Яго заснавальнік Арый выступаў супраць афіцыйнага догмату аб трыадзінстве Бога.
Утвараліся іншыя хрысціянскія плыні. Так секта аганістаў прапаведавала неабходнасць вяртання да прастаты першапачатковых хрысціянскіх абшчын з іх тэндэнцыяй да сацыяльнай роўнасці і агульнасці маёмасці.