Гісторыя Беларусі
ад старажытных часоў да канца XIII ст.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1994
У гады княжання Яраслава Мудрага (1015— 1054) фактычна завяршылася існаванне Русі як фармальна адзінай дзяржавы. Пасля яго смерці Русь распалася на часткі і наступіў новы этап яе гісторыі. Для гэтага этапу характэрны вельмі заблытаныя адносіны паміж прадстаўнікамі дынастыі Рурыкавічаў, якія варагавалі паміж сабой і змагаліся за кіеўскі трон, што лічыўся велікакняжацкім. У 20я гг.
38
XII ст. Уладзімір Манамах і яго сын Мсціслаў рабілі спробы ўмацаваць старажытнарускую дзяржаву.
Кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч у 1127 г. зрабіў вялікі паход на Полацкую зямлю з мэтай яе падпарадкавання. Пасля яго смерці ў 1132 г. рэзка абарваліся ўсе феадальныя сувязі і Кіеўская Русь раскалолася назаўсёды: «н раздрася вся Русская земля», занатаваў летапісец.
Старажытная Русь распалася на асобныя самастойныя землі — дзяржавы. Буйнейшымі з іх былі Кіеўская, Чарнігаўская, Галіцкая, Валынская, Наўгародская, Смаленская, УладзіміраСуздальская, Тураўская. Самастойным княствамдзяржавай працягвала заставацца Полацкая зямля.
У XII ст. узнікла назва Украіна (з асновай «край»), якая потым дала назву ўкраінскаму народу.
Кіеўская Русь мае некаторыя агульныя рысы па свайму паходжанню, па структуры і па далейшаму лёсу з імперыяй Карла Вялікага.
Пытанні і заданні
1. Калі ўзнікаюць племянныя княжанні ўсходніх славян? 2. Назавіце, якія племянныя кня анні існавалі. Пакажыце іх прыблізнае месцазнаходжанне на карце. 3. Якія доказы можна прывесці на карысць таго, што Русь была дзяржавай усходніх славян? 4. Якая тэрыторыя першапачаткова называлася Руссю? 5. На якія землікняствы распалася Кіеўская Русь у першай палове XII ст.?
§ 7. Дзяржаўнасць на беларускіх землях
Полацкая зямля: узаемадачыненні з Руссю. Імкненне да стварэння дзяржаўнасці ўласціва многім народам, у першую чаргу тым, якія асэнсоўвалі сябе самастойным этнасам. Дзяржава арганізоўвае дзейнасць людзей, рэгулюе грамадскае жыццё, абараняе агульныя інтарэсы ад знешніх ворагаў.
3 нараджэннем этнічных супольнасцей у раннім сярэднявеччы стваралася дзяржаўнасць. Летапісец паведамляе, што першапачатковым насельніцтвам у Полацку былі крывічы. У іх існавала сваё старажытнае «княжанне», відаць, узнікшае ў VI— VIII стст. і створанае групай плямён, якім належала банцараўская археалагічная культура і культура
39
доўгіх курганоў Віцебшчыны. Племянное княжанне крывічоўпалачан паслужыла гістарычным ядром Полацкага княствадзяржавы.
Полацкае княства ўзнікла ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны, займала ў X—XI стст. усю Паўночную Беларусь і межавала на поўначы з Наўгародскай зямлёй, на ўсходзе са Смаленскім княствам, на поўдні з Тураўскім княствам, на захадзе з землямі леталітоўскіх і латышскіх плямён. Уладанні Полацка прасціраліся па ніжняму цячэнню Заходняй Дзвіны, дзе былі гарады Герцыке і Кукенойс, да Рыжскага заліва.
Полацкая зямля — адно з буйнейшых княстваў ва Усходняй Еўропе ранняга сярэднявечча. Па сваіх памерах яно было прыблізна роўнае Баварскаму герцагству на тэрыторыі Германіі, Партугальскаму каралеўству на Пірэнейскім паўвостраве.
Для Полацкага княства, як і для іншых сярэдневяковых краін, характэрна сукупнасць трох галоўных адзнак дзяржавы: 1) размяшчэнне насельніцтва па тэрытарыяльнай прыкмеце, а не на аснове кроўнароднасных сувязей, як гэта было пры старой родавай арганізацыі, 2) наяўнасць дзяржаўнай улады (князь, дружына), 3) абкладанне падаткамі (даніна, палюддзе) для ўтрымання яе прадстаўнікоў.
Полацк не аддзяляўся ад свайго княства і быў яго арганічнай часткай. Полацк і яго воласць упамінаюцца ў пачатковым лбтапісе пад 862 годам. Гэта было старажытнае дзяржаўнае ўтварэнне. Першым гістарычна вядомым князем у Полацку стаў Рагвалод. Яго выключнае незалежнае становішча сярод іншых князёў летапісец падкрэсліў словамі: «держаіцю н владеюіцю н княжаіцю Полотьскую землю».
Полацкае княства існавала як самастойная дзяржава, у якой асноўным насельніцтвам былі прабеларускія плямёны крывічоўпалачан. Уладзіміру Святаславічу, які змагаўся са сваім братам Яраполкам за ўладу ў Кіеве, удалося захапіць Полацк. Рагвалод быў забіты, яго дачка Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзіміра. Праз некалькі гадоў яна зрабіла няўдалы замах на жыццё Уладзіміра і была выслана з Кіева разам з сынам Ізяславам на сваю «вотчыну» ў Полацкую зямлю.
Ізяслаў быў князем у Полацку да 1001 г., затым княжылі Брачыслаў (1003—1044), Усяслаў (1044—
40
1101) і шматлікія яго сыны і ўнукі. Існаванне княжацкай дынастыі, правы якой захоўваліся на працягу стагоддзяў,— прыкмета дзяржаўнасці Полацкай зямлі. Паміж Полацкам і Кіевам адбывалася барацьба, якая працягвалася з перапынкамі больш чым 100 гадоў. Полацкія князі двойчы займалі Ноўгарад (1021, 1066 гг.), змагаліся за Пскоў і Смаленск. Пры Усяславе Брачыславічу Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці і стала галоўным канкурэнтам Кіева. У 1067 г. адбылася крывавая бітва на Нямізе, ішлі войны з Уладзімірам Манамахам. У 1127 г. сын Манамаха кіеўскі князь Ізяслаў арганізаваў вялікі паход паўднёварускай кааліцыі князёў супроць Полацкай зямлі. Затым адбываўся распад Кіеўскай Русі. Полацкая зямля таксама распалася на ўдзельныя княствы (Полацкае, Менскае, Друцкае, Заслаўскае, Лагойскае, Віцебскае і інш.). Полацк працягваў лічыцца галоўным горадам сярод іншых гарадоў паўночнай часткі БелаРУСІ.
Улада князёў у Полацку значна аслабла. Іх назначэнне і выгнанне залежала ад веча — народнага сходу, роля якога ў Полацку асабліва ўзрасла з канца 20х гг. XII ст. На веча вырашаліся пытанні вайны і міру, гандлёвыя і іншыя справы. Веча істотна абмяжоўвала ўладу князя, аднак не зніштажала яе. Князь прымаў удзел у справах кіравання, меў сваю дружыну, вяршыў суд. Полацкае веча выбірала князем толькі прадстаўніка полацкага княжацкага дома. Чужародны князь не мог разлічваць на тое, каб утрымацца ў Полацку.
Існаванне Полацкай зямлі на чале з Полацкам — буйнейшым цэнтрам заходніх зямель усходняга славянства — спрыяла зараджэнню гаспадарчай і культурнай супольнасці гэтых зямель і ўзнікненню ўмоў для далейшага фарміравання беларускага народаэтнасу. Вакол Полацка і Смаленска ўзнік буйны мясцовы дыялект, які адыграў значную ролю ў складванні беларускага народа.
Тураўская зямля: асаблівасці яе дзяржаўнасці. Тураўскае княства ўтварылася на аснове княжання дрыгавічоў у паўднёвай частцы Беларусі. У летапісе пад 980 г. гаворыцца, што, калі Рагвалод прыйшоў зза мора (відаць, са Скандынавіі) і быў у Полацку зусім незалежным правіцелем, у гэты час Туры
41
княжыў у Тураве. На тэрыторыі Беларусі ў другой палове X ст. існавалі адначасова дзве незалежныя дзяржавы з цэнтрамі ў Полацку і Тураве. Тураўскае княства заставалася такім і пры сыне Уладзіміра Святаславіча — Святаполку Акаянным у 988— 1015 гг. Святаполк абапіраўся на падтрымку свайго цесця — польскага князя Баляслава і вёў у Тураве незалежную палітыку.
Грамадства тых часоў асэнсоўвала гісторыю генеалагічна, гэта значыць як гісторыю княжацкага роду. Вось чаму летапісцы гавораць пра князёў або нават выключна пра іх. Аднак гэтыя летапісныя звесткі застаюцца важнымі крыніцамі, на падставе якіх можна ўзнавіць у агульных рысах палітычную гісторыю Тураўскай зямлі.
3 сярэдзіны XI ст. Тураўскае княства таксама мела сваіх князёў. Двое з іх пераходзілі на кіеўскі трон. Затым Тураў трапіў у поўную залежнасць ад Кіева. Пры гэтым Тураўскае княства працягвала заставацца цэльнай, непадзельнай тэрыторыяй.
У 1158 г. энергічны князь Юры Яраславіч дамогся незалежнасці Турава і аднавіў на тураўскім троне мясцовую дынастыю, прадстаўніком якой ён сам з’яўляўся. Тураў зноў стаў самастойным княствам, незалежным ад кіеўскіх князёў, што было істотнай з’явай у гісторыі Беларусі.
Грамадскапалітычны лад у Тураве мае асаблівасці ў параўнанні з Полацкам. Тураўскія князі паводле роднасных сувязей мелі права перайсці на велікакняжацкі трон у Кіеве, калі для гэтага надыходзіла іх чарга як прадстаўнікоў княжацкага роду Рурыкавічаў. Адначасова Тураўскае княства працягвала падпарадкоўвацца «свайму» князю, які станавіўся вялікім князем кіеўскім. У Тураў назначаўся кіраваць княжацкі намеснік — пасаднік. Пасаднік працягваў дзейнічаць, калі князь зноў вяртаўся ў Тураў, як было з князем Вячаславам і пасаднікам Жыраславам Іванкавічам. Знаходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка — з’ява незвычайная для іншых гарадоў, акрамя Ноўгарада на Волхаве, які ў той час уяўляў сабой сярэдневяковую рэспубліку.
Тэрмін «пасаднік» звязаны са словам «пасадзіць», што азначае: назначыць, выбраць, паставіць. У XI ст. з Кіева ў Ноўгарад вялікім князем назначаліся пасаднікі для кіравання горадам. Пазней у
42
Ноўгарадзе фарміруецца «пасадніцтва новага тыпу». Наўгародскі пасаднік стаў выбірацца на веча з ліку баяр. Ен кантраляваў і накіроўваў дзейнасць князя, які быў побач у гэтым горадзе.
Пра выбарную пасаду пасадніка ў Тураве звестак няма. Магчыма, пасаднік тут быў у падпарадкаванні князя. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звесткі таксама адсутнічаюць.
У Тураве склалася свая сістэма кіравання горадам і воласцю. Тут дзейнічала веча. Паводле паведамлення жыція Кірылы Тураўскага, ён стаў епіскапам па просьбе князя «і людзей таго горада». 3 гэтага вынікае, што гараджане ў Тураве мелі права голасу нават тады, калі вырашалася пытанне пра назначэнне епіскапа. Факт цікавы тым, што ва ўсе гарады, уключаючы Полацк, епіскап назначаўся кіеўскім мітрапалітам. Выключэннем з гэтага правіла быў Ноўгарад, там епіскап выбіраўся вечам, а затым яго фармальна пасвячаў мітрапаліт у Кіеве.
У Тураве існавала пасада тысяцкага. Тысяцкі ўзначальваў гарадское апалчэнне. Сярод тураўскіх воінаў у крыніцах названы маладыя дружыннікі «отракі». Тураўскі тысяцкі Іванка ўдзельнічаў у паходзе 1127 г. на Полацкую зямлю, які арганізаваў кіеўскі князь Мсціслаў.
Буйным горадам быў Пінск. Ен знаходзіўся на водным шляху з Кіева ў Польшчу і адыгрываў значную эканамічную і палітычную ролю ў гісторыі краю. Таму многія гісторыкі прытрымліваюцца назвы «ТураваПінскае княства».
Тураўская зямлякняства склалася ў канцы X ст. і захоўвала сваё значэнне ў XI ст. На пачатку XII ст. часова пазбавілася палітычнай самастойнасці і была ў складзе Кіеўскай зямлі. 3 канца 50х гг. XII ст. канчаткова вылучылася і ў Тураве зацвердзілася пастаянная дынастыя князёў.