• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца XIII ст.

    Гісторыя Беларусі

    ад старажытных часоў да канца XIII ст.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 111с.
    Мінск 1994
    38.02 МБ
    У другой палове I тысячагоддзя тэрыторыю Польшчы насялялі славянскія плямёны — паляне, вісляне, мазаўшане, якія ўдзельнічалі ў этнагенезе (складванні) польскага народа. У IX ст. утварылася заходнеславянскае племянное княжанне віслян з цэнтрам у Кракаве. Аднак да X ст. назіраецца замаруджаны тэмп развіцця дзяржаўнасці на тэрыторыі Польшчы ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Еўропы.
    2 Зак. 346
    33
    1/
    У X ст. у агульным становішчы польскіх зямель адбыліся істотныя змены. Паўплывала на гэта стварэнне суседніх дзяржаў. У канцы X ст. узнікла Польская дзяржава (з 1025 г. Польскае каралеўства). Ад назвы племяннога аб’яднання палян паходзіць назва польскага народаэтнасу, які складваўся ў X—XI стст. Так у раннім сярэднявеччы зарадзіліся сучасныя еўрапейскія дзяржавы.
    Пытанні і заданні
    1.	Якія «варварскія каралеўствы» ўзніклі да распаду Рымскай імперыі? 2. Якія дзяржавы стварыліся пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі? 3. Што прадстаўляла сабой Імперыя Карла Вялікага? 4. Назавіце тры дзяржавы, якія ўтварыліся ў выніку Вердэнскага дагавора 843 г. пасля распаду Імперыі Карла Вялікага. Прасачыце на карце граніцы гэтых дзяржаў. 5. Дзе ўзнікла дзяржава Склавінія? 6. Што паскарала ўзнікненне першага буйнога дзяржаўнага ўтварэння заходніх славян? Як гэта дзяржава называлася, якія тэрыторыі яна аб’ядноўвала? 7. Калі існавала Першае Балгарскае царства? 8. Прасачыце на карце тэрыторыю Польскай дзяржавы ў канцы X ст.
    § 6.	Дзяржаўнасць ва ўсходніх славян
    Племянныя княжанні. У VII—VIII стст. у славян адбывалася разлажэнне родаплемяннога ладу. Летапіс паведамляе пра буйныя ўсходнеславянскія групы плямён, якіх налічвалася каля 15. У большасці выпадкаў гэта былі так званыя «племянныя княжанні».
    Больш раннія звесткі ёсць пра дулебаў, якія жылі на Валыні. У першай палове VII ст. дулебы вялі настойлівую барацьбу з аварамі (іх звалі яшчэ «обрамі») — цюркскамоўнымі плямёнамі, якія рабілі напады на славян, франкаў, Візантыю. Пасля дулебаў, якія адсюль часткова перасяліліся, іх месца занялі бужане, якіх потым выцеснілі валыняне. Усходнімі суседзямі валынян былі драўляне. Іх цэнтрам з’яўляўся горад Іскорасцень (сучасны Корасцень). У драўлян было сваё палітычнае аб’яднанне — «княжанне». Пазней яно называлася «Деревьска земля».
    Паляне жылі ў Сярэднім Падняпроўі, дзе ўзнік Кіеў. У сацыяльнаэканамічных адносінах паляне былі на больш высокай ступені развіцця, чым іх
    34
    суседзі. Палянам належыць значная роля ў стварэнні раннедзяржаўнага аб’яднання ў Сярэднім Падняпроўі «Рускай зямлі», ядра старажытнарускай дзяржавы.
    Пачатковы летапіс адводзіць дрыгавічам абшар паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Прыпяцкае Палессе характарызуецца моцнай забалочанасцю. Дрыгавічы былі асобнай этнічнай супольнасцю, жылі самабытна, мелі сваю тэрыторыю і сваё «княжанне».
    На поўдні Усходняй Еўропы жылі ўсходнеславянскія плямёны харватаў, ціверцаў, улічоў.
    На паўднёвым усходзе знаходзіліся севяране, якія насялялі басейн Дзясны. Яны межавалі з дрыгавічамі і радзімічамі, і нейкая іх частка прыняла ўдзел у этнагенезе (утварэнні) беларусаў. Найбольшымі гарадамі ў севяран былі Чарнігаў, НоўгарадСеверскі. Потым севяране далі назву Северскаму княству.
    Радзімічы — этнічная супольнасць, якая знаходзілася па цячэнні Сажа і яго прытоках. Буйным горадам на іх тэрыторыі быў Гомель, што даказана археалагічнымі раскопкамі. Паводле летапісных легендаў, радзімічы прыйшлі з прапольскіх (ляшскіх) зямель разам з вяцічамі. Есць іншае меркаванне вучоных. У Верхнім Паднястроўі выяўлены назвы рэк, якія паўтараюць назвы рэк Пасожжа. У сувязі з гэтым выказана гіпотэза, што на невялікай тэрыторыі Верхняга Паднястроўя жылі тыя славяне, якія пасяліліся на Сажы і сталі называцца радзімічамі.
    Найбольш буйным аб’яднаннем плямён былі крывічы. Яно падзялілася ў канцы I тысячагоддзя на групы: полацкую, смаленскую, пскоўскую з гарадамі Полацк, Смаленск, Пскоў, Ізборск. Крывічоў, якія жылі па сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны, летапісец называў «палачанамі».
    Побач з крывічамі знаходзіліся наўгародскія славены, ці ільменскія славяне. Гэта паўночная група ўсходніх славян, якія ў VI—X стст. жылі на ўзбярэжжы возера Ільмень, у басейнах рэк Волхаў, Ловаць, Мста.
    Аб’яднальныя тэндэнцыі славян выходзілі за межы племянных княжанняў. Наўгародскія славены і крывічы разам з фінскім племем «весь» ствараюць
    35
    федэрацыю — саюз княжанняў. Аналагічны працэс на базе княжання палян адбываўся ў Сярэднім Падняпроўі.
    Племянныя княжанні, якія пачалі ўзнікаць у VI—VII стст., былі зародкамі дзяржаўнасці ў славян. Але не заўсёды так лічылі старажытныя летапісцы і гісторыкі новага часу.
    Погляды на паходжанне дзяржавы і назвы «Русь». У сярэдзіне IX ст. ва Усходняй Еўропе з’явіліся варагі. Так тут называлі нарманаў («паўночных людзей»). Знатныя нарманы, ці вікінгі, збіралі ваенныя дружыны і ўзначальвалі марскія заваёўніцкія экспедыцыі ў краіны Еўропы — Англію, Францыю, Італію. Нарэшце на вялікіх лодках праз Фінскі заліў, раку Няву, Ладажскае возера, раку Волхаў, а таксама праз Рыжскі заліў і раку Заходнюю Дзвіну варажскія дружыны праніклі ў землі ўсходніх славян і суседніх неславянскіх народаў. Часам варагі з’яўляліся купцамі, мелі арабскія манеты і розныя тавары, але ў большасці яны былі воінамі, імкнуліся авалодаць вялікім водным шляхам «з вараг у грэкі» і гарадамі на гэтым шляху.
    Варагі з’явіліся ў Наўгародскай зямлі і сталі браць даніну з славен (наўгародскіх), крывічоў і уграфінскіх плямён (чудзь, мера, весь). У летапісах расказваецца, што наўгародцы, крывічы, чудзь адмовіліся плаціць варагам даніну, прагналі іх за мора і «пачалі ўладарыць самі па сабе». Аднак сярод паўночных плямён успыхвалі войны. Тады яны, і ў першую чаргу наўгародцы, «запрасілі» да сябе князя Рурыка.
    Летапісцы лічылі, што «ўсобіцы» рабілі такое «запрашэнне» мэтазгодным і нават неабходным. Князь запрашаўся для ўстанаўлення «нарада», унутранага ўпраўлення, як суддзяміратворца. У тыя часы грамадства знаходзілася на тым узроўні развіцця, калі адсутнасць князя здавалася бедствам. Летапісцы лічылі, што менавіта ад «запрашэння» варагаў бярэ пачатак дзяржаўнасць ва ўсходніх славян. Апавяданне пра «запрашэнне» растлумачвае, як з’явілася варажская княжацкая дынастыя ў Ноўгарадзе, а затым у Кіеве. Сапраўдныя вытокі стварэння дзяржавы больш глыбокія і больш старажытныя.
    3 вырашэннем пытання аб паходжанні дзяржавы
    36
    Русі звычайна звязваецца спрэчка аб паходжанні слова «Русь». У летапісах, якія складаліся ў Ноўгарадзе і Кіеве, сказана адназначна: руссю называліся варагі («Пайшлі за мора да варагаў, да русі. Бо так звалі тых варагаў — рус»). Адсюль і назва дзяржавы — Русь. Пытанне гэта вельмі складанае, супярэчлівае і канчаткова не вырашанае. Гісторыкаў, якія яго вывучалі, называлі адных «нарманістамі», другіх «антынарманістамі». Першыя згаджаліся з летапісцамі, другія рашуча адвяргалі паведамленні летапісаў адносна вялікага ўкладу нарманаў у стварэнне старажытнарускай дзяржавы.
    Цяпер большасць гісторыкаў прытрымліваецца таго погляду, што ў славян да IX ст. існавалі ўсе сацыяльнаэканамічныя перадумовы для ўзнікнення сваёй дзяржаўнасці. З’яўленне варагаў рашаючага значэння ў гэтай справе не мела, але паскарала яе.
    Дзяржава Кіеўская Русь. Сын Рурыка Ігар быў малалетні, калі памёр яго бацька. Сваяк Рурыка князь Алег пачаў падпарадкаванне ўсходнеславянскіх плямён, якія былі за межамі Наўгародскай зямлі. У 882 г. Алег захапіў Кіеў, забіўшы тут князёў Аскольда і Дзіра. Паводле летапісу, Алег назваў Кіеў «маці гарадам рускім».
    Аб’яднанне пад уладай аднаго князя гарадоў Кіева і Ноўгарада было важнай падзеяй развіцця ўсходнеславянскай дзяржаўнасці.
    Алег і Ігар былі першымі кіеўскімі князямі, якія падпарадкавалі сваёй уладзе амаль усе племянныя княжанні ўсходніх славян. Падпарадкаванне здзяйснялася выключна сілай. Звычайна, калі ўлада ў Кіеве пераходзіла ад аднаго князя да другога, асобныя племянныя княжанні адмаўляліся плаціць даніну. Кіеўскія вялікія князі абапіраліся на сваю дружыну. Яна ўтрымлівалася за кошт збіраемай даніны. У тыя часы нярэдка збор даніны нагадваў грабежніцкія наезды.
    У X—XI стст. галоўнымі прадуктамі, якія Русь збывала на рынках Канстанцінопаля, былі футра, воск, мёд і рабы, захопленыя ў час войнаў. Правы рускіх купцоў у Канстанцінопалі (Царградзе) забяспечваліся сілай кіеўскіх князёў, якія рабілі паходы да берагоў Візантыі. Паспяховы быў паход Алега на Канстанцінопаль у 907 г. У ім удзельнічаў у якасці саюзніка Полацк. Грэкі вымушаны былі выплач
    37
    ваць даніну. Частка яе ішла ў Полацк. Яшчэ большы размах набылі паходы Святаслава ў замежныя краіны.
    Кіеўскі князь лічыўся «вялікім князем рускім». Варагірусы не адрозніваліся высокім узроўнем культурнага развіцця і хутка змешваліся са славянамі, губляючы сваю мову і звычаі. Сын Ігара вялікі князь Святаслаў быў тыповым славянінам па знешняму выгляду і звычках.
    У летапісе пад 944 г. у апошні раз сустракаецца імя палян. Пасля яго змяніла назва Русь, якая паступова замацавалася за той часткай усходніх славян, якія жылі вакол Кіева, Пераяслаўля, Чарнігава. Першапачаткова толькі гэта тэрыторыя называлася Рускай зямлёй; яна з’яўлялася ў складзе старажытнарускай дзяржавы тэрытарыяльна і палітычна пануючым ядром. Панаванне Рускай зямлі на чале з Кіевам распаўсюджвалася на іншыя землі, якія знаходзіліся пад яе ўладай.
    Яшчэ ў XI—XII стст. Кіеўшчына пад назвай Русь, Руская зямля супрацьпастаўлялася не толькі паўночным абласцям — Наўгародскай, Суздальскай, Разанскай землям, але і паўднёвым. Драўлянская зямля, Валынь і Галічына выключаліся з Русі. Толькі пазней, у канцы XII—XIII ст., назва Русь распаўсюджвалася на ўсіх усходніх славян.
    У склад старажытнарускай дзяржавы ўваходзілі землі плямён і народаў, якія знаходзіліся на розным узроўні развіцця. Таму Русь падобна іншым раннефеадальным дзяржавам, не магла быць цалкам адзінай. У часы яе росквіту ў канцы X — першай палове XI ст. можна гаварыць толькі аб яе адносным, хутчэй фармальным, адзінстве.
    Абапіраючыся на сваю ваенную сілу і выкарыстоўваючы зацікаўленасць мясцовай знаці ў падтрымцы дзяржаўнай улады, кіеўскія князі прадстаўлялі Русь у міжнародных зносінах.