• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца XIII ст.

    Гісторыя Беларусі

    ад старажытных часоў да канца XIII ст.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 111с.
    Мінск 1994
    38.02 МБ
    Паводле найбольш верагоднага меркавання, індаеўрапейцы першапачаткова жылі ў Малой Азіі no634 з Іранам. Яны былі паўночнымі суседзямі семіцкіх народаў Блізкага Усходу. Адсюль індаеўрапейцы рассяліліся на поўнач, часткова праз Балканы і Каўказ. Існуюць і іншыя думкі аб прабацькаўшчыне індаеўрапейцаў. Шляхі перавандроўванняў прадстаўнікоў культуры баявых сякер былі рознымі.
    Ва Усходняй Еўропе вылучаюць некалькі культур шнуравой керамікі. Для Беларусі найбольшую цікавасць уяўляюць плямёны сярэднедняпроўскай культуры. Насельніцтва жыло ў невялікіх паселішчах. Яны размяшчаліся ў поймах рэк на пясчаных дзюнах. Памёршых сародзічаў хавалі ў курганах ці ў бескурганных грунтавых могільніках.
    У курганах, якія былі даследаваны на Беларусі каля в. Ходасавічы (Рагачоўскі раён), выяўлены шкілеты, пакрытыя тонкім слоем чырвонай вохры. Такі рытуал быў распаўсюджаны ў бронзавым веку. У магілы «на той свет» клалі вырабы з медзі
    18
    (нажы, сякеры, наканечнікі дзідаў), бронзавыя падвескі, бранзалеты. Некаторыя пахаванні сведчаць аб багацці памёршага. Раскапана пахаванне, у якім было 27 крамянёвых наканечнікаў стрэл, адна медная і дзве каменныя сякеры, наканечнік дзіды і мноства іншага. I гэта ў той час, калі пры большасці пахаванняў знаходзяць толькі гаршчок ці сякеру.
    У грунтавым могільніку ва ўрочышчы Стрэліца каля в. РудняШлягіна (Веткаўскі раён) у магіле разам з крамянёвым нажом і шасцю крамянёвымі наканечнікамі стрэл ляжала каменная булава з прасвідраванай адтулінай для ручкі. Такія булавы былі адзнакай улады старэйшыны роду. У чатырох пахаваннях знойдзены медныя дыядэмы — дарагія жаночыя ўпрыгожанні. Вызначыць час існавання могільніка дапамаглі знойдзеныя егіпецкія пацеркі: адна шкляная, другая — фаянсавая. Якраз такія фаянсавыя пацеркі вырабляліся ў Егіпце ў 1580—1450 гг. да н. э. Яны былі распаўсюджаны на Балканах, на тэрыторыі Заходняй Еўропы, нават у Англіі. Егіпецкія фаянсавыя пацеркі знойдзены на Каўказе, у Паўночным Прычарнамор’і, на тэрыторыі Заходняй Украіны. Пацеркі сведчаць аб сувязях гэтых месц з далёкім Егіптам. Становіцца зразумелым, што егіпецкія пацеркі і медныя рэчы, знойдзеныя ў магілах, з’явіліся на тэрыторыі Беларусі ў II тысячагоддзі да н. э.
    Тады пачаў развівацца абмен паміж плямёнамі. У некаторых плямён збіраліся багацці, што было прычынай для рабаўніцтва і ваенных нападаў аднаго племені на другое. Стары мацярынскі род з яго роўнасцю паміж жанчынамі і мужчынамі ператварыўся ў новую форму роду — бацькоўскі або патрыярхат. На чале роду становіцца мужчына.
    Сярэднедняпроўская культура пачала фарміравацца на Кіеўшчыне. Гэтыя плямёны здолелі авалодаць амаль усім Падняпроўем. Узброеныя каменнымі свідраванымі баявымі сякерамі і кінжаламі, лукамі з крамянёвымі наканечнікамі, яны вандравалі гуртамі. Медныя і бронзавыя прылады мелі ва ўжытку ў невялікай колькасці. Нярэдка аспрэчвалі землі, лугавіны ў мясцовых жыхароў — паляўнічых і рыбаловаў, якія здаўна жылі ў Падняпроўі ў паселішчах на берагах рэк і азёр.
    Культура шнуравой керамікі Палесся і Валыні
    19
    ўсталявалася на захадзе Беларусі, Валыні, у раёнах Польшчы, што мяжуюцца па Бугу.
    У 2300—1800 гг. да н. э. назіралася магутная хваля рассялення «шнуравікоў», ці індаеўрапейцаў. На велізарнай прасторы ад Урала да Рэйна і ад Прычарнамор’я да Скандынавіі распаўсюдзіліся гэтыя плямёны жывёлаводаўвандроўнікаў. Яны выцеснілі ці асімілявалі неалітычныя плямёны на вялікай тэрыторыі УсходнеЕўрапейскай раўніны, дасягнулі ВолгаОкскага міжрэчча, засялілі Польшчу і Прыбалтыку. Падобныя з’явы ахапілі ў той жа час Германію, Чэхію, Скандынавію.
    Індаеўрапейцы мелі даволі развітую гаспадарку і патрыярхальны лад. Яны займаліся жывёлагадоўляй. 3 дапамогай сабак ахоўвалі статкі дамашніх жывёл на пашах. Індаеўрапейцы ўмелі рабіць прылады працы, якімі аралі зямлю, сеялі і жалі сельскагаспадарчыя культуры. Яны будавалі драўляныя вазыдамы з чатырма суцэльнымі коламі, якія цягнулі валы ці быкі.
    Павелічэнне колькасці насельніцтва і статкаў жывёлы і адначасовае пагаршэнне ўмоў для жывёлагадоўлі прымушалі індаеўрапейцаў перасяляцца на новыя землі. Такія міграцыі адбываліся хвалямі. Індаеўрапейцы адыгрывалі вельмі істотную ролю ў гісторыі насельніцтва Еўропы і Азіі ў бронзавым веку.
    Пад уздзеяннем плямён культуры шнуравой керамікі адбываўся пераход мясцовага неалітычнага насельніцтва да бронзавага веку, калі вызначаліся вялікія культурнагістарычныя супольнасці, якія маюць адносіны да працэсу паходжання сучасных народаў.
    Пытанні і заданні
    1.	На якія эпохі падзяляецца каменны век? 2. Па якіх прычынах адбывалася перавандроўванне насельніцтва ў старажытныя часы? 3. Назавіце гістарычныя перыяды, праз якія прайшло першабытнае грамадства. 4. Як уплываў клімат на жыццё першабытных людзей на Беларусі? 5. Вылучыце з’явы, якія спрыялі таму, што народы Усходу ў старажытныя часы апярэдзілі астатняе чалавецтва. 6. Адкуль рассяляліся індаеўрапейцы і дзе была іх прарадзіма? 7. Якія помнікі плямён сярэднедняпроўскай культуры вывучаліся на Беларусі?
    20
    Р а з д з е л II. ГІСТАРЫЧНЫЯ КАРАНІ ЕЎРАПЕЙСКІХ НАРОДАЎ.
    ПЕРШЫЯ РАННЕСЯРЭДНЕВЯКОВЫЯ ДЗЯРЖАВЫ
    § 3.	Плямёны жалезнага веку
    Кельты ў Еўропе. Жалезны век — апошняя пасля каменнага і бронзавага вякоў археалагічная эпоха ў гісторыі чалавецтва, якая характарызуецца пашырэннем металургіі жалеза і вырабам рэчаў з яго. Жалеза вельмі распаўсюджана ў прыродзе. У IX— VII стст. да н. э. яго пачалі здабываць і апрацоўваць большасць плямён Еўропы і Азіі.
    Узровень развіцця прадукцыйных сіл і грамадства ў раннім жалезным веку прынята параўноўваць з еўрапейскім Гальштатам — перыядам, які датуецца IX—IV стст. да н. э. Назва паходзіць ад археалагічнага помніка — могільніка каля горада Гальштат у Аўстрыі. Гальштацкая культура належала ілірыйскім і кельцкім плямёнам. Аўстрыя, Чэхія, Сербія, Швейцарыя, Францыя, Іспанія ў гальштацкую эпоху стаялі прыкладна на аднолькавым культурным узроўні, адбывалася разлажэнне першабытнаабшчыннага ладу.
    У Грэцыі жалезны век пачаўся ў IX—VIII стст. да н. э.
    Гальштацкую культуру ў Заходняй і Сярэдняй Еўропе змяніла латэнская (V ст. да н. э.— I ст. н. э.). Назва — ад гарадзішча Латэн у Швейцарыі. Гэта археалагічная культура належала кельцкім плямёнам. Кельты ў сваёй гаспадарцы шырока выкарыстоўвалі вырабы з жалеза.
    У час распаду родавых адносін у кельтаў з’явілася значная праслойка свабодных абшчыннікаў і рабоў. Вылучылася ваенная арыстакратыя, якую называлі «коннікамі». Кельты ваявалі з германцамі на ўсходзе, рымлянамі на паўднёвым усходзе.
    У I ст. да н. э. яны былі заваяваны рымлянамі. Кельты адыгралі пэўную ролю ў фарміраванні французскага, англійскага, бельгійскага і іншых народаў.
    Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку. Археолагі ўстанавілі, што ў VII—VI стст. да н. э. плямёны, якія жылі на поўдні Беларусі, навучыліся
    21
    здабываць жалеза з балотных руд і вырабляць з яго прылады працы, зброю, упрыгожанні. Перыяд да пачатку нашай эры называюць раннім жалезным векам. Тады на тэрыторыі Беларусі існавала некалькі племянных груп. У вядзенні гаспадаркі і грамадскіх адносінах яны мелі агульныя рысы, але адрозніваліся паміж сабой асобнымі прыкметамі матэрыяльнай культуры: тыпамі жылля, гліняным посудам і рознымі іншымі вырабамі, асабліва жаночымі ўпрыгожаннямі, а таксама абрадамі, уключаючы пахаванне памёршых. Улічваючы гэтыя прыкметы, вучоныя вызначылі некалькі археалагічных культур жалезнага веку.
    Плямёны мілаградскай кулыуры жылі ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі. Назва ад гарадзішча каля в. Мілаград Рэчыцкага раёна на Гомельшчыне. Адны вучоныя мяркуюць аб сувязі яе паходжання з мясцовым насельніцтвам позняга перыяду бронзы. Іншыя звязваюць мілаградскія плямёны з неўрамі, пра якіх пісаў Герадот, і лічаць іх старажытнымі славянамі. Аднак другія бачаць у гэтых плямёнах балтаў.
    На тэрыторыі Гомельскай вобласці пры раскопках помнікаў мілаградскай культуры знойдзены рэчы гальштацкага тыпу: шкляныя пацеркі, бронзавыя шпількі і сякеры, жалезныя наканечнікі кап’я. Гэта сведчыць аб сувязях плямён.
    У пачатку II ст. да н. э. на тым абшары, дзе да гэтага была мілаградская культура, склалася зарубінецкая культура. Назву атрымала ад могільніка, які быў упершыню вывучаны каля в. Зарубінцы на Кіеўшчыне. На Беларусі найбольш даследаваны комплекс помнікаў зарубінецкай культуры (гарадзішча, паселішча, могільнік) каля в. Чаплін Лоеўскага раёна на Гомельшчыне. Многія вучоныя лічаць зарубінецкія плямёны продкамі славянскага насельніцтва Падняпроўя, ці плямёнамі з асобным дыялектам, які займаў прамежкавае палажэнне паміж славянскай мовай і блізкімі да яго заходнебалцкімі дыялектамі.
    Зарубінцы падтрымлівалі сувязі з кельтамі Заходняй Еўропы, скіфамі Ніжняга Падняпроўя. 3 грэчаскіх гарадоў Паўночнага Прычарнамор’я да іх траплялі гліняныя амфары і шкляныя антычныя пацеркі.
    22
    Значная частка сярэдняй Беларусі і ўсходняй Літвы была заселена ў VII ст. да н. э.— IV ст. н. э. плямёнамі культуры штрыхаванай керамікі, якая фарміравалася на аснове мясцовай культуры эпохі бронзы. Яе посуд адрознівае знешняя паверхня, пакрытая хаатычна нанесенай штрыхоўкай, што была зроблена пучком травы ці саломы яшчэ па неабпаленай гліне. Гэту культуру звязваюць з усходнелітоўскімі плямёнамі ці лічаць, што яна належала роднасным плямёнам, якія зніклі, не пакінуўшы пасля сябе назваў. Некаторыя бачаць у ёй славян, што вельмі спрэчна і неверагодна. Гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі добра даследавана каля в. Малышкі Вілейскага раёна (Мінская вобласць). Выяўлены рэшткі пяці вялікіх жытлаў даўжынёй 18 м, шырынёй 7 м. Жытлы былі падзелены на асобныя памяшканні, якія знаходзіліся пад адным, відаць, двухсхільным дахам.
    Распад патрыярхальнародавых адносін вёў да пашырэння будаўніцтва аднапакаёвага жылля, прызначанага для пражывання адной парнай сям’і. Ужо ў раннім жалезным веку яно станавілася характэрным для плямён мілаградскай і зарубінецкай культур.
    На поўначы Беларусі, у Віцебскай вобласці і суседніх з ёй раёнах Магілёўскай вобласці, на Смаленшчыне знаходзіліся плямёны днепрадзвінскай культуры, якія належалі да балтамоўнага насельніцтва. У паўночных раёнах Віцебскай вобласці на некаторых гарадзішчах каля рубяжа нашай эры сумесна з балтамі жылі фінаугры.