Гісторыя Беларусі
ад старажытных часоў да канца XIII ст.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1994
Усе намаганні свецкіх і царкоўных улад ліквіда
63
ваць ератычныя рухі ў сярэднявеччы поспеху не мелі.
Хрысціянізацыя Русі. Хрысціянства распаўсюджвалася на Русі з сярэдзіны IX ст. Новая вера пранікала сюды з розных краін. Разам з візантыйскай царквой імкнулася мець свой уплыў і царква лацінская.
Пры існаванні гандлёвых сувязей паміж Кіевам і Прагай не выключалася пранікненне хрысціянскіх місіянераў з заходнехрысціянскіх краін на Русь. Удзел у хрысціянізацыі Русі прымала і балгарскае духавенства.
Паводле некаторых звестак, кіеўскі князь Аскольд, які ўзначальваў першы паход на Канстанцінопаль у 860 г., прымусіў грэкаў заключыць дагавор «міру і любві». Адным з яго пунктаў было хрышчэнне Русі. Умоў для шырокай хрысціянізацыі тады яшчэ не існавала. Новая вера сустрэла моцнае супраціўленне сярод часткі пануючай вярхушкі, а сам Аскольд быў забіты князем Алегам. Зноў узялі верх старыя язычніцкія вераванні.
Хрысціянства на Русі не знікла. Пры князю Ігару, пераемніку Алега, у дагаворы 945 г. гаворыцца аб хрысціянах у гэтай краіне.
Да сярэдзіны X ст. адносіцца шэраг новых звестак аб распаўсюджанні хрысціянства. Хрысціянскія ўплывы ішлі галоўным чынам з Візантыі. Грэчаскія місіянеры дзейнічалі ў розных усходнеславянскіх гарадах, але пераважна ў Кіеве. Тут, верагодна, каля 955 г. і прыняла хрысціянства жонка князя Ігара Рурыкавіча — Вольга.
У 980 г. папа рымскі накіраваў да Уладзіміра пасольства з мэтай схіліць кіеўскага князя прыняць хрысціянства паводле рымскай традыцыі. Напярэдадні прыняцця хрысціянства Русь і Германія абмяняліся пасольствамі. У 987 г. нямецкія паслы ў Кіеве «хваляху закон свой», г. зн. прапаноўвалі Уладзіміру прыняць іх рымскакаталіцкую веру. Затым рускія паслы накіраваліся ў Германію пазнаёміцца з распаўсюджанай там верай. Адтуль паехалі да грэкаў.
Сувязі Кіева з Рымам не спыняліся і пазней, калі Русь прыняла хрысціянства па візантыйскаму абраду. Рымскакаталіцкая царква не мела поспеху на Русі, аднак дыпламатычныя сувязі паміж Кіевам
64
і Рымам мелі станоўчы вынік. Яны вымушалі Візантыю, якая асцерагалася тут узмацнення рымскага ўплыву, адносіцца да Русі як да роўнага партнёра.
Афіцыйнаму ўвядзенню хрысціянства на Русі папярэднічаў зварот візантыйскага імператара за дапамогай да Уладзіміра для падаўлення паўстання, якое выбухнула ў Візантыі. Уладзімір згадзіўся дапамагчы пры ўмове, што імператар выдасць замуж за яго візантыйскую царэўну Ганну. Паўстанне было падаўлена пры дапамозе прысланага Уладзімірам атрада. Але імператар адмовіўся выканаць сваё абавязацельства.
Тады Уладзімір з войскам уступіў у Крым і пасля доўгай аблогі ўзяў Херсанес (паславянску Карсунь), які меў буйное значэнне для абароны візантыйскіх уладанняў. Візантыйскі імператар паспяшаўся заключыць з Уладзімірам мір і выканаць сваё абавязацельства. Перш чым заключыць шлюб, Уладзімір павінен быў прыняць хрысціянства і ачысціць Херсанес.
Уладзімір быў ахрышчаны сам і аб’явіў хрысціянства рэлігіяй Русі. У 988 г. па загаду князя кіеўлян сагналі да Дняпра ў ваду і грэчаскія святары ахрысцілі людзей.
На Русі з’явілася духавенства. На чале яго стаў мітрапаліт, які меў рэзідэнцыю ў Кіеве. Падпарадкаваныя яму епіскапы знаходзіліся ў буйных гарада'\ Правам назначэння мітрапаліта карыстаўся канстанцінопальскі патрыярх. Царква на Русі знаходзілася ў залежнасці ад грэчаскай царквы. Мітрапалітамі звычайна былі грэкі. Мітрапалітам і епіскапам падпарадкоўвалася «белае» (жанатае) духавенства, якое было ў гарадскіх і сельскіх прыходах, а таксама «чорнае» духавенства (манахі, ці «чарняцы»).
Хрысціянства перайшло да ўсходніх славян з Візантыі ў тым выглядзе, у якім яно было там. Гэта грэчаскае царкоўнае хрысціянства мала паходзіла на хрысціянства першых стагоддзяў.
Падобна візантыйскаму, рускае духавенства заўсёды падтрымлівала свецкую ўладу і клапацілася аб уласных царкоўных выгадах. Царква атрымлівала ад князёў дзесятую частку дзяржаўных даходаў і значныя зямельныя ўладанні. Царква адстойвала
3 Зак. 346
65
I/
прагрэсіўную тады ідэю адзінства краіны і неабходнасць моцнай княжацкай улады. У сваю чаргу свецкія ўлады садзейнічалі царкве. У выніку большасць духавенства далучылася не да пакрыўджаных, пакутуючых і бедных, а да моцных і багатых.
У той жа час прыняцце хрысціянства ў параўнанні з язычніцтвам было вялікім крокам наперад. Умацоўваліся сувязі Русі з другімі дзяржавамі, дзе існавала хрысціянская рэлігія.
Хрысціянскае духавенства было адукаваным. У манастырах адкрываліся школы для абучэння грамаце, тут працавалі перапісчыкі кніг і мастакі. На Русі пачалі будаваць каменныя цэрквы і саборы (галоўныя храмы), якія былі ўпрыгожаны рознакаляровай мазаікай і цудоўнымі фрэскамі.
Распаўсюджанне хрысціянства на беларускіх землях. Пра гэта звестак у пісьмовых крыніцах недастаткова. Напэўна, прыняцце хрысціянства ў Полацку адбылося больш спакойна, чым у некаторых іншых гарадах. Так, у Ноўгарадзе (на Волхаве) княжацкія дружыннікі за супраціўленне спалілі палову горада.
У гарадах раней, чым у вёсках, пазнаёміліся з хрысціянствам. У позніх летапісах пра полацкага князя Ізяслава гаворыцца, што ён чытаў хрысціянскія кнігі і быў вельмі набожны. Ізяслаў прыняў хрысціянства амаль адначасова з іншымі сынамі Уладзіміра Святаславіча і, напэўна, вызначаўся асаблівай схільнасцю да новай веры (памёр у 1001 г.). Пра Рагнеду позні летапіс паведамляе, што яна правяла апошнія гады свайго жыцця пад імем чарніцы (манашкі) Анастасіі.
Важна высветліць, калі пачалі стварацца на беларускіх землях тэрытарыяльныя царкоўныя акругі (епархіі) на чале з епіскапамі. На аснове ўскосных даных і параўнання звестак пісьмовых крыніц гісторыкі царквы выказваюць меркаванні, што, напэўна, у 992 г. была створана Нолацкая епархія.
Факт пабудовы ў Полацку ў 50я гг. XI ст. кафедральнага Сафійскага сабора пацвярджае існаванне епархіі ў гэты час. Каменнай пабудове сабора папярэднічала больш ранняя, драўляная, якая згарэла ў час моцнага пажару.
Полацкі князь Усяслаў (1044—1101) меў актыўныя сувязі з праваслаўным духавенствам. У 1072 г.
66
аб’яўлены святымі князі Барыс і Глеб, якія былі сваякамі Усяслава, братамі яго дзеда. Такія імёны былі дадзены і сынам Усяслава (менскі князь Глеб, полацкі князь Барыс). Кананічныя імёны сведчаць аб хрысціянізацыі двара полацкага князя. Святыя Барыс і Глеб лічыліся заступнікамі дружыннікаў. Іх шанаванне атрымала распаўсюджанне на Полацкай зямлі, таксама як і ў многіх гарадах Усходняй Еўропы.
Першая звестка аб полацкім епіскапе Міне падаецца ў летапісе пад 1105 г. Акрамя яго, паводле пісьмовых крыніц, у XII—XIII стст. вядомы полацкія епіскапы Касьма (Грэк), Ды.янісій, Мікалай, Аляксей, Сімяон (з роду полацкіх князёў), Якау.
У XII ст. каля Полацка ўзніклі манастыры. Адзін — Барысаглебскі — пабудаваны быў на беразе невялікай ракі Бельчыца, два другія заснавала Ефрасіння Полацкая на берагах Палаты.
У Тураве, відавочна, усталяванне хрысціянства суправаджалася крывавымі падзеямі. Тураўскае паданне апавядае аб каменных крыжах, якія прыплылі ў горад па Прыпяці, калі вада ў рацэ была чырвонай ад крыві.
Ва ўсходнеславянскіх летапісах няма паведамленняў пра тураўскіх епіскапаў X—XI стст., але ёсць звесткі ў лацінамоўных крыніцах аб епіскапе Рэйнберне. У 1013 г. тураўскі князь Святаполк I Акаянны ўзяў шлюб з дачкой польскага караля Баляслава. Разам з яе акружэннем прыехаў епіскап Рэйнберн. Гэты епіскап у Тураве рабіў захады па распаўсюджанню хрысціянства паводле лацінскай традыцыі і спробы стварэння тут каталіцкай біскупіі (епархіі). Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што епіскап нават быў ініцыятарам змовы з мэтай скінуць Уладзіміра і паставіць у Кіеве на яго месца Святаполка, які сімпатызаваў Рыму. Уладзімір зняволіў у турму Святаполка, яго жонку і Рэйнберна, які хутка памёр.
У 1054 г. хрысціянская царква канчаткова падзялілася на каталіцкую і праваслауную.
Некаторыя гісторыкі выказваюць спрэчныя меркаванні аб тым, што Тураў стаў цэнтрам епархіі пасля таго, як у 1088 г. тут пачаў княжыць праўнук Уладзіміра Святаполк II (Ізяславіч). Аднак у «КіеваПячэрскім пацерыку» (зборніку апавяданняў)
67
змешчана паведамленне аб заснаванні Тураўскай епархіі ў 1005 г.
Пасля смерці князя Святаполка ў 1113 г. яго жонка грачанка Варвара, якая была ў радстве з домам візантыйскіх імператараў, пераехала з Кіева ў Тураў. Тут яна заснавала манастыр у імя святой Варвары, дзе жыла з двума дзецьмі.
У XII ст. у Тураве існаваў другі мужчынскі Барысаглебскі манастыр, пры якім знаходзілася епіскапская рэзідэнцыя.
У летапісе пад 1146 г. упамінаецца тураўскі епіскап Іакім. Найбольш вядомы ў гісторыі Беларусі — тураўскі епіскап Кірыла.
Распаўсюджанне хрысціянства ў старажытных землях Беларусі мела агульныя рысы з зацвярджэннем новай веры ў іншых землях усходніх славян. Яно было прынята спачатку вярхамі і паступова распаўсюджвалася сярод іншых слаёў грамадства.
Пытанні і заданні
1. Чаму рымскія імператары пасля ганенняў на хрысціян уступілі ў пагадненне з хрысціянскай царквой? 2. Як адбывалася хрысціянізацыя Русі? 3. Прывядзіце факты аб распаўсюджванні хрысціянства ў Полацку ў канцы X—XII стст. 4. Назавіце даныя, якія пацвярджаюць з’яўленне хрысціянства ў Тураўскай зямлі ў раннесярэдневяковы перыяд.
§ 11. Узаемадзеянні культур Заходняй Еўропы, Візантыі і славянскіх краін (IX—XIII стст.)
Культура Захаду: архітэктурныя стылі. У раннесярэдневяковым грамадстве складвалася новая феадальная культура. Царква аказвала моцны ўплыў на яе развіццё.
У IX—XI стст. найбольш важнай галіной мастацтва была архітэктура. На захадзе Еўропы працягвалася будаўніцтва замкаў і царкоўных сабораў. 3 X ст. амаль паўсюдна прымяняўся камень. У архітэктуры ўзнікалі стылі, у якіх выяўляліся асноўныя эстэтычныя ідэалы эпохі і дасягненні тагачаснай будаўнічай тэхнікі.
У XI—XII стст. на тэрыторыі, якая была населена народамі раманскай моўнай групы (Францыя,
68
захад Германіі, поўнач Італіі), аформіўся раманскі стыль у мастацтве і будаўніцтве (замкі, цэрквы, гарадскія дамы). Яго рыса — сукупнасць набліжаных адна да адной пабудоў рознай вышыні. Саборы мелі дзве вежы, а ў плане — форму падоўжанага лацінскага крыжа. Яркія ўзоры архітэктуры створаны ў Германіі (сабор у Вормсе), Францыі (сабор у Пуацье), у Італіі (галоўная плошча ў Пізе са знакамітай падаючай вежай).