Гісторыя Беларусі
ад старажытных часоў да канца XIII ст.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1994
СпасаЕфрасіннеўская царква стаіць ля вытокаў новага тыпу будынкаў. Круглы барабан яе купала абапіраўся на квадратны пастамент, які быў упрыгожаны так званымі какошнікамі кілявіднай формы. Царква ў Полацку — самы ранні будынак ва Усходняй Еўропе, дзе ўпершыню з’явілася гэта важная для гісторыі архітэктуры дэталь — какошнікі. Яны дапаўнялі галоўную асаблівасць Спаскага храма — яго вежападобны выгляд.
Полацк даў свой узор перапрацоўкі крыжовакупальнай сістэмы храма. Будынак выглядаў ступеньчатым, пірамідальным. Ва ўмовах абмежавання княжацкай улады і ўзмацнення ролі гараджан у палітычным жыцці нараджаліся смелыя наватарскія ідэі полацкага дойліда Іаана. Ен паставіў мэтай стварэнне пірамідальнай кампазіцыі храма. У выніку дынамічная пабудова крыжовакупальнага храма 84
стала распаўсюджвацца ў іншых гарадах і ў першую чаргу ў Смаленску.
Спаскі храм Ефрасіннеўскага манастыра быў увесь усярэдзіне распісаны фрэскамі. У галоўнай апсідзе фрэскі размяшчаліся ў тры ярусы. Зверху была змешчана выява Божай маці з паднятымі рукамі (Аранта). Другі ярус вышынёй каля 2 м быў заняты «Еўхарысціяй». Фігуры апосталаў адлюстраваны ў рост. Ніжэй змешчана некалькі кампазіцый. Сярод іх фрэска «Пакаянне Давыда».
Інтэр’ер цэнтральнай часткі царквы (сцены і слупы) таксама быў упрыгожаны фрэскамі. На паўднёвай сцяне добра захаваліся выявы святых манахінь. Характэрнай рысай фрэсак з’яўляецца псіхалагічная глыбіня вобразаў. У выглядзе святых пакутніц раскрываецца іх духоўная непахіснасць. Прасочваецца ўплыў візантыйскага жывапісу. Фарбы фрэсак светласінія, карычневачырвоныя, жоўтыя і з зялёным адценнем.
Свая архітэктурная школа ўзнікла ў Гародні (Гродна) у XII ст. Тут былі ўзведзены тры мураваныя храмы і княжацкі церам. Да нашых дзён захавалася Барысаглебская царква, якая была пабудавана ў прадмесці Каложа. Сценкі храма звонку былі дэкарыраванымі, адшліфаванымі камянямі і арнаментам у выглядзе крыжа, складзенага з паліраваных керамічных плітак. У інтэр’еры ў сцены былі ўмураваныя гліняныя збаныгаласнікі. Яны паляпшалі акустыку. Сцены алтара былі ўпрыгожаны фрэскамі.
Мураваныя культавыя пабудовы XII ст. былі ўзведзены ў Тураве, Віцебску, Наваградку, Ваўкавыску. У Менску незвычайны па задуме каменны храм застаўся не дабудаваным і выкарыстоўваўся для пахаванняў багатых гараджан.
Акрамя фрэсак, крыніцай для вывучэння жывапісу з’яўляецца кніжная мініяцюра. У XII— XIII стст. на нашых землях пачалі распаўсюджвацца ілюстраваныя рукапісы. У кнігах падзеі нярэдка былі адлюстраваны ў малюнкахмініяцюрах. Пра адмысловае майстэрства пісцоў сведчыць «Тураўскае евангелле» XI ст., мініяцюры і загалоўныя літары «Аршанскага евангелля» XIII ст. У Евангеллі змешчаны дзве мініяцюры з адлюстраваннем евангелістаў Лукі і Мацфея. Яны паказаны
85
за нізкімі пісьмовымі столікамі з лістамі папірусу ў руках. Перад імі на падстаўках — пісаныя золатам кнігі.
Тое, што засталося ад мастацкіх скарбаў, якія стваралі на працягу стагоддзяў нашы продкі, мае для нас велізарную каштоўнасць. Старажытныя помнікі архітэктуры і жывапісу Беларусі займаюць пачэснае месца ў скарбніцы культуры Еўропы.
Прыкладное мастацтва. Пасля прыняцця хрысціянства ўплыў на фарміраванне прыкладнога мастацтва ў буйных гарадах аказвала Візантыя. У Кіеве і Ноўгарадзе ўжо ў канцы X — пачатку XI ст. з’яўляюцца вырабы, якія нагадваюць ці паўтараюць візантыйскія формы і арнаментыку.
Папулярнымі былі ў кампазіцыях дэкаратыўнага мастацтва сярэдневяковыя фігуры птушак і звяроў, якія ахоўваюць «дрэва жыцця». Такі матыў змешчаны на алавяным жаночым упрыгожанніпрывесцы, знойдзеным пры раскопках у Менску. Выявы птушак па баках дрэва мелі распаўсюджанне ў візантыйскім і ўсходнеславянскім мастацтве.
Пачалі з’яўляцца творы, якія адлюстроўвалі хрысціянскі культ. Каменныя абразкі насіліся на грудзях, часам у мяшэчках і асабліва шанаваліся. Па ўзорах іконак, знойдзеных пры раскопках гарадоў Беларусі, не заўсёды можна высветліць, дзе яны вырабляліся: у Візантыі, Кіеве ці ў беларускіх гарадах. Некаторыя іконкі выраблены мясцовымі майстрамі паводле візантыйскіх і кіеўскіх узораў і традыцый.
Унікальныя абразкі XII—XIII стст. з выявамі святых знойдзены ў Полацку, Менску, Тураве, Пінску. На каменным абразку з Полацка змешчана рэльефная выява св. Канстанціна і св. Алены. Яны трымаюць перад сабой вялікі васьміканцовы крыж. Іконка сведчыць, як на мясцовай глебе ішла творчая перапрацоўка візантыйскіх узораў.
У гісторыі мастацтва Усходняй Еўропы выключнае месца належыць крыжу Ефрасінні Полацкай. Яго зрабіў майстарювелір Лазар Богша ў 1161 г.
Знойдзеныя ў Мінску, Друцку (Талачынскі раён), Лукомлі (Чашніцкі раён), Мсціславе і Ваўкавыску арнаментаваныя касцяныя пласціны, накладкі на калчаны для лука з выгравіраванымі фігуркамі жывёл і раслінным арнаментам сведчаць аб узаема
86
дзеяннях з качэўніцкім светам Еўразійскіх стэпаў.
Існавалі сувязі з яшчэ больш аддаленымі краінамі. 3 Персіі і Сярэдняй Азіі праз Хазарскі каганат і Волжскую Булгарыю траплялі фігуркі для гульні ў шахматы. Гульня ў шахматы не заахвочвалася царквой, але была распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі ў XII—XIII стст. Шахматныя фігуры вырабляліся таксама ў беларускіх гарадах. Кожная такая фігура — гэта памайстэрску выкананая мініяцюрная скульптура: выява караля, які сядзіць на троне (знойдзена ў Слуцку), баявая ладдзя таго выгляду, якія былі ў хаду на Нёмане (знаходкі з Гародні і Ваўкавыска), пешка ў выглядзе барабаншчыка, які падае сігнал да бою (знойдзена ў Ваўкавыску).
Гульня ў шахматы пацвярджае высокі ўзровень культуры сярэдневяковых гарадоў Беларусі, а таксама тое, што не ўся культура была прасякнута хрысціянскімі рэлігійнымі поглядамі.
Некаторыя ўяўленні аб музычнай культуры і інструментах даюць выявы музыкантаў на вырабах прыкладнога мастацтва. У Наваградку сярод рэштак пабудовы XII ст. знойдзены касцяны выраб, на верхняй частцы якога выява музыканта. Ен іграе на струнным шчыпковым інструменце.
Старажытныя мастацкія вырабы прадстаўлены рознымі і па форме, і па зместу помнікамі — ад пацерак і пярсцёнкаў да вельмі каштоўных узораў ювелірнага мастацтва. Іх рабілі таленавітыя майстры, і зроблены яны з вялікім мастацкім густам. Нават бытавыя рэчы часам уяўляюць сабой творы мастацтва.
Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі. Эпіграфіка — дапаможная гістарычная і філалагічная дысцыпліна, якая вывучае старажытныя надпісы. Звычайна гэтыя надпісы зроблены на сценах пабудоў, на абразках, крыжах, пячатках і іншых старажытных прадметах. Для тэрыторыі Беларусі найбольш характэрны кірылаўскія надпісы.
Вельмі старажытным помнікам усходнеславянскай пісьменнасці з’яўляецца надпіс на полацкай пячатцы канца X ст. Вывучае пячаткі і гісторыю іх існавання сфрагістыка (назва ад грэчаскага слова «сфрагіс» — пячатка).
У Візантыі былі распаўсюджаны «віслыя» пячат
87
кі. Яны адціскаліся на пласцінках са свінцу, золата, срэбра ці воску і прывешваліся да дакументаў на шнурках.
У Ноўгарадзе (на Волхаве) была знойдзена свінцовая віслая пячатка, якая належала полацкаму князю Ізяславу (памёр у 1001 г.). Відаць, полацкі князь накіраваў у Ноўгарад грамату, напісаную на пергаменце, да якой яна была прымацавана. На пячатцы княжацкі знак «трызубец» і надпіс «Нзас/лав/ос», які кірылічнымі літарамі перадае грэчаскае гучанне імя Ізяслаў. У Ноўгарадзе знойдзена свінцовая пячатка Ефрасінні Полацкай з надпісам «Г/оспод/н помозн рабе своен Ефросннн нарецаемон».
У Тураве, Берасці, Ваўкавыску выяўлены пячаткі з надпісамі тураўскага князя Ізяслава Яраславіча, пасля хрышчэння Дзмітрыя (з 1054 г. ён быў кіеўскім князем). Святы Дзмітры Салунскі лічыўся заступнікам гэтага князя. Таму выява святога і яго імя змешчаны на пячатцы.
Свінцовыя віслыя пячаткі з надпісамі знойдзены ў гарадах Гомелі, Гародні, Віцебску, Пінску. На пячатцы Менскага замчышча змешчана выява св. Глеба.
Надпіс XI ст. выяўлены ў Сафійскім саборы ў Полацку. На вялікім плоскім камяні ў падмурку выдрапаны імёны людзей, якія будавалі сабор: «Давідт., Тоума, Мнкоула», а таксама «Пет'ьрь, Ворнш'ь».
Надпісы XII ст. ёсць на прасліцах, амфарах. Яны даюць звесткі аб імёнах, лексіцы: «Бабнно праслень» (Віцебск), «Ярополче внно» (Пінск), «Настаснно праслен» (Пінск).
У надрапаным вострым прадметам надпісе (графіці) на сцяне Сафійскага сабора ў Кіеве «Воннег"ь пнсаль Журяговнць полоцяннн'ь» вызначана месцажыхарства яе аўтара — Полацк. Асабліва цікавае тут напісанне слова «полоцяннн» праз літару «ц», што сведчыць пра мясцовы дыялект.
Найбольш вядомыя помнікі эпіграфікі XII ст. на Беларусі Барысавы камяні. На вялікіх валунах па загаду полацкага князя Барыса (памёр у 1129 г.) былі выбіты крыжы і кароткія надпісы з яго імем. Яго прыкладу паследаваў сын Рагвалод (у хрышчэнні Васіль). У 1171 г. ён загадаў высечы крыж
88
і надпіс на велізарным камені вышынёй у тры метры.
Зусім выключны помнік эпіграфікі — доўгі надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай. У першай частцы надпісу гаворыцца, што ў 6669 (1161) г. Ефрасіння навечна падаравала крыж царкве Спаса. Золата, серабро, каштоўныя камяні і жэмчуг, якія выкарыстаны на крыж, каштуюць 100 грыўняў, за працу ж заплачана 40 грыўняў. У другой частцы надпісу — малітве — запісаны праклён таму, хто знясе крыж са Спаскай царквы. На ніжняй пласціне адваротнага боку крыжа дробны надпіс з імем майстра Богшы (у хрышчэнні Лазара), які зрабіў гэты крыж.
Прыватныя лісты з паведамленнямі, даручэннямі, просьбамі адных асоб да другіх пісалі ў XI— XV стст. на бяросце. Берасцяныя граматы знойдзены пры раскопках гарадоў. Касцяной ці жалезнай палачкайпісалам надрапвалі літары на тым баку бяросты, які прылягаў да дрэва.
У Ноўгарадзе выяўлена берасцяная грамата XI ст., якую напісаў Жыравіт, жыхар Полацка або Віцебска. Берасцяная грамата канца XIII ст. знойдзена ў Віцебску. У ёй Сцяпан просіць Няжылу купіць яму «жыта за 6 грыўняў».
На фрагменце граматы пачатку XIII ст. з Мсціслава гаворыцца аб пшаніцы на 4,5 грыўня. У тыя часы гэта даволі вялікая грашовая сума. За яе можна было купіць 9 кабаноў або 2 каровы.
Нечаканымі для вучоных былі надпісы і малюнкі на касцях жывёлін з Маскавіцкага гарадзішча (Браслаўскі раён). Расшыфраваныя знакі маюць сувязь са скандынаўскім рунічным пісьмом XII— XIII стст. Сярод іх асабістыя імёны, магічныя формулы. Надпісы належалі славянізаваным скандынавам або славянам, якія пабывалі ў Скандынавіі і навучыліся там рунічнаму пісьму.