Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
У Дэкларацыі аб стварэнні СССР праводзіліся ідэі пралетарскага інтэрнацыяналізму, класавай салідарнасці, вернасці рэвалюцыйным ідэалам. У ёй падкрэслівалася, што СССР з’яўляецца дабравольным аб’яднаннем рэспублік, у яго адкрыты доступ усім «савецкім сацыялістычным рэспублікам» як існуючым, так і
тым, якія могуць узнікнуць у будучым, пгго яны маюць права свабоднага выхаду з Саюза.
3 мэтай больш поўнага ўліку думак ЦВК саюзных рэспублік I Усесаюзны з’езд Саветаў пастанавіў перадаць Дагавор на іх дадатковы разгляд. Разам з тым было вырапіана ўвесці яго ў дзеянне на чарговай сесіі ЦВК СССР. У канчатковым тэксце Дагавора былі ўдакладнены асобныя яго палажэнні — аб падзеле правоў Саюза і рэспублік, што ўваходзяць у яго, аб стварэнні другой палаты — Савета Нацыянальнасцей у складзе ЦВК СССР і інш.
Да ведама агулькасаюзных органаў улады былі аднесены рашэнне ўсіх пытанняў аб дзяржаўных граніцах, кіраванне ваеннымі, знешнепалітычнымі, чыгуначнымі, паштова-тэлеграфяымі справамі, а таксама выпрацоўка асноўных пачаткаў палітычнага і гаспадарчага жыцця (вызначэнне асноў агульнага планавання народнай гаспадаркі і кіраўніцтва ёю, зацвярджэнне агульнасаюзнага бюджэту, устанаўленне адзінай грашовай і крэдытнай сістэмы, агульных пачаткаў землеўладкавання і землекарыстання, судовага ладу і судаводства, развіцця народнай асветы-і іншых сфер сацыяльнага жыцця).
Асноўныя палажэнні Дагавора зацвердзіла Каястытуцыя СССР, якая была прынята на II з’ездзе Саветаў СССР у 1924 г. Але ў ёй, як і ў Дагаворы, было заключана пімат супярэчнасцей, якія датычыліся правоў рэспублік. Так, артыкул 3 Канстытуцыі аб’яўляў, што «кожная асобная рэспубліка ажыццяўляе сваю дзяржаўную ўладу самастойна. Саюз ССР абараняе суверэнныя правы саюзных рзспублік». Адначасова ў артыкуле 9 гаварылася аб тым, што «ўсе дэкрэты, пастановы і рашэнні, якія выдаюцца Саюзным ЦВК, з’яўляюцца абавязковымі да непасрэднага выканання на ўсёй тэрыторыі Саюза ССР». Гэтым фактычна скасоўваліся ўсе правы рэспублік і ўводзілася ўсеўладная дыктатура Саюзнага ЦВК, які знаходзіўся ў поўным распараджэняі бальшавіцкай партыі. Адначасова Канстытуцыя давала магчымасць РСФСР мець перазагу ў ЦВК, бо Савет Саюза складаўся з дэпутатаў прапарцыянальна колькасці насельніцтва, а ў РСФСР пражывала 75 % усяго насельніцтва Саюза, і быў болып шматлікім, чым Савет Нацыянальнасцей. Саюз ССР, абвеш-
чаны як федэратыўная дзяржава, ужо з самага пачатку з’яўляўся унітарнай дзяржавай.
Тым не менш Канстытуцыя СССР размяжоўвала суверэнітэт Саюза і рэспублік, пашырала правы апошніх і таму мела ў той час прагрэсіўнае значэнне. Для БССР яна давала магчымасць пашырыць свае эканамічныя правы, вярнуць усходнебеларускія землі, ажыццяўляць беларусізацыю. Але ж гэта магчымасць існавала толькі да канца 20-х гадоў.
Насельніцтва БССР, як і іншых рэспублік, паддаючыся бальшавіцкай агітацыі, адобрыла стварэнне Саюза ССР, нават не падазраваючы, што такая форма дзяржаўнага аб’яднання была інструментам ажыццяўлення партыйнай дьіктатуры і перахпкодай на шляху нацыянальнага адраджэння беларускага і іншых народаў, таму піто рэспубліканскія кампартыі мелі абласны статус, цалкам падпарадкоўваліся ЦК РКП(б) і беспярэчна праводзілі яго палітыку.
Вяртанне БССР часткі ўсходнебеларускіх зямель. 3 улікам як эканамічнага, так і нацыянальнага фактараў у 1923 г. савецкія і партыйныя органы рэспублікі выказалі жаданне вярнуць БССР паветы, у якіх большасць насельніцтва складалі беларусы. У 1924 г. урад СССР наважыўся, нарэшце, на дэманстрацыю павагі да нацыянальных правоў беларусаў, што рабілася з розных падстаў: з жадання добра выглядаць у свеце, пад націскам патрабаванняў народных мас, а таксама ўлічваючы прапановы беларускага ўрада. Паміж ЦВК РСФСР і ЦВК БССР было заключана пагадненне, на падставе якога 3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў: Аршанскага, Быхаўскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Горацкага, Дрысенскага, Калінінскага (Клімавіцкага), Лепельскага, Магілёўскага, Мсціслаўскага, Полацкага, Рагачоўскага, Сенненскага, Чавускага, Чэрыкаўскага. У выніку ўзбуйнення тэрыторыя Савецкай Беларусі павялічылася да 110 тыс. кв. км, г. зн. больш чым у два разы, а насельніцтва да 4,2 млн чалавек.
Гэта перадача была далёка не ласкавай з боку «старэйпіага брата». Вяліжскі, Невельскі і Себежскі паветы Віцебскай губерні, населеныя беларусамі, з-за супраціўлення Пскоўскага губкама засталіся ў складзе
Пскоўскай губерні РСФСР. Да БССР ад Гомельскай губерні далучалася толькі 53 % яе тэрыторый і 41 % насельніцтва. Беларусі вярталі тэрыторыю з бюджэтным дэфіцытам; стан яе гаспадаркі быў проста жахлівы. Але, не зважаючы на гэта, Наркамфін СССР адразу ж пасля ўз’яднання запатрабаваў, каб узбуйненая Беларусь павялічыла ўдвая працэнт удзелу ў выдатковым бюджэце СССР.
У снежні 1926 г. адбылося новае ўзбуйненне БССР. У яе склад увайшлі Гомельскі і Рэчыцкі паветы, у якіх налічвалася больш як 15 тыс. кв. км з насельніцтвам каля 650 тыс. чалавек. Зноў не абышлося без рабаўніцтва. Прадпрыемстзы далучанай тэрыторыі мелі вялікі дэфіцыт. Напярэдадні былі вывезены ў новаўтвораную Бранскую губерню некаторыя матэрыяльныя сродкі і культурныя каштоўнасці і больш таго, БССР давялося пратэставаць супраць патрабавання прадстаўнікоў РСФСР правесці мяжу па р. Сож, што азначала б далучэнне Добрушскага раёна да РСФСР.
У абодвух выпадках насельніцтва далучаных да БССР тэрыторый станоўча аднеслася да змены свайго дзяржаўнага статуса. Гэта было на справе вяртанне часткі адабраных у Беларусі ў 1919 г. зямель, што спрыяльна адбілася на кансалідацыі беларускай нацыі, на развіцці яе эканомікі і культуры.
Адміністрацыйяа-тэрытарыяльная рэформа. Канстытуцыя БССР 1927 г. Адначасова з пашырэннем меж БССР вырашалася пытанне аб яе адміністрацыйнатэрытарыяльным падзеле. У пачатку 1925 г. рэспубліка была падзелена на 10 акруг (Аршанская, Бабруйская, Віцебская, Калінінская, Мінская, Магілёўская, Мазырская, Полацкая, Слуцкая) і 100 раёнаў. А ў сярэдзіне 1927 г. арганізаваны восем акруг (Мінская, Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая, Аршанская і Мазырская), 101 раён і 1446 сельскіх Саветаў. У той час такі падзел тэрыторыі рэспублікі быў неабходным: ён даваў станоўчыя сацыяльна-эканамічныя вынікі.
Змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі былі замацаваны ў Канстытуцыі БССР, прынятай на VIII Усебеларускім з’езде Саветаў 11 красавіка 1927 г. Яна значна адрознівалася ад першай Канстытуцыі БССР (1919 г.), бо была зроблена на
больш высокім юрыдычным узроўні і адпавядала Канстытуцыі СССР 1924 г. У новай Канстытуцыі БССР змяшчаліся артыкулы, якія рэгулявалі структуру і кампетэнцыю вышэйшых і мясцовых органаў улады. У ёй прадугледжваліся палажэнні, якія павінны былі даваць юрыдычную аснову для забеспячэння правоў грамадзян рэспублікі. Але ўжо з 1929 г. гэтыя правы пачалі парушацца — разгортвалася прымусовая калектывізацыя сялянскіх гаспадарак. Канстытуцыя вельмі хутка не вытрымала праверкі часам.
Пытанні і заданні. 1. Як развіваліся адносіны паміж БССР і РСФСР пасля грамадзянскай пайны? 2. Які ўдзел прымала БССР у стварэнні СССР? 3. У чым заключаўся асноўны змест Дэкларацыі і Дагавора аб стварэнні СССР? 4. Калі і чаму былі праведзены ўзбуйненні БССР? 5. У чым быў сэнс адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы? 6. Значэнне Канстытуцыі БССР 1927 г.
§ 9. Палітыка беларусізацыі I яе дасягненні.
Развіццё культуры
Афармленне палітыкі беларусізацыі. Пераход да нэпа, неабходнасць лічыцца з тымі нацыянальнымі плынямі, якія абаранялі прынцыпы сапраўднага суверэнітэту, і патрэбнасць заваёвы даверу насельніцтва застаўлялі бальшавікоў стаць на шлях садзейнічання нацыянальна-культурнаму будаўніцтву на Беларусі. Такая палітыка атрымала назву «беларусізацыі».
Першыя крокі беларусізацыі былі зроблены бальіпавікамі адразу пасля заканчэння грамадзянскай вайны, калі была прызнана неабходнасць пераводу навучання ў школах пераважна на беларускую мову з арганізацыяй адначасова пікол для нацыянальных меншасцей на іх роднай мове (дзяржаўнымі былі аб’яўлены беларуская, руская, яўрэйская і польская мовы). У работу па рэалізацыі палітыкі беларусізацыі ўключылася тады і частка дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху: У. М. Ігнатоўскі — наркам земляробства, 3. Ф. Жылуновіч — рэдактар газеты ♦Савецкая Беларусь», А. Л. Бурбіс — камеснік наркама замежных спраў, A. В. Баліцкі — намеснік наркама асветы, П. В. Ільючонак — загадчык беларускага аддзела наркамата асветы і інш. Пад уплывам іх дзей-
насці пачала ажыццяўляцца беларусізацыя шэрага рэспубліканскіх устаноў.
3 утварэннем выдавецтва «Савецкая Беларусь» з’явілася магчымасць выпуску газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове і мовах нацыянальных меншасцей. Пачаў дзейнічаць Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр У. I. Галубка. Пад кіраўніцтвам Наркамасветы стваралася сістэма дашкольнага выхавання і школьнай адукацыі, прафесійных вучылішчаў і тэхнікумаў. У 1921 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт, у наступным годзе — Інстытут сельскай гаспадаркі. Тады ж былі заславаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), дзяржаўяая і універсітэцкая бібліятэкі. Пачалі функцыяніраваць Дзяржаўны музей і Цэнтральны архіў.
15 ліпеня 1924 г. II сесія ЦВК БССР паклала пачатак беларусізацыі як афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі. Прэзідыум ЦВК стварыў спецыяльную камісію па яе ажыццяўленню на чале з відным у той час дзяржаўным дзеячам A. I. Хацкевічам. Аналагічныя камісіі былі створаны пры ўсіх акруговых выканаўчых камітэтах. Яны абавязаны былі правесці ў жыццё шырокі комплекс мерапрыемстваў, звязаных, па-першае, з пераводам партыйнага, дзяржаўнага, прафсаюзнага, кааператыўнага апарату і часцей Чырвонай Арміі, што дыслацыраваліся ў БССР, на беларускую мову; па-другое, з вылучэннем беларусаў на партыйную, савецкую, прафсаюзную і грамадскую работу; па-трэцяе, з арганізацыяй работы навучальных устаноў на беларускай мове, развіццём беларускай літарагуры і навукова-даследчай работы па ўсебаковаму вывучэнню Беларусі, яе гісторыі, філасофіі, эканомікі, выданнем беларускіх кніг. Пераход устаноў і арганізацый на беларускую мову намячалася ажыццявіць на працягу аднаго — трох гадоў.