Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
ГІСТОРЫЯ
БЕЛАРУСІ
У. Н. Сідарцоў
В. М. Фамін
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
1917—1992
ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК ДЛЯ 9 КЛАСА СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ
Дапушчана
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
мінск «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1993
ББК 63.3(2Б)я721 С34
УДК 947.6(075.3)
Сідарцоў У. Н., Фамін В. М.
С34 Гісторыя Беларусі: 1917—1992: Вучэб. дапам. для 9-га кл. сярэд. шк. — Мн.: Нар. асвета, 1993.—319 с.
ISBN 5-341-01145-7.
_ 4306020600—071. 39_93 ББК бЗ.З(2Б)я 721
с МЗОЗ(ОЗ)—93 ”
ISBN 5-341-01145-7 © Сідарцоў У. Н., Фамін В. М., 1993
АД АЎТАРАЎ
Дадзены дапаможнік па гісторыі Беларусі для 9-га класа сярэдняй школы ахоплівае перыяд з 1917 года да нашых дзён. Яго галоўны змест вызначаецца пераваротам, які ажыццявілі бальшавікі ў кастрычніку 1917 г., і ўстанаўленнем улады Саветаў. Шляхам дэмагагічных абяцанняў аб светлай камуністычнай будучыні для ўсіх працоўных, а таксама рэпрэсіямі і насіллем яны ўстанавілі ў краіне антынародны таталітарны рэжым, які праіснаваў больш за 70 гадоў.
Народу ў якасці сацыяльнага эксперыменту быў навязаны такі варыянт сацыяльна-эканамічнай і палітычнай арганізацыі грамадства, пры якім чалавек аказаўся ў поўнай залежнасці ад дзяржавы і яе партыйнанаменклатурнай улады. Таму дасягненні і поспехі ў галіне эканомікі і сацыяльнай сферы пастаянна азмрочваліся бяспраўнасцю чалавека, нацыянальным і культурным прыгнётам. Рост эканомікі, якая грунтавалася на паднявольнай працы, не прадухіліў непазбежнасці разлажэння таталітарнага рэжыму, а разам з ёю і ўсіх дзяржаўных і грамадскіх структур. Крах таталітарызму ў пачатку 90-х гадоў і яго галоўнага ядра — КПБ—КПСС даў народу новы шанс для пабудовы сапраўды дэмакратычнага грамадства, поўнага разняволення чалавека.
У дапаможніку галоўныя гістарычныя падзеі разглядаюцца з навуковых аб’ектыўных пазіцый. Пры гэтым у аснову пакладзена выяўленне агульначалавечых вартасцей як у саміх гістарычных з’явах, так і ў дзеяннях партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва, грамадскіх арганізацый і канкрэтных асоб. На гэтай падставе аўтарамі зроблена спроба пераадолець панаваўшы дагэтуль аднабаковы класава-пралетарскі падыход у вывучэнні гісторыі грамадства. Таму пачэснае месца ў нашай гісторыі вернута тым, хто быў выкраслены з яе старонак балыпавіцкай таталітарнай уладай і залічаны ў лік ворагаў народа.
Дапаможнік падрыхтавалі: 1917—1945 гг. — доктар гістарычных навук, прафесар У. Н. Сідарцоў, 1945—1992 гг. — доктар гістарычных навук, прафесар В. М. Фамін.
Р а з д з е л I. БАЛЫПАВІЦКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ. БАРАЦЬБА ЗА СТВАРЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ
ГЛАВА 1. НА ШЛЯХУ ДА БАЛЬШАВІЦКАЙ ДЫКТАТУРЫ
§ 1. Абвастрэнне лаяітычнай сітуацыі.
Кастрьічніцк! пераварот
Курс балыпавікоў-ленінцаў на заваяванне ўлады. Лютаўская рэвалюцыя, якая звергла самадзяржаўе, зрабіла Расію адной з самых дзмакратычных сярод дзяржаў-удзельніц вайны. Аднак прыйшло лета 1917 г., а злабадзённыя пытанні аб міры, зямлі, Устаноўчым сходзе Часовым урадам не былі вырашаны. Пагоршылася становішча ў эканоміцы. Узрасло беспрацоўе, цэны на спажывецкія тавары падняліся ў дзесяткі разоў, адчуваўся востры недахоп прадуктаў харчавання. I як вынік гэтага, узмацнялася незадаволенасць мас палітыкай Часовага ўрада.
Асабліва набалелым для Беларусі было пытанне аб міры. Насельніцтва краю пакутавала ад цяжару ўтрымання больш як двухмільённай арміі Заходняга фронту. Па напружанасці сацыяльнай барацьбы ў вёсцы Беларусь выйшла на трэцяе месца ў Расіі, пасля Цэнтральна-земляробчага раёна і Паволжа. Абвастрэнне эканамічнага крызісу вызвала хвалю забастовак рабочых: у маі—чэрвені 1917 г. іх было болып за 60. Салдаты выказвалі незадаволенасць палітыкай вядзення вайны да канчатковай перамогі. Пад уплывам антываеннай агітацыі бальшавікоў пачалося разлажэнне арміі. Дэманстрацыі ў шэрагу гарадоў Беларусі прайшлі пад лозунгамі, якія былі накіраваны супраць Часовага ўрада.
Цяжкае становішча краіны балыпавікі імкнуліся выкарыстаць, каб захапіць уладу ў свае рукі. 3—5 ліпеня ў Петраградзе і іншых цэнтрах Расіі па ініцыятыве ваеннай арганізацыі РСДРП(б) адбыліся ўзброеныя дэманстрацыі, якія выставілі патрабаванне перадачы ўлады ў рукі Саветаў. Але балыпавікі сутык-
нуліся з рэзкім супраціўленнем дэмакратычных сіл. Бальшавіцкія арганізацыі аб’яўляліся па-за законам і разганяліся. Па палітычных матывах расфарміроўваліся вайсковыя злучэнні.
Бальшавікі Беларусі ў гэты час пакуль што працягвалі змагацца за ўладу мірнымі палітычнымі сродкамі. 13 ліпеня 1917 г. яны разам з прадстаўнікамі буржуазна-дэмакратычных партый і беларускіх нацыянальных арганізацый увайшлі ў Камітэт рэвалюцыйных арганізацый, які ставіў сваёй задачай падтрымліваць парадак, заснаваны на загадах і распараджэннях Часовага ўрада і ВЦВК Саветаў. У другой палавіне ліпеня Мінскі камітэт РСДРП(б) выступіў у блоку з меншавікамі на выбарах у гарадскую думу. Але з канца ліпеня бальшавіцкія арганізацыі сталі прытрымлівацца іншай тактыкі.
Новая тактыка бальшавікоў выцякала з рашэнняў VI з’езда РСДРП(б), які ўзяў курс на захоп улады праз узброенае паўстанне. Гэта было авантурыстычнае рашэнне, якое арыентавала арганізацыі партыі на паГлыбленне канфрантацыі ў грамадстве і рабіла немагчымым вырашэнне злабадзённых праблем законным шляхам — праз Устаноўчы сход.
Часовы ўрад страчваў кантроль за развіццём падзей. У абстаноўцы безуладдзя, эканамічнага хаосу і развалу фронту ўсё часцей у партыі кадэтаў раздаваліся прызывы да ўсталявання цвёрдай улады, бо А. Ф. Керанскі — прыхільнік буржуазна-дэмакратычнага развіцця краіны ўжо не задавальняў буржуазна-памешчыцкія колы Расіі. Наспявала ваенная змова. На пост дыктатара быў вылучаны рашучы да дзеянняў генерал Л. Г. Карнілаў. У канцьі жніўня 1917 г. ён і падняў мяцеж, у якім Беларусі надавалася важнае значэнне, паколькі яе тэрыторьія звязвала Стаўку ў Магілёве з франтамі, Масквой і Петрагрйдам.
Цэнтрам барацьбы з карнілаўшчынай у Беларусі быў Мінск. На аб’яднаным пасяджэнні выканкамаў фронту і Мінскага Савета быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (ЧРК), у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў, эсэраў, Бунда, бальшавікоў і іншых партый. ЧРК ажыццявіў дзейсны кантроль за працай паштовых і тэлеграфных устаноў, тэлефонных станцый і друкарняў, за пера-
мяшчэннем войск на тэрыторыі Беларусі. Дзеяняі карнілаўцаў былі надзейна блакіраваны ў раёне Гомеля, Оршы. Фактычна была ізалявана і сама Стаўка ў Магілёве.
У час барацьбы з карнілаўшчынай у цэлым па краі намецілася адзінства ўсіх дэмакратычных сіл. Часовы ўрад адмежаваўся ад Карнілава і таксама ўключыўся ў барацьбу з ім. Аднак бальшавікі, якія паставілі сваёй мэтай захоп улады, не пайшлі на кампраміс з іншымі палітычнымі сіламі.
Падрыхтоўка і правядзенне балыпавікамі Кастрычніцкага перавароту. Восенню 1917 г. яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамічнае становішча краіны. Значна знізіўся агульны жыццёвы ўзровень насельніцтва. У народзе ўзраслі антыўрадавыя настроі. Гэта спрыяла бальшавікам ажьіццяўляць курс VI з’езда РСДРП(б) на ўзброенае паўстанне. Яны пачалі актыўна праводзіць сваіх прадстаўнікоў у Саветы і ў верасні 1917 г. дабіліся значнага поспеху, але толькі ў буйных прамысловых цэнтрах краіны.
У Беларусі бальшавікі ўмацавалі свае пазіцыі толькі ў Мінскім і Гомельскім Саветах. Што ж датычыцца Саветаў сялянскіх дэпутатаў, дык напярэдадні Кастрычніцкага перавароту іх абсалютная большасць знаходзілася пад уплывам дэмакратычных партый. Даволі слабыя пазіцыі ў Саветах бальшавікі Беларусі імкнуліся кампенсаваць узмоцненай агітацыяй сярод салдат Заходняга фронту, якія, будучы змучаныя вайной, ахвотна паддаваліся гэтай агітацыі. Невыпадкова, што бальшавіцкія арганізацыі ў Беларусі на 95 % складаліся з салдат. Гэта давала бальшавікам магчымасць разгарнуць падрыхтоўку ўзброеных фарміраванняў (Чырвонай гвардыі) для захопу ўлады.
25 кастрычніка 1917 г. рабочыя і па-бальшавіцку настроеныя салдаты пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б) зверглі Часовы ўрад. A 26 кастрычніка II Усерасійскі з’езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах, прыняў дэкрэты аб міры і зямлі і ўтварыў Часовы рабоча-сялянскі ўрад — Савет Народных Камісараў на чале з У. I. Леніным.
Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковаму радыё атрымалі паведамленне аб перамозе
ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай і на важнейшыя аб’екты горада паслаў сваіх камісараў. Па яго ўказанню з турмы былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. 3 іх быў арганізаваны Першы рэвалюцыйны імя Мінскага Савета полк. На бок бальшавікоў перайшлі і некаторыя іншыя часці. Разам з узброенымі рабочымі і чыгуначнікамі яны склалі ўзброеныя сілы Савета, якія ўзялі пад ахову чыгуначны вузел, урадавыя і ваенныя ўстановы, пошту, тэлеграф, вайсковыя радыёстанцыі.
Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да CaseTay ажыццяўлялі штучна створаныя бальшавікамі ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. ВРК Заходняй вобласці і фронту, улада якога распаўсюджвалася на Мінскую губерню, узначальвалі вядомыя бальшавікі В. Кнорын, К. Ландэр (старшыня), А. Мяснікоў і інш.
Процідзеянне бальшавікам у Мінску аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з меншавіком Т. М. Калатухіным. Ён быў створаны 27 кастрычніка ў складзе меншавікоў, эсэраў, бундаўцаў, прадстаўнікоў сіянісцкіх арганізацый і беларускіх нацыянальных груповак, якія імкнуліся не дапусціць бальшавіцкай дыктатуры і стварыць дэмакратычную прадстаўнічую ўладу ў Беларусі. Камітэт увёў у Мінск Каўказскую дьівізію і прад’явіў Мінскаму Савету ультыматум з патрабаваннем перадачы яму ўсёй улады ў горадзе і на Заходнім фронце. Перавага сіл у гэты момант аказалася на баку Камітэта выратавання, і Мінскі Савет пайшоў на часовы кампраміс з ім.
Неўзабаве з прыбыццём па-бальшавіцку настроеных войск і бранірованага поезда суадносіны сіл змяніліся на карысць бальшавікоў. Камітэт выратавання рэвалюцыі не адважыўся пайсці на ўзброены канфлікт. Уладу ў Мінску і на Заходнім фронце ўзяў у свае рукі ВРК Заходняй вобласці і фронту. Ён распусціў Камітэт выратавання, а яго старшыню Т. М. Калатухіна арыштаваў. Арышту падвергся таксама і галоўнакамандуючы Заходнім фронтам генерал П. С. Балуеў за адмову пачаць перагаворы аб перамір’і з камандаваннем германскай арміі. На яго месца быў назначаны камандзір