Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
інш.). У яе склад уваходзілі прадстаўнікі дробнай і сярэдняй шляхты, сяляне, сярэднія гарадскія слаі, інтэлігенцыя, а таксама вайскоўцы (Заходні і Паўночны франты) і рабочыя (Петраградская арганізацыя БСГ). БСГ мела сваіх прадстаўнікоў у складзе Саветаў, у тым ліку Петрасавета (3. Ф. Жылуновіч, П. А. Бадунова) і органаў мясцовага самакіравання.
БСГ карысталася ўплывам сярод насельніцтва дзякуючы сваёй праграме, якая прадугледжвала ўвядзенне сацыялістычнага ладу шляхам рэвалюцыі, шырокія дэмакратычныя свабоды, задавальненне інтарэсаў сялян (адчужэнне ўдзельнай, манастырскай, царкоўнай і памешчыцкай зямлі без выкупу і перадача яа ў карыстанне «Усяго працуючага народа») і рабочых, аўтаномія Беларусі ў складзе Расійскай Федэрацыі, развіццё беларускай культуры і г. д.
Ажыццяўленне праграмы БСГ ускладвала на беларускую краёвую ўладу, якая павінна была выбірацца на Усебеларускім з’ездзе пасля склікання Усерасійскага Устаноўчага сходу. У новых умовах яна ўзяла курс на мірнае рэфарміраванне ўсяго палітычнага ладу на Беларусі. Гэтыя ідэі шырока прапагандаваліср газетай БСГ «Грамада».
У асноўным БСГ падтрымлівала палітыку Часовага ўрада, але дабівалася аўтаноміі для Беларусі. Грамада падзяляла ідэю вядзення вайны да пераможнага канца, бо лічыла, што мір без анексій і кантрыбуцый быў магчымы пры ўмове перамогі над Германіяй. Такая пазіцыя БСГ была невыпадковай: у выпадку неадкладнага заключэння міру Беларусь магла аказацца разарванай на часткі.
Летам 1917 г. у беларускім нацыянальным руху абвастрылася барацьба паміж левым і правьім накірункам. Аўтарытэт БНК падаў з-за пазіцыі правых. Тады кіраўніцтва БСГ патрабавала выключыць іх з камітэта і з гэтай мэтай прапанавала склікаць у ліпені 1917 г. другі з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый.
Ліпеньскі з’езд беларускіх нацыяналыіых арганізацый. Дзейнасць Цэнтральнай рады. З’езд адбыўся 8—10 ліпеня ў Мінску. У ім удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх палітычных плыняў беларускага нацыянальнага руху. Прысутнічалі эсэры, меншавікі, кадэты, а такса-
ма дэлегаты яўрэйскіх, украінскіх і польскіх нацыянальных арганізацый. Але больш прадстаўнічай і радыкальнай на з’ездзе была БСГ. Яна і вызначала яго палітычную лінію.
З’езд прыняў прапанову БСГ аб ажыццяўленні нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дзяржавы і падкрэсліў неабходнасць дабівацца яе ад Часовага ўрада. Дэлегаты выказаліся за ўзмацненне ўплыву на сялянства ў процівагу бальшавіцкай агітацыі, за актывізацыю работы беларускіх нацыянальных арганізацый сярод вайскоўцаў. Былі абраны члены Цэнтральнай рады — у яе склад увайшлі галоўным чынам прадстаўнікі ад БСГ. I наогул, на падставе рашэння з’езда ў Раду мелі права пасылаць сваіх дэлегатаў толькі тыя арганізацыі, якія прызнавалі аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі, бясплатную перадачу зямлі народу і развіццё беларускай культуры. Старшынёй выканкама Рады стаў адзін з лідэраў БСГ Я. Лёсік.
Цэнтральная рада па свайму складу і поглядах аказалася больш дэмакратычнай, чым БНК. Яна імкнулася аб’яднаць усе беларускія нацыянальна-дэмакратычныя сілы як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі, праз газету «Вольная Беларусь» абуджала нацыянальную самасвядомасць беларускага народа, арганізоўвала культурна-асветныя гурткі, збірала сродкі на дапамогу бежанцам-беларусам і г. д. Прынцыповьі характар мела пастаноўка Радай перад Часовым урадам пытанняў аб стварэнні на Беларусі органаў мясцовай улады, а таксама аб арганізацыі беларускіх нацыянальных вайсковых фарміраванняў. Але Часовы ўрад адхіліў гэтыя прапановы.
Восенню 1917 г. адбыліся беларускія вайсковыя з’езды Заходняга, Паўночнага, Паўднёва-Заходняга, Румынскага франтоў і матросаў Балтыйскага флоту, шэраг з’ездаў бежанцаў, канферэнцыі беларускіх партый і арганізацый. Амаль усе яны прайшлі пад лозунгамі аўтаноміі Беларусі, цэласнасці яе тэрыторыі ў этнаграфічных межах, арганізацыі беларускага нацыянальнага войска з мэтай абароны краю, дабрабыту і спакою яго насельніцтва, бясплатнай перадачы зямлі народу і г. д. У выніку вайсковых з’ездаў у Мінску была
створана Цэнтральная вайсковая беларуская рада — ЦВБР (старшыня С. Рак-Міхайлоўскі), якая практычна занялася стварэннем беларускіх вайсковых фарміраванняў. Ужо ў снежні 1917 г. быў створаны 1-ы беларускі полк.
Да гэтага часу завяршылася ў асноўным збіранне беларускіх нацыянальных сіл. Для каардынацыі дзеянняў гэтых сіл у кастрычніку 1917 г. Цэнтральная рада беларускіх партый і арганізацый на аснове рашэнняў вышэйадзначаных з’ездаў была ператворана ў Вялікую беларускую раду (ВБР). Яна заявіла, што бярэ на сябе ролю беларускай краёвай улады і выбрала спецьіяльную камісію для вядзення дзяржаўных спраў.
Падрыхтоўка Усебеларускага з’езда. Пасля бальшавіцкага перавароту ў кастрычніку 1917 г. Вялікая беларуская рада прызнала ўладу Саветаў у Расіі, але не прызнала яе ў Беларусі. Беларускія дзеячы разглядалі Аблвыканкамзах як выключна франтавы орган улады, які не зацікаўлены ў кіраўніцтве грамадскапалітьічным, эканамічным і культурным жыццём Беларусі. Падставай для такога вываду служыла тое, што ў прэзідыуме Аблвыканкамзаха былі толькі прадстаўнікі фронту і не было ніводнага беларуса.
27 кастрычніка 1917 г. ВБР, ЦВБР, Беларускі выканаўчы камітэт Заходняга фронту, БСГ, БПНС выдалі «Грамату да беларускага народа» з заклікам згуртавацца вакол Вялікай беларускай рады дзеля таго, каб пакончыць з безуладдзем і абараніць родны край. 30 лістапада 1917 г. яны звярнуліся з адозвай «Да ўсяго народа беларускага», дзе абвясцілі сваю палітычную праграму, у якой прадугледжвалася абвяшчэнне Беларусі дэмакратычнай рэспублікай, яе федэрацыя з Вялікарасіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі з адпаведным размежаваннем правоў краёвых і федэральных улад, перадача ўсёй улады ў Беларусі Краёвай радзе, якая павінна выбірацца на аснове роўнага, тайнага і прапарцыянальнага галасавання. У адозве вызначаліся і такія неадкладныя задачы, як надзяленне сялян зямлёй, захаванне ўсіх каштоўнасцей краю, фарміраванне беларускага нацыянальнага войска, дэлегіраванне свайго прадстаўніцтва на міжнародную канферэнцыю з мэтай прадухілення падзелу Беларусі паміж суседнімі дзяржавамі. Справядліва адзначалася,
пгго вырашыць гзтыя задачы зможа толькі ўлада, выбраная самім беларускім народам. Для арганізацыі такой улады ў Цэнтры і на месцах адозва аб’яўляла скліканне на 5 снежня 1917 г. з’езда прадстаўнікоў усяго беларускага народа ў Мінску.
ВБР звярнулася да кіраўнікоў Аблвыканкамзаха з прапановай супрацоўніцтва ў стварэнні беларускай дзяржаўнасці. Аднак яны адхілілі прапанову ВБР. Аблвыканкамзах усю ўвагу аддаваў праблемам фронту і дэмабілізацыі арміі, а праблемы беларусаў яго мала цікавілі — некаторыя з яго членаў наогул не прызнавалі існавання беларускай нацыі. Болып таго, кіруючыся ідэямі сусветнай рэвалюцыі, Аблвыканкамзах успрымаў патрабаванне самавызначэння беларусаў як контррэвалюцыйнае. Але ідэю Усебеларускага з’езда падтрымаў Беларускі абласны камітэт (БАК) пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе.
Першы Усебеларускі з’езд. З’езд адбыўся 5—17 снежня 1917 г. у Мінску. У ім удзельнічалі 1872 дэлегаты, якія былі абраны губернскімі, павятовымі і валаснымі земствамі, губернскімі і павятовымі зямельнымі камітэтамі, беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі, у тым ліку бежанскімі, вайскоўцамі, Саветамі рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. Па сацыяльнаму складу дэлегаты з’езда прадстаўлялі пераважна сялян, рабочых, сярэднія і ніжнія слаі інтэлігенцыі, па нацыянальнаму — галоўным чынам беларусаў. Па свайму прадстаўніцтву і складу гэта быў у поўнай меры паўнамоцны з’езд. Ён меў права вырашаць пьітанне аб стварэнні краёвай улады і іншыя.
Выступаючыя на з’ездзе падкрэслівалі цяжкае становішча Беларусі, неабходнасць стварыць органы краёвай і мясцовай улады, вырашыць зямельнае пытанне і пытанне аб арганізацыі беларускага войска. Яны праявілі вялікую занепакоенасць пагрозай падзелу Беларусі паміж Германіяй і Расіяй і прынялі рашэнне паслаць на маючыя адбыцца перагаворы ў Брэсце сваіх дэпутатаў з мэтай адстойваць інтарэсы Беларусі.
Бальшавікі пільна сачылі за ўсім, што адбывалася на з’ездзе, не перашкаджалі яму, але, як толькі дэлегаты прынялі рэзалюцыі аб стварэнні органа краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў, выбралі Раду з’езда (71
чалавек) і гэтым самым паставілі па-за законам Аблвыканкамзах, з дапамогай зброі разагналі з’езд. Гэтыя дзеянні ў студзені 1918 г. адобрыў III Усерасійскі з’езд Саветаў. Бальшавікі паказалі рэальны змест свайго ж лозунга аб праве нацый на самавызначэнне і падштурхнулі беларускую нацыянальную дэмакратыю да пераходу на бок адкрытых праціўнікаў Савецкай улады.
Члены прэзідыума Усебеларускага з’езда не падпарадкаваліся рашэнню СНК Заходняй вобласці і фронту аб разгоне. 18 снежня яны правялі падпольнае пасяджэнне ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі, на якім стварылі Выканаўчы камітэт. У яго склад увайшло 17 чалавек, а старшынёй быў абраны лідэр левага крыла БСГ Тамаш Грыб. Выканкам і Рада паставілі сваёй задачай падрыхтоўку ўзброенай барацьбы за ідэалы беларускай дзяржаўнасці.
Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Мірныя перагаворы ў Брэсце, на якія так і не дапусцілі беларускую дэлегацыю, былі сарваны Л. Д. Троцкім. Германскае камандаванне аддало загад сваім войскам аб наступленні. Ва ўмовах дэмабілізацыі і развалу фронту бальшавікамі Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці не здолелі арганізаваць абарону беларускага краю ад нямецкіх акупантаў. У ноч на 19 лютага 1918 г. яны ўцяклі з Мінска, і ўладу ўзяў у свае рукі Выканкам Усебеларускага з’езда. 21 лютага 1918 г. ён звярнуўся да народа Беларусі з Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі і абавязаўся склікаць Усебеларускі Устаноўчы з’езд. Да яго адкрыцця выканаўчыя функцыі новай улады ўскладваліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят, старшынёй якога і сакратаром міжнародных спраў стаў адзін з лідэраў БСГ I. Я. Варонка.
9 сакавіка 1918 г. Выканкам Усебеларускага з’езда прыняў другую Устаўную грамату, у якой абвясціў Беларусь (у межах рассялення і колькаснай болыпасці беларусаў) Народнай Рэспублікай — БНР. Выканкам бьіў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГ I. М. Серада. Яна аб’яўлялася заканадаўчым органам да склікання