Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
Зімой 1920—1921 гг. у Мінску не было паліва і не працаваў транспарт: адступаўшыя польскія войскі спалілі чыгуначны вакзал, гарадскую электрастанцыю, болып за адну трэцюю магазінаў і крам. У 1920 г. колькасць насельніцтва ў горадзе была ўдвая менпіай, чым у 1914 г.
Абставіны жыцця на беларускай вёсцы здаваліся лепшымі толькі на першы погляд. Прадукцыя сельскай гаспадаркі складала менш чым 50 % даваеннай. Пасяўныя плошчы зменшыліся больш чым на адну трэцюю, валавыя зборы збожжа — яапалавіну, скараціўся і знасіўся сельскагаспадарчы інвентар. На адну трэцюю знізілася пагалоўе буйной рагатай жывёлы, яшчэ больш — дробнай. He хапала цяглавой сілы. Толькі ў Мінскай губерні колькасць коней упала ў тры разы. Стаіювішча ў нейкай ступені ўдалося выправіць за кошт закупленых коней у галадаючых губернях Паволжа. Тысячы сялян засталіся без жылля і зведалі, што такое голад. Аднак яны ўзялі на выхаванне сотні дзяцей з галадаючых раёнаў РСФСР і накіравэлі ў гэтыя раёны тысячы пудоў харчавання.
У жніўні 1920 г. Мінскі губрэўкам тэлеграфаваў у Маскву: «Край разбураны, транспарт разбураны, коні, жывёла вывезены больш чым на 50 %, становішча
рабочага класа надзвычай цяжкае...» Да пачатку 1921 г. карціна разбурэння не змянілася, але ж з Масквы настойліва ішлі распараджэнні аб павелічэнні збору сельскагаспадарчай прадукцыі ў цэнтралізаваны фонд. Так, у лістападзе Цэнтр адмяніў пастанову Эканамічнай нарады БССР аб немагчымасці нарыхтоўкі 600 тыс. пудоў збожжа. А віцебскага губернскага камісара па харчаванню ён абавязаў пад пагрозай расстрэлу забяспечыць пастаўку 200 тыс. пудоў бульбы ў Петраград.
Адсутнасць наладжанага рынку і забарона свабодьі гандлю разам з празмернай цэнтралізацыяй і дробязнай рэгламентацыяй гаспадарчай дзейнасці садзейнічалі росту бюракратызму і хабарніцтва. Нездарма ў пасляваенныя гады нарадзіліся наступныя радкі байкі К. Крапівы: «Дзе ні сунься, так і знай, усюды ў лапу дай ды дай». Кіруючы апарат «дзеля незалежнасці ад мясцовага насельніцтва» адгароджваўся ўжо на ўзроўні валасных выканаўчых камітэтаў «броньпайкамі», a сялянства, незадаволенае палітыкай бальшавіцкай улады, бралася за зброю.
Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў рэспубліцы. Гаспадарчы і палітычны крызіс у БССР паглыбляўся яе прыгранічным становішчам. Бальшавікі разумелі, што нармалізацыя абстаноўкі і ўмацаванне іх улады патрабавала вьірашэння яшчэ цэлага шэрага буйных палітычных задач. Адной з іх была праблема бежанцаў.
Стабілізацыі палітычнай і эканамічнай абстаноўкі ў Беларусі садзейнічала эвакуацыя бежанцаў і ваеннапалонных першай сусветнай вайны, вялікая колькасць якіх сабралася тут, а таксама асоб, якія імкнуліся вярнуцца да сваіх сем’яў, што пражывалі на тэрыторыях, якія адышлі ад Савецкай Расіі па Рыжскаму мірнаму дагавору. На ўтрыманні спецыяльнага Беларускага эвакуацыйнага камітэта знаходзілася або атрымала адначасовую дапамогу ад яго каля 300 тыс. чалавек. Да пачатку 1923 г. работа, звязаная з эвакуацыяй, была ў асноўным завершана.
Немалаважным фактарам, які перашкаджаў нармалізацыі становішча ў рэспубліцы, было і адносна піырокае распаўсюджанне нелегальных (кантрабандных) гандлёвых аднссін з заграніцай: Полыпчай, Латвіяй,
Літвой. Бяздзейнасць прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці і вялікія запатрабаванні ўнутранага рынку выклікалі велізарны паток нелегальных тавараў не толькі спажывецкага прызначэяня. У абмен на лес, пяньку, лён і іншыя прадметы традыцыйнага для Беларусі экспарту ўвозілася прамысловая сыравіна і часткова абсталяванне.
Барацьба з нелегальнымі дзеяннямі ўзмацнілася ў другой палавіне 1921 г., калі была вызначана дзяржаўная граніца, узніклі мытныя пункты і «лятучыя атрады» з ліку мытных служачых і супрацоўнікаў ВЧК. Аднак меры, якія прымаліся, не былі і не маглі быць эфектыўнымі, і шырокае распаўсюджанне атрымалі парушэнні пагранічнага рэжыму на глебе спекуляцыі таварамі асабістага спажывання. Становіпгча пачало мяняцца да лепшага, калі ў маі 1922 г. была створана Заходняя мытная акруга, а ў сакавіку 1923 г. да работы прыступіла Беларуская раённая камісія па барацьбе з кантрабандай.
За перыяд з 1922 па 1926 г. да адказнасці эа нелегальныя пераходы граніцы было прыцягнута болын як 31 тыс. чалавек. За гэты ж час канфіскавана тавараў на суму больш як 3,6 млн залатых рублёў. Аднак, па ацэнцы спецыялістаў, гэта склала не болып як 5 % ад кошту ўсёй «эканамічнай» кантрабанды. Цяжкай стратай з’явіўся вываз за мяжу карцін, кніг, прадметаў рэлігійнага культу і іншых шэдэўраў культуры.
Вялікае значэнне для наладжвання нармальнага эканамічнага жыцця мела ліквідацыя ў 1922— 1924 гг. дзвюх сістэм грашовага абароту ў краіне (чырвонец у аптовым гандлі і папяровыя грошы, нічым не гарантаваныя, у рознічным). Грашовую рэформу ў краіне правяла камісія пад старшынствам Р. Я. Сакольнікава. Цяжка пераацаніць вынікі гэтай работы для Беларусі, дзе ў абароце хадзілі грошы самых розных краін. Беларускія сяляне пры продажы сваіх тавараў адмаўляліся прымаць савецкія грашовыя знакі, якія ўвесь час абясцэньваліся, і аддавалі перавагу перш за ўсё залатым манетам царскай чаканкі, затым амерыканскім доларам, англійскім фунтам стэрлінгаў, грошам Польшчы і Прыбалтыйскіх рэспублік.
Эканамічнае развіццё БССР прама залежала ад яе гаспадарчых магчымасцей і матэрыяльных рэсурсаў. Аднак у пачатку 20-х гг. яны аказаліся штучна абмежаванымі, паколькі рэспубліка складалася толькі з шасці паветаў былой Мінскай губерні (Мінскі, Ігуменскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Слуцкі і Мазырскі) з тэрыторыяй 52,3 тыс. кв. км і насельніцтвам 1,5 млн чалавек. У сувязі з гэтым нельга было разлічваць і на развіццё нацыянальнай культуры ўсяго народа.
Пытанні і заданні. 1. У чым заключаліся прычыны палітычнага крызісу ў Беларусі? 2. Які ўплыў на палітычную сітуацыю аказалі перагаворы ў Рызе? 3. Як адбівалася палітыка «ваеннага камунізму» на становішчы сялянства? 4. Ахарактарызуйце гаспадарчы крызіс у Беларусі. 5. Назавіце асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў краі.
§ 6. Нэп у рэспубліцы. Аднаўленне народнай гаспадаркі
Пачатак гаспадарчага ўздыму. Сацьіяльная напружанасць у грамадстве, якая не змяншалася з заканчэннем грамадзянскай вайны (селянін хацеў толькі аднаго: свабодна распараджацца атрыманай зямлёй і вырабленымі прадуктамі), патрабавала ад бальшавіцкай партыі неадкладна шукаць выйсце з крызіснай сітуацыі. У. I. Ленін у працы «Аб нашай рэвалюцыі», разумеючы, што яго сацыялістычны праект аказаўся заўчасным для Расіі, ужо зусім інакш асвятляў характар Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яе бліжэйшай мэтай абвяшчаўся не сацыялізм, а пераход «да стварэння асноўных прадпасылак цывілізацыі». Давялося пагадзіцца з частковай рэстаўрацыяй капіталізму, дапушчэннем прыватнай уласнасці і прадпрымальніцтва, хоць і пад палітычным кантролем дыктатуры пралетарыяту.
X з’езд РКП(б) стаў фактарам крутога павароту ў палітыцы Савецкай дзяржавы. На з’ездзе была прынята новая эканамічная палітыка, якая, па задумцы яе тварцоў, павінна была забяспечыць хуткі ўздым эканомікі, павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню рабочых і сялян, умацаванне іх саюзу і ў канчатковым выніку пабудову сацыялізму ў краіне. Сродкамі яе рэалізацыі вызначаліся: харчпадатак, які даваў магчымасць эканамічна злучыць горад і вёску;
кааперацыя, пры якой маглі адначасова вырашацца як тактычныя задачы (аблягчалася становішча сялянства), так і стратэгічныя (адкрывалася магчымасць выхавання дробнага пастаўшчыка ў сацыялістычным духу); свабоднае прадпрымальніцтва і свабодны рынак, што азначала ўвядзенне эканамічнага кіравання ў процівагу бюракратычнаму і інш.
Першыя крокі па ажыццяўленню нэпа мелі агітацыйна-прапагандысцкі характар: новую палітыку не зразумелі многія камуністы, якія паверылі ў правільнасць і непарушнасць «ваеннага камунізму». Разам з гэтым у рэспубліцы былі вызначаны памеры падатку на асноўныя віды сельскагаспадарчай прадукцыі, на самазабеспячэнне пераведзены многія прадпрыемствы, а каля 300 здадзена ў арэнду. За Саўнаргасам БССР захоўваліся толькі функцыі каардынацыі і кантролю за гаспадарчай дзейнасцю, а непасрэднае кіраўніцтва ёю было ўскладзена на групавыя аб’яднанні і трэсты. У работу дзяржаўных і кааператыўных прадпрыемстваў укараняўся гаспадарчы разлік. Усё гэта садзейнічала павелічэнню колькасці і паляпшэнню якасці выпускаемай прадукцыі.
Беларуская вёска станоўча аднеслася да замены харчразвёрсткі харчпадаткам. Аднак закладзеныя стагоддзямі ў псіхалогію селяніна непаспешнасць мыслення, разважлівасць, недавер да ўлад, з аднаго боку, і недастатковая кампетэнтнасць партыйных лідэраў у пытаннях сельскай гаспадаркі і псіхалогіі сялянства, іх класавы падыход, які ігнараваў іншыя формьі гаспадарання, акрамя калектьіўнай, з другога, выклікалі пэўную засцярогу ў адносінах да новай эканамічнай палітыкі. Жыхары вёскі выказвалі сумненне ў стабільнасці эканамічнай палітыкі, бо з цяжкасцю разумелі, як можна ў кастрычніку абвясціць адно (рашэнні V з’езда КП(б)Б, які працаваў 15—20 кастрычніка 1921 г. у Мінску, былі накіраваны на тое, каб распачаць працэс усеагульнай калектывізацыі, нягледзячы на тое, што асноўная сялянская маса не жадала ўдзельнічаць у эксперыменце з калектыўнай вытворчасцю), а ў снежні рабіць зусім іншае (XI канферэнцыя РКП(б), якая адбылася ў снежні 1921 г., абвясціла свабоду выбару форм землекарыстання). Сялян хвалявала і тое, што падатак, які вызначаўся ў Маскве, і ўзмоцненае
забіранне прадуктаў харчавання ў сувязі з голадам у Паволжы не ўлічвалі бядотнага становішча самой Беларусі. Шэраг беспартыйных сялянскіх канферэмцый выказаў думку, што харчпадатак толькі часовая мера з мэтай агітацыі за расшырэнне пасеваў. На іншых — у інтарэсах правоў сялянства выказвалася прапанова аб стварэнні сялянскага саюзу.
Тым не менш такія крокі нэпа, як замена харчразвёрсткі харчпадаткам, дазвол свабоднага выбару форм землекарыстання і інш., стымулявалі гаспадарчую дзейнасць сялян. Пачалося хуткае аднаўленне сельскай гаспадаркі. Паспяхова ў цэлым прайшлі пасяўныя кампаніі 1921 і 1922 гг. Важнае значэнне пры гэтым мела дапамога з боку кіраўнічых органаў у вьіглядзе прадастаўлення насенных пазык і грашовага крэдыту, арганізацыі пракатных пунктаў сельскагаспадарчых машын і інш. Першыя поспехі ў аднаўленні сельскай гаспадаркі стваралі неабходныя ўмовы для ўздыму прамысловасці і развіцця гандлю. У 1921 — 1922 гг. пачалі працаваць Мінскі чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод «Энергія» (пасля станкабудаўнічы завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі), Талачынскі крухмальны завод, крыштальны завод «Барысаў», шклозавод «Ялізава», фабрыка запалак «Еярэзіна», шэраг лесапільных і гарбарных заводаў. Пад уплывам камуністаў рабочыя ўдзельнічалі ў суботніках па нарыхтоўцы паліва, арганізацыі транспарту і гарадской гаспадаркі. Найболып актьіўныя з іх заахвочваліся прысуджэннем ганаровага звання «Герой працы». Наладжваўся гандаль паміж горадам і вёскай, а таксама БССР з Савецкай Расіяй, Украінай і іншымі савецкімі рэопублікамі.